73945 (612299)
Текст из файла
План
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
1.2 Мэты і задачы курсавой працы
2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч
2.1 Жыццёвы шлях С.Буднага
2.2 С. Будны і беларускае арыянства
2.3 С. Будны як філолаг
2.4 С. Будны як публіцыст і філосаф
Заключэнне
Спіс літаратуры
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
Сымон Будны з’яўляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працаваў С. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталіся ў культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе і на свет, асоба становіцца ў цэнтры ўвагі, чалавек прыраўноўваецца да Бога… Так, адны гэтыя палажэнні ўжо выклікаюць цікавасць да часу, у які працаваў С.Будны. Разгледзем гэты час падрабязней.
Станаўленне ўласна беларускай культуры звязваецца з імёнамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячаў, якія пісалі на беларускай мове. Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяў уздымаюцца да рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісанні рэльнага чалавека з яго ўнутраным светам.
Культура беларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народаў. Асімілятыўная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С. Полацкага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры да духоўнай культуры суседніх народаў, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёды быў вельмі інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філасофскай думкі ў развіцці гістарычна культурнага працэсу.
У сістэме поглядаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншых сучаснікаў назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейскай філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі ў формах то трактоўкі на народнай мове кананічных тэкстаў, хрысціянскай літаратуры, то палемікі з афіцыйнай ідэалогіяй; то ў далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.
Ф. Скарына зацвердзіў гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіццё яго традыцый ў творчасці С. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.
У С. Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілі суб’ектыўнае ў пераклады.
У 16 ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Не выпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў і пратэстантаў. Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Я. Гусу і яго паслядоўнікам удалося цесна звязаць нацыянальна-вызваленчы рух у Чэхіі з антыпапскім і антыфеадальным. Перад Будным жа на гэтым шляху ў Беларусі ўзніклі вялікія перашкоды. Ідэя новай, агульнанароднай царквы, якую, несумненна, ён выношваў, кіруючыся выдатным узорам гусітаў, атрымала своеасаблівае развіццё.
Гыбокі ўплыў на яго погляды аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Францыска Скарыны. Будны працягваў і развіваў яго асветніцкія пачынанні. ён цалкам падзяляў мары вялікага палачаніна аб адукаваным, культурным дзяржаўным дзеячу. Падобна Скарыне, Будны імкнуўся выкарыстаць найбольш распаўсюджаную кнігу — Біблію як сродак для асветы насельніцтва.
Як і Ф. Скарына, С. Будны адрозніваў натуральны і ўстаноўлены закон. Зыходзячы з натуральнага закону, тлумачачы маральныя асновы жыцця чалавека, Скарына пісаў, што кожны чалавек, які мае розум не захоча цярпець ніякіх дрэнных адносін ад іншых людзей.
А С. Будны ў свой час пісаў, што чалавек адносіцца да іншых добра таму, што сам хоча ў адказ такіх жа добрых адносін. За паўстагоддзя, якое аддзяляла час дзейнасці Скарыны і Буднага, у Беларусі адбыліся вялікія змены. Усё, аб чым марыў Скарына: распаўсюджанне ведаў на роднай мове, справядлівыя асновы ў кіраванні дзяржавай, сціпласць і высакароднасць духоўных настаўнікаў,— было цяжэй ажыццявіць. Нарастаў працэс акаталічвання буйных феадалаў і іх памагатых, зневажаліся любоў да радзімы і законнасць. Ва ўмовах узмацнення рэакцыі Буднаму давялося перагледзець мэты і метады выкарыстання рэлігійных кніг. Калі для Скарыны святое пісанне заставалася важнейшай зброяй асветы, то ў вачах Буднага не ўсхваленне Старога і Новага запаветаў, а крытыка іх станавілася першачарговай задачай. Друкаваныя выданні ў руках Буднага ператварыліся ў зброю барацьбы за перагляд ролі рэлігіі ў жыцці грамадства.
Вялікі асветнік беларускага народа Скарына не мог прадбачыць, што ў другой палове XVI ст. перад яго пераемнікамі паўстане вострае пытанне: якім чынам прадухіліць упадак нацыянальнай культуры, што падрыхтоўваўся рукамі феадалаў. ён не мог ведаць, што ў 1562 г. Будны напіша «Катэхізіс», у прадмове да якога ён будзе угаворваць князёў не адмаўляцца ад роднай мовы.
Прадаўжаючы справу Скарыны Будны ў вельмі складаных умовах Беларусі той пары шукае саюзнікаў сярод перадавых польскіх мысліцеляў. Адначасова ён дабіваецца падтрымкі пануючых саслоўяў у разгортванні друкарскай справы і сеткі школ. Ен спадзяваўся, што такім чынам зможа павярнуць Беларусь на шлях прагрэсіўнай рэфармацыі.
Агляд літаратуры па тэме паказаў, што С.Буднаму прысвяціў сваю творчасць Я.І. Парэцкі ў сваёй манаграфіі “Сымон Будны”, І.В. Саверчанка таксама ў манаграфіі “Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар”. С. Буднаму прысвячаў даследаванні С.А. Падокшын. Ён праводзіў паралелі з творчасцю Ф.Скарыны і іншых значных асоб для С. Буднага ў наступных кнігах: “Скорина и Будный”, “Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Ф. Скарыны да С. Буднага”, “Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.”. Шмат артыкулаў напісана пад рэдакцыяй А.С. Майхровіча. У асноўным жа творчасць С.Буднага разглядаецца аглядава, без грунтоўных даследаванняў ўнутраных поглядаў пісьменніка і філосафа. Творчасць звычайна падаецца ў кантэксце таго часу, у які жыў і працаваў С.Будны.
Павярхоўная ацэнка дзейнасці С. Буднага тлумачыцца тым, што недастаткова ўвагі ўдзяляецца яго імкненню да распаўсюджвання крайняга антытрынітарства, непакланення Хрысту і барацьбе супраць дагматызму.
1.2 Мэты і задачы курсавой працы
На нашу думку, не дастаткова звернута ўвагі на публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Таму актуальнасць нашай работы заключаецца ў грунтоўным даследаванні вышэй азначаных праблем.
Мэта нашай курсавой работы – комплексны аналіз публіцыстычных твораў С.Буднага. Пастаўленая мэта патрабуе вырашэння наступных задач:
- прааналізаваць літаратуру па дадзенай тэме;
- разгледзець час, у які працаваў С. Будны;
- азнаёміцца з асобай С.Буднага як публіцыста і філосафа;
- даць характарыстыку асноўным палемічным творам С.Буднага;
- звярнуць увагу на асаблівасці манеры пісьма аўтара.
Развіццё айчыннай этычнай думкі XVI—XVII стст. адбывалася ва ўмовах уздзеяння на гэты працэс такіх гісторыка-культурных з'яў, як Адраджэнне, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Барока. У асноўным гэта ўздзеянне было не паслядоўным, а паралельным. Першынство ў фарміраванні новых маральных уяўленняў на айчыннай глебе належыць Адраджэнню. Знітаваная з Адраджэннем змена светапоглядных прынцыпаў выклікала радыкальную перабудову ўяўленняў і каштоўнасцяў маральнай свядомасці пэўнай часткі грамадства - адукаваных феадалаў, гараджан, інтэлігенцыі і інш. У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім да гэтай катэгорыі належалі шматлікія князі, магнаты, шляхціцы, дзеячы царквы, настаунікі, кнігавыдаўцы, юрысты, і г. д. Адной з цэнтральных светапоглядных установак Адраджэння з'яўляўся рэнесансавы антрапацэнтрызм, або канцэпцыя самастойнай каштоўнасці зямнога жыцця, якая садзейнічала секулярызацыі маральнай свядомасці позняга Сярэднявечча, пераадоленню ў ім аскетычнага, рэлігійна-фанатычнага пачатку. Узрастае роля каштоўнасці рэальнага свету, матэрыяльных даброт, непасрэдна не знітаваных з верай духоўных каштоўнасцяў інтэлекту, ведаў, грамадзянскасці, свецкай культуры, фарміруецца ідэя цярпімасці да іншаверства і іншадумства.
Фундаментальнай устаноўкай рэнесансавай свядомасці з'яўляецца таксама трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць свае творчыя патэнцыі, пазнаваць свет і самога сябе, пераўтвараць існуючую рэальнасць, выпраўляць сацыяльна-эканамічнае і духоўна-рэлігійнае жыццё грамадства, яго норавы, уплываць на дзяржаўную палітыку і г. д. Дадзеная ўстаноўка з'явілася зыходным пунктам развіцця новаеўрапейскага індывідуалізму, адыграўшага значную ролю ў станаўленні новага светапогляду, новай этыкі.
Традыцыйнае, артадаксальна-сярэднявечнае хрысціянства трактавала свабоду як уласцівую чалавеку пэўную здольнасць духоўнага ўзыходжання да Бога. Свабода індывідуальнай волі не адмаўлялася, аднак лічылася недасканалай. Чалавек, згодна афіцыйнаму вучэнню, няздольны выратавацца без дапамогі Боскай ласкі, якая ў сваю чаргу падаецца толькі праз пасрэдніцтва Царквы. Маральнасць звязвалася галоўным чынам з выкананнем рэлігійна-царкоўных норм, рытуалаў, а не з самасвядомасцю, свабодным індывідуальным перакананнем чалавека.
