73945 (612299), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Пратэстантызм узняў на новую вышыню аўтарытэт Ісуса Хрыста, сцвярджаючы праз яго значэнне чалавечай асобы, незалежна ад яе сацыяльнага, маёмаснага або ін-тэлектуальнага статуса, адлюстроўваючы настроі дэмакратычных пластоў феадальнага грамадства.
Кальвін радыкалізаваў пратэстаныкае вучэнне, высунуўшы палажэнне пра безумоўнае прадвызначэнне чалавечага лёсу. Згодна гэтаму палажэнню, Бог навечна вызначыў адных людзей да выратавання, а іншых да пагібелі. незалежна ад іх волі, учынкаў, заслуг. Прадвызначаныя да выратавання складаюць невялікую групу выбраных Богам люлзей. Гэтае рашэнне Бога недаступнае для розуму чалавека. У сваю чаргу ніякія намаганні не ў стане выратаваць тых, хто прадвызначаны да вечнай пагібелі. У адрозненне ад праваслаўных, якія лічаць, што Боская ласка не распаўсюджваецца на людей безумоўна, але ў'згадняецца з іх свабодай, маральнасцю, учынкамі, кальвіністы вучаць аб безумоўнай уладзе Боскай ласкі ў адносінах да чалавека. Кальвінізм па сутнасці адмаўляе свабоду чалавечай волі. Асноўнай формай царкоўнай арганізацыі кальвінізму з'яўляецца абшчына на чале з прасвітарам, які выбіраецца вернікамі. Некалькі абшчын аб'ядноўваюцца ў больш буйныя адзінкі. Пасада епіскапа не прадугледжана. Богаслужэнне зводзіцца да малітвы, казання (пропаведзі) прасвітара, спеваў псалмоў і г. д. У цэлым кальвінісцкая арганізацыя мае дэмакратычны, рэспубліканскі характар.
Побач з адносна памяркоўнай лютэранскай, катьвінісцкай і іншымі фарміравалася радыкальная Рэфармацыя, атрымаўшая ў Беларусі назву спачатку антытрынітарызму, а потым сацыніянства. У вучэнні гэтых напрамкаў прасочваецца тэндэнцыя рэабілітацыі чалавечай свабоды, ў першую чаргу свабоды маральнай.
Рэфармацыя як памяркоўная, так і радыкальная адыграла істотную ролю ў станаўленні новага светапогляду і аднаўленні маральнай свядомасці. Вялікая роля пратэстантызму ў станаўленні індывідуалістычнай, раннебуржуазнай свядомасці, палітычнай дактрыны новаеўрапейскага лібералізму і дэмакратыі і, нарэшце, новай маральнай свядомасці адзначаецца сучаснымі рускімі філосафамі. Згодна каталіцкай і праваслаўнай дактрыне, выратавацца, або атрымаць вечнае шчаслівае жыццё, чалавек можа толькі праз царкву і яе служыцеляў. Для выратавання неабходны толькі вера, маральнае жыццё, але і выкананне фармальных царкоўных правіл: рэгулярнага наведвання царквы, споведзі, прычашчэння, адпушчэння грахоў і г. д. Прычым прыярытэтам карысталіся менавіта фармальныя ўчынкі. У рэшце рэшт у каталіцтве гэта прывяло да этычнага цынізму, калі «шлях у рай», г. зн. царкоўнае адпушчэнне ўсіх, нават самых цяжкіх, грахоў стала магчымым атрымаць пры дапамозе пакупкі індульгенцый.
Як адзначалася, пратэстанцкія тэолагі радыкальна перагледзелі праблему выратавання ў хрысціянскім веравучэнні. Выратаванне не заслуга, а Боская міласць, адвольны дар Божы. Тым самым пазбаўляўся сэнсу рэлігійна-царкоўны фармалізм, які вельмі часта быў паказны. Асноўнае, што патрэбна, каб спадзявацца на выратаванне, - гэта вера ў збавіцельную ахвяру Ісуса Хрыста. Усё астатняе дасягаецца праз маральнае жыццё і перш за ўсё ў выніку добрасумленнага выканання свайго паўсядзённага, прафесійнага і грамадскага абавязку, настойлівай працы. Менавіта ў свецкай, мірскай дзейнасці чалавек павінен быць максімальна актыўным, імкнуцца да ідэалу. Як паводзіць сябе, чалавек павінен перш за ўсё раіцца са сваёй маральнай інтуіцыяй, сумленнем. Чалавеку не патрэбны нейкія знешнія прадпісанні, пасрэдніцтва святароў, нават філасофская мудрасць. Маральнае рашэнне, якое чалавек прымае, адпавядае яго магчымасцям, духоўным і фізічным сілам. Як бы чалавек ні стараўся, яно ўсё роўна далёкае ад ідэалу. Рэальныя ўчынкі чалавека заўсёды змяшчаюць у сабе элемент маральнага кампрамісу. Такім падыходам да дзейнасці чалавека сцвярджалася, па-першае, індывідуальная, маральная свабода чалавека, па-другое, яго асабістая адказнасць за свае ўчынкі.
Ліберальна-дэмакратычны характар мела пратэстанцкая канцэпцыя адносін царквы да грамадства і дзяржавы. Як ужо адзначалася, царква трактавалася пратэстантамі як хаўрус веруючых, аб'яднаных евангельскім вучэннем і таінствамі хрышчэння і прычашчэння. Служыцелі царквы не ўяўляюць асобнай, прывілеяванай іерархіі, яны раўназначныя міранам. Больш таго, міране маюць права як выбіраць, так і змяшчаць святароў. У гэтай акцыі былі закладзены элементы будучага рэспубліканізму. Рэфарматары ў асноўным з'яўляліся прыхільнікамі неўмяшання царкны ў справы дзяржавы. У той жа час яны лічылі, што дзяржава мае права ўмешвацца ў царкоўныя снравы. Аднак, на думку рэфарматараў, царква таксама можа прад'яўляць дзяржаве пэўныя прэтэнзіі, карэкціраваць яе дзейінасць, якая не адпавядае боскаму закону. Кальвін, таксама, як і беларускія рэфарматары (С. Будны, В. Цяпінскі, Якуб з Калімаўкі і інш.),прэдпісваў не падпарадкоўвацца ўладзе, якая дзейнічае насуперак Богу.
Аднак у кальвінізме ідэя залежнасці і падпарадкавання дзяржавы царкоўным прадпісанням пе з'яўляецца тэакратыяй у яе традыцыйным, сярэднявечным выглядзе, а хутчэй за ўсё дэмакратыяй, таму што царква ў пратэстанцкім разуменні -- гэта адзіны народ, аб'яднаны евангельскім вучэннем, г. зн. пераважна міране, і дзяржава павінна падпарадкоўвацца народу. Менавіта ў пратэстантызме нарадзілася ідэя народнага суверэнітэту. Другая палітыная ідэя, якая сфарміравалася ва ўлонні Рэфармацыі - гэта ідэя вяршэнства закону.
Такім чынам, прадпрынятая ідэолагамі пратэстантызму рэформа рэлігійнага светапогляду абумовіла змену ўстановак асобы. Чалавек арыентаваўся не на вырашэнне абстрактных, рэлігійна-метафізічных праблем, а пераважна на рэальныя, зямныя справы — працу, сям'ю, побыт, духоўнамаральнае самаўдасканаленне. Дарэчы, гэта арыентацыя добра прасочваецца ў Нясвіжскім «Катэхізісе » 1562 г. У межах пратэстанцкага светапогляду фарміраваўся новы духоўны тып чалавека, які ўсведамляе адказнасць за сваю справу, імкнецца да поспеху ў сваёй прафесіі і дзейнасці, чалавска разважлівага, памяркоўнага, цярпімага, сумленнага, працавітага, свабодалюбівага. Карацей кажучы, у межах пратэстанцкага вучэння сфарміраваўся тып асобы новай еўрапейскай цывілізацыі, капі-талістычнага грамадства. Пратэстантызм зводам сваіх рэлігійных і маральных установак санкцыянаваў капіталістычную прадпрымальніцкую дзейнасць. У якасці вышэйшай каштоўнасці жыцця чалавека ён абвясціў працу — працу рамесніка, купца, селяніна, інтэлігента, гаспадарчую працу на дзяржаўнай ніве чыноўніка і нават караля. 3 пратэстантызмам знітаваны ўзрастанне адукаванасці і культурнага ўзроўню гра-мадства (кожны галава сям'і павінен быць пісьменным, умець чытаць Біблію і тлумачыць яе сваім блізкім), развіццё сістэмы школьнай адукацыі. Адсюль не цяжка зда-гадацца, што менавіта рэфарматарская інтэнцыя заахвоціла Скарыну перакласці і надрукаваць Біблію для простых людзей. Значную ролю адыграла Рэфармацыя ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці.
Контррэфармацыя, якая ў Заходняй Еўропе пачалася ўжо ў першай палове XVI ст., у Вялікім княстве Літоўскім сваю дзейнасць актывізавала толькі на пачатку 70-х гадоў XVI ст. У 1569 г. па запрашэнні каталіцкага біскупа Валер'яна Пратасевіча ў Вільню прыбыла першая група езуітаў. У 1574 г. была створана асобная езуіцкая правінцыя, у якую ўвайшлі Польшча і ВКЛ. Асмоўным зместам контр-рэфармацыйнай дзейнасці езуітаў было схіленне да каталіцтва прадстаўнікоў буйных магнацка-шляхецкіх пратэс-танцкіх фамілій, моладзі, арганізацыя шырокай сеткі наву-чальных устаноў, уплыў на ўладу і перш за ўсё на караля, дзяржаўную палітыку і г. д. Менавіта пры падтрымцы буй-ных феадалаў, католікаў, дзяржаўных чыноўнікаў, караля езуітам на працягу другой паловы XVI—XVII ст. удалося за-няць пануючае палажэнне ва ўсіх вядучых сферах духоўна-га жыцця Ірамадства. Адной з акцый Контррэфармацыі на беларуска-ўкраінскіх землях з'яўлялася царкоўная унія.
Найбольш значным вынікам контррэфармацыйнай дзейнасці з'яўлялася згалінаваная сістэма езуіцкіх калегіумаў на чале з Віленскім універсітэтам, заснаваным у 1578 г. Сярод іншых дысцыплін тут выкладалася этыка.
Рэфармацыя не толькі спрыяла развіццю нацыянальнай культуры народаў,дэмакратызацыі асветы і ўсяго інтэлектуальнага жыцця, але і ўзмацніла раскол грамадства па канфесійнаму прынцыпу, распальвала рэлігійную барацьбу, аслабляючы тым самым нацыянальна-вызваленчую барацьбу.
Падрываючы царкоўныя інстытуты, рэфарматары зрабілі ў пэўнай ступені і пазітыўную для рэлігіі, царквы справу: яны ўзмацнілі веру, адрадзілі значэнне прынцыпу тэацэнтрызму, што ў сваю чаргу выкарыстала Контррэфармацыя для ўзмацнен-я сваіх ідэалагічна-філасофскіх пазіцый. Выціснутыя на перыферыю інтэлектуальнага жыцця ў эпоху Адраджэння, схаластычныя традыцыі аднаўляюцца ў эпоху Контррэфармацыі ва універсітэтах, літаратуры, філасофіі. Най больш інтэнсіўна працэс рэанімацыі схаластычнай культуры адбываецца ў Іспаніі і Партугаліі, робячыся ідэалагічнай зброяй каталіцкай царквы ў яе экспансіі ў прававыя краіны. Захаваўшы прынцып сінтэзу тэалогіі і рацыяналізму, яна перабудоўваецца, выкарыстоўваючы ідэі еўрапейскай навукі XV—XVII стст.
Контррэфармацыя выкарыстоўвае духоўна-культурныя здабыткі Рэфармацыі і Адра-джэння: новыя педагагічныя ідэі, пераклады і крытычна-філалагічнае даследаванне Бібліі.
У перыяд Контррэфармацыі адбыўся вялікі сінтэз папярэдніх культур, які абумовіў утварэнне новага тыпу светапогляду, філасофскай культуры, у якім былі зацікаўлены і тэолагі, і філосафы, і прыродазнаўцы, і літаратары, і мастакі. Гэты сінтэз, у выніку якога і сфарміравалася культура Барока, ахапіў усе еўрапейскія краіны, паўплываў на культуру большасці народаў еўрапейскага кантынента. Хоць храналагічна Барока супадае з Контррэфармацыяй і шэраг даследчыкаў разглядаюць Барока як філасофска-светапоглядную выяву Контррэфармацыі, па сваёй сутнасці гэтыя культурна-гістарычныя з'явы не тоесныя. Ідэалагічная сутнасць Контррэфармацыі знітавана з адраджэннем ролі і значэня царквы ў грамадстве, тэалагізму і схаластыкі ў інтэлектуальным жыцці, ідэалогія гэта была толькі адным з кампанентаў складанай сінтэтычнай цэласнасці, якой з'яў-лялася Барока.
Развіццё этычнай думкі Беларусі канца ХVІ-ХVII ст.адбыалася ў кантэксце станаўлення айчыннай культуры Барока, якая прапаноўвала грамадству адметны ад Рэнесансу погляд на свет, грамадства, чалавека. Культура і светапогляд Барока існавалі, узасмадзейнічалі і сінтэзаваліся з сярэднявечнай і рэнесансавай культурай, светапоглядам, ідэямі Рэфармацыі і Контррэфармацыі. У адрозненне ад Адраджэння барочны светапогляд успрымаў свет, чалавека як адзінства супрацьлегласцей -- зямнога і нябеснага, матэрыяльнага і ідэальнага, святога і грэшнага, маральнага і амаральнага, прыгожага і агіднага і г. д. Характэрны для Сярэднявечча сімвалічны прынцып інтэрпрэтацыі рэчаіснасці спалучаецца з натуралістычным, рэнесансавым. Барочная культура, філасофія, этыка, мастацтва бы-лі арыентаваны пераважна рацыяналістычна -- павучаць, выхоўваць, папярэджваць чалавека, - - у іх набываў усё большую значнасць навуковы кампанент. Разам з тым ра-цыяналістычны барочны светапогляд спалучаўся з містыкай, магіяй. Барочная культура, філасофія, мастацтва імкнуцца быць зразумелымі шырокаму, дэмакратычнаму чытачу, гледачу, суб'екту ўспрымання, яны актыўна і інтэнсіўна ўзаемадзейнічаюць з народнай, у прыватнасці гарадской, культурай, літаратурай, светапоглядам дэмакратычных пластоў грамадства. У сваю чаргу дадзеная акалічнасць стыму-лявала развіццё нацыянальнага кампанента ў культуры, літаратуры, мастацтве Барока. Агульнаеўрапейскі характар культуры Барока ўмацоўваў сувязі айчыннага духоўнага жыцця з культурай іншых народаў. Барока, адраджаючы некаторыя культурныя з'явы Сярэднявечча, прыстасоўвала іх да ўмоў сучаснага гісторыка-культурнага кантэксту. Культура, мастацтва Барока выкарыстоўваліся Контррэфармацыяй у сваіх рэлігійна-царкоўных, а таксама са-цыяльна-прапагандысцкіх мэтах. У барацьбе з Рэфармацыяй барочная раскоша каталіцкіх храмаў супрацьстаяла аскетызму пратэстанцкіх збораў, сціпласці іх абрадаў што павінна было прыцягнуць ў іх не толькі шляхту, але і паспаліты люд.Філасофска-мастацкая, рытарычна-паэтычная сістэма барочнай тэорыі, выпрацаванай у асноўным езуітамі, павінна была служыць уніфікацыі культуры, духоўнага жыцця грамадства, падпарадкаванню індывідуальнай свядомасці мэтам Контррэфармацыі, выпрацоўцы адзінай нарматыўнай філасофскай, этычнай, палітычнай, эстэтычнай дактрыны, абавязковай для ўсіх дзеячаў культуры.
У мастацка-светапогляднай культуры Барока, у тым ліку Беларусі, шырока выкарыстоўвалася эмблематыка. Эмблематыка, або своеасаблівы мастацка-светапоглядны іерогліф, складалася звычайна з выявы, надпісу, або дэвіза, і вершаванай эпіграмы. У беларускай культуры былі шырока распаўсюджаны эпіграмы на гербы буйных феадалаў. Вучоныя нават адзначаюць своеасаблівую эмблемаманію, якая ахапіла Беларусь і Украіну з пачатку XVII ст.
Культура Барока, барочны светапогляд істотна паўплывалі на маральную свядомасць чалавека і грамадства канца XVI — XVII ст. У айчыннай літаратуры гэтага перыяду. грамадскай і філасофска-этычнай думцы сцвярджаецца і ўсталёўваецца ідэал энергічнага, дзейнага, практычнага чалавека, што мы, напрыклад, наглядаем у творах Ю. Ламанеўскага і Сімяона Полацкага. Асуджаецца бяздзеннасць. лянота, грамадская абыякавасць, ухваляецца працавітасць не толькі ў асобе рамесніка, селяніна, інтэлігента. але і шляхціца і нават самога караля. Сцвярджаецца думка: якое б месца ні належала чалавеку ў грамадстве, якой бы прафесіяй ён ні займаўся, на якой пасадзе б ні сядзеў -ён павінен добрасумленна адносіцца да сваёй працы. сваіх грамадскіх і дзяржаўных абавязкаў. Бог любіць і да-памагае людзям дзейным, энергічным, працавітым — гэты дэвіз кальвінісцкай этыкі глыбока замацаваўся ў маральнай свядомасці людзей XVII ст. Дынамізм становіцца асноватворным, універсальным прынцыпам «маральнага кодэкса» чалавека XVII ст.















