25500-1 (588099), страница 10

Файл №588099 25500-1 (Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус) 10 страница25500-1 (588099) страница 102016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 10)

А ты, Аляксей Іванавіч, аваднеў, як чарніла (Алімпіяда,с.69).

Адзыўнуцца, зак. Адазвацца.

Дыхаць будзем паўгадзіны, гадзіну, калі яно(сэрца) раней не зможа адзыўнуцца пад ручкамі (Алімпіяда,с.331).

Асачыць, зак. Знайсці, высачыць (СПЗБ,т.1).

Бацька асачыў стажок, бо знізу аб’елі, відаць, алені, і абгарадзіў яго (Алені,с.33).

Параўн.: асачыць – дасачыць, знайсці.(Бялькевіч); высачыць звера(Сцяшковіч Мат.).

Галяшыць, незак.. Галёкаць, крычаць.

Зрэдку толькі ля маста галяшылі дзеці, пасля нехта зваў гусей (Лонва,с.130).

Параўн.: галакаць – крычаць, гучна гаварыць.(Бялькевіч).

Далець, незак. Аддаляцца.

І чым шыбчэй яна бегла, тым яны ўсё больш далелі і далелі ўперадзе (Алімпіяда,с.447). Там чуваць была несціханая кулямётная і вінтовачная страляніна: то глушэла, далеючы, то ўсчыналася недзе зусім блізка, ядраная, густая (Найдорф,с.86).

Дохці, незак. . Дохнуць.

Паявілася спружына першы раз у сорак шостым годзе вясной, калі сталі дохці на ферме падласыя остфрызскія каровы (Алімпіяда,с.4).

Назызнуць, зак. Азызнуць, ацячы.

Ступня ў яе ўжо назызла – пачынала пухнуць (Калістрыха,с.127).

Пад’ясніцца. Раз’ясніцца (СПЗБ,т.4).

Пад’яснілася, і неба было зялёнае; бліскалі здалёку калючыя зоркі (Агні,с.107).

Сквярціся, незак. Скварыцца (СПЗБ,т.4).

І сам ў машыне, як на вуголлі, сквярэшся (Алімпіяда,с.17).

Параўн.: шкварыць – скварыць, пячы (Бялькевіч).

Спружыцца, зак. Напружыцца (СПЗБ,т.4).

Калі параўняліся, неяк спружылася ўся(Алімпіяда) і адкінула галаву яшчэ больш назад, аж на плеч .(Алімпіяда,с.114). Каб вылезці з акопа, не згаіўшы мох, трэба спружыцца, як змяі (Мсціжы,с.112).

Счурацца, зак. Адмовіцца, адцурацца.

І ўсе загудзелі яшчэ больш: не счуралася гутаркі сама маці, значыць – дзела будзе. (Алімпіяда,с.491).

Лічэбнікі.

Двоечка. Двое.

Забралі ўчора і павязлі...Лётчыкаў...Двоечка (Алімпіяда,с.446).

Сколечка, няпэўна-колькаснае сл. Сколькі.

Сколечка той хады (Алімпіяда,с.291).

Прыназоўнікі.

Круга. Вакол, кругом (СПЗБ,т.2).

Стаяць круга цябе з сярпамі на плячах, за жываты хапаюцца, а над табой Крысцініна рука (Алімпіяда,с.146). Цяпер ясна, што робіцца круга нас (Найдорф,с.57). Конь вылез з гразі і пачаў бегаць па сухім круга Андрэя, атрасаючыся (Мсціжы,с.29).

Перак. Упоперак, насуперак (СПЗБ,т.3).

Больш яе не пусціў Мікалай. Стаў перак дарогі: до!(Алімпіяда,с.195). Стаяў і маўчаў – каб слова сказаў перак Махорку (Тартак,с.125).

Злучнікі.

Бытта. Нібы, быццам (СПЗБ,т.1).

Трашчаць пад столлю бэлькі, бытта хто ходзіць па гары (Тартак,с.213).

Сярод словаўтваральных дыялектызмаў вылучаюцца лексемы, якія адрозніваюцца толькі адным словаўтваральным фармантам: суфіксам (шчэлка – шчыліна, двоечка – двое, дзярняк – дзёран, і іншыя.); прыстаўкай (спружыцца – напружыцца, адумысла – сумысла); прыстаўкай і суфіксам адразу (поверх – зверху, упобачкі – побач). Зафіксаваны словы, у якіх у літаратурнай мове адсутнічае прыстаўка ці суфікс, а ў дыялектнай яны ўжываюцца з прыстаўкай (вылівень – лівень, адранак – ранак) ці суфіксам (цяперака – цяпер, лучка – лука) і пад.

Фанетычныя дыялектызмы

Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць пэўнай гаворкі1.

Фанетычныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных націскам, вымаўленнем зычных ці галосных, словы, у якіх адбыліся разнастайныя гукавыя змены зычных ( эпентэза, метатэза, асіміляцыя, дысіміляцыя і інш.). Выкарыстанне фанетычных дыялектызмаў у творах абумоўлена не толькі вясковай тэматыкай твораў І.Пташнікава, але ў значнай ступені свядомай схільнасцю аўтара да дыялектызмаў, да перадачы асаблівасцей мовы герояў.

Для некаторых фанетычных дыялектызмаў характэрна скарачэнне гукавога складу, або замена канцавога зычнага на зычны іншай якасці:

Ёсь. Ёсць.

Свет усякі ёсь: і такі, і гэтакі (Алімпіяда, с.320).

Параўн.: есь, е, іе, ё, ест (ДАБМ, карта 163).

У гэтым выпадку адбылася страта канцавога –ць у спалучэнні –сць. Гэта рыса характэрна пераважна для паўночна-ўсходняй тэрыторыі Беларусі2.

Вун, часц. Вунь (СПЗБ, т.1).

І маці, вун, седзячы на ложку, глядзіць далей цябе – у гарод. (Алімпіяда, с.125).

У гаворках ужываюцца варыянты гэтай часціцы : вонь, унь, ванё, унё 3.

У беларускіх народных гаворках зафіксаваны разнастайныя гукавыя змены зычных. Яны выкліканы уплывам суседніх або аддзеленых складамі гукаў. У выніку гэтага адбываецца распадабненне, прыпадабненне,


1 Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія.Фанетыка. Арфаграфія. Мн., 1993. С.64.

2Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964. С.276.

3 Блінава Э., Мяцельская Е. Практыкум па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1991 С 96.

перастаноўка гукаў, страта ці ўзнікненне новага гука1. Гэтую асаблівасць адлюстраваў і І.Пташнікаў у мове герояў сваіх твораў.

Назоўнікі

Аглобня, ж. Аглобля (СПЗБ, т.1).

Буланчык напяўся ўвесь, даў у хамут, хочучы, мусіць, выскачыць з аглабень (Тартак, с.25). Фірага падышоў і таўхануў Анкуду рукой у плячо, моцна, як зморанага каня ў аглобнях (Алімпіяда, с.200). Коні іржалі, ірвучы гужы і ломячы аглобні (Найдорф, с.75).

У гэтым выпадку назіраецца распадабненне двух падобных гукаў – дысіміляцыя. Гэта з’ява больш пашырана ў народных гаворках, чым у літаратурнай мове.

Бульбеўнік, м. Бульбоўнік, націна бульбы (СПЗБ, т.1).

За тынам відаць высокі бульбеўнік (Тартак, с.10).

Вальц, м. Вальс.

Вальц! У нас усягды з вальца маладыя пачынаюць (Мсціжы, с.127). Ідзі лепш вальчык адхопім (Чакай у далёкіх Грынях, с.120).

Прыстаўны зычны в характэрны як літаратурнай мове перад галоснымі о, у (вока, вуха), так і народным гаворкам. Але ў гаворках зафіксаваны словы з прыстаўным в, якія ў літаратурнай мове ўжываюцца без прыстаўнога в. Параўн.:

Водум, м. Одум.

Сядзелі адны старыя людзі, змучаныя водумам – як выйсці з бяды. (Найдорф, с.181).

Восвы, мн. Осы (СПЗБ, т.1).

Стаяў пасля, глядзеў на рубашку і на рукі, і на папяровы каўпачок у малінніку, дзе не маглі суцішыцца восвы (Алімпіяда, с.259).

Многія аналізуемыя фанетычныя дыялектызмы адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў адным гукам:

В ялейка, ж. Вілейка.

1 Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія, 2-е выд. Мн., 1980. С.52-53.

А яшчэ праз тыдзень, прарваўшыся пад Барысавам і выйшаўшы на прастор, праз Дзвінасу ў бок Вялейкі і Маладэчна пайшлі першыя танкі (Найдорф, с.114).

Гадыня, ж. Гадзіна (СПЗБ, т.1).

Кусаецца, як гадыня (Тартак, с.151).

Гугаль, м. Куколь

Пахла дзяцельніцай, мятліцай, зялёным конскім гугалём – елкай, свірэпкай – спелай, у струках (Мсціжы, с.199).

У асобных фанетычных дыялектызмах узнік новы гук на пачатку ці ў сярэдзіне слова або адбылося перамяшчэнне складоў:

Дзермяза, ж. Дзераза (СПЗБ, т.1).

За дарогай затрашчаў сухі жоўты пад’ялевец, затлеўся мох і леташняя сухая дзермяза (Алімпіяда, с.435).

Маладэчна, н.. Маладзечна.

Праз Дзвінасу ў бок Вялейкі і Маладэчна пайшлі першыя танкі (Найдорф, с.114).

Манкет, м. Манжэта (СПЗБ, т.3).

Вецер адганяе далёка на двор рукавы з чырвоненькімі гузічкамі ў манкетах (Мсціжы, с.101).

Маравейнік, м. Муравейнік.

Ля шырокай чорнай дубовай калодкі з кавадлам, абгарэлай зверху, насыпалася жоўтай іржы, высака, горкай, як маравейнік ля пня (Мсціжы, с.266).

Наўлечка, ж. Навалачка (СПЗБ, т.3).

Верка насыпала ў саганок мукі з белай крамнай наўлечкі (Тартак, с.110).

Параўн.: навулечка, навалочка, навалака, наўлечка, наўлычка, наўлічка (ЛАБНГ, т.5, карта 195).

Павучынне, н. Павуцінне (СПЗБ, т.3).

Пясок пасыпаўся і высака на сцяну – на павучынне (Тартак, с.155). І ў пустым, сівым ад смугі і белага павучыння полі – чорны трактар (Алімпіяда, с.177). Каб, здаецца, вады халоднай дзе прыгоршчы… павучынне змыць (Найдорф, с.64).

Патруха, ж. Пацяруха (СПЗБ, т.3).

Цяпер уся працівенька, ад памосту да дзвярэй, зацярушана сухой патрухай (Тартак, с.152). У грывы панабіралася пылу ад старога сена з-за драбіны і патрухі ад аўса (Мсціжы, с.24).

Свэтар,м. Світэр (СПЗБ, т5).

Яна /Таня/ была ў белай сукенцы да калень і сівым, зробленым з воўны свэтары ў крывую палоску, якія насілі ў іхняй вёсцы (Тартак, с.92).

Спронжка, ж. Спражка (СПЗБ, т.4).

Падышоўшы да ямы , ён убачыў, як на самым дне заблішчала на пяску маленькая беленькая спронжка. (Найдорф, с.23). Блішчалі і высокія боты на нагах, і сам ён увесь блішчаў на сонцы: арол на галаве, крыжык на грудзях, гузікі і спронжка на жываце. (Тартак, с.9).

Параўн.: спражка, спронжка, пражка, бражка(ЛАБНГ,т.4, карта 241).

Тэбаль, м. Тэбель, свердзел (СПЗБ, т.5).

Аскаблілі сасну на двары ля дрывотні, накруцілі вялікім тэбалем, пазычыўшы ў Панка, дзіркі і, падняўшы слупы, апусцілі іх у гародзе ў ямы (Тартак, с.80).

Чурбал, м. Цурбан (СПЗБ,т.5).

Можа проста нехта вырваў смаляны чурбалак і ўскінуў на калёсы – павёз з лесу дамоў палена на дровы (Лонва, с.39).

Шалуцінне, н. Шалупінне.

З-пад прысад пахла асыпанымі і падсохлымі яшчэ да дажджу тафялёвымі пупышкамі – шалуціннем (Мсціжы, с.159).

Шклункі, мн. Клункі (СПЗБ, т.5).

Здагадалася, што, мусіць, усе ўжо даўно пазносілі шклункі: шмат у каго жыта знайшлося дома (Тартак, с.12).Грукаюць на каменні калёсы, на шклунках сядзяць нашы бабы ў хустках і дзеці (Мсціжы, с.139).

Сярод фанетычных дыялектызмаў вылучаецца вялікая група слоў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў націскам. Параўн.:

Абрусом. Абрусам (Тв. скл.).

Мне тады – як хто белым абрусом па вачах, у які я костачкі абгарэлыя закруціла (Алімпіяда, с.322).

Аптакарка, ж. Аптэкарка.

А ты тады, братка, не хадзі загараць у бярэзнік з аптакаркай (Алімпіяда, с.185).

Даланя, ж. Далонь (СПЗБ,т.2).

Было нават відаць, як над круглым, з даланю, лобам рассыпаліся на рад нястрыжаныя валасы (Мсціжы,с.10). Здалёку ўсё відаць...Як на далані... – закамандаваў Махорка (Тартак,с.160).

Далато, н. Долата (СПЗБ,т.2)

Ямка была глыбокая і вузенькая, што ўсё роўна ад далата ў бервяне .(Найдорф,с.105).

Двайня, ж. Двойня.

А цяляты – паявілася пад каровай двайня, - іх трэба выцерці дасуха, завязаць у пасцілку і нясці...(Алімпіяда,с.383).

Дросень, м. Драсён(трава) (СПЗБ,т.2).

Ляжаць недзе яшчэ пад рэшатам і баравыя нагаткі, і дросень (Алімпіяда,с.32).

Жаляззё, н. Жалеззе.

У раскапаную ля дарогі старую шырокую яму цяпер звозілі ламаччо з фермы і ад кузні: іржавае непатрэбнае жаляззё ад плугоў, каб не валялася на траве пад нагамі (Мсціжы,с.207).

Кішаня, ж. Кішэня.

Такога пінжака, чорнага, доўгага, з чатырма кішанямі, у іх не было (Мсціжы,с.84). З адтапыранай кішані са штаноў у яго, здавалася, вось-вось вываліцца ў мокры жвір пад зруб пачка “Беламору”(Алімпіяда,с.16).

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
651,64 Kb
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ВКР

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6951
Авторов
на СтудИзбе
265
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее