25500-1 (588099)

Файл №588099 25500-1 (Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус)25500-1 (588099)2016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка

Факультэт беларускай філалогіі і культуры

Кафедра беларускага мовазнаўства

Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава
Дыпломная праца

студэнткі 505 групы

Кунцэвіч

Наталлі Мікалаеўны

Навуковы кіраўнік – дацэнт Панюціч К.М.

Мінск 2001

Змест

Уступ. Іван Пташнікаў – майстар слова................................................................3

I раздзел. Дыялектнае слова ў мастацкім творы………………………………..9

II раздзел. Тыпы дыялектызмаў у творах І. Пташнікава……………………...17

1.Лексічныя дыялектызмы….……………………………………..17

2.Семантычныя дыялектызмы….…………………………………46

3.Фанетычныя дыялектызмы.....…………………………………..49

4.Граматычныя дыялектызмы…..………………………………...56

5.Словаўтваральныя дыялектызмы.………………………………69

III раздзел. Спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст…………….…….81

Заключэнне……………………………………………………………………....84

Літаратура………………………………………………………………………..87

Паказальнік лексічных дыялектызмаў ………………………………………...92

Уступ. Іван Пташнікаў – майстар слова.

Іван Пташнікаў выступіў у друку з вершамі ў 1952 годзе .Першы празаічны твор – аповесць «Чачык», якую ён апублікаваў у часопісе «Полымя». І. Пташнікаў – аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень», «Сцяпан Жыхар са Сцешыц», аповесцей «Лонва», «Тартак»( паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены аднайменны тэлефільм), «Найдорф», раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда» (пастаўлены аднайменны тэлеспектакль).

У 1980 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах, зараз апублікаваны збор твораў у 4-х тамах, які быў надрукаваны ў 1990-1992 гадах. І. Пташнікаў--лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа за аповесць «Найдорф».

Сёння, калі гэтым самабытным мастаком слова напісана ўжо нямала, вельмі добра відаць нязменная прывязанасць яго да родных мясцін Лагойшчыны. Там разгортваюцца падзеі ўсіх яго твораў. Пісьменнік найлепш ведае тых людзей, з якімі разам жыў, рос, якія народжаны той самаю, што і ён, зямлёю.

І. Пташнікаў шырока, разгорнута і ўсебакова ўзнаўляе падзеі тых гадоў, якія ў яго памяці, у свядомасці – вайна, пасляваенныя гады, сучаснасць. Жыццё чалавека ў яго творах увасабляе ў сабе ўсё жыццё вёскі, а жыццё вёскі – жыццё народа.

Творчасць Пташнікава адметная ўзнаўленнем народнага жыцця, увагай да самабытных характараў, шматфарбнасцю мовы.

Ужо на першую аповесць І.Пташнікава”Чачык” з’явіліся станоўчыя рэцэнзіі, у якіх адзначалася:”Жывапіснасці і маляўнічасці мовы аповесці цяжка не заўважыць, у ёй, бадай,галоўная заслуга Івана Пташнікава. |Іменна гэтая разнастайнасць і яркасць моўнага матэрыялу, а таксама арыгінальнасць задумы і ўдача цэнтральнага вобраза даюць,як нам здаецца, падставы думаць, што малады пісьменнік на правільным шляху.”1

1 Клімашэўская І. Першая аповесць // Літаратура і мастацтва, 1957, 2 мая

Не зусім удалым, як лічаць крытыкі, быў першы раман І.Пташнікава “Чакай у далёкіх Грынях”. Адзначалася, што ў рамане прысутнічала як бы майстэрства дзеля майстэрства, асобныя лірычныя адступленні, замалёўкі падаваліся эфектна, але не заўсёды арганічна ўваходзілі ў мастацкую тканіну твора. Не ўдалося належным чынам паяднаць асабістае і грамадскае жыццё герояў.

Цікавымі па задуме і зместу лічацца яго апавяданні “Алені”, “Алёшка” і “Бежанцы”, галоўным героем якіх з’яўляецца падлетак. Пісьменнік не расстаецца з памяццю вайны, з памяццю свайго, апаленага суровымі выпрабаваннямі дзяцінства.

Сапраўдную вядомасць аўтару прынеслі яго творы “Лонва”, “Тартак”,”Найдорф”. У “Тартаку” асноўныя падзеі звязаны з тым, што перажываюць сямёра сялян, якія вязуць з Дальвы ў камендатуру збожжа. Расказы пра трагедыю вёскі Дальва, спаленую фашыстамі, пачутыя ў дзяцінстве, і падштурхнулі І.Пташнікава да напісання аповесці. “Тартак” і “Найдорф” - творы пра пакутную і збалелую людскую памяць. Толькі ў “Тартаку” вызначальны быў пафас трагічны, а ў “Найдорфе” ўжо гераічны матыў у пафасе, гераічная нота становіцца вызначальнай.1 Паказана вайна, якой яна была на самай справе.

Два наступныя раманы – “Мсціжы” і “Алімпіяда” – паказваюць жыццё беларускай вёскі ў пасляваенны час. Андрэй Вялічка – галоўны герой рамана “Мсціжы” на першы погляд нічым не адметны чалавек, але з такіх, як ён, і складваецца наша грамадства, на такіх зямля трымаецца.

