43386 (687377), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага "рэгрэсу" нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на "культурную" рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове ("трасянцы"), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў13.
Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі14.
Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай15.
Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў
2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь
Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быý прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быý зарэгiстраваны ý Нацыянальным рыестры прававых актаý Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоýная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i ýжывання беларускага, рускага i iншых языкоý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праý грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага ýсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага ýмацавання дружбы i ýзаемадзеяння народаý.
Ён складаецца з 6 главаý, якiя ýключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I “Агульныя палажэннi” уключае ý сябе артыкулы аб мэтах заканадаýства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаýных мовах i iншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што ý адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаýнымi языкамi Республiкi Беларусь з’яýляюцца беларуская i руская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ýсеагульнае развiцце i функцыянаванне беларусскай i русскай моý ва ýсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай16. Iм гарантуецца таксама права звяртацца ý дзяржаýныя органы, органы мясцовага ýпраýлення, на прадпрыемствы i iншыя ýстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоý мове. Гаворыцца аб абавязках кiраýнiкоý, iншых працоýнiкаý дзяржаýных i мясцовых органаý, аб’яднанняý валодаць беларускай мовай17. Аб гарантыi праý грамадзян пры разгляданнi падаваемых iмi дакументаý у дзяржаýныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыi i грамадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць i разглядаць дакументы, на беларускай i рускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаýствам18. У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што ýсякiя абмежаваннi праý асобы па моýным адзнакам немагчымы i гэта караецца ýстаноýленай законам адказнасцю19.
Глава 2 прысвечана мове дзяржаýных органаý, органаý мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваý, арганiзацый i грамадзянскiх аб’яднанняý. Згодна ей мова актаý дзяржаýных органаý i органаý мясцовага кiравання i самакiравання беларуская i руская. Пры неабходнасцi i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi20. Мова справаводства i дакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаýных органау i органаý мясцовага кiравання i самакiравання, тэхнiчнай i праектнай дакументацыi выконваюцца на беларускай i рускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове21. Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна - паспарт, працоýная кнiжка, дакументы аб адукацыi i iншыя выконваюцца на беларускай i рускай мовах22. Працоýнымi мовамi з’ездаý, сесiй, канферэнцый, пленумаý, засяданняý, iншых сходаý з’яýляюцца беларуская цi (або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаý i форумаý, якiя адбываюцца на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яýляецца мова, зацверджаная удзельнiкамi сходу або форума. На рэспублiканскiх i мiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык23. Мова дакументаý па выбарам дэпутатаý i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаýныя пасады народам, таксама бюлеценi беларускiя цi рускiя . Гэта датычыцца i сферы абслугоýвання24.
Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраý аб адмiнiстратыýных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам i iншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоýсе дакументы, прынятыя адпаведнымi ýстановамi складаюцца на беларускай цi рускай мовах. Пры няведаннi адпаведных моý асобамi, удзельнiчаючымi ý разгляданнi дакументаý цi пасяджэннях вышэй адзначаных устаноý, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цi карыстацца пераводчыкам, цi абмяркоýваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)25.
У главе 3 «Мова адукацыi, навукi i культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове. Што гэта права маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, пражываючых на тэрыторыi рэспублiцы. Кiраýнiкi i iншыя супрацоýнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi26. У артыкулах 22, 23 гаворыцца аб тым, што выхаванне ý дзiцячых дашкольных установах, агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай i рускай мовах. Па жаданню грамадзян i па рашэнню мясцовых выканаýчых i распараджальных органаý могуць стварацца адпаведныя ýстановы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi цi гэтая мова вывучаецца. Таксама гаворыцца аб абавязковым вывучэннi беларускай, рускай i адной замежнай мовы.
Пытанне вывучэння беларускай мовы вучнямi, часова знаходзячымiся на тэрыторыi республiцы, вырашаецца рэспублiканскiм органам дзяржаýнага кiравання ý галiне адукацыi.
Мова навучання i выхавання ý прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых вучэбных установах беларуская цi (або) руская. Беларуская мова ва ýсiх вучэбных установах Рэспублiкi Беларусь вывучаецца незалежна ад iх прыналежнасцi27.
У сферы навукi вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай цi рускай мовах па выбару даследчыка28.
У сферы культуры галоýнымi з’яуляюцца беларуская i руская мовы.
Прычым гарантуецца захаванне i развiцце культуры i на мове iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць на тэрыторыi рэспублiцы29.
Глава 4 тычыцца мове iнфармацыi i сувязi. У ёй адзначаецца, што ý Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаý масавай iнфармацыi з’яуляюцца беларуская, руская, а таксама мовы iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць у рэспублiцы.
У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца iскажэнне агульнапрынятых норм мовы30.
Мова працы почты i телеграфа беларуская i руская, i адпавядаюць патрабаванням актаý Сусветнага пачтовага саюзу i Мiжнароднаму саюзу электрасувязi31.
Мова аб’яу, плакатаý, афiш, рэклам, маркiроýцы тавараý беларуская цi руская. А мова маркiроýцы тавараý, прызначаных на вываз за межы Рэспублiцы Беларусь выконваецца цi на беларускай, цi на рускай, цi на мове заказчыка. Мова таварных знакаý падаецца на беларускай цi рускай мове32.
Глава 5 тычыцца мове назваý. Мова дзяржаýных, мясцовых органаý кiравання цi самакiравання, прадпрыемстваý, устаноý, арганiзацый, грамадзянскiх аб’яднанняý падаецца на беларускай цi рускай мове. Афiцыйныя назвы могуць давацца ý перакладзе на iншую мову33.
Мова тапанiмаý, картаграфiчных выданняý падаецца на беларускай цi рускай мовах, а тыя геаграфiчныя аб’екты, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiцы Беларусь даюцца на беларускай цi рускай мовах у адпаведнасцi з традыцыяй, а новыя – у транскрыпцыi з мовы арыгiналу. Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для ýжывання ý Рэспублiцы Беларусь падрыхтоýваюцца на беларускай, рускай мовах34.
Мова ýласных iмен, прозвiшчы ýжываюцца ý адпаведнасцi з нацыянальнай iмяной традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы. Уласныя iмены i прозвiшчы з iншых моý пiшуцца i ужываюцца на беларускай (рускай) мове ý адпаведнасцi з правiламi перадачы iнаязычных уласных iмен35.
Глава 6 прысвечана садзеянню нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых за межами Рэспублiкi Беларусь. У ёй гаворыцца, што Рэспублiка Беларусь на аснове дамоý з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых у гэтых дзяржавах. Што Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаý асоб беларускага паходжання, якiя пражываюць за межамi сваёй краiны36.
Падпiсаны i зацверджаны «Закон аб мовах» прадсадацелем Прэзiдыума Вярхоýнага Савету Рэспублiкi Беларусь Н.Дыменцьевым i сакратаром Прэзiдыума Вярхоýнага Савету Рэспублiки Беларусь Л.Сыраегiнай.
2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах
3 распадам СССР і з'яўленнем суверэнных дзяржаў на месцы былых саюзных рэспублік перад кожнай з іх праблемы моўнай палітыкі паўсталі ва ўсёй сваёй складанасці, бо к гэтаму часу ў кожнай з іх руская мова як афіцыйная паспела выцесніць нацыянальныя мовы з важнейшых сацыяльных сфер моўных зносін, без якіх яны былі асуджаны на адміранне.
У кожнай з новых суверэнных дзяржаў сітуацыя аказалася зусім рознай, таму і падыходы да вырашэння моўнага пытання неідэнтычныя. Так, у Прыбалтыйскіх краінах, дзе нацыянальныя мовы захавалі моцныя пазіцыі ў бытавой сферы, арыентацыя на нацыянальнае аднамоўе ва ўсіх астатніх сферах фактычна не выклікае пярэчанняў з боку карэннага насельніцтва. У іх моўная палітыка зводзіцца да ўрэгулявання пытання з так званым рускамоўным насельніцтвам, што і выклікае пэўную сацыяльную напружанасць37.
Як i ý Законе аб мовах Рэспублiкi Беларусь Расiйская Федэрацыя на тэрыторыi ýсей дзяржавы садзейнiчае развiццю нацыянальных моý. Закон тычыýся ýсiх моý народаý Расiйскай Федэрацыi. Ен быý прынят 25 кастрычнiка 1991 года пад нумаром 1807-1.
Закон гэтай дзяржавы накiраван на стварэнне ýмоý для захавання i раýнапраýнага i самабытнага развiцця моý народаý Расiйскай Федэрацыi.
У Расiйскай Федэрацыi немагчымы прапаганда варожасцi i адказу ад iншых моý. Адпаведныя тэзiсы мы бачым i ý артыкулах 2, 3, 5, 6 «У Законе аб мовах» у Рэспублiцы Беларусь.
Раýнапраýе моý народаý Рассiйскай Федэрацыi - захаванне i ýсебаковае развiцце мовы, свабоду выбару i карыстання мовай38.
Расiйская Федэрацыя гарантуе кожнаму права на карыстанне роднай мовай, выхавання, адукацыi i творчасцi незалежна ад яго паходжання. Аналагiчныя артыкулы iснуюць i ý беларускiм заканадаýстве (арт. 21, 22, 23, 26).
Па артыкулу 3 аб Прававым становiшчы моý у расiйским заканадаýстве дзяржавы могуць прымаць законы i iншыя нарматыýныя акты об ахове праý грамадзян на вольны выбар мовы камунiкацыi. Аналагiчныя артыкулы мы знаходзiм i ý Беларусi (арт. 7, 10, 19).
У артыкуле 5 аб гарантыi праý грамадзян Расiйскай Федэрацыi не залежна ад ведання мовы, дзе правы такiх грамадзян не абмежаваны. Як гаварылася вышэй аналагiчныя артыкулы такiя, як артыкул 13, якi тычыýся сферы абслугоýвання, артыкул 19, якi тычыýся юрыспрундэнцыi, артыкул 26, якi тычыýся сферы культуры i iнш. iснуюць i ý «Законе аб мовах» Рэспублiкi Беларусь.