25500-1 (588099), страница 9
Текст из файла (страница 9)
Мультанка, ж. Мультан (гатунак тытуню).
На Выганчык пад вёску ляцела бурае, пацёртае, як пальцамі, сухая мультанка, альховае лісце, якое не лягло пад сне. (Мсціжы, с.4).
Павечка, ж. Павека (СПЗБ, т.3).
Цыбуля лезе ў вочы Верцы, тады Андрэй чуе, як і яму есца пад павечкамі, аж рэжа (Мсціжы, с.80). Пачырванелі вочы ад бяссоння, у куточках сабраўся і прыліп да павечак пыл (Тартак, с.148).
Параўн.: века, вечка, вейка, вея, веянка, павейка, абечка (ЛАБНГ, т.3, карта 47).
Падстрэшнік, м. Падстрэшак, падстрэшша. (ТСБМ, т.3).
Добра было спаць у мяккім сене пад пастрэшнікам ля канюшні. (Алімпіяда, с.452).
Пад’ялевец, м. Ядловец (СПЗБ, т.3).
Колы шапацелі па верасе і пасохлым пад’ялеўцы, ад якога дарога ўперадзе здавалася рыжай, як ліса (Алімпіяда, с.347). Гарэў пад’ялевец, туды, пад балота, у шэрых лазовых кустах..(Найдорф, с.6). Дарога, падняўшыся на пагорак, агінае лагчыну і выходзіць на лажок, які парос сіўцом і пад’ялоўцам (Лонва, с.17).
Параўн.: ядлавец, яловец, ядлоўнік, ядленец, яленец, ядлінец, ялец, ядлец (ЛАБНГ, т.1, карта 146).
Паліна, ж. Пала, крысо (СПЗБ, т.3).
Леанід сеў на чамадан, падняў на камні мокры цёплы камяк і прыкрыў яго паліною набраклага плашча. (Чакай у далёкіх Грынях, с.101).
Пешакі, мн. Пешаходы.
І сцежачка лясная – цвёрдзенькая, убітая пешакамі, - вунь якая лёгкая для веласіпеда і хворай нагі (Чакай у далёкіх Грынях, с.70).
Пустыня, м. і ж. Пустышка, легкадумны чалавек, ілгун. (СПЗБ, т.4).
«Зубаскал і пустыня » - падумала яна пра яго на хаду (Алімпіяда, с.21).
Раманы, мн. Рамонкі (СПЗБ, т.4).
Цяпер увесь лог быў белы – усеяны раманамі (Алімпіяда, с.9). Распусціліся ля самага ганка белыя раманы, шырокія, з даланю (Тартак, с.199).
Параўн.: раман, раманец, раманька (ЖС), рамон (НЛ, Бялькевіч).
Ржонне, н. Іржышча (Сцяшковіч).
Скрозь відаць поле, усё ў жнівеньскай жаўцізне, з мэндлікамі, раскіданымі па ржонні (Чакай у далёкіх Грынях, с.22).
Параўн.: ржышча, ржэўнік, іржоўнік, іржонне, аржонне, ржонішча, аржанішча, ржыска (ДАБМ, карта 271).
Сінюк, м. Сініца.(СПЗБ,т.4).
За акном ядраная зара на ўсходзе і на падаконніку на мяленкі скача сінюк (Алімпіяда,с.353).
Смалакурха, ж. Смалакурня.
То ў леспрамгасе, то ў калгасе, то нідзе – ловіць вудай рыбу ў Віліі і з сабакам гойсае па лесе, то стане вартаўніком на смалакурцы. Алімпіяда,с.174).
Сцёл, м. Ацёл.
Сон прапаў, як прападаў ён да вайны, калі на ферме аставалася нанач карова на сцеле (Алімпіяда,с.439).
Сыраежа, ж. Сыраежка.
Не бяруць і сыраеж, яны паразрасталіся на зямлі, як рэшаты (Алені,с.23).
Параўн.: сыравежка, сырагожка, сырадзега, сыраега, сыраедка(ЖС).
Умецце, н. Амецце (СПЗБ,т.5).
Яго абіваў цяпер вецер і церусіў, як хто ўмеццем з тока (Мсціжы,с.4).
Параўн.: амеці, амецце – дробныя кавалачкі саломы, каласоў, мякіны і пад., што абмятаюцца з зерня ў час малацьбы (ТСБМ,т.1).
Хліпаўка, ж. Усхліпванне, хліпанне.
Яна(Алімпіяда) нічога не гаварыла, толькі заходзілася нема ад крыку і ад хліпаўкі, круціла галавой у яго на грудзях, і здавалася, ніколі не супакоіцца (Алімпіяда,с.523).
Цемрыва, ж. Цемень (Сцяшковіч).
Далёка ў цемрыве гайдалася цяжкае рэха (Чакай у далёкіх Грынях.,с.8).
Параўн.: цемень, цемната, цемра, цемрава, цямрэча, цьма, цёмна (ЛАБНГ,т.5, карта 287).
Ціхата, ж Цішыня.
Збегчы з дому. Ад ціхаты і цяжкай, як камень, спрадвечнай вясковай нудоты. (Алімпіяда,с.78).
Чарэмха, ж. Чаромуха (СПЗБ,т.5).
Ухапіцца за галінку чорствай чарэмхі на беразе хацела яна (Алімпіяда,с.383).
Шкадоба, ж. Шкадаванне.(ТСБМ,т.5)
Глядзеў(Мікалай) толькі на яе са сваёй вечнай балючай шкадобай – сам жа ён нічога не зможа зрабіць са сваім кашлем.(Алімпіяда,с.436)
Шкелка, ж. Шкло(для ліхтара).
Мікалай стаіць з ліхтаром у руцэ – пад шкелкай хліпае маленечкі жоўты матылёк (Алімпіяда,с.334). На рагу стала ля парога стаяў магазын ад лямпы – шырокая чорная бляшанка, - без шкелкі і без машынкі (Агні,с.98).
Шчавук, м. Дзікае шчаўе (СПЗБ,т.5).
Пад шчавуком разраслася крапіва (Мсціжы,с.196).
Параўн.: шчавей, шчавух, шчавер, шчаўё, шчавель (ЛАБНГ,т.1, карта 261)
Шчэлка, ж. Шчыліна (СПЗБ,т.5).
Ад пылу не было спасу: ён лез у хату праз шчэлкі ў вокнах, асядаючы на сцены, шыбы, рабіўся белы (Алімпіяда,с.10).
Юргіня, ж. Вяргіня.(СПЗБ,т.5).
Яна хацела сесці дзе на двары: падысці да гародчыка, да частакола пад жоўтыя юргіні, якія панагіналіся галоўкамі над маленькім услончыкам (Алімпіяда,с.7)
У беларускіх дыялектных слоўніках зафіксаваны шматлікія варыянты лексемы: вяргіня: аргіня(Сцяшковіч), іргіня(Бялькевіч), гергіня, рагіня, эргіна(ТС), яргіня(СПЗБ), іргінія(ДСБ).
Утварэнне памяншальных формаў адбываецца ў літаратурнай мове і ў гаворках з дапамогай розных словаўтваральных сродкаў. Усе прыведзеныя прыклады адрозніваюцца суфіксамі, параўн.:
Банячкі. Баначкі.
Можа, трэба банячкі паставіць?(Алімпіяда,с.412).
Каленечкі. Каленачкі (СПЗБ,т.2).
Людзі, як на могілках, згіналіся і станавіліся на каленечкі ў балота, засланяючыся хусткамі ад сонца (Алімпіяда,с.15).
Рукаўцы, мн. Рукаўчыкі. (СПЗБ,т.4).
Маладзіла яго жоўценькая новая тэніска, з кароценькімі рукаўцамі на загарэлых руках (Алімпіяда,с.189).
Сеначкі, мн. Сенечкі.
Ля варыўні стаяла драбіна, прыткнутая верхнім краем да страхі на сеначках (Алімпіяда,с.7).
Сукянёшка, ж. Сукеначка.
І сярод іх дзяўчынка ў жоўтай кароценькай сукянёшцы, самая меншая – гады тры (Алімпіяда,с.211).
Прыслоўі
Адумысла. Сумысля, наўмысна (Сцяшковіч).
Можа, нават адумысла і стаў сёння на вуліцы – хацеў ёй нешта сказаць, не рашаўся толькі (Алімпіяда, с.19). Слупы прывязлі з-пад Карчаватак, зрэзаўшы адумысла сасну: аскаблілі на двары ля дрывотні. (Тартак, с.80).
Долках. Доле, на зямлі, на падлозе (СПЗБ, т.2).
Долках набухлі ад росаў каласы, але сонца зноў сушыць іх, - мучыць толькі (Чакай у далёкіх Грынях, с.66). Сцяпан вылез з кабіны і стаяў, - адна нага долках, другая на падножцы, - закрываючы сваімі плячыма ўсю кабіну. (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.155).
Параўн.: доле, долах, долках, далавах, далаўках, далоўках (ЛАБНГ, т.5, карта 269).
Зачы. За вочы.
Анастасіяй Іпалітаўнай яе звалі толькі Колас і Пугач, бо Корань зваў Зампалітаўнай і ў вочы і зачы, прыпамінаючы ёй даўнейшую ваенную форму (Алімпіяда, с.185). Не любіць Станіслаў і калі хто хоча пагаварыць зачы (Чакай у далёкіх Грынях, с.228).
Каля блізку. Блізка.
І я цябе, калі іх нікога каля блізку няма, ажаню (Алімпіяда, с.323).
Лена. Ляніва (ТСБМ, т.3).
У лагчынах ля дарогі туман-паўзун лена ўкладваўся на шырокае лісце альшэвін (Чакай у далёкіх Грынях, с.6).
Навідку. Навідавоку (СПЗБ, т.3).
Леанід, пагартаўшы наспех лісткі ў блакноціку, прычасаўся, зірнуў навідку ва ўсіх на гадзіннік і заняў месца за трыбунай (Чакай у далёкіх Грынях, с.87).
Параўн.: навідавоку, навідоку, навідаку, навідоцы, напавідоку (ЛАБНГ, т.5, карта 268).
Назаўтрае. Назаўтра (СПЗБ,т.3).
Дажыліся, што і назаўтрае солі няма, хоць пазычай (Алімпіяда, с.341).
Напасля. Пасля, потым.
Напасля зноў ішлі бабы. (Мсціжы, с.113).
Наўкасяк.Наўскасяк.
Млечны Шлях, сціснуты цемнатой, ішоў наўкасяк на поўдзень над іхняй хатай (Алімпіяда, с.441).
Наўсягды. Назаўсёды.
Старога фельчара Пугача жыццё кідала па раёнах, не даючы наўсягды, ці хоць бы надоўга астацца на адным месцы (Алімпіяда, с.102).
Несамнога. Нямнога.
Нехта і тут стрыг.. Глядзіце. Несамнога. Пласты са два (Чакай у далёкіх Грынях, с.47). Іх несамнога – адна жменька (Алені, с.8).Немцы блішчалі і збоку на рудым лагу па адным, несамнога, чалавекі можа тры. (Мсціжы, с.106).
Няўмысля. Ненаўмысна (Сцяшковіч).
Пайшла раптам сама Таніна кабыла – ён, мусіць, няўмысля крануў за лейцы (Тартак, с.128).
Параўн.: наўмысна, наўмысля, - свядома (ТСБМ, т.3).
Поверх. Зверху (СПЗБ, т.4).
У яго /Пугача/ была выпушчана кашуля, поверх яе матлялася незашпіленая, пакінутая спешна клятчастая рубашка (Алімпіяда, с.316).
З пазном. Позна.
На поле жнеі з усяго Крамянца прыходзілі з пазном, калі ўжо абсыхала раса (Алімпіяда, с.142).
Паўднём. У поўдзень (СПЗБ, т.3).
Паўднём учора прывязлі (Алімпіяда, с.446).
Рыскоўна. Рызыкоўна (Сцяшковіч).
Больш заязджаць рыскоўна. Для чаго? (Чакай у далёкіх Грынях, с.245).
Спавагі.Паважна.
Ішлі памалу, спавагі, Кастусь курыў (Калістрыха, с.132). Юзюк ішоў па двары спавагі, як стары (Тартак, с.34).
Усягды. Заўсёды (СПЗБ, т.5).
Аляксандр Лязёнак у чорнай скураной паношанай куртцы – бегае усягды ў ёй па вёсцы і па полі (Найдорф, с.61). За хатай , у гародзе пад раку, у іх усягды свяціла сонца, за хатай і паставілі качэлі (Тартак, с.80).
Уцэла. Цаліком (СПЗБ, т.5).
Трэба было мясіць снег уцэла – пракладаць сцежку (Бежанка, с.51).
Шторань. Штораніцы.
Ён мне спаць не дае шторань. Балбоча ў званы, як цецярук (Чакай у далёкіх Грынях, с. 94).
Упобачкі. Побач (ТСБМ, т.5, ч.1).
Калі мы вярталіся назад, яны сядзелі ўпобачкі і пра нешта ціха гаварылі (Бежанка, с.45). Зняўшы з пляча аўтамат, падняўся на бярвенне і сеў упобачкі з ёй (Найдорф, с.161). Сядзем вось так упобачкі, - узяў ён пугу пад паху, - і да нашай Дзедзіхі (Чакай у далёкіх Грынях, с.10).
Упоплечкі. Поплеч, побач (Сцяшковіч).
Калі такія людзі, як Авар’ян і Ульяна ўпоплечкі, хіба боязна ? (Чакай у далёкіх Грынях, с.197).
Параўн.: упоплеч (НС).
Для гаворак, у адрозненне ад літаратурнай мовы, характэрна болшьшая колькасць спосабаў утварэння прыслоўяў ад іншых часцін мовы. У гаворках працэс гэты больш рухомы, чым у літаратурнай мове. Многія прыслоўі ўтвараюцца ад ужо вядомых прыслоўяў з дапамогай суфіксаў і прыставак, параўн.:
Удваёчках. Удваіх (СПЗБ,т.5).
Сядзеце ўдваёчках і паедзеце (Алімпіяда,с.321).
Цяперака. Цяпер (СПЗБ,т.5).
А Коласа цяперака ў бальніцы няма (Алімпіяда,с.323).
Параўн.: цяпера, цяперака, цяперачы, цяперачка, цяперацька (ЛАБНГ,т.5, карта 246).
Дзеясловы.
Абчэрсцвець, зак. Счарсцвець.
Блізка яна тут ля іх, і зямля яшчэ не абчэрсцвела ў яе на магіле (Алімпіяда,с.603).
Аваднець, зак. Звадзянець.