Пра раман “Алімпіяда”, які быў апублікаваны ў 1985 годзе, вядомы крытык Генадзь Шупенька сказаў: “Гэтаму раману Івана Пташнікава суджаны зайздросны лёс. У яго будзе доўгае, не збаюся сказаць, такое ж, як у “Людзей на балоце” Івана Мележа, неўміручае жыццё. Жыццё прыкметнае, як кажуць, ва ўсіх навідавоку, на адным з самых яркіх месцаў у нашай літаратуры. Але і не бясхмарнае, на пачатку не такое ўжо і лёгкае.”2

1 Андраюк С. Чалавек на зямлі. Мн., 1988. С. 121

2 Шупенька Г. Голасам народа // Алімпіяда. Пасляслоўе. Мн., 1985. С. 614

У рамане пісьменнік паказаў пасляваеннае жыццё беларускай вёскі, аднаўленне разбуранай вайной калгаснай гаспадаркі. Праз успаміны галоўнай гераіні рамана даяркі Алімпіяды адлюстраваны і ваенныя гады – адступленне нашых войскаў, дапамога параненым лётчыкам, здзекі паліцаяў з аднавяскоўцаў.На вобразах яе дзяцей Тані і Міфодзі і іх сяброў паказана жыццё моладзі.

Назва рамана “Алімпіяда” прыкоўвае ўвагу да цэнтральнага вобраза – сялянкі Алімпіяды Падаляк. “Алімпіяда Падаляк, Уліма, як яе завуць у вёсцы, уяўляе сабою гістарычна сфармаваны народны характар, які ўвабраў у сябе усё тое пазітыўнае, што стваралася стагоддзямі народнага жыцця, гэта той праведнік, на якім заўсёды стаяў свет і да якога ва ўсе часы праяўляла цікавасць класічная літаратура. І разам з тым гэта ярка выяўлены сучасны характар з яго светаадчуваннем, яго стаўленнем да жыцця” ,– так піша пра галоўную гераіню Вера Палтаран.1 Як сцвярджае крытык Серафім Андраюк., вобраз Алімпіяды “спісаны” з маці пісьменніка.2 Духоўны свет гэтай жанчыны сфармаваўся ва ўмовах небывалых выпрабаванняў для чалавечага духу – цяжкія даваенныя гады, вайна, пасляваенныя гады.Гэты раман пра складанасць простага чалавечага жыцця. Вялікую мужнасць. Бязмежную стойкасць, спалучаныя з найвялікшым у жыцці чалавечым – з глыбіннай, непаказной дабрынёй. Раман “Алімпіяда” знаходзіцца на магістральным шляху пошукаў сучаснай беларускай літаратуры, якая зараз акцэнтуе ўвагу на маральна-філасофскіх праблемах, імкнецца паказаць героя сацыяльна актыўнага і духоўна багатага.3

Тэма вайны не пакідае пісьменніка. З кожным творам ён па-новаму асэнсоўвае народны боль і трагедыю. Апавяданне “Эфка” – пра пасляваенных беларускіх дзяцей. Апавяданне ж “Львы” – гэта водгук на чарнобыльскую трагедыю. Абодва гэтыя апавяданні – папярэджанне аб тым, да чаго можа прывесці забыццё спрадвечных ісцін дабра, нежаданне людзей жыць па законах маралі.

І. Пташнікаў – пісьменнік пераважна вясковай тэмы, пясняр вёскі на розных этапах яе гісторыі, праўда, недалёкай, зафіксаванай у аўтарскай памяці. Прыхільнасць да аднаго жыццёвага матэрыялу ў дадзеным выпадку абумоўлена не толькі дакладным веданнем яго, але і творчым крэда пісьменніка, яго ідэалам, эстэтычнымі задачамі, якія ён ставіць перад сабой. Творчае развіццё І.Пташнікава ішло,,, з аднаго боку, пад знакам панавання лірычнай, эмацыянальнай “вясковай прозы”, з другога - пад уплывам беларускай эпічнай традыцыі, якая знайшла сваё яркае ўвасабленне не толькі ў класічных творах беларускай літаратуры, але і ў сучаснікаў Пташнікава – І.Мележа, А.Чарнышэвіча, М.Лобана, П.Пестрака і інш.1

“У творах І.Пташнікава, асабліва ў “Лонве”, “Тартаку”, “Мсціжах” знайшлі адлюстраванне этычныя ідэалы пісьменніка, яго ўяўленні аб нормах чалавечых паводзін. Раскрываюцца пташнікаўскія ідэалы з твора ў твор у нейкім новым ракурсе, па-рознаму псіхалагічна абгрунтоўваюцца. І ўсё ж кожны з твораў пісьменніка нібы ступенька да іншага твора. Многія ідэі, тэмы, вобразы, атрымаўшы заяўку ў адным творы, знаходзяць сваё далейшае, больш поўнае ўвасабленне ў другім.2

Мова раманаў, аповесцей і апавяданняў І.Пташнікава – багатая і разнастайная. Яе аснова – агульнаўжывальныя словы. На гэтым фоне звяртаюць на сябе ўвагу мясцовыя словы туляг, додніца, шафарня, тофель, грумада, ляжэйка, - тыя словы, якія пісьменнік чуў ад сваёй бабулі, маці, ад суседзяў, ад усіх людзей з родных мясцін.

Жывыя гаворкі былі і застаюцца галоўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы.

У творах І.Пташнікава актыўна ўзаемадзейнічаюць сродкі гутарковага і кніжнага стыляў. У раманах, аповесцях, апавяданнях пісьменніка жывое


1 Шамякіна Т.І. Некаторыя асаблівасці стылю І.Пташнікава //Весці АН БССР, сер. грамад. навук. Мн., 1974, С.99.

2 Тамсама. С. .103.

народнае слова, нярэдка характэрнае для мясцовай гаворкі, арганічна, нязмушана ўлучаецца у сістэму моўна-выяўленчых сродкаў.

Сёння І. Пташнікаў – прызнаны майстар слова, творчасць якога заслугоўвае ўвагі і даследавання моваведаў і літаратуразнаўцаў.

Даследаванню жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, асаблівасцям праблематыкі, стылёвай адметнасці яго твораў прысвечаны шматлікія работы.1 Менш зроблена ў плане вывучэння мовы І. Пташнікава, яго мастацкай манеры. Можна адзначыць кнігу А. Каўруса “Мова народа, мова пісьменніка”, дзе ўдзяляецца ўвага і асаблівасцям мовы І. Пташнікава, а таксама асобныя артыкулы.2

1 Андраюк С. Чалавек на зямлі.Мн.1988, Марціновіч А. З Мсціжаў бачны свет // Роднае слова ,1992, №10-11; Шупенька Г. Голасам народа// Алімпіяда. Пасляслоўе. Мн.,1985; Нуждзіна Т. Дарога ў сталасць.// На высокай хвалі. Літ.-крыт. артыкулы ; Шамякіна Т. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе // Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе.-Мн.,1979 і інш.

2 Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн.,1989; Нуждзіна Т. Аб некаторых стылявых асаблівасцях аповесці І. Пташнікава // Бел. літаратура. Вып. 5.Мн.,1977; Міхалевіч А. Пра мову І. Пташнікава.// Роднае слова, Мн.,1990,№5; Каўрус А. І. Пташнікаў І. М // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.

ачы дыпломнай працы:

– выявіць дыялектызмы ў творах І. Пташнікава;

– растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў; прывесці, дзе магчыма, адпаведнікі з літаратурнай мовы і іншых народных гаворак;

– паказаць стылістычную ролю дыялектызмаў у творах;

– вызначыць тыпы дыялектызмаў і іх лексіка-семантычныя групы;

– апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст.

Дыпломная праца выканана на матэрыяле твораў І. Пташнікава.1 Мною выпісана , прааналізавана і растлумачана каля 500 дыялектызмаў.


1 І. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях. Мн..1962; Сцяпан Жыхар са Сцешыц. Мн.,1966; Мсціжы. Мн., 1972; Тартак. Мн., 1973; Найдорф. Мн., 1976; Лонва. Мн.,1982; Алімпіяда. Мн.,1985.

Раздзел І. Дыялектнае слова ў мастацкім творы.

На сучасным этапе застаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкай народа, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой “матэрыял і інструмент”.1. Ужыванне дыялектнай лексікі ў творах мастацкай літаратуры стала заканамернай з’явай. Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага, Ц.Гартнага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І.Мележа, М. Лынькова і многіх іншых. Мянялася тэматыка твораў, мяняліся погляды на тыя ці іншыя падзеі, узнікалі новыя героі, але ва ўсе часы пры адлюстраванні рэчаіснасці беларускія пісьменнікі абапіраліся на родную гаворку.

У другой палове 20-га стагоддзя стварылі даволі значныя творы пра жыццё беларускай вёскі ў даваенны час, пра барацьбу з фашыстамі ў час вайны, пра адбудову сельскай гаспадаркі пасля вайны, пра нялёгкі шлях простых людзей такія вядомыя беларускія пісьменнікі як І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, В. Адамчык, І. Пташнікаў. Асновай твораў усіх гэтых пісьменнікаў з’яўляецца агульнанародная мова, дыялектызмы ж уводзяцца імі ў кантэкст для перадачы найтанчэйшых адценняў пачуццяў, перажыванняў, для характарыстыкі дзейнасці людзей у розных сферах жыцця.

Дыялектызмы адносяцца да моўных сродкаў абмежаванага ўжытку. Сферай іх выкарыстання з’яўляецца ў асноўным мастацкая літаратура.

Дыялектызмамі называюцца словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца ад літаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі.2

1 Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989. С. 246.

2 Гілевіч Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення// Беларуская мова і мовазнаўства. Мн., 1975. Вып. 3. С. 12.

У «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» адзначаюцца два значэнні тэрміна дыялектызм:

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
651,64 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6949
Авторов
на СтудИзбе
265
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее