73945 (612299), страница 4
Текст из файла (страница 4)
У эпоху Адраджэння і Рэфармацыі айчынныя мысліцелі атрымліваюць непасрэдны доступ да сачыненняў старажытнагрэчаскай філасофіі, што стала магчымым дзякуючы вынаходству кнігадрукавання, інтэнсіўнай пошукавай, перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці еўрапейскіх гуманістаў, узмацнелым культурным кантактам з Заходняй Еўропай і да т. п. Пад уздзеяннем арыстацелізму фарміраваліся многія аспекты светапогляду Скарыны. На ідэях Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона грунтавалася айчынная палітыка-прававая думка XVI—XVII стст. У прыватнасці, вельмі прадуктыўна выкарыстоўвалі арыстоцелеўскія ідэі Андрэй Волан, Леў Сапега і інш. Сымон Будны на старонках сваіх твораў дэманструе знаёмства не толькі з этыка-палітычнымі, але і лагічнымі працамі Арыстоцеля.
Навукова-філасофсскія погляды прадстаўнікоў рэнесансна-гуманістычнай думкі Беларусі XVI—XVII стст. грунтаваліся не на адным арыстацелізме, хоць апошні дамінаваў. Мелі папулярнасць, асабліва ў этыцы і палітыцы, ідэі платанізму, умеранага стаіцызму, галоўным чынам Цыцэрона.
Станаўленне рэнесансна-гуманістычнай культуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ажыццяўлялася на моцным фундаменце папярэдняга культурна-філасофскага развіцця ўсходнеславянскага рэгіёна і перш за ўсё духоўнай культуры Кіеўскай Русі. Духоўная культура Старажытнарускай дзяржавы фарміравалася на айчыннай матэрыяльнай аснове і дасягнула ў XI— ХІП стст. даволі высокага ўзроўню. Істотную ролю ў яе станаўленні адыграла антычная, пераважна грэкамоўная культура, якая аж да XIV ст. засвойвалася ўсходне-славянскімі народамі галоўным чынам праз пасрэдніцтва Візантыі, што стаяла ў эпоху ранняга сярэдновякоўя на больш высокім узроўні культурнага развіцця ў параўнанні з заходнеоўрапейскімі краінамі.
Старажытнаруская філасофская культура зафіксавана ў вялікай колькасці помнікаў перакладной і арыгінальнай пісьменнасці. За імі ідуць маральна-навучальныя, літаратурна-публіцыстычныя, прыродазнаўчыя, гістарычныя і іншыя творы, у якіх змяшчаюцца роздумы пра чалавека, быццё, пазнанне. У старажытнарускай філасофскай культуры вызначыліся дзве гнасеалагічныя тэндэнцыі, прадстаўленыя пазней у філасофіі і грамадскай думцы Беларусі, Украіны і Расіі XVI— XVII стст. Уплывам старажытнарускай культуры трэба лічыць цікавасць да гісторыі сваёй радзімы і народа, пытанняў філасофіі гісторыі. Гэтая традыцыя, закладзеная «Аповесцю мілулых гадоў», была працягнута беларускай гісторыяграфіяй («Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі леталіс» і інш.). Сцвярджалася новае ў параўнанні з антычным разуменее гістарыч-нага працэсу як паступальнага, аднанакіраванага руху; айчынная гісторыя разглядалася ў сусветным кантэксце і г. д. У беларускіх летапісах і іншых творах, якія апісвалі мінулае сваёй бацькаўшчыны, нязменна прысутнічае ідэя генетычнага і культурна-гістарычнага адзінства старажытнарускай народнасці і народаў Беларусі, Украіны, Расіі.
Карацей кажучы, ва ўмовах канкрэтна-гістарычнай рэальнасці зварот да грэка-візантыйскай і старажытнарускай культуры быў часткай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў за сацыяльна-па-літычную і нацыянальна-культурную свабоду.
Вялікае значэнне для плённага развіцця духоўнай культуры Беларусі XVI—XVII стст. мелі традыцыйныя сувяаі з грамадска-культурным жыццём брацкіх рускага і ўкраінскага народаў. Рускае вальнадумства і рацыяналізм XIV—XVI стст. аказалі ўздзеянне на станаўленне рэфармацыйна-гуманістычнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.
У сваю чаргу грамадска-філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння ўплывала на духоўную культуру Расіі. У гэтым плане мае цікавасць лёс беларускага «Катэхізіса », выдадзенага С. Будным, Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім у 1562 г. у Нясвіжы. «Катэхізіс» адыграў значную ролю ў фарміраванні светапогляду рускіх філосафаў-вальнадумцаў канца XVII ст.
3начны ўплыў на культуру Расіі XVII ст. зрабіла беларуская эміргацыя, г. зн. вялікі пласт праваслаўнага і пратэстанцкага беларускага насельніцтва (рамеснікі, школьныя настаўнікі, свяшчэннаслужыцелі, кнігавыдаўцы і г. д.), прымушаныя ў выніку феадальна-каталіцкай рэакцыі пакінуць радзіму і перасяліцца ў Расію. Сярод іх Сімяон Полацкі, Ян Белабоцкі і інш.
Рэнесансна-гуманістычная культура Вялікага княства Літоўскага стваралася намаганнямі не толькі беларускага і ўкраінскага, але і літоўскага народаў. Літоўская метрыка, статуты Вялікага княства Літоўскага, паэзія Міколы Гусоўскага, айчыннае кнігадрукаванне, многія помнікі архітэктуры, скульптуры, жывапісу, грамадска-філасофскай думкі — агульны культурны набытак беларускага і літоўскага народаў.
Для айчыннай культуры XVI—XVII стст. характэрна ўзмоцненае ўзаемадзеянне з заходняй і перш за ўсё з польскай культурай, філасофскай і грамадска-палітычнай думкай. Агульнавядома значэнне для культуры Беларусі Кракаўскага універсітэта, дзе па працягу некалькіх стагоддзяў атрымлівалі адукацыю ўсходнеславянскія грамадскія дзеячы і мысліцелі. Польская літаратура, навука, мастацтва, філасофія аказалі істотны ўплыў на развіццё айчыннай духоўнай культуры эпохі Адра-джэння, Рэфармацыі, барока.
Пры характарыстыцы эпохі нельга абысці і такі фактар культуры Вялікага княства Літоўскага, як мецэнацтва і гуманістычныя таварыствы. Многія беларускія, украінскія і літоўскія феадалы, багатыя гараджане фінансавалі арганізацыю школ, друкарняў, набывалі старажытныя рукапісы і кнігі, стваралі бібліятэкі; магнаты збіралі пры сваіх дварах паэтаў, перакладчыкаў, мастакоў, усяляк падтрымлівалі іх дзейнасць. Рашучыя абаронцы асноўных устояў феадальнага ладу, яго сацыяльнай структуры, ідэалогіі, палітыкі, магнаты-мецэнаты, вядома, накіроўвалі і кантралявалі дзейнасць гуманістаў. У той жа час нельга абмяжоўнацца класавай характарыстыкай мецэнацтва. Апошняе як сацыяльна-культурная з'ява канкрэтнай эпохі шырэйшае па значэнню і глыбейшае па сваёй сутнасці, бо садзейнічала сцвярджэнню не толькі класавых, але і агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. У айчыннай культуры станаўленне мецэнацтва ў якасці актыўна дзейнага інстытута звязана з эпохай Адраджэння. Менавіта ў гэты час у пэўных колах пануючага класа выпрацоўваецца даволі высокае разуменне значэння ролі адукацыі, кнігадрукавання, літаратуры, мастацтва, навукі, філасофіі і ў цэлым духоўнай культуры ў жыцці грамадства і народа. Гуманісты Вялікага княства Літоўскага ўсяляк імкнуліся падтрымаць мецэнацкі энтузіязм феадалаў, развіць у іх пачуццё павагі да культурных каштоўнас-цей, ведаў, паэзіі, філасофіі, заахвочваючы і стымулюючы іх пратэкцыянісцкую дзейнасць.Аднак уласцівы многім буйным беларускім феадалам нацыянальна-патрыятычны энтузіазм у 70-80-х гг. пачынае рэзка згасаць. Таму садзейнічаў шэраг абставін, у прыватнасці пагоршаныя адносіны з Рускай дзяржавай, узмоцненыя антыфеадальныя народныя выступленні, боязьстраціць свае эканамічныя і сацыяльна-палітычныя перавагі і г. д. Усё гэта падштурхоўвала пануючы клас Беларусі не толь-кі да сацыяльна-палітычнага, але і рэлігійнага, культурнага збліжэння з польскімі феадаламі. У імя зберажэння класавага панавання прыносіліся ў ахвяру традыцыйная рэлігія, нацыянальная культура. Прымаючы каталіцызм, беларускія феадалы ўсё больш уцягваюцца ў сферу польскай культуры, адмаўляюц-ца ад роднай мовы, перастаюць спрыяць нацыянальна-культурнаму руху. Трэба адзначыць, што пануючы клас Беларусі з прычыны шэрагу абставін аказаўся ў большай ступені дэнацыяналізаваным і апалячаным, падвергнутым уплыву польскай культуры, чым пануючы клас Украіны.
3 канца XVI ст. нацыянальна-культурны рух Беларусі ўзначальваецца і апякуецца пераважна брацтвамі. Аднак брацтвы не змаглі належным чынам процістаяць дэнацыяналізацыі, бо не атрымалі рашучай падтрымкі з боку магнатаў і шляхты. Поспехі феадальна-каталіцкай рэакцыі ў справе падаўлення нацыянальнай беларускай культуры, ва ўсякім выпадку на яе афіцыйным узроўні, тлумачыліся перш за ўсё здрадай мясцовых феадалаў нацыянальна-культурнаму руху. Здрадзіўшы яму, беларускія феадалы развязалі рукі ваяўнічаму каталіцызму, контррэфармацыі, сталі актыўнымі праваднікамі і ўдзольнікамі антыттатрыятычнай, дэнацыяналізатарскай палітыкі.
Некаторыя праваслаўныя царкоўныя дзеячы, феадалы занялі катэгарычна-непрымірымую пазіцыю ў адносінах да заходняй навукі, філасофіі, культуры, абгрунтоўваючы яе неабходнасцю барацьбы з каталіцызмам, пратэстантызмам, ерасямі, абуджаючы і зацвярджаючы ў грамадстве непрыязнасць, а часам і адкрытую варожасць да ўсяголацінскага. Між тым у праваслаўным асяроддзі, асабліва ў другой па-лове XVI ст., расце апазіцыя палітыцы ізаляцыянізму, узрастае імкненне наладзіць дыялог з заходняй гуманістычнай культурай. Гэтая тэндэнцыя ўзмацняецца з утварэннем Астрожскай школы, асветніцкага гуртка пры Кіева-Пячэрскай лаўры, узнікненнем брацкіх школ. Сур'ёзным прарывам культурнай блакады з'явілася арганізацыя Кіева-Магілянскай акадэміі, якая адыграла вялікую ролю ў развіцці айчыннай культуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі XVII—XVIII стст.
Штучная ліквідацыя са сферы культуры пануючага класа беларускай мовы вельмі адмоўна паўплывала на далейшае духоўнае жыццё Беларусі, істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўдным захавальнікам беларускай культуры стаўся народ, які ва ўмовах шматвяковай сацыяльнай эксплуатацыі і нацыянальнага прыгнёту змог зберагчы родную мову, стварыць на яе аснове ўласныя духоўныя каштоўнасці.
2. С. Будны як грамадска- палітычны дзеяч і асоба
2.1 Жыццёвы шлях С. Буднага
Першая гістарычная згадка пра Сымона Буднага — кароткі запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта за 19 кастрычніка 1544 г. наступнага зместу: «Сымон Будны з дыяцэзіі Плоцкай заплаціў за навучанне адзін грош». 1
Высокі навуковы ўзровень падрыхтоўкі Буднага, грун-тоўнае веданне старажытных моў — лаціны, грэцкай, іўрыта — дазваляюць меркаваць, што ён сапраўды меў універсітэцкую адукацыю, а сціслы запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта мае непасрэднае дачыненне акурат да яго. Апрача таго, шырокая дасведчанасць Буднага ўжо ў юнацкія гады ў багаслоўскіх навуках дае ўсе падставы гаварыць, што ён верагодна скончыў тэалагічны факультэт.
Згаданы запіс надзвычай каштоўны. На сёння ён фактычна адзіны дакумент, які дае магчымасць вызначыць прыблізны год нараджэння асветніка. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў час паступлення ва універсітэт было блізу 14 год — звычайны ўзрост для пачаткоўцаў, то няцяжка падлічыць, што Будны нарадзіўся прыклад-а у 1530 г. Але дзе ён нарадзіўся — загадка. Розных версій і меркаванняў адносна месца нараджэння і этычнай прынадлежнасці асветніка шмат. Так, асобныя вучоныя, абапіраючыся на запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта, лічаць, што Будны нарадзіўся ў мястэчку Буда на Мазовіі. Але ж у Беларусі і зараз існуе каля 10 вёсак з такой назвай.
Як аргумент у абарону польскага паходжання Буднага асобныя вучоныя прыводзяць факт напісання сваіх твораў на польскай мове. Але ж усім вядомы полілінгвізм еўрапейскіх пісьменікаў 16ст. Яшчэ адзін козыр у руках прыхільнікаў польскага паходжання - яго неаднаразовыя выказванні, тыпу "мы, палякі"("Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры"). Але кніга выдавалася ў час, калі ўжо была прынята Люблінская унія і многія пачалі называць сябе палякамі.
На карысць жа беларускага паходжання паказваюць наступныя акалічнасці:па-першае, ён вельмі дрэнна ведаў Польшчу, усё жыццё пражыў у ВКЛ, выязджаючы ў Польшчу зрэдку; па-другое, свае першыя кнігі "Катэхізіс" і "Апраўданне грэшнага чалавека перад богам" Будны напісаў на беларускай мове. Нявысветленым застаецца пытанне пра месца атрымання пачатковай адукацыі. Пытанні пра месца нараджэння асветніка і яго этычнае паходжанне застаюцца пакуль адкрытымі. Дакладна ж тое, што жыў Будны ў ВКЛ і пісаў свае творы на вытанчанай старабеларускай мове. Таму, бясспрэчна, яго творчасць належыць беларускаму народу. Будны пісаў і на польскай і на лаціне, што дае падставы гаварыць пра яго вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры.
У другой палове XVI ст.— час найбольш папружанай дзейнасці Буднага — з кожным годам узмацняўся феадальна-прыгонніцкі прыгнёт. Пасля заключэння Люблінскай уніі (1569), якая ўмацавала саюз польскіх і беларускіх феадалаў, асноўным ворагам нацыянальна-вы-зваленчагаруху на Беларусі стала каталіцкая царква на чале з езуітамі. Каталіцкая царква зацвярджала і асвя-чала запрыгоненне сялянскіх мас, яна насаджала рэлігійную нецярплівасць, тармазіла развіццё беларускай культуры, рыхтавала захоппіцкія паходы на Усход.
Лютэранская і кальвінісцкая цэрквы спрабавалі захапіць кіраванне ў гарадах і ўмацаваць у іх панаванне заможнай вярхушкі, падаўляючы супраціўленне гарадской беднаты. Прыхільнікі Рэфармацыі на Захадзе паспелі ўжо ў першай палове XVI ст. патапіць у крыві сялянскія паўстанні і выступленні гарадскіх нізоў. Ад такіх праціў-нікаў рымскага папы можна было чакаць таго ж і на Усходзе.