Адзначаючы фундаментальную ролю ў рэнесансава-гуманістычным светапоглядзе прынцыпу свабоды, нельга не абысці праблему дыялектыкі свабоды, якая рэальна існавала ў гэтым светапоглядзе, менавіта праблему ператварэння свабоды ў сваю процілегласць
Асноватворнай асаблівасцю рэнесансавай свядомасці з'яўляўся натуралізм як прынцып інтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэальнасці, у тым ліку інтэрпрэтацыі чалавека і яго духоўнага свету. Рэнесансавыя мысліцелі, аналізуючы маральнае аблічча чалавека, імкнуліся вызначыць яго сутнасць пераважна з натуральных фактараў -чалавечага розуму, волі, рэальных матэрыяльных і духоўных інтарэсаў і патрэбнасцей. У станаўленні чалавечай маралі гуманісты эпохі Адраджэння не адмаўлялі фактараў боскага парадку. Духоўна-маральны свет чалавека трактаваўся як сінтэз боскага і натуральнага. Мысліцелі эпохі Адраджэння лічылі, што натуральная падстава чалавечай сутнасці раўнацэнна яго боскай сутнасці і іх трэба не супрацьпастаўляць, а імкнуцца гарманізаваць, узгадняць. Аналагічны погляд на духоўна-маральную натуру чалавека характэрны для Скарыны, Літвіна, Кашуцкага, Волана, Буднага, Цяпінскага, Сапегі і інш.
Вызначальную ролю ў станаўленні айчыннай этычнай думкі XVI—XVII стст. адыграла Рэфармацыя. Яе асноўныя ідэі прыйшлі на Беларусь не толькі ў лютэранска-кальвінісцкай інтэрпрэтацыі, але і абгрунтоўваліся айчыннымі мысліцелямі, у прыватнасці Скарынам. Агульнымі пастулатамі Рэфармацыі, або пратэстантызму, якія істотна паўплывалі на духоўнае жыццё еўрапейскага грамадства і перш за ўсё на маральную свядомасць, з'яўляліся наступныя. Перш за ўсё гэта зварот да першаасновы хрысціянства - вучэння прарокаў і агюсталаў. На гэтай падставе адзіным аўтарытэтам ў справе выратавання, пытаннях веры і царкоўнага жыцця абвяшчалася Слова Божае, або Свяшчэннае Пісанне. У той жа час абвяргаўся бясспрэчны аўтарытэт царкоўнага Падання, або твораў айцоў царквы, багасловаў, пастаноў Усяленскіх сабораў. Кожнаму веруючамў надавалася права тлумачыць Свяшчэннае Пісанне ў адпаведнасці са сваім разуменнем. Асноватворны прынцып выключнасці аўтарытэтў Свяшчэннага Пісання і асабістых адносін чалавека з Богам, на думку ідэолагаў Рэфармацыі, павінен быў радыкальна аднавіць хрысціянскае веравучэнне і царкоўны лад. Прынцып рэлігійнага індывідўалізмў быў замацаваны ў лютэраўскім вучэнні аб апраўданні, або выратаванні чалавека адзінай верай, якая залежыць перш за ўсё ад Бога. Што тычыцца спраў, то яны ў выратаванні не маюць ніякага значэння.
Кіруючыся вышэйадзначанымі пастулатамі, Лютэр адмовіўся ад традыцыйнага вучэння пра Царкву і царкоўную іерархію. Сапраўдная царква — гэта духоўнае грамадства, аб'яднанае адзінствам надзеі, любові, веры у Ісуса Хрыста і яго вучэнне. У гэтай сувязі абвяшчаецца непатрэбнасць асобнай царкоўнай ісрархіі. Святарства не з'яўляецца прывілеяй выбраных, усе веруючыя хрысціяне праз хрышчэнне маюць права быць святарамі, прапаведаванаць Слова Божае і адпраўляць таінствы. У адрозненне ад католікаў і праваслаўных пратэстанты гракгуюць гаінсіі не як рэальнае, а як сімвалічнае ўзасмад:ісяннс з Богам. У прыватнасці, прычасце - гэта не сапраўдныя цела і кроў Хрыстова, а толькі іх выява, знак, сімвал. З усіх таенстваў Лютэр пакінуў толькі хрышченне і прычашчэнне. Адмаўляліся малітвы за нябожчыкаў і хадатайніцтва святых.
Характеристики
Тип файла документ
Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.
Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.
Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.