74429 (Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"), страница 5

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74429"

Текст 5 страницы из документа "74429"

Ф. Аляхновіч нарадзіўся 9 сакавіка 1883 г. у сям'і нашчадкаў дробнай беларускай шляхты. Сям'я жыла ў Вільні, якая і стала тэмай творчасці пісьменніка, той галоўнай сцэнай, на падмостках якой разыгралася складанае і трагічнае жыццё Ф. Аляхновіча. Ужо ў юнацтве Ф. Аляхновіч быў адданым паклоннікам Мельпамены. Ён паступае ў Варшаўскую тэатральную школу, якую заканчвае ў 1907 г. З адною з польскіх труп будучы беларускі драматург вандраваў па правінцыі і толькі ў 1910 г. апынуўся зноў на радзіме. Пачынаецца журналісцкая кар'ера Аляхновіча: спачатку ён працуе рэпарцёрам у віленскіх газетах, а потым выдае гумарыстычны часопіс на польскай мове «Перкунас». Тады і адбываецца збліжэнне пісьменніка з многімі дзеячамі беларускага руху, і ён распачынае сваю дзейнасць на ніве беларушчыны.

У канцы студзеня 1910 г. невялічкі гурток моладзі вырашыў паставіць беларускі спектакль на вечарыне, якая ладзілася ў зале Чыгуначнага клуба. Для спектакля выбралі перакладзеную з украінскай мовы на беларускую аднаактовую п'есу М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Рэжысіраваў яе Ф. Аляхновіч, ён жа быў выканаўца адной з роляў. Так адбыўся першы легальны спектакль на беларускай мове, а дзень 12 лютага з той пары стаў успрымацца беларускімі адраджэнцамі як дзень стварэння прафесійнага нацыянальнага тэатра. Сапраўды, пасля гэтай вечарыны арганізаваўся тэатр Ігната Буйніцкага. Разам з тым у жыцці Ф. Аляхновіча ўзнікаюць ускладненні: за адзін з артыкулаў у «Перкунасе» ён быў прыцягнуты да судовай адказнасці ў «зневажанні сіл нябесных» і ў «імкненні скінуць існуючую ўладу» (Грыгор'евы Г. і В. Сем гадоў і ўсё жыццё // Літ. і мастацтва. 1991. № 17.). Атрымаўшы позву ў суд, Ф. Аляхновіч туды не з'яўляецца, а ўцякае ў Галіччыну, дзе ў Львове і Кракаве пад псеўданімам Юрый Монвід, якім будзе пазней падпісваць свае творы, іграе ў розных польскіх трупах. Разлічваючы на абвешчаную ў сувязі з трохсотгоддзем дома Раманавых амністыю, ён вяртаецца ў 1913 г. на радзіму, але пазбегнуць судовай адказнасці не ўдаецца. У астрозе Аляхновіч і пачынае пісаць свой першы сцэнічны твор — камедыю «На Антокалі», спачатку па-польску, а пасля турмы, у 1915 г., перарабляе яе і перакладае на беларускую мову.

«На Антокалі» належыць да жанру бытавой камедыі з вадэвільна-аперэтачным ухілам. Сюжэтная аснова твора, падзеі якога адбываюцца ў віленскім прадмесці на Антокалі, не складаная. Уладальнік шавецкай майстэрні Вінцэнт Сліжык і яго балбатлівая на язык кабета Міхаліна маюць прыгожую дачку Зоську, такую ж, як і яны самі, даволі легкадумную і сквапную на грошы дзяўчыну. У Зоські ёсць каханак — чаляднік бацькавай майстэрні Юзюк Жалейка. Але, даведаўшыся, што паштовы службовец Ігнат Радзівіловіч, чалавек паважны і ўжо немаладога веку, маецца атрымаць з Амерыкі багатую спадчыну і імкнецца займець сваю сям'ю, Зоська гатова аддаць яму сваю руку і сэрца. Са спадчынай выйшла непаразуменне, і Сліжыкі бесцырымонна адпрэчваюць Радзівіловіча. Зоська застаецца з Юзюком. Але і Ігнат не ў крыўдзе, ён тут жа знаходзіць сабе спадарожніцу жыцця — малодшую сястру Міхаліны Барбару.

