74429 (Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"), страница 3

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74429"

Текст 3 страницы из документа "74429"

У розныя калёры.

Драбнюткія, пякнюткія,

Як зоранькі, як зоры.

("Сняжыначкі")

Доўгі час Змітрок Бядуля падпісваў вершы псеўданімам Ясакар. Цяжка растлумачыць гэты псеўданім. Ясакар — пірамідальная таполя, тонкая, стромкая, з прыціснутымі да ствала галінамі. Зрокавае ўражанне такое, што дрэва гэтае нібы страла ірвецца ў неба. Паэзія З. Бядулі таксама як бы імкнецца ў паднябесныя высі. Можа, па той прычыне, што мала знаходзіць на зямлі ідэальнага, прыгожага, незвычайнага. Бядуля-Ясакар, гэтак жа як Максім Багдановіч, прынёс у беларускую паэзію штосьці новае, чаго да яго яна не мела. Ва ўсялякім выпадку, адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасці да прыгажосці, разлітай у навакольным свеце. Вершы З. Бядулі сведчаць, што ён добра прачытаў А. Блока, В. Брусава, найбольш захапіўшыся імпрэсіянісцкай плынню, якая як бы знутры запаўняе паэзію сімвалістаў. З. Бядуля пераняў ад імпрэсіяністаў (праз сімвалізм) дасканалую гукавую інструментоўку вершаў, багаты, разнастайны рытм, «уменне перадаць найтанчэйшыя адценні чалавечых настрояў» (Дворкіна Ю. Творчасць Змітрака Бядулі // Полымя рэвалюцыі. 1940. № 9—10. С. 19.).

Лірычныя празаічныя мініяцюры З. Бядулі (імпрэсіі), у адрозненне ад вершаў, часцей друкаваліся ў «Нашай Ніве», і, відаць, больш за ўсё менавіта яны, а не вершы зрабілі яму літаратурнае імя. У 1913 г. у Пецярбурзе ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выходзіць зборнік З. Бядулі «Абразкі». Усе творы, якія ўвайшлі ў зборнік, у 1913 г. надрукаваў альманах «Маладая Беларусь». Самыя вядомыя імпрэсіі-абразкі З. Бядулі — «Ля вапеннай гары», «За тканінай», «Без споведзі», «Пастушка».

Пісаў З. Бядуля ў дарэвалюцыйны час і ўласна апавяданні ў пераважна рэалістычным рэчышчы, многія з якіх сталі хрэстаматыйнымі: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Вялікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Апавяданні гэтыя — дыяменты, залатыя зярняты, з якіх уздымалася ніва новай беларускай літаратуры. Яны могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру.

У жніўні 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту газета «Наша Ніва», якая выходзіла на працягу дзевяці гадоў, спыніла існаванне. Змітрок Бядуля вяртаецца ў м. Пасадзец, нейкі час застаецца там, затым пераязджае ў Мінск, дзе працуе ў бежанскім камітэце (некаторыя з падзей гэтага перыяду адлюстраваны ў аповесці «Набліжэнне», 1935). У Мінску Змітрок Бядуля сустрэў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, перажыў нямецкую, а затым белапольскую акупацыі. Нялёгкі гэта быў для Бядулі час. З 1917 па ліпень 1920 г. пісьменнік супрацоўнічае ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», друкуе шэраг вершаў, артыкулаў. Па сутнасці, паласа гэтай працы — працяг «нашаніўскай» дзейнасці. З папраўкай, вядома, на складанасць часу, рэвалюцыйныя буры і віхуры, у якіх нялёгка было разабрацца. Можна, аднак, з упэўненасцю сказаць, што Змітрок Бядуля не сышоў з дэмакратычных пазіцый, не страціў народную аснову творчасці. У некаторых артыкулах пісьменнік патрабуе права на зямлю для тых, хто на ёй працуе, друкуе паэму «Помста» (1917), у якой малюе выступленне сялян супраць невыноснага гнёту пана-прыгонніка. Бядуля, бадай, адзіны ў беларускай літаратуры пісьменнік, які быў проста апантана захоплены да бясконцасці цудам беларускай казкі, міфа, легенды. Менавіта гэтае ягонае захапленне найбольш праявілася ў гады рэвалюцыі, акупацый і ў першыя гады савецкай улады, знайшоўшы найпаўнейшае ўвасабленне ў зборніку «Пад родным небам» (1922). Ён актыўна выступае як публіцыст. З 15 жніўня 1920 г., з часу вызвалення Мінска ад белапалякаў, і аж да 1926 г. З. Бядуля працуе ў газеце «Савецкая Беларусь», загадвае літаратурна-культурным аддзелам. Адначасна ён рэдагуе дзіцячы часопіс «Зоркі» (1921—1923). З 1926 г. З. Бядуля пераходзіць на працу ў Інстытут беларускай культуры, значны час рэдагуючы краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». I працягвае актыўную літаратурную творчасць. У гэты час выходзяць зборнікі Змітрака Бядулі «Буралом» (1925) і «Паэмы» (1927), якія з'яўляюцца, калі можна так сказаць, творамі пераходнымі. Аднак пісьменнік пільна прыглядваўся да праяў новага жыцця, прынесенага рэвалюцыяй, і пачынаў унутрана прымаць яго. У той паспешлівасці, з якой З. Бядуля напісаў і выдаў свае паэмы «Чырвона-чорная жалоба» (1924), «Са сказаў буры і віхроў» (1924), цыкл вершаў «Чырвоны каляндар», гэтак жа як і пераробка верша-паэмы «Беларусь» (1921), якая ў рэдакцыі 1923 г. мае зусім іншы, можна сказаць, процілеглы першапачатковаму ідэйны змест, трэба бачыць не толькі жаданне пісьменніка вітаць новую, прынесеную рэвалюцыяй яву, але і як бы рэабілітавацца перад ёй. Бо ў перыяд нямецкай, затым белапольскай акупацыі ніхто так востра, бязлітасна не асуджаў савецкія, бальшавіцкія парадкі, як гэта рабіў Бядуля. Дзесяткі артыкулаў, прасякнутых непрыняццем ідэй, лозунгаў, якія напісала на сваіх сцягах Кастрычніцкая рэвалюцыя, раскіданы па тагачасных выданнях, газетах. У 1920-я гады выходзяць таксама тры зборнікі апавяданняў З. Бядулі: «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926) і «Танзілія» (1927). Зборнік «Дэлегатка» (1928) паўтарае ранейшую кнігу «Апавяданні».

У «Танзіліі» (1926), адным з лепшых сваіх апавяданняў, пісьменнік малюе вобраз прыгнечанай, занядбанай татаркі Танзіліі. Яна бяздзетная і ад гэтага пакутуе. Вінаваты яе муж Мунька. Зрэшты, у яе хапае мужнасці, адвагі дзеля таго, каб нарадзіць дзіця, сысціся з чалавекам, які ёй падабаецца. Канчаецца апавяданне крывавай драмай, якая разыгралася між Мунькам і Танзіліяй за прыжытае дзіцё.

Аповесць «Салавей» (1927) — натуральны, заканамерны крок у творчасці Бядулі. Уся папярэдняя творчасць пісьменніка як бы падводзіла яго да напісання гэтай своеасаблівай, адметнай у беларускай літаратуры аповесці. Задума «Салаўя» нараджалася паступова, можа, залішне марудна, але пісьменнік няўхільна набліжаўся да ўвасобленай у аповесці тэмы. Яшчэ да рэвалюцыі пісьменнік напісаў апавяданне «Вялікодныя яйкі», прысвечанае незвычайнай цязе вясковага хлопчыка да мастацтва, да малявання. Такая ж тэма ў аснове апавядання «Бондар», дзе ягоны герой Даніла не проста робіць бочкі, цабэркі, іншыя гаспадарскія прылады, а як бы творыць цуд, «священнодействует». Гэткая ж якасць характарызуе і галоўнага героя аповесці Сымона. Дарэчы, паводле аповесці «Салавей» З. Бядуля напісаў аднайменную п'есу, затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаўлены балет «Салавей». Гэта гаворыць аб ідэйным багацці аповесці, якая дала пачатак іншым жанрам літаратуры і мастацтва.

