73945 (612299), страница 7
Текст из файла (страница 7)
На думку аўтараў пратэстанцкага «Катэхізіса», сучасныя ім каталіцкія і праваслаўныя святары сами мала ведаюць. Будны і яго сааўтары, як праз больш чым паўстагоддзе Сматрыцкі, Пацей, негатыўна характарызуюць маральны і нтэлектуальны ўзровень прадстаўнікоў пануючай царквы.
Стаўка робіцца на індывідуальную, асобасную рэлігійную, маральную і интэлектуальную актыўнасць чалавека. Кожны веруючы павінен сам спасцігнуць сутнасць Боскага слова і вучыць яму сваіх дзетак. Беларускі «Катэхізіс » арыентаваны персаналісцкі. Вера вызначае рэлігійнасць чалавека, а стрыжнем веры з'яўляецца не дагматыка, не культ, а этыка, маральныя запаведзі, якія змяшчаюцца ў Боскім Адкрыцці, Евангеллі. На першае месца аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» ставяць этыку. Яны лічаць, што запаведзі Божыя прадугледжваюць два фундаментальныя абавязкі чалавека: 1) абавязкі перад Богам 2) абавязкі перад чалавекам.
Разглядаючы абавязак перад Богам, беларускія мысліцелі фіксуюць факты адыходу ад яго ў грамадстве. Перш за ўсё гэта рэлігійная абыякавасць, перавага матэрыяльных інтарэсаў над духоўна-маральнымі.
Заслугоўвае ўвагі рашэнне аўтарамі Нясвіжскага «Катэхізіса» пытання аб пакаранні за амаральныя ўчынкі. Пакаранне, лічаць яны, павінна зыходзіць ад Бога, а не ад царквы. У гэтым выказванні змяшчаецца, па-першае ідэя прававой дзяржавы, па-другое - ідэя непадкантрольнасці чалавечых перакананняў.
Крытыкуючы праваслаўе і каталіцтва, стваральнікі Нясвіжскага «Катэхізіса» рашуча асуджаюць усякую спробу разбўрэння хрысціянскай рэлігіі як такой. Аўтары станоўча рашаюць праблему пераемнасці этыкі Старога і Новага запаветаў.
Будны і яго сааўтары закранаюць вельмі актуальнае ў тагачасным і прававым сэнсе пытанне прысягі. Прысягаючы, чалавек павінен абапірацца на сваё сумленне. Сумленнасць жа залежыць ал непасрэднага кантакту чалавека з Богам. Чалавек нясе індывідуальную маральную адказнасць за ісціннасць, праўдзівасць прысягі. Як вядома, менавіта ў пратэстанцкай «рэлігійна-маральнай лабараторыі» была вырашчана тая вернасць слову, абавязацельству, дагавору, кантракту, дзе-лавому абяцанню, што характарызуе сучасны цывілізава-ны прадпрымальніцкі свет. Менавіта такую мараль імкнуліся выхоўваць у сваёй паствы нясвіжскія рэфарматары, якія асвячалі слова, дагавор, прысягу, дзелавы кантракт аўтарытэтам Бога і толькі Бога.
У «Катэхізісе» закранаецца і рашаецца праблема супярэчнасці паміж мараллю і правам. Ці дапушчальна для чалавека, грамадзяніна не выканаць загад, парушыць прысягу, уступіць у канфлікт з юрыдычным законам, калі гэтыя загад, прысяга, юрыдычны закон супярэчаць Слову Божаму, запаведзям Хрыста, закону маральнаму? Будны і яго аднадумцы адказваюць на гэта пытанне адназначна: нельга.
Такім чынам, праблему выбару паміж законам юрыдычным і законам маральным нясвіжскія рэфарматары рашаюць на карысць апошняга. Перавагу Будны і яго аднадумцы аддаюць маральнаму закону.
Нясвіжскія катэхізісты істотна дыскрэдытавалі інстытут манаства, які яны, насуперак пануючай царкве, трактавалі як просты спосаб атрымаць свабодны час для добрых спраў, дзейнасці на карысць людзям, але не як ідэальны спосаб жыцця, які дае магчымасць заслужыць вечнае выратаванне. Манаства не разглядаецца як сродак дасягнення «неба». Тым самым рэлігійнае жыццё ў адпаведнасці з пратэстанцкай устаноўкай ураўноўвалася з жыццём свецкім, мірскім. Свецкая, мірская грамадска-карысная дзейнасць абвяшчаецца не менш карыснай і богаўгоднай, чым жыццё рэлігійнае. Тым самым беларускія мысліцелі ўраўноўвалі ў правах рэлігійна-царкоўную і свецкую дзейнасць. Менавіта ў гэтым заключалася адна з перадумоў станаўлення раннебуржуазнага складу жыцця і звязанага з ім новага светапогляду.
Маральныя нормы Нясвіжскага «Катэхізіса»у сваёй падставе мелі пазітыўнае значэнне. Яны апелявалі да духоўнага пачатку чалавека, вымушалі яго думаць пра вечнае, адхілялі яго ад п'янства, разгулу, паглыблення ў матэрыяльна-бытавую мітусню. Маральныя патрабаванні Нясвіжскага «Катэхізіса» арыентавалі дзейнасць чалавека на бескарыслівую дабрачыннасць, паляпшэнне становішча і абарону праў сялян, бедных гараджан і інш.
Этыка нясвіжскіх рэфарматараў у пэўнай ступені мае патэрналісцкі характар. Аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» набліжаліся да сучаснага ўяўлення пра грамадства, падставай якога з'яўляецца сям'я, прадпрымальніцтва, або праца, адукацыя. выхаванне, права, выканаўчая і судовая ўлада, духоўная культура. Без такога духоўнага комплексу, мяркуюць Будны і яго аднадумцы, немагчыма грамадскае жыццё наогул.
Даволі радыкальна рашаюць нясвіжскія філосафы праблему сацыяльнай несправядлівасці. Апошнюю яны трактуюць як зло, але яшчэ большым злом яны лічаць сацыяльны хаос і прававы нігілізм. Нават несправядлівая ўлада лепш, чым безуладцзе, якое з'яўляецца самым вялікім грамадскім няшчасцем. Абгрунтоўваючы дадзеную кан-цэпцыю, нясвіжскія рэфарматары спасылаюцца на Біблію. Яны перш за ўсё імкнуліся абараніць сам прынцып улады і законапаслухмянасці, зусім рэалістычна лічылі, што не можа быць улады, закону, суда ідэальных і абсалютна справядлівых.
Падсумоўваючы этычны змест Нясвіжскага «Катэхізіса», трэба адзначыць, што ў ім сцвярджаўся чалавек як маральна свабодная істота, якая нясе індывідуальную адказнасць за свае ўчынкі, кіруецца ў сваім жыцці як грамадскім абавязкам, так і сумленнем, прычым апошняе адыгрывае вырашальную ролю ў яго выбары. У гэтым творы зафіксавана пачатковая стадыя станаўлення новай асобы, здольнай гуляць не толькі па існуючых у грамадстве правілах, жыць у адпаведнасці з патрабаваннямі соцыума, але і супрацьстаяць традыцыі, насіллю, змагацца за свае маральныя прынцыпы і ідэалы. Менавіта пратэстанцкая этыка, у прыватнасці этыка Беларусі, сцвярджала гэты новы тып асобы, асобы эпохі свабоднага прадпрымальніцтва, прававой дзяржавы, парламентскай дэмакратыі.
У пісьме да швейцарскага тэолага Булінгера ад 18 красавіка 1563 г. Будны ўпершыню ўзяў пад сумненне догмат пра боскасць Хрыста і святой тройцы.
Будны не разумеў:калі субстанцыя і прырода бацькі і сына адна і тая ж (гэта значыць сын падобна бацьку з'яўляецца богам), то якім чынам святы дух зыходзіць з бацькі і не зыходзіць з сына».
Напэўна, адну частку сваёй кнігі «Аб апраўданніі...» Будны прысвяціў даследаванню пытання пра грахоўнасць чалавека ў святле хрысціянскіх догматаў. Гэта яму спатрэбілася для таго, каб адвергнуць асноўную догму -аб боскасці Хрыста. Новым матывам, які яшчэ не сустракаўся ў іншых яго творах, было сцвярджэнне, што Хрысту не было чаго выкупляць, паколькі Адам у раі і яго нашчадкі не саграшылі. Для доказу Буднаму было неаб-ходна выкрыць хлусню айцоў царквы і апосталаў.
У другой частцы сваёй кнігі «Аб апраўданні...» Будны, мяркуючы па словах Арцёмія, ставіў пытанне аб адзінасутнай тройцы. ён разбураў вучэнне аб богу-айцу, сыне і святым духу. Будны аддзяліў сына і святога духа ад бажаства.
У час напісання кнігі «Аб апраўданні...»
Будны адхіліўся ад вучэння Лютэра і Кальвіна. Будны выказаў думку аб удзеле «жаночага семя» ў нараджэнні Хрыста, маючы на ўвазе натуралнае нараджэнне Хрыста. Старац Арцёмій пярэчыў, спасылаючыся на святое пісанне.
Ужо ў 60-я гады Будны ўсумніўся ў міфе пра бязгрэшнае зачацце, назваўшы Хрыста простым чалавекам, прыраўняў простага чалавека да бажаства.
Сваю кнігу Будны пачынаў са «Звароту» да беларускага феадала Яўстафія Валовіча, і Арцёмій лічыў неабходным папярэдзіць яго аб небяспецы і шкодзе ідэй Буднага для хрысціянскай рэлігіі. Будны гаварыў у сваім «Звароце»пра чалавечае паходжанне Хрыста, агульнасць яго лёсу з усім чалавечым родам.
Задума Буднага: імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі і далучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму і лічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Паміж двума мысліцелямі ўзнікла на гэтай падставе разыходжанне: у той час як Арцёмій клапаціўся аб чысціні і ўзвышанасці хрысціянскай веры, Будны бачыў у невуцтве народных мас галоўную перашкоду да перагляду дагматычных царкоўных вучэнняў. Будны адмовіўся ад веры і прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.
Як бачым, Будны змог даходліва выкласці свае перакананні аб перавазе ведаў над верай і абараніць навуковы падыход да даследавання міфаў святога пісання.
Рознагалоссі паміж абодвума мысліцелямі адбіліся і ў пытанні аб кульце абразоў. Арцёмію былі недаступны патрабаванні Буднага «знішчыць ідалы». Ен успрымаў царкоўныя абразы толькі як адлюстраванне таго, што апісана ў свяшчэнных кнігах, і імкнуўся апраўдаць карыстанне імі як вобразным, даходлівым спосабам азнаямлення са зместам святога пісання. Будны даў правільную ацэнку ролі культу абразоў, бачачы ў іх дапамогу не толькі духоўнай, але і палітычнай уладзе, пануючай царкве. Разам з тым ён разумеў, што культ абразоў умацоўвае закаранелыя забабоны. Будны ўказваў, што абразы ў хрысціянскай царкве, па-добна да язычаскіх, «маюць вусны і не гавораць».
У закліку Буднага знішчыць ідалы быў чуваць адгалосак яго поглядаў на літургію. У Буднага быў такі намер: выкрыць карысталюбства духавенства і супрацьпаставіць яму сапраўдных настаўнікаў. для Буднага ж асноўным было выкрыццё тых, хто выкарыстаў веру простых людзей для асабістага ўзбагачэння, хто асабістыя інтарэсы ставіў вышзй за абавязкі.
У «Катэхізісе» і «Аб апраўданні...», а таксама вусных спрэчках з праціўнікамі Будны імкнуўся перацягнуць на свой бок праваслаўных дзеячаў.
Спрэчка Буднага з Арцёміем атрымала адлюстраванне ва ўпамянутым пісьме да Булінгера. Тут, з аднаго боку, гаварылася аб разыходжанні ў поглядах на рэлі-гійныя догмы, а з другога — высвятляліся адносіны да праваслаўнай большасці ў Беларусі. Будны заявіў Булінгеру, што вывады рэфарматараў пра бога-айца, сына і святога духа не пераконваюць беларусаў.
Рэальныя цяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ў адносіны асобных саслоўяў да рэлігіі. Ен разумеў, што антытрынітарскія ідэі італьянскіх прышэльцаў мала азнаёмленых з мясцовымі ўмовамі, а таксама спрэчкі, распачатыя імі з кальвіністамі, маглі прынесці толькі забаву панам. Лютэранскія і кальвінісцкія павевы з Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў садзейнічалі інтарэсам магнатаў, якія былі сквапнымі на багацце і ўладу каталіцкай царквы.
3 пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывам палемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыны павароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.
Спрэчка аб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматы хрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечным богам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, што Хрыстос быў простым чалавекам.
Значыць, на думку Буднага, Хрыста не было да яго нараджэння і не стала з яго смерцю,— вечнасць духа, такім чынам, выключаецца. Але вечнасць духа Хрыста злучаецца з вечнасцю святога духа. Будны, аднак, адхіляе і гэту догму. У «Каментарыях да Новага запавету», у кнізе «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» відаць непаслядоўнасць Буднага у пытанні аб зачацці Хрыста: лічачы Хрыста простым чалавекам, народжаным ад звычайнай жанчыны і мужчыны, ён усюды падкрэслівае садзейнічанне святога духа. Растлумачыць разуменне Будным ролі святога духа немагчыма толькі на падставе твораў, якія захаваліся. 3 іх робіцца звычайны вывад аб абмежаванасці Буднага; але калі прыслухацца да трывожнага голасу яго праціўнікаў, то стане зразумела, што меў на ўвазе Будны, калі разам з бацькам і маці прыпісваў садзейнічанне ў нараджэнні Хрыста святому духу.
Будны атаясамлівае «святы дух» з мужчынскім семем таксама, як да яго Сервет шукаў дух у крыві. Семя і кроў расцэньваліся, відаць, Серветам і Будным як вечная жыццёвая аснова, што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста
3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах » Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў боскасць Хрыста. Будны, уключаючы Хрыста ў лік іншых багоў, якіх прыдумалі людзі, не ператвараў Хрыста ў бога, а, наадварот, развенчваў і іншых багоў, як і Хрыста. Ён не збіраўся даказваць, што раннехрысціянская царква веры-ла ў простага чалавека, як у бога. Менавіта Будны абагатвараў простага чалавека, што мара аб дабрабыце людзей не залежыць ад Хрыста-бога, а залежыць ад чалавека, прыраўненага да Хрыста — дасканалага чалавека. Будны патрабуе захавання лагічнай паслядоўнасці ў евангельскіх выказваннях. Будны неаднаразова адзначаў у сваёй кнізе, што ў асобных раздзелах пісання няма верагоднасці.
С.Будны аддае перавагу лацінскім тэкстам Евангелля перад грэчаскімі, хоць гэтыя апошнія больш старадаўнія і лаціняне іх перанялі ў грэкаў. Што ж да выступлення Буднага супраць догмы аб боскасці Хрыста, то спачатку Будны даў агульную характарыстыку прызначэння чалавека, лічачы, што чалавек па прыродзе добры, чалавек- бог, таму што дабрадзейны. Будны перакананы, што гэтак, як просты чалавек Адам быў падобны да бога, любы просты чалавек можа быць падобны да бога, г. зн. чалавек добры, справядлівы і вялікі, як бог.