Віленскі перыяд дзейнасці 1916—1918 гг. быў для Ф. Аляхновіча вельмі плённым. Ужо як рэжысёр ён набірае артыстаў-аматараў у драматычны гурток і 15 кастрычніка 1916 г. ставіць першы, пасля доўгага ваеннага перапынку, спектакль на беларускай мове. Ігралі «Хама» — пераробку аповесці Э. Ажэшка. З гэтага часу спектаклі драматычнага гуртка становяцца рэгулярнымі, і аб ім пачынаюць гаварыць як аб тэатры Ф. Аляхновіча.

Адкрываючы тэатральны сезон 1917 г., Ф. Аляхновіч бярэцца за напісанне п'ес, якія б адпавядалі запатрабаванням часу — уздыму нацыянальнай самасвядомасці. Яшчэ ў 1916 г. з-пад яго пяра выйшла п'еса «На вёсцы» — сцэнічны абразок у двух актах аб каханні вясковага хлопца да дзяўчыны, якая пераняла на службе ў паноў іх звычкі і таму ганьбіла ўсё «мужыцкае». Са сцэнічнага боку гэты твор быў напісаны добра, але ў ім яўна адчувалася дакучлівае маралізатарства, ідэалізацыя вясковага жыцця — асаблівасці і матывы, якія не атрымалі працягу і развіцця ў пазнейшай творчасці драматурга, тонка псіхалагічнай і інтэлектуальнай.

У 1917 г. Ф. Аляхновіч стварае пяць п'ес: «Бутрым Няміра», «Базылішк», «У лясным гушчары», «Кветка-папараць» і «Калісь», піша шматлікія празаічныя творы, сярод якіх вылучаецца аповесць спавядальнага характару «Пісьмы да яе».

Баярын Бутрым Няміра — галоўны герой аднайменнай п'есы, напісанай паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна»,— з'яўляецца ўвасабленнем жорсткасці, бесчалавечнасці. З легенды драматург выбірае найбольш драматычныя і сцэнічна выйгрышныя, эфектныя моманты, калі ўжо састарэлага, але па-ранейшаму ўсясільнага і жорстакага ўладара раздзіраюць пакуты раскаяння. Да Няміры, акрамя падначаленых слуг, якія выконваюць загады баярына, наведваюцца з праклёнамі і духі ахвяр, якіх ён некалі загубіў. Змушаны каяцца, прасіць у іх даравання, Бутрым Няміра ўсё ж не здолеў да канца выкарыстаць свой апошні зямны шанц і скарыцца перад сваімі ахвярамі. I «бліск маланкі, пярун, цемень» давершаюць свой справядлівы прысуд.

Аднаактоўка Ф. Аляхновіча «У лясным гушчары» заснавана на фальклорным матэрыяле. Сюжэтна-фабульную канву гэтай п’есы складаюць прыгоды Дзіцяці, якое, збіраючы ягады, заблудзілася ў лесе. Спрабуючы выбрацца з гушчару, малое сустракаецца з такімі казачнымі персанажамі, як Баба Яга, Ліха, Страхі, Ведзьмы і інш. Апошнія, згодна з ускладзенай на іх функцыяй, палохаюць Дзіця, перашкаджаюць яму выбрацца з лесу. І толькі добры Бай дапамагае малому патрапіць дамоў.

Сцэнічны абразок у двух актах «Калісь», які па жанру адносіцца да меладрамы, напісаны на рэвалюцыйную тэматыку. Падзеі адбываюцца, як і ў творах Янкі Купалы — абразку «На папасе» і драме «Раскіданае гняздо», у 1905—1906 гадах, у перыяд першай рускай рэвалюцыі. Купала напісаў іх раней за п'есу Аляхновіча, і ў абодвух творах вывеў вобраз Незнаёмага — чалавека, звязанага з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. Але персанаж гэты вельмі рамантызаваны і не мае канкрэтнай біяграфіі, нават пэўнага свайго аблічча. У Аляхновіча ж малады рабочы Юрка Івашка, які ўдзельнічае ў рэвалюцыйных падзеях пачатку XX ст., пададзены ва ўсёй жыццёвай канкрэтыцы. Даволі грунтоўна адлюстраваны ў творы і самі рэвалюцыйныя падзеі. Параўнальна невялікі па памеры і напісаны з абвостраным драматызмам, з дынамічным, імклівым разгортваннем дзеяння абразок «Калісь», па сутнасці, з'яўляецца першай у беларускай драматургіі п'есай на рэвалюцыйную тэматыку. Але ў творчасці Ф. Аляхновіча яна адзіная, больш да гэтай тэматыкі пісьменнік не звяртаўся.

Няма сумнення, што нямецкі акупацыйны рэжым стрымліваў творчы патэнцыял Ф. Аляхновіча. Свае надзеі на будучыню драматург і рэжысёр звязвае з Мінскам, дзе ў гэты час ужо працаваў Беларускі дзяржаўны тэатр, рэарганізаваны з закладзенага ў маі 1917 г. Таварыства беларускай драмы і камедыі. Туды, праз лінію фронту, і накіроўваецца ў чэрвені 1918 г. Ф. Аляхновіч. Яго з'яўленне ў складзе Беларускага дзяржаўнага тэатра значна ажывіла сцэнічную дзейнасць гэтага калектыву. Для сваёй першай пастаноўкі ў Мінску Аляхновіч абраў гістарычную драму «Бутрым Няміра», якая ўжо ішла ў Вільні і атрымала самыя лепшыя водгукі. У Мінску поспех быў таксама поўным. Што новы артыст, рэжысёр і драматург адразу заявіў аб сваім таленце, сведчыць і факт падзелу тэатра на дзве трупы. Частка артыстаў на чале з Ф. Ждановічам захавала за сабой былую назву — Беларускага дзяржаўнага, астатнія пачалі працаваць пад кіраўніцтвам Аляхновіча і сталі называцца Беларускім нацыянальным тэатрам. З гэтым тэатрам ён ставіць у 1918 г. дзве прэм'еры па новых сваіх п'есах: малафарматнай камедыі «Чорт і баба» (1918) і трохактавай драме «Страхі жыцця» (1918), якая сведчыла аб звароце драматурга да новай для яго тэмы — тэмы інтэлігенцыі.

Аднаактовы жарт Ф. Аляхновіча «Чорт і Баба» з’яўляецца адной з самых вядомых і запатрабаваных сцэнай п'ес Ф. Аляхновіча. За аснову драматург узяў шырока вядомы «вандроўны» сюжэт. З айчынных пісьменнікаў да гэтага сюжэта адным з першых звярнуўся Ф. Багушэвіч (верш-балада «Гдзе чорт не можа, там бабу пашле»); пяру Я. Коласа належыць празаічная апрацоўка дадзенага сюжэта (казка «Чорт і Баба»); у драматычнай творчасці некаторыя элементы гэтага сюжэта выкарыстаў (але ўжо пазней за Ф. Аляхновіча) заходнебеларускі літаратар М. Машара. Зразумела, што Ф. Аляхновіч унёс у сюжэтную канву ўласныя карэктывы. Твор у цэлым атрымаўся даволі арыгінальным, з добра распрацаванымі дыялогамі, цікавымі характарамі. Асабліва ўдаўся драматургу вобраз Бабы. Нават Чорт, які ў Ф. Аляхновіча таксама пададзены «на вышыні», блякне перад хітрай і прадпрымальнай старой. Крыху ўступаюць Бабе і Чорту вобразы маладых, Мікіты і Марыські; аднак і гэтыя персанажы ў п’есе Ф. Аляхновіча абмаляваны на даволі высокім мастацкім узроўні. Аднаактоўка «Чорт і баба» карысталася ў свой час значнай папулярнасцю. Асабліва яе ўпадабалі заходнебеларускія тэатралы-аматары. Увасаблялі твор на сцэне і прафесійныя артысты, у прыватнасці, акцёры БДТ-2 і БДТ-3, а таксама беларускія студыйцы ў Маскве. На хвалі вяртання творчасці Ф. Аляхновіча пра камедыю «Чорт і баба» ўспомнілі некаторыя сучасныя рэжысёры-пастаноўшчыкі. У якасці прыкладаў можна прывесці пастаноўкі гэтага жарта Мінскім муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?» у 1994 г., а таксама студэнцкім тэатрам-студыяй Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны ў 1999 г.

На працягу 1918—1920 гг. Ф. Аляхновіч стварае тры драмы, аб'ектам паказу ў якіх стала гарадская інтэлігенцыя: «Страхі жыцця», «Цені», «Няскончаная драма». Гэты цыкл п'ес — самая каштоўная частка драматургічнай спадчыны пісьменніка. У той жа час варта адзначыць, што як мастацкія рэчы гэтыя творы складаныя і шмат у чым супярэчлівыя. У іх сінтэзаваліся многія літаратурныя традыцыі і тэндэнцыі эпохі, праявілася тая неардынарнасць мастацкай думкі, якая не дазваляе падвесці пад п'есы якую-небудзь адназначную, лапідарную характарыстыку. Адно можна сказаць пэўна, што (а гэта адзначаюць многія сучасныя даследчыкі) дадзеныя творы вельмі блізкія да так званай "новай" еўрапейскай драмы, якую прадстаўляюць п'есы Ібсена, Гаўптмана, Чэхава, Андрэева, Пшыбышэўскага і некат. інш. аўтараў. Сваімі п'есамі аб гарадской інтэлігенцыі Ф. Аляхновіч закранаў матэрыял, практычна не распрацаваны ў тагачаснай беларускай літаратуры, хоць вобраз інтэлігента, асабліва ў драматургіі, ужо быў у ёй выразна вымаляваны (Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Кастусь Дораш у «Не розумам сцяміў, а сэрцам» К. Вясёлага, Раман у «Сягонняшніх і даўнейшых» К. Буйло, Студэнтка ў «Бязвіннай крыві» У. Галубка і інш.). Але гэтыя вобразы інтэлігентаў істотна адрозніваліся ад вобразаў Ф. Аляхновіча. Па-першае, вобразы інтэлігентаў у папярэднікаў Ф. Аляхновіча з'яўляліся выхадцамі з сяла і, нягледзячы на рознае паходжанне і выхаванне, былі прасякнугы яго трывогамі і клопатамі. Па-другое, галоўны і, мабыць, для ўсіх іх аб'яднальны пачатак — грамадская актыўнасць з адпаведным для гэтай актыўнасці светапоглядам. Лепшай намінацыяй такога літаратурнага тыпа магла б паслужыць дэфініцыя «інтэлігент-ідэолаг». У Ф. Аляхновіча зусім іншы тып — тып чалавека з тонкай псіхалагічнай арганізацыяй, схільнага да філасофствання, здольнага аналізаваць свае пачуцці, нават у моманты параксізму. Нельга сказаць, што ў такіх людзей адсутнічалі высокія імкненні, але іх парыванні да ідэалу тым і трагічныя, што ні ў які ідэал, ні ў які шлях уласнага ўзвышэння яны, па сутнасці, не вераць. Гэта людзі нязбытных мрояў, учынкаў на словах. Калі ж ахарактарызаваць падобны тып тэрміналагічна, то без паняцця «рэфлексіі» тут не абысціся. Вобраз рэфлексаванага інтэлігента і стаў здабыткам беларускай літаратуры дзякуючы драматургіі Ф. Аляхновіча.

Падзеі ў п'есе «Няскончаная драма» — самай лепшай з адраджэнскага цыклу — адбываюцца ў Вільні падчас яе акупацыі кайзераўскай Германіяй. Твор шчодра насычаны падрабязнымі дэталямі побыту, з вялікай скрупулёзнасцю і дакладнасцю абмаляваны ўмовы існавання персанажаў, абставіны драматычных сітуацый. Пісьменнік малюе кожны аб'ект, варты глядацкай увагі, усё адно як скіроўвае камеру, якая фіксуе, не прапускаючы ніводнага больш-менш значнага штрыха. Драма заснавана не на знешніх падзеях, а на ўнутраным драматызме, на глыбокай псіхалагічнай напоўненасці. Адраджэнскія ідэі ўкладваюцца ў вусны дзейных асоб. Асабліва паказальная сцэна галоўнага героя Васіля са сваім былым таварышам Костусем — стрыжнявая ва ўсім драматычным творы, — калі сутыкнуліся два погляды на беларускую ідэю, супрацьлеглыя да яе падыходы і стаўленні. Адзначым таксама, што дадзены твор у многім аўтабіяграфічны.

Вярнуўшыся ў пачатку 1921 г. на пастаяннае жыхарства ў Вільню (да гэтага моманту пісьменнік, знаходзячыся на працягу больш двух гадоў у Мінску, час-ад-часу наведваў родны горад), Ф. Аляхновіч актыўна ўключаецца ў яго грамадска-культурнае жыццё: спрабуе стварыць раз'язны тэатр, падвізаецца на журналісцкай ніве, стварае першую на Беларусі навуковую манаграфію аб шляхах развіцця нацыянальнага тэатра ("Беларускі тэатр", 1924). І, вядома, піша п'есы. Гэта "Заручыны Паўлінкі", "Шчаслівы муж", "Пан міністар" і "Дрыгва".

Іскрыста яркая сваім камедыйным бляскам «Паўлінка», як вядома, завяршаецца псіхалагічна слаба падрыхтаваным драматычным фіналам — паведамленнем аб арышце Якіма Сарокі, ад чаго Паўлінка падае ў непрытомнасць. Аляхновіч, ужыўшыся ў вобразы купалаўскай камедыі, далей разгортвае падзеі ў сваім творы па ўласнай версіі. I, трэба адзначыць, удалося зрабіць яму гэта даволі годна. У спісе дзейных асоб п'есы «Заручыны Паўлінкі» сустракаем амаль усе персанажы з Купалавай «Паўлінкі» — з тымі ж рысамі характараў, звычкамі, вядомымі выслоўямі, толькі існуюць яны ўжо ў новых абставінах. Адно няма тут толькі Адольфа Быкоўскага, які атрымаў вычарпальную характарыстыку ў камедыі Я. Купалы. Яго за падроблены ў векселі подпіс арыштавалі. А вось Якім Сарока, які дзейнічае ў «Паўлінцы» толькі ў адным эпізодзе, атрымлівае ў п'есе Аляхновіча разгорнутую характарыстыку. Яго, вясковага настаўніка, трэслі царскія ўлады, шукаючы крамольныя рэчы, а не знайшоўшы іх, арыштавалі — «для устрашения». Праўда, потым выпусцілі. У «Паўлінцы» Якім Сарока, не маючы згоды Сцяпана Крыніцкага на жаніцьбу з яго дачкой, намерваўся выкрасці Паўлінку, употай узяць з ёю шлюб і ўжо тады паставіць бацьку перад фактам. У «Заручынах Паўлінкі» герой дзейнічае інакш: вельмі прыстойна, у адпаведнасці з народнай мараллю, згодна з даўнімі добрымі традыцыямі становіцца перад гаспадаром на калені і гаворыць прачулыя словы пра каханне да дзяўчыны і пра сваю пашаноту да яе бацькоў, у выніку чаго ў раней душэўна чэрствага і непадступнага Сцяпана Крыніцкага нават з'явіліся на вачах слёзы. Расчулены, ён дае блаславенне на шлюб. Твор насычаны песнямі і танцамі для стварэння гульнёва-тэатральнага відовішча.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5193
Авторов
на СтудИзбе
433
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее