25500-1 (588099), страница 2
Текст из файла (страница 2)
1.Дыялектныя словы, якія ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай.
2 Фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя асаблівасці, уласцівыя асобным дыялектам , і не ўласцівыя літаратурнай мове.1
У кнізе «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» тэрмін дыялектызм ужываецца са значэннем: «асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай. Побач з тэрмінам дыялектызм ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш.» 2
Дыялектная лексіка – невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў.
«Народныя гаворкі, - як адзначае даследчык Баханькоў А.Я., - да цяперашняга часу застаюцца адной з важнейшых крыніц папаўнення лексічнага складу літаратурнай мовы.» 3 Без уліку дыялектных асаблівасцей, як заўважаюць даследчыкі, нельга вырашыць праблему нармалізацыі літаратурнай мовы.4
1Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн.,1990. С.52.
2Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. Баханькова А.Я. Мн., 1994. С. 394.
3Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. Мн., 1982. С. 67.
4Ляксуціна З.А. Да праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратурнай мовы і тэрытарыяльных дыялектаў//Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору. Гомель,1973. С. 49.
Літаратурная мова павінна непасрэдна вырастаць з жывой народнай мовы – вось асноўны прынцып, якога заўсёды прытрымліваліся нашы пісьменнікі. «І не трэба нам, - заўважае Алесь Адамовіч, - занадта баяцца слова «дыялектызм», раней неабходна прыслухацца, як слова гучыць, удумацца, наколькі яно трапнае і зразумелае. У любым, самым маленькім «засеку» жывой народнай мовы можна часам знайсці буйныя зярняты народнай мудрасці і дасціпнасці.» 1
Беларускія пісьменнікі надаюць вялікую ўвагу моўнаму скарбу свайго народа, старанна працягваюць пошукі самабытнага, трапнага і свежага народнага слова. Гэтыя намаганні ўхваляе Р.Шкраба – вядомы літаратуразнавец: «Ніхто не можа забараніць пісьменніку шукаць выяўленчыя сродкі ў самых розных пластах жывой мовы».2
Янка Скрыган падкрэслівае: «Ведаць мову – значыць ведаць законы яе будавання, ведаць яе народную аснову. Бо толькі ведаючы народную аснову мовы, можна ведаць, як правільна і проста выказаць думку, як натуральна, паводле законаў гэтай мовы, пабудаваць фразу, дзе якое сказаць слова, патрэбнае іменна для гэтага месца.» 3
Кожны з пісьменнікаў па-свойму бачыць, чуе, успрымае, адбірае словы, мае свой індывідуальны стыль, па-свойму выкарыстоўвае выяўленча-мастацкія сродкі. Асновай стылю, яго душой з’яўляецца мова. Сказанае не азначае, што кожны пісьменнік павінен пісаць нейкай асобнай, сваёй уласнай мовай. Асновай твора павінна быць агульнанародная мова.
Дыялектызмы ўжываюцца ў мастацкім творы з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Пісьменнікі бяруць з народнай мовы ўсё самае лепшае і, творча апрацоўваючы, уводзяць у літаратурны ўжытак.
1Адамовіч А. Культура творчасці. Мн., 1962. С. 175.
2Шкраба Р. Літаратура і мова: Кніга пра майстэрства. Мн., 1969. С.3.
3Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн. 1965. С.85.
Адны з дыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другія застаюцца ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык іх індывідуальнага стылю.
Максім Лужанін лічыць, што «трэба больш увагі аддаваць вывучэнню дыялектаў, бо яны . не могучы існаваць самастойна , уліваюцца ў мову. Па-першае, з дапамогай дыялектаў могуць запоўніцца нашы прабелы , знойдуцца словы, якіх не стае; па-другое, нядрэнна будзе мець і новыя адменнікі ўжо вядомых слоў. Але гэта не значыць, што дыялектызмы трэба ўводзіць у такой колькасці, каб абцяжарыць мову , зрабіць яе незразумелай.» 1
Канешне, кожны з пісьменнікаў па-свойму бачыць, успрымае, адбірае словы, па-свойму выкарыстоўвае мастацкія сродкі, але ўсё ж кожны з іх павінен у першую чаргу дбаць пра чысціню літаратурнай мовы, клапаціцца пра тое, каб сказанае ім было зразумела шырокаму колу чытачоў.
Літаратарам трэба быць чулымі да слова, трэба любіць, паважаць і вывучаць народную мову, яе багацце рабіць здабыткам літаратурнай практыкі. Празмернае ж насычэнне тэксту вузкамясцовымі дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання. Майстэрства пісьменніка ў тым і заключаецца, як здолее ён з усяго багацця слоў роднай мовы выбраць самае тыповае для выяўлення пэўнага характару, як здолее ён гэты адбор падпарадкаваць зместу, задуме.2
Я
.Колас, К.Чорны, І.Мележ, М.Лынькоў, Я.Брыль, К.Крапіва і іншыя мастакі слова, далі прыклад, як трэба ставіцца да лексічнага багацця роднай мовы. Тонкае адчуванне сэнсу кожнага асобнага слова, яго варыянтнасці зрабілі мову іх твораў гнуткай, выразнай, каларытнай. Наша сучасная беларуская літаратура мае сапраўдных прадаўжальнікаў іх справы – І.Чыгрынава, Б.Сачанку, В.Адамчыка, І.Пташнікава.
1 Лужанін М. Пісьменнік і мова// Полымя. 1951.N6.С.131.
2Юрэвіч У. Слова і вобраз.Мн., 1961. С.86.
Калі ўмеранае ўвядзенне дыялектызмаў у маналогі і дыялогі жыхароў вёскі з’яўляецца натуральнай неабходнасцю, то выкарыстанне мясцовых слоў у аўтарскай мове не заўсёды можа быць апраўданым, у прыватнасці тады, калі для выражэння пэўнага паняцця ў літаратурнай мове ёсць неабходныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.
Вывучэнню дыялектызмаў у мастацкіх творах беларускіх пісьменнікаў прысвечаны працы Абабуркі М.В., перш за ўсё яго манаграфія «Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры» (Мн., 1981) і слоўнік-даведнік «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў» (Мн. 1979). Пытанні выкарыстання дыялектнай лексікі ў мастацкім радку майстроў слова не засталіся па-за ўвагай і іншых даследчыкаў мовы мастацкіх твораў (гл. спіс літаратуры ў канцы дыпломнай працы).
У тэксце мастацкага твора дыялектызмы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза, стварэння мясцовага каларыту, з іх дапамогай можна па-мастацку пераканаўча і этнаграфічна дакладна адлюстраваць побыт, сацыяльнае асяроддзе, абставіны і г.д. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне. ..Дыялектызмы часта служаць характаралагічным сродкам “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя, яны ж могуць служыць і сродкам рэалізацыі камічнага пачатку твора.1
Я
к ужо гаварылася, “беларускія пісьменнікі актыўна выкарыстоўваюць у сваіх творах дыялектызмы пераважна для характарыстыкі дзейных асоб, але ў апошні час некаторыя з іх нават у сваёй, аўтарскай мове стараюцца выкарыстаць усе магчымыя сродкі выражэння сучаснай беларускай мовы”2
1 Оссовецкий И.А. Диалектная лексика в произведениях художественной литературы 50-60 годов//Вопросы языка современной русской литературы. М.,1971. С.359
2 Абабурка М.В. Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік. Мн.,1979. С.5.
Пры вызначэнні дыялектызмаў я кіравалася перш за ўсё тым, ці падаецца адпаведнае слова ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”(т.1-5), ці мае яно там памету “абласное”. Калі слова адсутнічала ў ТСБМ, то рабілася зверка з дыялектнымі слоўнікамі (спіс гл. у канцы працы).
Выкарыстоўваючы дыялектную лексіку у сваіх творах, пісьменнікі павінны ведаць, што злоўжыванне дыялектызмамі псуе твор, зацямняе, абцяжарвае яго змест і мову.1
Пісьменнікі выкарыстоўваюць у сваіх творах значную колькасць стылістычна абмежаваных слоў. Гэтыя лексемы выступаюць ва ўсіх граматычных формах і значэннях. У мове беларускай мастацкай літаратуры, асабліва ў мастацкай прозе, яскрава выдзяляецца бытавая, сельскагаспадарчая і эмацыйна-экспрэсіўная народна-дыялектная лексіка2
Пранікненне ўказаных пластоў лексікі ў мову твораў беларускіх пісьменнікаў – вынік узаемадзеяння літаратурнага маўлення з дыялектным, дзе яны займаюць цэнтральнае становішча сярод іншых лексічных пластоў.3 Напрыклад, у рамане І.Пташнікава “Алімпіяда” сустракаем шмат слоў эмацыйна-экспрэсіўных, характарыстычных: Але ці пайшла б яна тады пасля вайны за такога шмэндрыка, як я?.(Алімпіяда .С.105). Замяце зімой дарогу і ён будзе чыкілдыхаць, як некалі бацька. (Там жа . С.607).
І.Пташнікаў уводзіць у мову сваіх твораў шмат бытавых назваў, характэрных для яго роднай гаворкі: галень, варыўня, аглобня і інш. Пісьменнік выкарыстоўвае мясцовыя назвы раслін: рудзік, канаторжнік, тофель і пад.: Усё ў хаце аблазіў Харбін, варыўню перавярнуў уверх дном – не знайшоў.(Алімпіяда.С.125). Зашумеў нагнуты тофель на вуліцы, трапечучы лісцем, заслала неба нізкімі хмарамі, і пайшоў снег. (Там жа).
З
прыведзеных ілюстрацый відаць, што І.Пташнікаў, спорна чэрпаючы з жывой народнай мовы, не пераносіць яе ў свой твор сырую, неўзбагачаную.
1Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. 2-е выд. Мн..1992. С.12.
2Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Мн.1981.С.27-31.
3Блінава Э.Д.,Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2-е выд. Мн. 1980. С.34.
4Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка.Мн.,1989. С.132.
Гісторыя беларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаў належыць і І. Пташнікаў. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна. Гэтыя пісьменнікі не капіруюць моўныя звароты з дыялектызмамі, а ўзнаўляюць моўныя сітуацыі, у якіх непазбежна ўключаюцца самыя разнастайныя дыялектызмы, якія ўяўляюць сабой не маляўнічую дэталь, а заканамерны структурны элемент мастацкай мовы твора. Пісьменнікі такога тыпу не імітуюць умоўны народны стыль, а ўзнаўляюць сапраўдную народную мову, прытым іншы раз з такой этнаграфічнай дакладнасцю, што можна тэрытарыяльна лакалізаваць мову персанажаў, а іншы раз і мову самога аўтара.1
У творах І.Пташнікава дыялектызмы выступаюць не як іншародныя ўкрапванні, а запаўняюць прабелы літаратурнай мовы, надаючы ёй пластычнасць і каларытнасць, таму што ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне шматвекавая гісторыя народа. Жывая народная мова, як сведчаць усе творы І. Пташнікава і іншых пісьменнікаў, не страціла сваёй ролі як крыніцы ўзбагачэння літаратурнай мовы нават на сучасным этапе яе развіцця.
Як адзначаў М.Лынькоў ,”назіральнасці пісьменніка можна пазай здросціць.Творы яго вызначаюцца выключнай эмацыянальнасцю. Трэба сказаць, што, акрамя добрага ведання псіхалогіі сваіх герояў, Пташнікаў тонка адчувае прыгажосць роднай прыроды і, як ніхто з іншых пісьменнікаў, можа перадаць гэту прыгажосць мастацкім словам.” Добра ведаючы беларускую мову наогул, І. Пташнікаў выкарыстоўвае ў сваіх творах у першую чаргу лексіку, агульную для ўсяго беларускага народа, характэрную
1 Оссовецкий И.А. Лексика современных русских народных говоров. М., 1982. С. 196.
для усіх ці большасці беларускіх дыялектаў. Ён імкнецца як мага выразней выкарыстаць выяўленчыя магчымасці беларускага слова і ўвесь час арыентуецца на жывую народную гаворку. Таму што, як адзначаў В.У..Вінаградаў, “мова мастацкага твора , з’яўляючыся сродкам перадачы зместу , не толькі суадносіцца, а і звязана з гэтым зместам ; састаў моўных сродкаў залежыць ад зместу і ад характару адносін да яго аўтара.”1
Праведзенае даследаванне паказвае, што І.Пташнікаў, акрамя вышэйназванай лексікі, умела выкарыстоўваў і дыялектызмы, характэрныя менавіта для Лагойшчыны, з гаворак, якія адносяцца да паўночна-заходняй зоны (гэтым і тлумачыцца тое, што семантыка большасці дыялектызмаў звяралася па “Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча.”). Выключнай жыццёвасцю, свежасцю і трапнасцю вызначаецца гэтая лексіка ва ўсіх творах пісьменніка. Як сцвярджаюць некаторыя вучоныя, дыялектнае слова ў літаратурных мовах з даўняй традыцыяй і стабілізаванымі нормамі выконвае пераважна экспрэсіўную функцыю – гэта сродак стылізацыі мовы мастацкай літаратуры. Адзначаецца, што узбагачэнне за кошт дыялектызмаў вядзе не да павелічэння сінаніміі ўнутры літаратурнай мовы, а да функцыянальнага размежавання і да ўскладнення сістэмы моўных адзінак .2 Але ўсё ж “усебакова раскрыць функцыі дыялектнага слова на розных этапах гісторыі літаратурнай мовы магчыма толькі пры ўмове грунтоўнага аналізу літаратурных крыніц разнастайных жанраў і канкрэтна-гістарычнага падыходу да самога паняцця “дыялектызм”.3
1Виноградов В.В. О языке художественной литературы. М.,1959.С.74.
2Скворцов Л.И. Норма. Литературный язык. Культура речи// Актуальные проблемы культуры речи. М.,1970.С.63.
3Шакун Л.М. Некаторыя заўвагі адносна дыялектызмаў у крыніцах гісторыі беларускай літаратурнай мовы .//Лінгвістычныя даследаванні. Мн.,1971.С.251.
Раздзел ІІ. Тыпы дыялектызмаў.
У раманах І. Пташнікава ўжываюцца дыялектызмы розных тыпаў: лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя, семантычныя і фанетычныя. Разгледзім гэтыя групы.
Лексічныя дыялектызмы.