Наступныя аповесці З. Бядулі «Тры пальцы» (1927), «Таварыш Мінкін» (1930), шматлікія апавяданні былі, па сутнасці, водгукамі на падзеі часу, іх літаратурная, мастацкая вартасць вычэрпваецца ўзнятай тэмай. Гэта, дарэчы, шмат аб чым гаворыць, і найперш аб тым, што арыгінальны і непаўторны талент пісьменніка паступова ламала і нівеліравала савецкая ідэалагічная сістэма.

Адзначаная толькі што акалічначнасць моцна паўплывала і на самы буйны мастацкі твор З. Бядулі — раман у дзвюх кнігах «Язэп Крушынскі», у цэнтры якога складанае грамадскае і асабістае жыццё 1920-х гадоў, пададзенае праз перыпетыі лёсу галоўнага героя — чалавека адмоўнага, сапраўднага прайдзісвета і авантурыста.

У студзені-чэрвені 1934 г. пісьменнік стварае аповесць «Набліжэнне», якая асобным выданнем выйшла ў 1935 г. і, на жаль, больш не перавыдавалася і нават не ўвайшла ні ў адзін з двух збораў твораў пісьменніка. Аповесць, безумоўна, пабудавана на добра знаёмым пісьменніку жыццёвым матэрыяле, але аўтабіяграфічнай яе назваць нельга. Пра галоўнага героя аповесці Левіна, які выбіраецца з Вільні, стаўшай прыфрантавым горадам, пісьменнік нідзе не гаворыць, што ён літаратар, працаваў у «Нашай Ніве». Мы здагадваемся пра літаратурныя практыкаванні героя, калі ён успамінае сваю яшчэ перадваенную пасаду ляснога прыказчыка, які наглядвае за работай і пры гэтым (быццам адным вокам) чытае Кнута Гамсуна. У аповесці «Набліжэнне» пісьменнік паказвае неблагое валоданне акварэльным пісьмом. Пейзажы, бытавыя карціны не абцяжараны залішне доўгімі апісаннямі, але запамінальныя і яркія. Гэта па сутнасці імпрэсіянісцкая проза. Аповесць невялікая па памеры, але мастак здолеў у ёй пераканаўча паказаць беларускую вёску часу першай сусветнай вайны, бежанства, страшэнную бядоту, нэндзу, пакуты простых людзей.

Аўтабіяграфічная аповесць «У дрымучых лясах» — апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўды дрымучымі. Лясная глухамань, мясцовыя казкі, паняверкі, легенды, змешаныя са старажытнымі біблейскімі міфамі, якія малы хлопчык, будучы беларускі пісьменнік Шлёмка Плаўнік завучваў у хедары, стваралі ў яго ўяўленні своеасаблівы фантастычны свет, які шмат у чым прадвызначыў матывы Бядулевай творчасці. З. Бядуля малюе ў аповесці пра дзяцінства цэлую галерэю незвычайных людзей, а таксама падзей, якія мяжуюць з неверагоднымі і казачнымі.

Змітрок Бядуля стварыў творы для дзяцей, якія маюць непераходзячае значэнне. Адным з іх з'яўляецца паэма-казка «Мурашка-Палашка» (1940). У сваёй, трэба сказаць, цікавай захапляльнай казцы-паэме пісьменнік не толькі паэтызуе няспынную калектыўную працу, але і раскрывае перад дзецьмі дзівосны свет насельнікаў беларускіх лясоў, бароў, рэк, лугавін-сенажацей. Сарока, вожык, гадзюка, ліс, мядзведзь і іншыя жывёлы з'яўляюцца дзейснымі героямі гэтай паэмы-казкі, раскрываючы перад малым дапытлівым чытачом свае норавы і характары.

Аповесць-казку «Сярэбраная табакерка» З. Бядуля напісаў у апошні перадваенны год. Пры жыцці пісьменніка аповесць не друкавалася, акрамя паасобных урыўкаў, якія змяшчаліся ў газетах. Урыўкі гэтыя не могуць даць цэласнага ўяўлення пра аповесць, яе ідэйны змест. Мяркуючы па тым, што аповесць цалкам завершана, бліскучая па стылю, апрацоўцы, каларытнасці вобразаў, пісьменнік меў нейкія іншыя прычыны не аддаваць яе ў друк. Думаецца, у аповесці ў завуаліраванай форме адлюстраваны сталінскі дэспатызм, жорсткія, бесчалавечныя рэпрэсіі 1937—1938 гг. З. Бядуля ўмее ў вобразах, здавалася б, далёкіх ад сучаснасці, паказаць сучаснасць. Гэта бачылася ў аповесці «Салавей», тое самае і ў «Сярэбранай табакерцы»: за зайцам, пераможцам смерці, дарэчы, самым палахлівым з лясных звяроў, можна без асаблівага намагання ўбачыць забіты, затурканы народ, над якім стаіць папа Кій X, яго намеснік, кардынал Баніфацы, кароль уяўнай краіны Пінг-Понг і іншыя ліхвяры-захрыбетнікі. Сёй-той мог сябе пазнаць. I не мінаваць бы пісьменніку ліха, хоць яшчэ ў трыццаць дзевятым годзе ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а масавыя рэпрэсіі да часу напісання аповесці нібыта спыніліся. «Сярэбраная табакерка» — казка літаратурная, насычаная глыбокім філасофскім зместам.

Змітрок Бядуля не толькі празаік, паэт, аўтар дзіцячых твораў, але і яркі крытык, публіцыст. У гэтым сэнсе яго можна параўнаць хіба што з Максімам Багдановічам. Крытычныя, публіцыстычныя артыкулы Бядулі шчырыя, сардэчныя, па-пісьменніцку раскаваныя. Шырыня бядулеўскіх публіцыстычных выступленняў здзіўляючая. Па-бацькоўску клапоціцца ён аб развіцці беларускай культуры ва ўсіх яе аспектах і напрамках. Ён з захапленнем піша аб «Нашай Ніве», адзначаючы восьмую гадавіну яе існавання. Шмат у Бядулі прац пра эстэтыку, мастацкае бачанне свету, абгрунтоўваючых тэзіс аб красе, прыгажосці як аснове літаратуры і мастацтва. З. Бядуля вітае адкрыццё Усебеларускага з'езда, скліканага Вялікай Беларускай Радай 7 лістапада 1917 г. Нібы магнітам прыцягваў да сябе яшчэ маладога Бядулю тэатр. З вялікай прыхільнасцю сачыў ён за тэатральнымі прыгодамі трупы I. Буйніцкага. Пісьменнік і сам прымаў удзел у віленскіх вечарынах, у спектаклі па п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» сыграў ролю яўрэя Мордкі. З. Бядуля піша рэцэнзіі на новыя спектаклі і наогул актыўна ўмешваецца ў тэатральныя справы, разумеючы агромністую ролю тэатра ва ўздыме нацыянальнага пачуцця, справы адраджэння беларускай культуры. Па сутнасці, у першай палове 1920-х гадоў З. Бядуля быў вядучым тэатральным крытыкам. На старонках газеты «Савецкая Беларусь», іншых выданняў ён друкуе шэраг артыкулаў («Наш тэатр», «На новым шляху развіцця» і інш.), у якіх ацэньвае сцэнічныя творы, тэатральнае жыццё, творчасць Беларускага дзяржаўнага тэатра, разважае аб асноўных тэндэнцыях яго развіцця. Пісьменнік звяртаецца да гісторыі, засяроджвае ўвагу на неабходнасці захавання лепшых культурных традыцый народа. У «Нарысах па гісторыі беларускага тэатра» (артыкул «Батлейка») пісьменнік вылучае батлейку, заклікае зрабіць усё магчымае, каб захаваць гэты унікальны від народнага мастацтва. У артыкуле «Тэатр і выхаванне мас» З. Бядуля робіць шырокі экскурс у гісторыю беларускага тэатра, што па тым часе было справай наватарскай. Ён характарызуе школьную драму, аналізуе драматургію В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, У. Галубка, М. Чарота і іншых аўтараў, разглядае дзейнасць трупы I. Буйніцкага. Як вядома, Бядуля і сам спрабаваў свае сілы ў драматургіі, аб чым сведчыць ужо ўпамянутая вышэй драматургічная версія аповесці "Салавей", а таксама дарэвалюцыйны сімволіка-алегарычны драматычны абразок «Спатканне».

Памёр З. Бядуля за межамі Беларусі, якой ён аддаў увесь свой непаўторны і шчодры талент. Гэта сталася 3 лістапада 1941 г., пад г. Уральскам, куды пісьменнік эвакуіраваўся. Пахаваны З. Бядуля ў самім Уральску.

Алесь Гарун — найбольш вядомы псеўданім пісьменніка, сапраўднае прозвішча якога Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч. Нарадзіўся ён 27 лютага 1887 г. (ёсць і іншыя меркаванні аб дакладнай даце нараджэння пісьменніка: 11 сакавіка) у Мінску ў беднай сям'і выхадцаў з вёскі Падстарынь Стваловіцкай воласці Навагрудскага павета (сёння гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Малы Алесь на працягу трох гадоў вучыўся ў Мінску ў царкоўна-прыходскай школе, а потым — таксама тры гады — на дрэваапрацоўчым аддзяленні рамесніцкага вучылішча. Стаў кваліфікаваным сталяром і пачынаючы з 1902 г. працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску. Алесь Гарун з маладых гадоў ступіў на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Яшчэ ў 1904 г. ён стаў членам партыі эсэраў, разгарнуўшы шырокую прапагандысцкую дзейнасць. Гэта мела для яго драматычныя вынікі: 4 сакавіка 1907 г. Гаруна арыштавалі ў падпольнай друкарні ў Мінску. Судзілі Алеся Гаруна (разам з кампаньёнам) двойчы. 10 ліпеня 1908 г. суд прыняў канчатковае рашэнне адправіць абодвух падсудных на пасяленне ў Сібір. Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» паведамляў, што Алесь Гарун адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні — спачатку ў сяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі. У 1914 г. пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступным перабраўся на прыіскі ў Бадайбо. Тут ён сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю. У верасні 1917 г. Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу. Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць. У кастрычніку 1917 г. на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) Алесь Гарун выбіраецца адным з дванаццаці членаў Цэнтральнага Камітэта партыі. Разам з ім былі выбраны такія дзеячы, як Змітро Жылуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дыла, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў адным з кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у склад Выканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распаду БСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. На заключным этапе грамадзянскай вайны найбольш выдатныя беларускія дзеячы, у тым ліку і Алесь Гарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам, хоць па прынцыповых пытаннях іх праграма кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаўрусу і інш. Восенню 1919 г. Алесь Гарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна была — пры дапамозе польскіх улад — арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякае войска, нягледзячы на шматмесячную — знешне вельмі актыўную — дзейнасць і на шматлікія спрыяльныя абставіны, так і не было створана, бо польскія ўлады маглі б дазволіць толькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаў беларускага народа. У перыяд грамадзянскай вайны Алесь Гарун часта друкуе мастацкія і публіцыстычныя творы ў розных перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. З Сібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвала пісьменніка. У ліпені 1920 г. Гаруна на насілках унеслі ў санітарны цягнік, які завёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы Гарун і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады. Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоў пасля смерці, 24 верасня 1988 г., на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5193
Авторов
на СтудИзбе
434
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее