74441 (Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74441"

Текст 2 страницы из документа "74441"

Самае каштоўнае ў пісьменніцкай спадчыне Леапольда Родзевіча – яго драматургія. Менавіта дзякуючы ў першую чаргу сваім драматычным творам Л. Родзевіч пакінуў значны і глыбокі след у беларускай літаратуры.

Драматургічным дэбютам Л. Родзевіча стала напісаная ў 1913 г. трохактовая драма «Блуднікі» (Акрамя гэтай п’есы у Л. Родзевіча ёсць яшчэ і аднаактовы твор з такой жа самай назвай. Дарэчы, для пісьменніка дадзеная асаблівасць з’яўляецца ў пэўнай ступені заканамернай. Як прыклад – наяўнасць дзвюх празаічных «Беларускіх казак».). У якасці цэнтральных, дамінуючых выступаюць у ёй сацыяльна-класавыя матывы. Гэта падкрэсліваецца ўсімі, хто так ці інакш звяртаўся да аналізу дадзенага твора. Яго галоўных герояў падштурхоўваў да блуду, пэўным чынам прымушаў ступіць на гэтую слізкую сцежку тагачасны грамадска-палітычны лад з яго надзвычай моцным класавым і маёмасным расслаеннем. Разам з тым, думаецца, нельга так ужо і абсалютызаваць дадзены фактар, бо аўтар, разглядаючы Юзюка і Анэту як ахвяр несправядлівага грамадска-палітычнага ладу, зусім не ідэалізуе іх, асабліва Юзюка. «Блуднікі» як першы, у многім вучнёўскі твор Л. Родзевіча (напомнім, што аўтару пасля заканчэння работы над ім споўнілася ўсяго толькі васемнаццаць гадоў), вядома, не пазбаўлены недахопаў. Як слушна зазначае А. Семяновіч, «драматургічнае дзеянне ў п'есе, асабліва ў першым акце, развіваецца вельмі марудна… Не зусім пераканаўча раскрываюцца ў драме мастацкія характары. Так, змена поглядаў галоўнага героя Юзюка адбываецца неяк раптоўна, драматург не паказвае тых псіхалагічных перажыванняў, унутранай барацьбы, у выніку якіх ён прыходзіць да пэўных вынікаў». На вялікі жаль, «Блуднікі» не змаглі істотным чынам паўплываць на тагачасны літаратурны працэс. Забароненая царскай цэнзурай, п'еса каля 50 гадоў праляжала ў архіве і ўпершыню была надрукавана толькі ў 1960 г.

Не адразу пасля напісання была апублікавана і п'еса «Пакрыўджаныя». У гэтай драме аўтар паказаў прыгоннага мастака-разьбяра, які марна спадзяецца сваёй нялёгкай творчай працай здабыць волю сабе і ўласнай дачцы. «Пакрыўджаныя» – твор рамантычны, напоўнены адпаведнай сімволікай. Л. Родзевіч таксама надзвычай плённа выкарыстаў у гэтай п'есе элементы і традыцыі вуснапаэтычнай народнай творчасці, арганічна і ўмела ўплёўшы ўсё гэта ў мастацкую тканіну твора. Нейкай першароднасцю, паганскай сілай вее ад герояў драмы. Наогул, нельга не пагадзіцца з А. Лісам, які сцвярджае, што п’еса «Пакрыўджаныя» Л. Родзевіча «па сацыяльнай праблеме, пакладзенай у аснову твора, псіхалагічнай глыбіні і мастацкай пластыцы вобразаў не ўступае «Раскіданаму гнязду» Янкі Купалы».

Драматургічная спадчына Л. Родзевіча вызначаецца адной даволі цікавай асаблівасцю: толькі дзве з васемнаццаці вядомых нам п'ес з'яўляюцца шматактовымі, «поўнаметражнымі», астатнія – аднаактовыя. Такую прыхільнасць пісьменніка да малой драматычнай формы вытлумачыць увогуле няцяжка. Бадай, Л. Родзевіча прыцягвалі ў ёй сцісласць і скандэнсаванасць мастацкай структуры, што ў сваю чаргу патрабавала ад аўтара вельмі ашчаднага адбору выяўленчых сродкаў і прыносіла, такім чынам, пэўнае задавальненне, бо мабілізоўвала ўсе творчыя сілы. Многае тлумачыцца таксама жаданнем Л. Родзевіча даць для шматлікіх тэатральных калектываў, што ўзніклі на хвалі нацыянальнага Адраджэння, нескладаныя ў плане сцэнічнай рэалізацыі (невялікая колькасць акцёраў, мінімум дэкарацый) творы. І, урэшце, не апошнюю ролю адыграла арыентацыя драматурга на традыцыі беларускай народнай тэатральнай культуры, творы якой грунтуюцца пераважна на малых формах. Наогул выкарыстанне Л. Родзевічам малой драматычнай формы было надзвычай плённым. У ёй пісьменнік выступіў сапраўдным майстрам.

Упершыню да малой драматычнай формы Л. Родзевіч звярнуўся ў 1914 г., напісаўшы невялічкі абразок-замалёўку «Марцовы снег», які змясціла «Наша ніва». Колькі ў гэтым творы замілаванасці і захаплення жыццём, маладосцю, каханнем!

Як вядома, меладрама разам з сацыяльна-бытавой камедыяй займала пануючае месца ў беларускай драматургіі перадрэвалюцыйных і першых паслярэвалюцыйных гадоў. Родзевіч-драматург якраз і пачынаецца з меладрамы («Блуднікі»). Да гэтага жанру ён працягваў звяртацца і пазней. Так, у сакавіку – чэрвені 1920 г. у газеце «Беларусь» былі змешчаны абразкі Л. Родзевіча «Блуднікі», «Калыханка», «На шляху да сонца». Творы аб'яднаны не толькі часам напісання, але і шэрагам агульных ідэйна-мастацкіх асаблівасцей. Сюды неабходна аднесці і абмалёўку рэчаіснасці пераважна змрочнымі фарбамі, і вывядзенне ў якасці галоўных персанажаў людзей пакрыўджаных, абяздоленых, і трагічную развязку дзеяння.

Вельмі блізкая па сваёй танальнасці да згаданых абразкоў аднаактоўка «У кавалёвай хаце». Галоўная гераіня твора – маладая дзяўчына Анеля – кідаецца з адчаю ў студню, бо нават у думках не можа вынесці маючую адбыцца разлуку з любым, якога не прызнаюць мачыха з бацькам, а яе самую збіраюцца выдаць замуж за крыху дурнаватага, але ў той жа час заможнага маладога хутараніна.

Уласна драмы ў «малой» драматургіі Л. Родзевіча прадстаўлены, акрамя засацыялагізаванага абразка «Кавалі», такімі цікавымі і арыгінальнымі творамі, як «Сказ аб гуслях», «Досвіткі» і «Разбітая ваза». Адной з асаблівасцей дадзеных твораў, як, дарэчы, і некаторых іншых (абразкі «Блуднікі», «На шляху да сонца») з’яўляецца наяўнасць у дамінуючай над усім у творы і цэментуючай яго драматургічнай тканіне ўласна празаічных элементаў. Наогул цеснае спалучэнне і ўзаемаперапляценне, плённы сінтэз у творах эпічна-празаічных і ўласна драматургічных элементаў пры несумненнай перавазе апошніх над першымі – адна з характэрных прыкмет беларускай драматургіі пачатку ХХ ст. Самы яскравы прыклад дзеля пацвярджэння сказанаму – «Антон» М. Гарэцкага.

У часы іншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, калі воіны-чужынцы тапталі беларускія палеткі, рабавалі насельніцтва, калі Беларусь каторы раз ужо за даволі кароткі тэрмін аказвалася ў коле чыіхсьці ваенна-палітычных інтарэсаў і амбіцый, Л. Родзевіча як сапраўднага патрыёта, адданага сына сваёй зямлі вельмі хвалявалі наступныя пытанні: чаму такі горкі лёс Бацькаўшчыны? Што будзе з ёю далей і што трэба рабіць для вызвалення і адраджэння роднай старонкі? Якія ўвогуле месца і роля інтэлігенцыі, асабліва творчай, у гэтай справе і барацьбе? Усе названыя пытанні і былі пастаўлены ў п'есе «Сказ аб гуслях». Вядома, Л. Родзевіч у сваіх хваляваннях і турботах не быў адзінокі. Узяць хоць бы таго ж Янку Купалу, трывожныя роздумы якога выліліся ў вершах «Жыды», «Годзе!», «На прызьбе», шэрагу іншых твораў. Дарэчы, многія з іх упершыню ўбачылі свет у газеце «Беларусь», дзе якраз і быў змешчаны «Сказ аб гуслях». Таму, відаць, невыпадкова, што абразок быў прысвечаны «чарадзею беларускай лірыкі – Янку Купалу». Дзеянне ў «Сказе аб гуслях» адбываецца на Полацкай зямлі ў часы глыбокай старажытнасці. Пачынаецца твор невялічкім, але надзвычай вобразным празаічным уступам, у якім аўтар малюе жудасную карціну, што ўтварылася пасля вялікага пабоішча. Сярод разбурэнняў, пажараў безлічы загінуўшых і іх неад'емных спадарожнікаў груганоў блукае поўны адчаю і скрухі гусляр. Гора яго невымернае: вораг усё разбурыў, патаптаў нівы, палеткі, сенажаці, пазабіваў родзічаў і супляменнікаў, а ацалелых пагнаў у палон. Акрамя таго, паламаў яшчэ і гуслі. А разам з гуслямі знікла песня, што «па сцежках, між красак і дубоў цяністых… хадзіла ў бляск сонца прыбрана, край адгукаўся рэхам галасістым, а рэха чуў Ільмень, Царград мураваны. І веча ў Полацку песняй гардзілася, і гэтай жа песняй старонка малілася…». А наогул, ці ёсць падставы бедаваць гусляру аб сваім інструменце, калі навокал такія разбурэнні і незлічоныя чалавечыя ахвяры?! Л. Родзевіч сцвярджае: так, ёсць, бо сапраўдны мастак сваёй творчасцю будзіць народ, заклікае да барацьбы за лепшую долю, да вызвалення краіны ад захопнікаў-чужынцаў. Сапраўдны мастак – неад'емная часцінка духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу народа, без якога нармальнае развіццё гэтага народа немагчыма. Творчасць мастака ўбірае ў сябе ўсе беды, турботы, думкі, мары, імкненні, спадзяванні, якімі жыве народ. «Я – гэта ўсё, што вы бачыце, увесь край, – ускліквае гусляр, – а ўвесь край – гэта я. Яго радасць – мая радасць, яго гора – маё гора». Палымянае слова мастака здольнае зрабіць амаль немагчымае. Так і песня гусляра, якую ён зайграў на адрамантаваных гуслях, «ажывіла, прабудзіла Ламізялеза, Вярнігору, Вырвідуба і іншых – яны падымаюцца, хапаюцца за зброю і пяюць:

Гэй, схамяніцеся ад сну –

Пара, пара нам уставаць!

Ад ворага ліхога след,

След помсты просіць нас.

Дык хто устаў, аружжа ладзь

І будзь гатоў на кліч, на збор!

Мы, як арлы тых груганоў,

Разгонім ворагаў сваіх.

Дакажам ім, навучым іх,

Што грозны і бяссмертны мы,

Што моц – магучы волат ёсць

З нас кожным целам і душой!»

Песня-покліч на гэтым не скончылася. Мы спецыяльна перапынілі яе, каб з'акцэнтаваць увагу на двух апошніх слупках, якія праясняюць сутнасць асноўнай праблематыкі твора і яго канфлікту:

А ты, гультай, забаўку кінь!

Знайшоў калі і дзе іграць.

Жыццё – змаганне, дык за край

І за жыццё у бітву йдзём!

Адняць трэ гуслі у яго

І даць атручаныя стрэлы,

Лук пругкі…

Якія актуальныя гэтыя радкі па свайму змястоўна-праблемнаму напаўненню для нас, беларусаў! Як пераклікаюцца яны з усёй сумна-трагічнай гісторыяй адносін нашага народа да сваіх мастакоў, творцаў, да сваёй нацыянальна свядомай інтэлігенцыі! Вядома, гэта не віна нашага народа, а яго бяда…

«Сказ аб гуслях», нягледзячы на сціплыя памеры, з'яўляецца творам шматпраблемным і шматаспектным. Наогул вартае здзіўлення і захаплення ўменне Л. Родзевіча вельмі ўдала, па-майстэрску звязваць, сплятаць у адзін непарыўны вузел у адносна невялікім творы цэлы шэраг надзвычай важных праблем, якія не трацяць з цягам часу сваю актуальнасць!

Некаторымі момантамі сваёй праблематыкі пераклікаюцца са «Сказам аб гуслях» драматычныя сцэны «Досвіткі». «Міру, міру», – просяць, заклікаюць, патрабуюць знясіленыя вайной і разбурэннямі беларускія сяляне. Тым болей, што да гэтай вайны яны не маюць ніякага дачынення. «Вось я думаю сабе, – кажа адзін з мужыкоў, – туляюся па ямах, як забойца, кінуў гаспадарку, сям'ю, і за што, і нашто?» Рознамасныя захопнікі, якія наваднілі Беларусь, вядуць, па словах тых жа сялян, вайну не столькі паміж сабою, колькі з іх курамі ды парасятамі. А яны, мясцовыя жыхары, хочуць проста і спакойна жыць на сваёй зямлі, абрабляць яе, гадаваць дзяцей, радавацца сонцу. Дзе ж і якія шляхі да гэтага мірнага і спакойнага жыцця? Вакол дадзенага пытання якраз і разгортваецца асноўны канфлікт п'есы «Досвіткі». Ён тут унутраны, глыбока псіхалагічны, пралягае праз душы і розумы герояў. Сялянская маса (Грамада) выступае ў творы неаднароднай. Некаторыя з сялян (а іх большасць) з прычыны ўласнай неадукаванасці, забітасці моўчкі пераносяць пакуты ці сцішана наракаюць на лёс. Іншыя спрабуюць задумацца над сваім становішчам і прычынамі, якія прывялі да гэтага: «Хто нам вораг? Каб жа мы зналі, мо гуртам, грамадой далі б яму рады, але кожны думае па-свойму, у кожнага іншы вораг, кожны сам сабе і ўсім вораг». На жаль, такіх адзінкі, але і яны таксама нейкія інертныя, нерашучыя. І толькі Маладзіца з суседняй, спаленай акупантамі вёскі заклікае сялян да змагання, да барацьбы з захопнікамі, усяляк сарамаціць землякоў за баязлівасць і нерашучасць. І, трэба сказаць, дабіваецца пэўных зрухаў у іх свядомасці. Даволі цікавым у плане закладзенай аўтарам ідэйна-сэнсавай нагрузкі з'яўляецца ў «Досвітках» вобраз Вучыцеля. Ён – нястомны і апантаны працаўнік на ніве нацыянальнага Адраджэння. Свае веды, а таксама веру ў тое, што Беларусь нарэшце ўваскрэсне, а яе народ даб'ецца росквіту матэрыяльнай і духоўнай культуры, настаўнік перадае дзецям і дарослым. Сяляне шануюць і паважаюць Вучыцеля, асабліва за тое, што не кінуў іх у гадзіну ліхалецця. Аўтар сімпатызуе гэтаму вобразу, але разам з тым развенчвае ілюзорнасць поглядаў Вучыцеля (ён адвяргае узброенную барацьбу) наконт шляхоў набыцця народам Беларусі сапраўднай волі і незалежнасці.

Камедыйныя жанры ў «малой» драматургіі Л. Родзевіча прадстаўлены такімі творамі, як «Збянтэжаны Саўка», «Конскі партрэт», «Пасланец», «Стараста», «Драбніца жыцця», «На Каляды», «П.С.X.», «Багаты і бедны», «Падласая красуня».

Сярод камедый Л. Родзевіча найбольшую вядомасць набыў вадэвіль «Збянтэжаны Саўка», які стаў сапраўды народным творам. Мабыць, няма такога кутка на Беларусі, дзе б ён не ставіўся мясцовымі прафесійнымі і аматарскімі калектывамі. Сакрэт папулярнасці «Збянтэжанага Саўкі» ў тым, што аўтар, узяўшы за аснову вядомы фальклорны сюжэт, вельмі ўдала апрацаваў яго. Зрабіўшы акцэнтацыю на выяўленні чыста сітуацыйнага, знешняга камізму, драматург паклапаціўся таксама і аб даволі глыбокіх індывідуальных характарыстыках персанажаў, і ў першую чаргу з дапамогай мовы. Саўка і Магрэта то перакідваюцца трапнымі рэплікамі, то высвятляюць паміж сабой адносіны з дапамогай крыху даўгаватых, але ні ў якім разе не нудных дыялогаў, насычаных сакавітымі бытавымі словамі і выразамі. Спецыфічны беларускі гумар, што пранізвае ўсю п'есу, у спалучэнні са шматлікімі, удала падабранымі камічнымі сітуацыямі робіць твор надзвычай цікавым і прыцягальным.

Вялікую прыхільнасць сярод аматараў тэатральнага мастацтва, і асабліва сярод заходнебеларускіх, мела п'еса Л. Родзевіча «Конскі партрэт». Камедыйная палітра гэтага твора надзвычай шырокая: гумар тут цесна суседнічае з іроніяй, сатырай і нават гратэскам, маюць месца таксама фарсавыя элементы.

Сапраўды майстэрскай апрацоўкай сюжэта вядомай казкі пра зламаны сцізорык вызначаецца вадэвіль Л. Родзевіча «Пасланец». Дасціпны і ўвішны Пасланец з бляскам спраўляецца з ускладзенай на яго місіяй (па загаду пані ён на 1 красавіка павінен «павесяліць» мужа гаспадыні, які жыве ў суседнім маёнтку) і шчасліва вяртаецца назад.

Аднаактоўка Л. Родзевіча «П.С.X.» з шэрагу яго камедыйных твораў (ды і, заўважым, не толькі камедыйных) вылучаецца сваёй тэматыкай і праблематыкай. Галоўныя героі гэтага твора – селянін (гаспадар) і яго жонка (гаспадыня). Гаспадар, «камуністы» і «арацер», як іранічна называе яго жонка, бегаючы па сходках, зусім запусціў уласную гаспадарку, адбіўся ад сям'і, а хату ператварыў у нейкі клуб. «Усе суседзі жывуць, як людзі, а мы, як на папасе, – проста рукі ападаюць, – гаворыць гаспадыня, наракаючы на мужа. – Ох, няма ў цябе нічога святога. Поўзаеш ты, як крот, точышся, куды не трэба, як жук. Ты толькі падумай: ці ж мы на тое будавалі гэтую хатачку, каб у ёй панаваў безлад і папасвалася розная нечысць. Верабей, і той будуе сабе гняздзечка, бароніцца і дзетак гадуе, а тут… сэрца толькі крывёй абліваецца». Аўтар іранізуе над сваім героем. Іншы раз гэтая іронія набывае адценні, блізкія да саркастычных. Побач з іроніяй і сарказмам выкарыстоўваецца часам і гратэскавае завастрэнне. Мае месца і буфанада. Гэта характэрна для мізансцэн з Чырвонаармейцам і Кітайцам у цэнтры. Бабнік і гуляка Чырвоаармеец, які размаўляе ў творы па-руску (гэта зроблена Л. Родзевічам спецыяльна, дзеля найбольшага прыбліжэння да рэальнасці), ніякага ўяўлення не мае аб тым, што ёсць такі народ – беларусы – са сваёй уласнай мовай, гісторыяй, культурай, звычаямі. Разам з Кітайцам, які ў яго на пабягушках, Чырвонаармеец ледзь не кожнага прымае за буржуя і тут жа чыніць над ім самасуд, прыгаворваючы да расстрэлу. Менавіта за вобразы Чырвонаармейца і Кітайца, а таксама за вобраз нягеглага і маладукаванага вясковага камуніста – «арацера» п’еса «П.С.Х.» была заключана на доўгія гады ў спецхран. Цікава, што пастаноўка дадзенага твора была забаронена і польскімі ўладамі.

Творчыя набыткі Л. Родзевіча ў паэзіі і прозе больш сціплыя ў параўнанні з драматургічнымі. Разам з тым і тут пісьменнік зарэкамендаваў сябе таленавітым і арыгінальным мастаком, аўтарам са сваёй індывідуальнай, непаўторнай манерай пісьма. Л. Родзевічам былі ўнесены пэўныя навацыі ў жанрава-стылёвую палітру беларускай паэзіі і прозы, у сістэму вобразаў-персанажаў і лірычных герояў. Ім таксама істотна пашыраны ідэйна-тэматычны дыяпазон нацыянальнага прыгожага пісьменства. Вядома, на гэтым шляху мелі месца і пэўныя выдаткі, творчыя пралікі, недапрацоўкі. Асабліва яскрава гэта наглядаецца ў другой палове 20-х – пачатку 30-х гг., калі з-пад пяра аўтара пачалі выходзіць схематычныя, засацыялагізаваныя апавяданні і вершы з гіпертрафаваным рэвалюцыйным пафасам. Але ці адзін толькі Л. Родзевіч грашыў гэтым у той надзвычай складаны і своеасаблівы час?!

Спіс выкарыстаных крыніц

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
437
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее