74429 (Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"), страница 2

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74429"

Текст 2 страницы из документа "74429"

Творча плённым, узлётным для Я.Купалы быў перыяд 1910—1913 гг., калі ён вучыўся ў Пецярбургу, а ўлетку жыў у Акопах, дзе напісаны буйнейшыя творы гэтай пары. Трэці паэтычны зборнік Я.Купалы «Шляхам жыцця» (1913) быў фактычна вяршынным дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, а яго аўтар стаў бясспрэчным яе лідэрам. У вершах і іншых па жанру творах гэтага зборніка выразна адбіўся патрыятызм і глыбінны гістарызм паэта, найбольш яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Купала імкнуўся абудзіць у чытача пачуццё гордасці і ўдзячнасці да продкаў, якія былі здольныя захоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, бараніць зямлю ад ворагаў, развіваць адметную культуру («Над Нёманам», «На куццю», «На дзяды» і інш.): многія з твораў, дзе развіваліся такія матывы, былі ў пазнейшы час забароненымі, не ўваходзілі ў зборы твораў і не перадрукоўваліся да канца 1980-х гг. Адраджэнцкі, нацыянальны характар творчасці Я.Купалы праяўляўся і ў вершах рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, у якіх паэт апяваў набліжэнне светлых перамен у жыцці, услаўляў будучыню, прадвесцем якой для яго быў створаны паэтычным уяўленнем вобраз Маладой Беларусі, абуджанай да гістарычнага самасцвярджэння (вершы «Маладая Беларусь» («Вольны вецер напеў...»), «Бацькаўшчына», «Выйдзі» і інш). У вобразе Прарока (Званара, Гусляра), які прымаў аблічча Падарожнага, Незнаёмага, паэт прадракаў Вялікі Сход, дзе будзе вырашаны нацыянальны лёс народаў і сацыяльны лёс працоўных. У 1914—1915 гг. з'яўляецца цыкл яго вершаў «Песні вайны», шэдэўры любоўнай лірыкі («Таей даўгажданай», «Сыйду», «На вуліцы», «Мусіць трэба было», «А яна...»). На працягу трох наступных гадоў Купала, перажываючы разам з народам цяжкі перыяд нацыянальнай гісторыі, вершаў не пісаў, зноў пачаў тварыць толькі ў канцы 1918 г. Яго вершы той пары «Званы», «Буралом», «Спадчына», «Рунь», «Першы снег», «Паязжане» і інш. — гэта роздум аб гістарычных шляхах Бацькаўшчыны, вынашаны ў трохгадовым маўчанні, прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. Гэтыя вершы ўвайшлі ў чацвёртую паэтычную кнігу Купалы «Спадчына» (1922). Зборнік выклікаў пэўнае расчараванне тагачаснай крытыкі, якая чакала ад паэта новых тэм і матываў — услаўлення Кастрычніка і прынесеных ім жыццёвых перамен. Купала ж заставаўся песняром Бацькаўшчыны, палітычнае становішча якой у гэты перыяд было вельмі складаным. Мастацкі позірк паэта імкнуўся вылучыць сутнасць падзей, іх суаднесенасць з каштоўнасцю кожнага асобнага чалавека. Ён бачыў і адчуваў, як у рэвалюцыйнай віхуры нішчацца і руйнуюцца лёсы, як родныя людзі становяцца па розныя бакі барыкад, як пошукі выйсця абарочваюцца бездарожжам. Таму ў яго лірыцы па-ранейшаму гучалі драматычныя і трагічныя ноты, жаданым заставаўся ідэал свабоднай Бацькаўшчыны. Другую паслярэвалюцыйную кнігу Я.Купалы «Безназоўнае» (1925) склалі вершы, пераважна створаныя ў 1919 і 1921 гг., а таксама аднайменная паэма, напісаная ў 1924 г. Многім даследчыкам у кнізе бачылася адлюстраванне ранейшых нацыянальна-адраджэнцкіх поглядаў аўтара і тлумачылася як негатыўная з'ява. Для Купалы ж вершы ў кнізе і паэма «Безназоўнае» былі арганічным, паслядоўным выяўленнем яго творчага «я». Паэт не адступаў ад сваёй канцэпцыі чалавека, апірышчам духоўнасці для якога і ў перайначаным пралетарскай рэвалюцыяй свеце заставаліся «сны аб Беларусі».

У 30-я гады, калі творчае самавыяўленне станавілася немагчымым, Купала ўсё ж імкнуўся асэнсаваць плынь жыцця, каб стварыць адэкватны мастацкі вобраз. Аднак дыктат рэчаіснасці над воляй мастака непазбежна прыводзіў да таго, што шлях творчай эвалюцыі Купалы ў гэтыя гады — гэта шлях ад адраджэнцкага рамантызму з яго культам духоўна разняволенай асобы і нацыянальнай незалежнасці да твораў рэпартажнага характару, мастацкі ракурс якіх быў прадвызначаны пануючай ідэалогіяй (паэма «Над ракой Арэсай»). Хаця ў некаторых яго вершах Ляўкоўскага цыклу («Алеся», «Лён», "Хлопчык і лётчык") творчае самавыяўленне аўтара дасягнула пэўнай вышыні. У 1940 г. выйшла кніга паэзіі «Ад сэрца», куды былі ўключаны вершы 1937—1939 гг. і паэма «Тарасова доля».

Як у дарэвалюцыйны, так і ў савецкі час Я. Купала разважаў над прызначэннем мастака-творцы, яго месца і ролі ў грамадскім жыцці народа, нацыі. Гэта адлюстравалася ў такіх вершах паэта, як «Я не для вас...», «За ўсё», «З кутка жаданняў», «З маіх песень», «Песня мая», «Мая навука».

Пераважна як трагічныя, абумоўленыя разарванасцю адзінага народа на дзве часткі, гучалі ў лірыцы Я. Купалы 1920—1930-х гг. заходнебеларускія матывы («У Вісле плавае тапелец», «Па Даўгінаўскім гасцінцы», «На паграніччы» і інш.)

У час Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала сваім палымяным словам заклікаў да абароны Радзімы, да змагання супраць фашыстаў («Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Дзевяць асінавых колляў», «Зноў будзем шчасце мець і волю»).

Я. Купала ўнёс велізарны ўклад у развіццё і станаўленне жанру паэмы ў беларускай літаратуры. Усяго (разам з незакончанай "Гарыславай") яго пяру належыць 20 паэм.

Умоўна паэмы Я. Купалы можна падзяліць на г. зв. дакастрычніцкія і савецкага часу. Прычым гэты падзел не поўнасцю абумоўлены сацыялогіяй, важную ролю адыгрываюць тут і ўласна творчыя моманты і фактары.

У межах дакастрычніцкіх паэм вылучаюць раннія паэмы перыяду 1905—1907 гг. ("Зімою", "Нікому", "Калека", "Адплата кахання"). Гэтыя творы, а таксама напісаныя крыху пазней "У піліпаўку" і "За што?" шэраг даследчыкаў лічыць не ўласна паэмамі, а вершаванымі апавяданнямі або аповесцямі. Названыя творы ў многім вучнёўскія. Дадзеная акалічнасць абумовіла такія іх якасці і рысы, як перавага аповеду над абагульняючым паэмным асэнсаваннем падзей, а таксама меладраматызм зместу.

Другая група дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы — г. зв. фальклорна-рамантычныя (або фальклорна-гераічныя ці, урэшце, героіка-рамантычныя). Яе складаюць такія творы, як "Курган" (1910), "Бандароўна" і "Магіла льва" (абедзве — 1913). У дадзеных творах выводзіцца на авансцэну і паэтызуецца моцная, нават можна сказаць, гераічная асоба (Гусляр, Бандароўна, Машэка). Іншая і стылістыка гэтых паэм у параўнанні з раннімі. Тут ужо Купала паўстае ўласна паэтам-рамантыкам (неарамантыкам), думка якога лунае над усім светам, дасягаючы незвычайнай экспрэсіўнасці і моцы.

Трэцяя група дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы — драматычныя (або драматызаваныя), куды ўваходзяць такія творы, як "Адвечная песня" (1908), "Сон на кургане" (1910), "На Куццю" (1911), "На папасе" (1913). У цэнтры іх таксама моцная, незвычайная асоба (Мужык, Сам, Князь з Княжнай, Незнаёмы). Спецыфіка драматызаваных паэм вымагала моцнага, напружанага канфлікту, пошукаў героямі высокіх ідэалаў, барацьбы са знешнімі варожымі сіламі і неспрыяльнымі абставінамі. Акрамя таго, цэнтральныя персанажы вядуць унутры сваіх уласных характараў складаную псіхалагічную барацьбу. Такім чынам, можна весці гаворку і аб трагедыйнасці як важнай уласцівасці і танальнасці названых паэм.

Асабняком сярод дакастрычніцкіх паэм Я. Купалы стаіць паэма "Яна і Я" (1913). Твор лірычны па сваёй танальнасці. Дадзеная паэма — светлы гімн чалавечай працы, маладосці, каханню, прыгажосці навакольнага свету.

У савецкі час Я. Купалам былі напісаны такія паэмы, як "Безназоўнае" (1924), "З угодкавых настрояў" (1927), "Над ракой Арэсай" (1933), "Барысаў" (1934), "Тарасова доля" (1939). Адпаведна, што час з яго ідэалагічным дыктатам наклаў адбітак на дадзеныя рэчы (найбольш выразна гэта адчуваецца ў паэмах "З угодкавых настрояў", "Над ракой Арэсай" і "Барысаў"). Аднак усё роўна ў іх бачыцца почырк Купалы, няхай і крыху зламанага палітычнымі рэпрэсіямі, аднак яшчэ здольнага ўзняцца (праўда, ужо не ўсюды і не заўсёды) над звычайным адлюстраваннем і апісальнасцю, перадаць высокія думкі і пачуцці. Найбольш гэта характэрна для паэмы "Безназоўнае", дзе Купала алегарычна перадаў свой неўтаймоўны боль за родную Беларусь, якая ў новых палітычных абставінах павінна зноў прыстасоўвацца да чужой волі, чужых законаў і форм жыцця.

Я.Купала стаў таксама прызнаным нацыянальным драматургам. Яго камедыя «Паўлінка» (напісана ў 1912 г., пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 г.) як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу і з'яўляецца візітнай карткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы ў Мінску. Заўважым, што пры ўсёй знешняй камедыйнасці твора ў ім Купала закранаў і важныя сацыяльныя пытанні, а менавіта барацьбу новай, маладой і перадавой Беларусі (Паўлінка, Якім Сарока) з аджыўшымі саслоўнымі правіламі і нормамі (Сцяпан Крыніцкі).

Купала — аўтар сацыяльна-псіхалагічнай драмы «Раскіданае гняздо» (напісана ў 1913 г., пастаўлена Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі ў Мінску ў 1917 г.). Наогул гэта твор трагедыйнага напаўнення і гучання. Гісторыя сям'і Зяблікаў перадала трагедыю ўсяго беларускага народа, які не мае ні сваёй уласнай зямлі, ні ўзаконенай мовы, ні самых звычайных умоў для нармальнага чалавечага існавання.

У 1913 г. Я. Купала стварыў сцэнічны жарт «Прымакі, які па сваёй танальнасці, стылістыцы і структуры вельмі блізкі да вадэвіля. Смешная, з элементамі анекдатызму гісторыя, у якой вясковыя мужыкі, каб высветліць, чыя ж жонка ўсё-такі горшая, памяняліся імі пасля наведвання манаполькі, і зараз ставіцца на сцэнах прафесійных і самадзейных тэатраў.

Сатырычная камедыя «Тутэйшыя» (напісана ў 1922 г., пастаўлена БДТ-1 у 1926 г.), у якой гучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і Усходу, доўгі час была ў ліку забароненых твораў. Цэнтральным персанажам гэтага твора, па сутнасці, з'яўляецца сама Беларусь — як адзіная непадзельная каштоўнасць, якой усёй душой імкнуцца служыць Аленка і Янка Здольнік, якую гатовы выгадна прадаць Мікіта Зносак і якую імкнуцца падзяліць ці падпарадкаваць сабе кожныя новыя ўладары ў пераломны час.

Характэрным і ў многім паказальным для творчасці Я. Купалы ў сэнсе яе важнасці і значнасці для народа і нацыі ў цэлым з'яўляецца тое, што драматычныя паэмы песняра "На Куццю" і "На папасе", у якіх аўтар закрануў пытанні беларускай дзяржаўнасці, а таксама інтэлігенцыі (асабліва творчай) як генератара ідэй нацыі, "павадыра" народа, былі адаптаваны да сцэны (г. зн. перайшлі ў разрад уласна драматургіі) і ставіліся тэатральнымі калектывамі (у асноўным самадзейнымі), прычым не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (у Латвіі, ЗША, Канадзе).

Я.Купала стаяў ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. Яго дарэвалюцыйныя публіцыстычныя творы заклікалі да паляпшэння сацыяльнага становішча шырокіх народных мас Беларусі («Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры», «З гуты Залессе»), закраналі праблемы нацыянальнай самасвядомасці («Ці маем мы права выракацца роднай мовы», «Святкаванне Купалы ў Вільні», «Вера і нацыянальнасць» і інш.). У публіцыстыцы перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны паэт пісаў аб шляхах беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, закранаў праблемы нацыянальнай палітыкі Савецкай улады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Можна таксама весці гаворку аб Купале-крытыку. У 1913 г. пад псеўданімам Адзін з «парнаснікаў» Купала артыкулам «Чаму плача песня наша» прыняў удзел у вядомай дыскусіі з В.Ластоўскім (Юркам Верашчакам), у ходзе якой фактычна выпрацоўваліся і сцвярджаліся эстэтычныя прынцыпы тагачаснай беларускай літаратуры (не толькі ўстаноўка яе на народнасць і дэмакратызм, але і арыентацыя на высокі мастацкі ўзровень, упоравень з еўрапейскай літаратурай).

Шмат і плённа, на працягу ўсёй творчай дзейнасці, Я.Купала займаўся перакладам, адаптуючы да нацыянальнай культуры творы многіх рускіх і польскіх пісьменнікаў. Купала зрабіў таксама мастацкі пераклад «Слова аб палку Ігаравым» (празаічны ў 1919 г., паэтычны ў 1920 г.), пераклаў «Інтэрнацыянал» Э.Пацье (1921).

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у небагатай яўрэйскай сям'і ў маленькім мястэчку Пасадзец. Бацька пісьменніка перапробаваў мноства заняткаў: быў арандатарам, дробным гандляром. Нарэшце знайшоў месца прыказчыка ў купца-лесапрамыслоўца. Сям'я будучага пісьменніка была настолькі бедная, што напачатку не мела нават уласнай хаты. Жылі ў дзеда, адзінага ў мястэчку каваля і медніка, які, заўважым, з’яўляўся заўзятым кніжнікам, меў у маленькім мястэчку бібліятэку. Бацька Бядулі любіў музыку — іграў на скрыпцы. Спачатку Бядуля вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары. Затым паступіў у яўрэйскую духоўную семінарыю (ешыбот), але правучыўся там нядоўга з-за ўласнага нежадання ісці далей па рэлігійна-духоўнай частцы. Змітрок Бядуля быў дэмакратычна настроены малады чалавек. Але, скажам, у адрозненне ад Янкі Купалы, Якуба Коласа сацыяльныя пытанні краналі яго слабей. У ягонай ранняй творчасці амаль не заўважаем уплыву бурных падзей першай рускай рэвалюцыі.

Пачаткам літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі трэба лічыць 1907 г. Ён пачынае пісаць вершы на рускай мове. Некаторыя з іх пасылаў у пецярбургскія часопісы «Аргус» і «Журнал для всех». Супрацоўнікі рэдакцый вершы хвалілі, але пакуль што не друкавалі. З. Бядуля наладжвае сувязь з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Першым мастацкім творам, які надрукавала «Наша Ніва» 23 верасня 1910 г., была імпрэсія «Пяюць начлежнікі». Гэты твор кладзе пачатак сур'ёзнай літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі. Псеўданім пісьменніка, відаць, фальклорнага паходжання. У беларускіх казках, якія пісьменнік збіраў, вывучаў усё жыццё, ёсць вобраз добрага, спагадлівага дзядка Бядулі, які ходзіць па свеце, суцяшаючы малых, пакінутых бацькамі дзяцей, розных сірот, бяздомкаў.

У 1912 г. Змітрок Бядуля накіроўваецца ў Вільню, у «Нашу Ніву», праз пэўны час уваходзіць у склад яе супрацоўнікаў. Калі ў 1914 г. Янка Купала становіцца рэдактарам «Нашай Нівы», З. Бядуля працуе ў рэдакцыі адказным сакратаром. Цікава, што назву першага зборніка З. Бядулі «Абразкі» (1913) прыдумаў Купала. У Бядулі зборнік напачатку называўся «Плач пралескаў».

З. Бядулю была блізкай дэкадэнцкая літаратура пачатку 1910-х гадоў — паэзія ночы, змроку, сутоння, захадаў сонца і ўзыходу на неба бледнага, таямнічага месяца. Можам лёгка пераканацца, што такіх вобразаў у вершах Бядулі 1907—1917 гг. аж занадта. Сузіральная, пераважна пейзажная лірыка Бядулі 1907—1917 гг. тоіць у сабе элементы сімвалізму. Асноўная родавая прыкмета паэтаў-сімвалістаў — паэтычнае іншасказанне, калі словы губляюць свой звычайны агульнавядомы сэнс і ўжываюцца ў значэнні пераносным, пашыральным. У Бядулі гэтага няма. Але стоены, прыхаваны, які вынікае як бы між радкоў, сэнс у іх ёсць. Як і многія сімвалісты, З. Бядуля надае выключнае значэнне музыцы верша. Гэта тонка нюансіраваныя эмацыянальныя сугуччы, часта пры нязначнасці, мізэрнасці зместу верша, радок, які неаднаразова паўтараецца, нібы гаворыць, што ў паэзіі на першым месцы, не логіка, а настрой, пачуццё:

Сняжыначкі-пушыначкі

Ляцелі матылькамі.

Над хмызамі над шызымі

Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5193
Авторов
на СтудИзбе
434
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее