74429 (Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"), страница 4

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74429"

Текст 4 страницы из документа "74429"

Пісаць вершы Алесь Гарун пачаў змалку: спачатку, як сведчыць Максім Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы, аднак, да нас не дайшлі. 1905 годам датуецца яго паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. У цэнтры яе — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 г. у 28-м нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляваны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагі вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай. Гэтыя вершы сведчаць аб тым, што Алесь Гарун у астрозе не паў духам, не зламаўся маральна. Ён падтрымліваў цесную сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі, займаўся літаратурнай творчасцю і знаходзіў магчымасць перадаваць вершы на волю. Больш стала літаратурнай творчасцю паэт заняўся ў Сібіры, адкуль пасылаў на радзіму вершы, апавяданні і, вядома, лісты.

Паэтычная спадчына Алеся Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны да пачатку першай сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь.

Зборнік «Матчын дар» можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў нашай літаратуры пачатку XX ст.

У беларускай паззіі той эпохі шмат праграмных вершаў, або «песень аб песнях». Аўтары ставяць у іх канкрэтныя задачы перад сабою, перад нацыянальнай літаратурай у цэлым, палемізуюць з ідэйнымі праціўнікамі, раскрываюць свой эстэтычны ідэал. Такія творы ёсць і ў Алеся Гаруна. У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў.

Вершы паэта, напісаныя ў Сібіры, — гэта водгулле пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі. I разам з тым шчымлівае, неадольнае пачуццё духоўнае сувязі з роднаю зямлёю, з усім тым, што на ёй адбываецца, а галоўнае — з тымі пераменамі, якія там наспяваюць, набіраюць сілы, з'яўляюцца вестунамі адраджэння дарагой сэрцу Беларусі:

Што мне багацтва? Без грошы, без золата

Быў бы магнат я, кароль, багатыр

Там, дзе пад націскам роднага молата

Жыцце куецца углыб і ушыр.

Жыцце куецца, і сонца ўздымаецца,

Свету праменні льець з гарыні,

З доўгага сну дзе народ прачыхаецца,

Побыту шчаснага свецяць агні.

(«Думы ў чужыне»)

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай. Агнём у душы паэта гарыць пачуццё болю з тае нагоды, што ён не можа зрабіць для свае зямлі і свайго народа ўсяго, што хацеў бы, што трэба было б. Ён ні на хвіліну не дапускае думкі пра тое, што мог бы шукаць у жыцці лепшага, больш спакойнага лёсу.

Ёсць у Алеся Гаруна алегарычныя творы з глыбокім філасофскім роздумам над кардынальнымі пытаннямі чалавечага быцця і грамадскіх працэсаў. Лірычнаму герою верша «Nokturno» (Nokturno (ад лац. nokturnus — начны) — невялікі музычны твор, пераважна лірычнага, сентыментальнага характару, звязаны з настроем ночы, змроку; быў модны ў XIX ст.) Нядоля адкрывае вочы на глабальныя заканамернасці нашай рэчаіснасці: на бессмяротнасць жыцця, на непазбежнасць абнаўлення яго форм, на вечны, нястрымны рух у прыродзе і грамадстве. Хоць лес восенню і замірае, але вясною ён заўсёды адраджаецца. Так пакуты людзей падрыхтоўваюць непазбежныя перамены і абнаўленне жыцця грамадства.

Для ўвасаблення сваіх ідэй Алесь Гарун неаднаразова выкарыстоўваў біблейскія матывы і вобразы («***Хрыстос нарадзіўся...», «Малітва», «Паэту»). Сваім зваротам да рэлігійнай вобразнасці або выкарыстаннем формы малітвы паэт падкрэсліваў непрымірымую супярэчнасць паміж абвешчанымі царквою маральнымі нормамі і той рэчаіснасцю, якая бязлітасна прыгнятала простага чалавека, узаконьвала сацыяльнае зло і бяспраўе. Пераасэнсоўваюцца біблейскія матывы і ў вершы «Самсон», апублікаваным у газеце «Беларусь» 29 лютага 1920 г. з прысвячэннем «На соты нумар «Беларусі».

У скарбонку беларускай паэзіі ўвайшлі акрамя названых вышэй і такія вершы А. Гаруна, як "Ты мой брат, каго зваць беларусам...", "Песня-звон", "Жыццё", "Дзяўчаці", "Мілая, родная старонака-маці", "Завіруха", "Мая люба" і інш.

Алесь Гарун быў і моцным празаікам. На працягу 1912—1915 гг. у «Нашай Ніве» з'явіліся чатыры яго празаічныя творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў «Вольнай Беларусі» пісьменнік апублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаічныя творы, як правіла, падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца — дзявочае прозвішча маці Гаруна). Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нацыянальныя традыцыі літаратурнага і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Апеся Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у творчасці пераважнай большасці беларускіх пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі і спадзяваннямі на лепшую будучыню.

Трывожная праблема нацыянальнага бяспраўя беларусаў пры самадзяржаўным ладзе натхніла пісьменніка на стварэнне апавядання «Пан Шабуневіч». Герой яго, звычайны шавец, нястомна, штодзённа змагаецца за права карыстацца роднай мовай за межамі дома, за права звацца беларусам. Вывад з апавядання напрошваецца адзін: ідэі беларускага адраджэння дайшлі ўжо да простых людзей, да іх свядомасці і пачуццяў. Ад іх у канчатковым выніку і будзе залежаць лёс беларушчыны.

Блізкай Алесю Гаруну была астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшы сэнсу жыцця на волі, былы астрожнік накладвае на сябе рукі.

Жыццёва праўдзівым у кожнай драбніцы з'яўляецца апавяданне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побыту палітычнага пасяленца ў Сібіры — маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ў незнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжкая хворая старая жанчына ў гэтай сям'і — сястра яго роднае бабулі. Ён чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў пра яе лёс. У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў — і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага, — а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы — выпадкова ці невыпадкова — нейкім незвычайным матывам усплывае пераклічка рэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітычную дзейнасць — трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907 гг. А галоўным і па сутнасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі перапляліся лёсы блізкіх ёй людзей. Так храналагічная лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя — да 1863 і нават да 1830 г.

У шэрагу апавяданняў пісьменніка асобна стаіць «П'ера і Каламбіна». Гэта — своеасаблівы празаічны трыпціх, паасобныя часткі якога сюжэтна паміж сабою не звязаны. Яны аб'ядноўваюцца толькі агульнай тэмай кахання, мастацкім роздумам аб загадкавай сіле гэтага пачуцця і аб тых тайнах, якія то аб'ядноўваюць двух чужых людзей, то зноў утвараюць паміж імі непераадольную бездань.

Арыгінальным празаічным творам з'яўляецца і фантастычнае апавяданне «У Панасавым сяле». Паводле зместу — гэта своеасаблівы працяг апавядання Змітрака Бядулі «Панас на небе». У творы Гаруна супярэчлівыя і шматпланавыя падзеі падаюцца ў інтэрпрэтацыі незвычайнага назіральніка — чорта з «нялюдскім розумам». Яны разгортваюцца на беларускай зямлі, прытым нават Панасава сяло, што па волі абодвух аўтараў апынулася на небе, бачыцца нейкім закуткам Палесся, бо там пасяляюцца радавітыя палешукі са сваімі рэальнымі зямнымі норавамі, звычкамі, уяўленнямі, якія надзейна ўкараніліся ў іх псіхіку і побыт. I ў той жа час палешукі — нездарма ж яны на небе — вызваляюцца ад найболып істотных і трывожных зямных праблем — ад думак і клопатаў пра свой хлеб надзённы, пра зямлю, працу, пра ўсё тое, што складае аснову існавання кожнага селяніна. Для герояў ствараюцца спецыяльныя ўмовы, над імі не вісіць кашмар паўсядзённага змагання за месца пад сонцам. Людзі трапляюць у рай, але з усімі зямнымі звычкамі, норавамі, традыцыямі. А ці становяцца яны адразу святымі? Ні ў якім разе. Кожны з іх застаецца самім сабою. Адсюль чытач можа зрабіць вывад, што ў якія б умовы чалавек ні трапіў, у яго заўсёды захаваецца нешта сваё, атрыманае ў спадчыну ад стагоддзяў, выпрацаванае ўласным лёсам, побытам, асяроддзем. У сувязі з гэтым напрошваецца пытанне: ці Панасава сяло на небе не ўяўляе сабою алегарычнай формы паказу будучага грамадства, у якім людзі атрымаюць зусім новыя магчымасці ўладкаваць свой лёс? Пісьменнік на прыкладзе нябеснага пасялення змадэліраваў некаторыя працэсы, якія адбываліся на зямлі, ахопленай рэвалюцыйньші катаклізмамі. У Панасавым сяле ўсталяваны лад жыцця пачаў нечакана разбурацца — прытым дашчэнту, да тла: «Не тыя пайшлі парадкі, не даўнейшыя. Хто ў пашане быў, той цяпер тамака ў запечку сядзіць, а той, чыйго духу там даўней не было, — найбольшую пашану мае».

Празаічныя творы Алеся Гаруна маюць наватарскі характар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне ў мастацкую літаратуру народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылявых форм.

Настойлівыя ідэйна-творчыя пошукі вызначыліся і ў драматургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў з Сібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п'есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, яна не захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 г., пісьменнік выдаў зборнік п'ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі», куды ўвайшлі такія арыгінальныя творы, як «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.

«Хлопчык у лесе» — паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшыся і заснуўшы ў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненых ім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак — Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам. Дзякуючы ім, ён, заснуўшы, трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі, дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгнаць гаспадара зачараванага царства. I — што самае арыгінальнае — з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны свет з усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палонніц. А гэта былі не абы-якія падарункі: боты-скараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэ і зачараваная жалейка. У лесе існавалі — незалежна адзін ад аднаго — два зачараваныя светы: адзін — заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі — той, што знаходзіўся пад уладаю чараўніка. У казцы атрымалася, што той свет, дзе панаваў чараўнік, перастаў існаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты вярталіся дамоў. Хлопчык прачнуўся і знайшоў сваю маці. А ў тым цёмным царстве не засталося нікога. Затое ж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадваць усім тым, хто трапіць у бяду. У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песень з нотамі. Гэта — яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.

Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.

Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі зладзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт.

Казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

Францішак Аляхновіч — драматург, даследчык тэатра, рэжысёр, артыст, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар беларускіх і польскіх газет — усё гэта ўмяшчалася ў рамках яго багатай творчасці. Мастак рэдкага таленту, ён упісаў у драматургію і ўсю беларускую літаратуру пачатку XX ст. адну з самых яскравых, непаўторных, своеасаблівых старонак. Яго плённую працу на ніве нацыянальнага тэатра і драматургіі (Ф. Аляхновіч з'яўляецца аўтарам больш 20 п'ес: тэксты 18 з іх захаваліся і дайшлі да нас; аб астатніх вядома толькі па назвах) яшчэ сучаснікі ацанілі па заслугах і прысвоілі пісьменніку званне «бацькі навейшай беларускай драматургіі» (Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927. С. 462.).

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5193
Авторов
на СтудИзбе
433
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее