43386 (687377), страница 6

Файл №687377 43386 (Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси) 6 страница43386 (687377) страница 62016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 6)

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Наша кнігавыдавецкая справа зрабіла рашучы паварот да дэмакратыі, гуманізму, беларускасці. Аднак перашкодай тут можна лічыць як мінімум матэрыяльны бок справы – недахоп папяровых рэсурсаў, нізкая якасць паліграфіі, адсутнасць у дзяржаўных выдавецтваў дастатковых сродкаў.

Ужо колькі год у эканоміцы Беларусі дзейнічае свабодны рынак. Тым не менш, жорсткія ўмовы гэтага рынку не павінны наносіць удар голоўнаму – беларускамоўная прадукцыі. А што адбываецца на самой справе?

Да прыкладу, у 1999 годзе на Беларусі выйшла ўсяго 647 кніг на беларускай мове. А на рускай – амаль у 8 разоў больш.57 12-15 лютага 2002 года ў Мінску адбыўся Беларускі кніжны кірмаш, які падсумаваў вынікі дзейнасці выдавецкай галіны. У 2001 г. у Беларусі было выдадзена 7944 найменні кніжнай прадукцыі, у тым ліку на беларускай мове – 822 найменні, У параўнанні з 2000 г. агульныя лічбы ніжэйшыя, але беларускамоўная прадукцыя крыху "вырасла" – на 8% па найменнях і на 10,1% – па тыражах, што вельмі прыемна.58

Але ўсе роўна гэтага мала. Асабліва ўлічваючы тое, што 90 працэнтаў кніжнага рынку Беларусі – расейскія кнінавыдаўцы. Праз апазіцыйны друк выказваюцца беларускія пісьменікі, што “ у нас усё ідзе да таго, што беларускамоўны чытач можа не захавацца. Гэта небяспека для літаратуры зэяўляецца ўрэшце небяспекай для нцыі, для народа, які без Богам дадзенай мовы і створаных на ёй пісьменаў страціць магчымасць нацыянальнага самапазнання, развіцця і перастае быць тым, кім ёсць. Іншыя мова і літаратура зробяць яго іншым народам”59. Наша старажытная гісторыя напісана па-беларуску. Сотні тамоў “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, кнігі магістратаў беларускіх гарадоў, перапіска знакамітых людзей, дыпламатаў, вялікія помнікі права — статуты Вялікага княства, старажытная перакладная літаратура, дыярыўшы, потым тэксты школьнага тэатра, батлейкі, казанні і граматыкі, прамовы і канты, духоўныя творы — усё гэта, нягледзячы на вынішчэнні, захавала наша гісторыя ў выдатнай беларускай мове. Тут можна не казаць нават пра гісторыю і літаратуру нашага нацыянальнага Адраджэння ў XIX і XX стагоддзях.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Складванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года – амаль ніводнай. Усё гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.

Пасля рэвалюцыі назіраўся уздым увагі да беларускай кнігі, але 1960 – 70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

На пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, кнігавыдавецкая справа зноў павярнулася тварам да літаратуры на Беларускай мове. Але тады ж пачаў дыктаваць свае ўмовы рынак. Канешне, нацыянальная літаратура не можа быць залежнай ад рынкавых адносін, паколькі яна фарміруе духоўны патэнцыял нацыі.60 На справе ўсё адбываецца інакш. Вольга Іпатава, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў разважае наступным чынам. “Белорусская литература, находясь в огромном информационном российском пространстве, испытывает большое давление. Но вот парадокс: в России есть комиссия по спасению русского языка, в которую входит сам Путин! У нас - ничего подобного. Если нужно спасать русский язык, что говорить о белорусском? На самом деле, нам приходится быть свидетелями закрытия национальных школ, изгнания с телевидения журналистов, прекрасно владеющих белорусским языком. Я знаю обо всем этом не понаслышке. Программа "Лира" лидировала по рейтингу, к нам приходили пачки писем! И где это сейчас? Все исчезло. Уникальные записи с писателями - Мележем, Бровкой, Короткевичем уничтожены. Программы "Спадчына" с удивительными записями размагничены. Тут можно говорить о каком-то государственном бандитизме в отношении нашего телевизионного наследия! Я боюсь, что то же самое произойдет и с редакциями журналов, где печатаются белорусские писатели.

Люди, говорящие по-белорусски, постоянно испытывают комплекс чужеземца в своей стране. Мы превратились в национальное меньшинство - звучит дико, но это так! И причину надо искать только в государственной политике. Все начинается с детских садов, школ, университетов. Вспомните, как пошли дела в начале 90-х, когда государственная политика была направлена на возрождение белорусского языка: книги раскупались, люди читали наших писателей!

Да, я не хочу сказать, что белорусские литераторы очень активны и в социальной жизни, и по части популяризации своих произведений. Но с другой стороны, основное их дело – писать. Чтобы создать исторический роман, надо сидеть сиднем три-четыре года. И он еще должен заниматься созданием структур, которые продавали бы его произведения?

Пойдите сегодня в любое местечко. Белорусская книга туда не доходит. Вы найдете тысячу изданий, пришедших из России, и среди них одну какую-нибудь несчастную белорусскую книжечку. Сейчас вопрос стоит так: надо устоять, не дать уничтожить нашу белорусскость до конца”.61

І ўсё ж палітыка Міністэрства культуры на працягу апошніх гадоў застаецца нязменнай як у стратэгічным, так і ў тактычным плане. Выразна бачна накіраванасць на адраджэнне і стымуляванне нацыянальнай культуры. Між тым, ярка бачны разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Паблема рэальнага існавання беларускай мовы ў сучасных умовах усё больш абвастраецца. Двухмоўе аказвае негатыўны ўплыў на сітуацыю, і гэта павінен разумець кожны, таму што і ад яго пазіцыі залежыць многае. Але вырашыць такую глабальную праблему ў адным ведамстве проста нерэальна. Таму што гэта праблема ўсяго грамадства. Мова з паняцця філалагічнага, гуманітарнага, культурнага перайшла ў разрад вялікай палітыкі. Лёс беларускай мовы ў будучым стагоддзі можа аказацца даволі трагічным. Калі не будуць рабіцца захады на ўзроўні дзяржавы, перспекыў у яе не будзе. Задача менавіта дзяржавы – стварыць такія механізмы, якія б стымулявалі б больш шырокае ўкараненне, развіццё і выкарыстанне беларускай мовы. І кнігавыдавецкай справе тут павінна быць адведзена не апошняя роля.

Заключэнне

У наш час няма неабходнасці падрабязна апісваць стан беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды яе ўнутрыструктурнага і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Гэтыя пытанні падрабязна апісаны ў гістарычнай і лінгвістычнай беларускай літаратуры. Важна аддаць перавагу стану сучаснай беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская.

У сувязі з новымі павевамі часу першапачаткова на Беларусі была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці нашага народа. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону аб мовах у Беларусскай ССР (1990 г.), у якім адпаведна з Канстытуцыяй Беларускай ССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Многія прыхільнікі беларускай мовы пераацэньвалі свае магчымасці і часам уносілі ў гэта пытанне нямала мітусні і блытаніны. Напрыклад, да ліку беларускіх школ у Беларусі залічваліся не толькі школы з выкладаннем навучальных прадметаў на беларускай мове, але і школы з шыльдамі, напісанымі паралельна па-беларуску і па-руску. У вышэйшых навучальных установах выкладчыкі негуманітарных факультэтаў атрымлівалі дзесяціпрацэнтную надбаўку да зарплаты за тое, што сталі выкладаць свае прадметы па-беларуску. Улады пачалі размаўляць таксама на беларускай мове. На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым.

У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з'явы адносна існавання ў нас дзвюх дзяржаўных моў не даюць пакуль што станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на нашых землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статуту 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай, якою ў Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся ў розных жанрава-стылявых разнавіднасцях, сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа.

На жаль, абвешчанае на Беларусі дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя ўлады не кажуць услых, а факты — упартая рэч: у нас часта пішуць пра сур'ёзную заклапочанасць скарачэннем беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх. Не праводзіцца беларусізацыя і ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Сёння абмяркоўваецца праблема стварэння Беларускага Нацыянальнага універсітэта, дзе ўсе навучальныя прадметы выкладаліся б на роднай мове, але гэта ідэя пакуль не становіцца рэальным фактам.

Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца яшчэ і тым, што значная частка беларускай моладзі (на занятках і платных рэпетыцыях) захапляецца вывучэннем замежных моў — англійскай, нямецкай, французскай і інш., забываючы ці ігнаруючы родную мову. Такая сітуацыя не спрыяе захаванню прэстыжу роднай мовы. Для ўзняцця прыніжанага прэстыжу беларускай мовы ў Беларусі неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова — гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Апошнім часам на Беларусі не ўдасканальваецца на належным узроўні моўная культура, страчваюцца набытыя калісьці звычкі, веды, неабходныя для яе далейшага развіцця на навуковай аснове.

Для ажыццяўлення новых прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове сёння неабходна дасканала засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы, тады ўзмацніцца надзея на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай нароўні з рускай мовай.

У існуючым заканадаўстве аб дзяржаўных мовах неабходна прадугледзець атэстацыю вышэйшых эшалонаў улады на прадмет іх ведаў і практычнага выкарыстання беларускай мовы на нарматыўным узроўні. Хочацца спадзявацца, што супрацоўнікі апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія скончылі курсы па беларускай мове, першымі пачнуць выкарыстоўваць яе (мову) на дзяржаўным узроўні, што паслужыць прыкладам практычнага прызнання дзвюхмоўя ў дзеянні.

У нас дапускаецца неапраўданае скарачэнне вучэбных гадзін па вывучэнню беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, забываецца тое, што ў нашай зямлі захаваліся карані палескай прарадзімы славян або прымыкаючай да яе зоны. Шырокая грамадскасць не заўсёды ўсведамляе, што нашы гарады ў большасці сваёй населены вясковай моладдзю, якая не атрымала ў спадчыну матчыну мову. Міграцыя моладзі з вёскі ў горад не спрыяе ўдасканаленню беларускай мовы ў новых умовах.

I таму сёння, каб спыніць далейшы заняпад беларускай мовы і вярнуць ёй належны статус, гісторыкі і мовазнаўцы павінны пазбавіцца старых імперскіх і савецкіх (камуністычных) падыходаў у вызначэнні ролі рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Па-першае, трэба канчаткова разбіць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць большую ўвагу вывучэнню і пашырэнню моваў нашых суседзяў.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
618,59 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6549
Авторов
на СтудИзбе
300
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее