73945 (612299), страница 8

Файл №612299 73945 (Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага) 8 страница73945 (612299) страница 82016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 8)

Шырыня поглядаў Буднага заклюачалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннем чалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам, сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў за Будным. Пануючыя цэрквы, уключаючы рэфарматарскую, прыніжалі чалавека, рабілі яго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню. Такім чынам, перад намі дзве канцэпцыі: Будны дабі-ваецца нябеснага жыцця для людзей на зямлі, Сімлер жа ўсімі сіламі спрабуе даказаць бяссілле смертных перад тварам бажаства. Паводле Буднага, вучэнне Хрыста трэба разумець так, каб людзі маглі дасягнуць боскага жыцця.

Погляды Буднага сустрэлі неразуменне, пагарду з боку абаронцаў дагматыкі. На яго абрушыліся не толькі католікі, але і прыхільнікі рэфармацыі, падобныя да Сімлера. Нягледзячы на скажэнне поглядаў Буднага, на магчымае пераблытванне цытат з яго твораў, крытыка Сімлера ў нейкай меры дае падставу думать, што мелі месца перакананні папярэднікаў навуковага атэізму ў Беларусі, якія фарміраваліся і мацнелі ў барацьбе з каталіцкай рэакцыяй.

Больш познія свае буйныя працы —«Каментарыі...» і «Аб асноўных артыкулах...»— ён прысвяціў вывучэнню супярэчнасцей паміж розумам і догматамі хрысціянскай рэлігіі.

На працягу больш дваццаці гадоў шматграннай выдавецкай і палемічнай дзейнасці, пачынаючы з выхаду ў свет «Катэхізіса» ў 1562 г., Будны прыбягаў да разнастайных прыёмаў крытыкі рэлігіі. У першай частцы «Катэхізіса» гэта была спроба выкрыць абраднасць і духавенства. У «Каментарыях...» (1574) рязгорнуты тэксталагічны і гісторыка-філалагічны аналізы. У творах «Аб асноўных артыкулах...» (1576) і «Аб уладзе мяча» (1583К апрача таго, ёсць сацыялагічныя даследаванні. Сваёй крытыкай рэлігіі Будны ўнёс значны ўклад у навуку: ён адхіляў метафізічны метад, г. зн. абмяжоўваўся вывучэннем фактаў, не ствараючы тэорый і аспрэчваючы тыя з іх, якія высоўваліся на падставе недастатковага фактычнага матэрыялу. Ужо ў XVI ст. Сымон Будны даказваў, што святы дух -пазбаўлены боскасці дух зводзіцца да ўласцівасці матэрыі, якая ў пзўных умовах зараджае жыццё, а душа — гэта рух крыві ў арганізме; спыненне гэтага руху і ёсць непазбежная смерць.Да высновы, што душа ёсць не што іншае, як толькі жыццё чалавека або яго цела, Будны прыйшоў у адным з найбольш яркіх сваіх твораў «Аб асноўных артыкулах...», выдадзеным у Лоску ў 1576 г. У творы больш як 150 доказаў супраць тройцы, вечнасці і боскасці Хрыста.

Даказваючы лжывасць міфаў аб Хрысце, Будны звяртаўся да філалагічнага аналізу месцаў «святога пісання». Па Буднаму, зачацце ў лоне дзевы Марыі адбылося натуральным шляхам без фізічнага ўздзеяння святога духа. Будны падкрэсліваў, што не трэба даслоўна ўспрымаць сціхі пісання. Будны быў паслядоўным. Карыстаючыся філалагічнымі метадамі, ён звярнуўся да ідэй гуманізму і рацыяналізму ў імя ўдасканальвання чалавецтва. Мэта Буднага — не пакаянне перад богам і не пазнанне боскай міласэрнасці і гневу — тое, што адасабляе паняцце чалавечага і боскага,— а выхаванне ў людзей сапраўды чалавечых рысаў. Будны аддаў належнае заслугам усіх, хто выступаў у абарону свабоднага палёту чалавечай думкі. Працы Буднага ацэнены па заслугах, але царква, вымушаная прымірыцца з дасягненнямі даследчыкаў прыроды, не да-равала тым, хто адважыўся параўнаць чалавека з богам. Будны ж адхіліў пакланенне Хрысту, навукова даказаўшы неабгрунтаванасць догмаў пра яго боскасць.

У 1932 г. у Варшаве быў перавыдадзены адзін з лепшых твораў на сацыяльна-палітычную тэму, якія з'явіліся ў XVI ст., «Аб уладзе мяча » . Гэта кніга ўпершыню выйшла з друку ў Лоску ў 1583 г. і з таго часу пакрылася пылам забыцця, гэтак як і іншыя творы яе аўтара Сымона Буднага, забароненыя і знішчаныя царкоўнай цэнзурай. У цяперашні час і новае выданне «Аб уладзе мяча» стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Будны, як паслядоўны рэаліст, не мог марыць ні пра нябесны, ні пра зямны рай, а спрабаваў знайсці канкрэтныя шляхі пераўтварэння грамадскіх адносін. Будны не толькі адхіліў догмы каталіцызму, але і не прызнаваў рэлігійнага шляху паляпшэння зямнога жыцця, прынятага рэфарматарамі тыпу Лютэра, Кальвіна.

У кнізе «Аб уладзе мяча» Будны выйшаў за межы тэалогіі рэфарматараў і містыцызму перахрышчэнцаў. Ён бачыў, што паражэнне паўстанняў сялян у шэрагу краін Еўропы пахіснула веру многіх не толькі ў магчымасць анаўлення народа-ўладдзя, а наогул у якія-небудзь ці ў грамадскіх адносінах. Разам з тым містычныя погляды, якія распаўсюдзіліся сярод левых рэфарматараў, падрывалі давер да інстытута свецкай улады наогул і, такім чынам, не столькі наносілі шкоду феадалам, колькі падрывалі асновы ўсялякага арганізаванага адпору феадальнаму насіллю.

У пачатку сваёй кнігі «Аб уладзе мяча » Будны спаслаўся на звесткіаб сялянскай вайне ў Германіі і аб Мюнстэрскай камуне. Будны з неадабрэннем характарызуе гэтыя падзеі.

Будучы крайнім праціўнікам каталіцызму, Будны глыбока спачуваў мюнстэрскім анабаптыстам, іх рашучай варожасці да каталіцкага духавенства. Ен вітаў іх абвяшчэнне, што ўсе абавязаны працаваць, паколькі сам гэтага дабіваўся ў сваіх творах. Захаванне ў Мюнстэры права за гаспадарамі карыстацца працай слуг і нават паднявольнай працай не выклікала ў Буднага пярэчан-няў, як і допуск князёў у рады анабаптыстау. Ен не адхіляў прымянння ўзброенай сілы для дасягнення справядлівай улады і абароны яе. Атрыбуты ўлады, на думку Буднага, не змяніліся з пераходам яе ў рукі анабаптыстаў: кожная ўлада застаецца уладай. Кожная ўлада, начальства, пасады ёсць ад бога, няхай гэта ўлада добрая або дрэнная.

Будны выкрываў анабаптыстаў, іх заклікі да вынішчэння людзей іншай веры, змоўніцкія і авантурыстычныя тэндэнцыі, якія чаргаваліся з перыядамі пакорлівасці і тактыкай чакання, лічыў, што справядлівы лад не можа быць доляй толькі абраных.

Распрацоўваючы пытанне аб уладзе, Будны знайшоў патрэбным выдаць твор «Аб свецкай уладзе» . Палеолаг рэзка крытыкаваў праведных хрысціян, якія адмаўляюцца насіць зброю і ў той жа час без пярэчанняў плоцяць падаткі на ваенныя расходы і прызнаюць наёмных салдат. А Будны рэалістычна глядзеў на няўдалыя спробы абагульнення маёмасці, устанаўлення евангельскай роўна-сці. Разам з тым ён лічыў неабходным напомніць, што народ зрабіў спробу прыйсці да ўлады, але рашуча выступіў супраць анархічных тэндэнцый. На думку Буднага, прычынай паражэнняў паўстанняў было невуцтва і гэтая думка на той час поўнасцю апраўдалася. Хочацца адзначыць, што гэтае палажэнне і зараз мае пэўнае значэнне, калі не актуальнае пад час разгляду нашай гісторыі Беларусі. Колькі прыкладаў мы ведаем, калі невуцтва перашкаджала народу шлях да лепшага будучага. Будны імкнуўся пашырыць кола праціўнікаў каталіцызму, а польскія браты звузілі рады сваіх прыхільнікаў да мізэрнай кучкі членаў секты.

Ва ўмовах Беларусі Будны выступаў за захаванне інстытута ўлады. Адносіны Буднага да пытання аб уладзе былі абумоўлены становішчам, якое склалася на Беларусі к канцу XVI ст., а таксама яго філасофскімі поглядамі на сутнасць дзяржавы і права. Аб'яднанне ўсіх саслоўяў у барацьбе супраць наступлення каталіцкай рэакцыі патрабавала своеасаблівай тактыкі ў адносінах да мясцовых феадалаў, дробнапамеснай шляхты і мяшчан. Будны, не адмаўляючы таго, што людзі роўныя па паходжанню, паставіў пад сумненне магчымасць пераадолення цяжкасцей у барацьбе пры дапамозе пропаведзі евангельскай роўнасці. Побач з надзеяй на поспех аб'яднаных намаганняў усяго народа ў справе адпору езуітам непахіснасць яго поглядаў на сутнасць улады каранілася ў яго розуме.

Падрабязна спыніўшыся на пытанні аб дзяржаўнай уладзе, Будны, падобна да іншых гуманістаў, даследаваў паняцці аб уладзе, якія тады ўстанавіліся, і даваў узор справядлівага ўладара. Застаючыся, такім чынам, у рамках феадалізму, ен спрабаваў даказаць, што ўлада заклікана стаяць на абароне натуральнага права чалавека на жыццё і што каралі і князі, гетманы і сот-нікі і іншыя службовыя асобы прыгоннай іерархічнай лесвіцы — гэта слугі народа.

Разам з тым Будны добра разумеў, з якімі цяжкасцямі звязана перабудова феадальнай дзяржаўнасці.

Будны даказваў, што не прызнаваць інстытут свецкай улады раўназначна адмове ад змянення яе. Пры гэтым ён спасылаўся на Евангелле: «Аддай кесару кесарава». Памылкова было б аднак, разумець яго агульныя заклікі да падпарадкавання ўладзе як прызнанне сапраўды пануючых манархаў.

Будны супаставіў хрысціянскіх каралёў феадальнага свету з язычнікамі і паказаў, якія рысы прыгоннага ўладара ненавісныя народу. Ён лічыў, што чыноўнік павінен быць добрым і справядлівым, як і яго падначаленыя.

Думка Буднага пра абавязкі караля не арыгінальная. Аўтар кнігі «Аб уладзе мяча » зрабіў за-мах на ідэалагічную аснову існуючага ладу — на рымскую царкву, абвінаваціўшы менавіта яе ў тыраніі і падмане народа.

Такім чынам, Будны, паказваў, абаронцам чыіх інтарэсаў з'яўляецца царква. Адначасова ён праліу святло на скажонае разуменне царквою інстытута свецкай улады; менавіта царква стала апорай феадальнай тыраніі. Замест таго, каб быць слугамі народа, каралі разбэшчаны ўладалюбствам і карысталюбствам духавенства.

С Будны лічыў, што пытанне пра свецкую ўладу можа быць вырашана толькі грамадствам, але не рымскім прастолам, не якой іншай царквой. Дзяржава не павінна быць залежнай ад царквы.Супярэчнасці ў сацыяльных поглядах С.Буднага, які абараняў каралеўскую ўладу і патрабаваў ад яе справядлівасці, былі абумоўлены становішчам і барацьбой думак, што было характэрна для 14 ст., а таксама ваганнямі самога аўтара.Гэта адбілася ў своеасаблівай літаратурна-палемічнай форме яго твораў. "Катэхізіс", які па назве трэба было б лічыць выклданнем асноў веравывучэння ў форме пытанняў і адказаў, у сапраўднасці з'явіўся трактатам пра спрэчныя праблемы рэлігіі і грамадскіх адносін. Яшчэ больш выразна адлюстраваны гэтыя спрэчкі ў кнізе "Аб уладзе мяча", дзе ад імя арыян выступаюць не выдуманыя персанажы, а дзеячы гэтай плыні ў Беларусі.Выказванні С.Буднага насычаны рэалізмам і логікай разважанняў пра сацыяльныя пытанні, а твор

адрозніваецца напружанай ідэалагічнай барацьбой; у яго няма пярэчанняў супраць аргументаў пра бядотнае становішчасялян, пра неабходнасць змянення грамадскіх парадкаў. Ён толькі абараняў агульны прынцып інстытута свецкай улады, незалежнай ад царквы.

Будны лічыў неабходным растлумачыць заганы сацыяльнага ладу ўсёй Рэчы Паспалітай інакш, чым гэта рабілі да яго. Некаторыя, паказваючы дэспатызм, беззаконнасць, якія дапускаюцца шляхтай, не звязвалі пытанне аб класавым прыгнёце з пытаннем аб дзяржаўнай уладзе. У Буднага — гэта бакі адной і той жа з'явы. Будны крытыкаваў феадальны лад, які даваў права прыватным асобам вяршыць правасуддзе над сваімі падданымі. Абмежаванасць Буднага заключаецца ў тым, што ён не бачыў у асобных дваранах прадстаўнікоў класа прыгнятальнікаў і не разумеў, што гэты клас устанаўлівае закана-даўчыя і выканаўчыя органы. Будны раскрыў свае адносіны да прыгоннага ладу. Пануючыя саслоўі, на яго думку, прыраўнялі сябе да службовых асоб, якія кіруюць лёсам падданых. Гэта несправядліва, таму што кіраванне ўяўлялася ім толькі як ажыццяўленне ўлады над свабоднымі людзьмі, шляхта ж прысвоіла сабе права караць і дараваць, а феадальнае заканадаўства ёй у гэтым патурала. У якасці першай абавязковай умовы ўсталявання справядлівасці Будны патрабаваў роўнага правасуддзя для ўсіх і настойваў на тым, каб кара-лі смерцю за забойства чалавека ўсялякага, незалежна. Для таго каб помста за нанесеныя крыўды не стала самавольствам, патрэбна арганізаваная гра-мадская сіла, улада і законы.

Будны абвяшчаў роўнасць усіх перад законам. Аб'ектыўна ва ўмовах феадальнай дзяржавы гэта было яўным заклікам да перагляду права на буржуазны лад. На думку Буднага, крыніцай несправядлівасці службовых асоб быў захоп чужых земляў і прыгнечанне народаў. ён даказваў, што ў старажытнарымскай дзяржаве насельніцтва на захопленых землях было пазбаўлена пра-воў. Падобна да таго як у старажытнасці рымляне, а ў сярэднія вякі туркі, так і ў Рэчы Паспалітай папуючыя саслоўі звялі народы Польшчы, Беларусі, Украіны да становішча рабоў і адабралі ў іх уладу. Будны прывёў гнеўныя словы пратэсту левых арыян аб становішчы на-родаў, прыгнечаных Рэччу Паспалітай. Будны даказваў, што рабства, пры-ватная ўласнасць і інстытут улады існавалі і ў часы раннехрысціянскіх абшчын.

Будны абвінавачваў Якуба з Калінаўкі ў тым, што ён звёў пытанне барацьбы з сацыяльнай несправядлівасцю да пасіўнага супраціўлення, да дэманстратыўнага адмаўляў свецкай справядлівай улады ў будучым. Процілегласць паміж уладай і «светам» Будны бачыў у тым, што ўладзе патрэбны пакорлівыя падданыя, якія б ва ўсім падпарадкоўваліся, а падданым, г. зн. «свету», патрэбна добрая, справядлівая ўлада. На працягу 20 гадоў Будны сумняваўся, лічыць Хрыста заканадаўцам ці толькі тлумачальнікам законаў. ён расказваў аб эвалюцыі сваіх поглядаў на ролю Хрыста ў адносінах да ўлады. Відаць, што канцэпцыя Буднага аб заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах дзяржавы складвалася ў яго на працягу доўгага часу на падставе вывучэння рознага падыходу да хрысталагічнага пытан-ня. Пад выглядам абароны закона, пададзенага ў Старым запавеце, Будны адхіліў думку аб тым, што заканадаўст-ва Хрыста з'яўляецца новым. Затым ён паказаў, што абрады, прадпісаныя Старым запаветам, толькі сімвалізуюць законы духоўнага жыцця людзей.

Называў уладаю не тое, што аднойчы прынята і патрэбна траім, абараняецца ўсімі сіламі (добра гэта ці дрэнна); а для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельмі падобнае да папскага. Уладай было б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі, а прымалі тое, што аказалася добрым... Дай нам бог такую ўладу, пры якой мы не думалі б аб сабе, не зневажалі іншых, дазвалялі га-варыць праўду адзін аднаму, не лічылі сябе непагрэшнымі.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
611,57 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6629
Авторов
на СтудИзбе
294
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее