74441 (Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74441"

Текст из документа "74441"

Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча

родзевіч драматургія гумар пісьменнік

Леапольд Іванавіч Родзевіч (1895–1938), адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў, нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 г. у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці) у сям'і збяднелага шляхціца, якая к гэтаму часу практычна асялянілася.

Сям'я была каталіцкая, мела шмат польскіх кніг, але разам з тым не цуралася і беларускай мовы, а таксама сваёй роднай культуры. Леапольд, як падай са слоў старэйшай сястры пісьменніка Яніны вядомая польская даследчыца беларускай і польскай палітычнай гісторыі А. Бергман, меў з дзяцінства скрытны характар, любіў адзіноту і па гэтай прычыне часта хаваўся ад сям'і, каб пабыць сам-насам. З задавальненнем чытаў, добра маляваў, любіў забаўляць малых дзетак і мог гадзінамі слухаць песні, казкі, розныя гісторыі, што спявалі і расказвалі маці з бабуляй. Леапольд вельмі любіў сваю маму і, заўважым, быў на яе вельмі падобны з выгляду. Надзвычай пяшчотныя адносіны да маці выліліся ў факт прысвячэння ёй першага паэтычнага зборніка пісьменніка «Беларусь».

Першай сур'ёзнай жыццёвай прыступкай стала для Л. Родзевіча паспяховае сканчэнне пачатковай школы ў мястэчку Крайск (адсюль, відаць, і адзін са шматлікіх псеўданімаў Леапольда Іванавіча – Крайскі). Затым будучы пісьменнік і актыўны дзеяч заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху падаўся ў Вілейку, дзе працягваў сваю вучобу ў гарадскім вучылішчы, а затым з-за матэрыяльных нястач вымушаны быў пайсці працаваць (спачатку рабочым на цукеркавай фабрыцы, затым чарцёжнікам пры зямельнай камісіі Сялянскага банка). Праз некаторы час здаў экзамены на атэстат сталасці. Віленскае грамадска-культурнае жыццё адразу ж захапіла маладога Л. Родзевіча. Яго самога (ці разам з братам Чэславам) часта можна было сустрэць у рэдакцыі «Нашай Нівы» (у гэтай газеце ён з 1911 г. пачаў рэгулярна змяшчаць свае допісы і творы), у таварыстве 6еларускіх культурнікаў і літаратараў, на вечарынах-прадстаўленнях і іншых мерапрыемствах, што ладзіліся нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыяй. Як піша П. Мядзёлка ў сваіх успамінах, Л. Родзевіча ў кампаніі М. Гарэцкага і З. Бядулі можна было часта бачыць у цукерні «Зялёны Штраль», якая была адным з месцаў сустрэчы і гутарак беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе трое Родзевічаў – Чэслаў, Яніна і Леапольд – становяцца членамі калектыву I. Буйніцкага.

Несумненна, што ўражанні ад першых беларускіх вечарын-прадстаўленняў, у якіх Л. Родзевіч браў самы актыўны ўдзел, развілі ў ім цікавасць да тэатра, пэўным чынам падштурхнулі да напісання сцэнічных твораў. Першай ластаўкай стала п'еса «Блуднікі» (1912), якая засведчыла, што ў літаратуру прыйшоў таленавіты пісьменнік-драматург, які, заўважым, толькі-толькі дасягнуў к гэтаму часу свайго паўналецця.

Наступная поўнаметражная драма Л. Родзевіча (у 1914 г. у «Нашай ніве» быў змешчаны аднаактовы абразок-замалёўка пісьменніка «Марцовы снег») «Пакрыўджаныя» (1916) – твор, цікавы паводле сваёй праблематыкі і своеасаблівы ў плане выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, агульнай танальнасці (у гэтай п’есе шмат сімвалаў, манера пісьма аўтара наскрозь рамантычная) – пацвердзіла, што аўтар яе валодае самабытным драматургічным талентам.

Удзелу ў першай сусветнай вайне Л. Родзевіч не прымаў па прычыне хваробы. Яму аперыравалі стрававод і з мэтай далейшага лячэння Леапольд напярэдадні (ці адразу пасля) кастрычніцкіх падзей выехаў на Паўночны Каўказ, у Георгіеўск, дзе жыла сястра Яніна. Працаваў некаторы час у кандытарскім кааператыве. З прыходам белых быў мабілізаваны ў іх войска, адкуль неўзабаве ўцёк і накіраваўся ў Мінск. Там у гэты час гаспадарылі жаўнеры Пілсудскага. Месяцы з два Л. Родзевіч працаваў пісарам у Беларускай вайсковай камісіі (уваходзіла ў склад акупацыйнай арміі), рэшту часу – у гарадской бібліятэцы. Актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў. Але многа пісаў. У газеце «Беларусь» і некаторых іншых перыядычных выданнях 1919–1920 гг., у альманахах і зборніках гэтага часу было змешчана каля паўтара дзесятка драматычных твораў Л. Родзевіча. Гэта класічныя беларускія жарты-вадэвілі «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Конскі партрэт», аднаактовыя п’есы і драматургічныя абразкі «У кавалёвай хаце», «Калыханка», «На шляху да сонца», «Сказ аб гуслях», «Стараста», драматызаваныя апавяданні «Разбітая ваза», «На рацэ зімой», «Змярканне», «Беларуская казка». Амаль усе з названых твораў з'явіліся непасрэдным водгукам аўтара на драматычныя падзеі 1919–1920 гг. на Беларусі, калі ў пэўнай ступені вырашалася яе будучыня. Вядома, пісаліся ў гэты складаны і неспакойны час і вершы, увайшоўшыя пазней у зборнік «Беларусь».

1921-шы год у жыцці Л. Родзевіча з'явіўся ў пэўным сэнсе пераломным. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Мінску ён прыязджае ў родныя мясціны і некаторы час працуе там настаўнікам мясцовай сямігодкі. Як толькі быў заключаны Рыжскі мір, Л. Родзевіч з родных мясцін, якія засталіся пад Саветамі, накіроўваецца ў Вільню, дзе адразу ж актыўна ўключаецца ў беларускае грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Зроблены Л. Родзевічам выбар не на карысць савецкага Мінска, дзе, заўважым, застаўся старэйшы брат Чэслаў, быў абумоўлены хутчэй за ўсё тым, што Леапольд, балесна ўлюбёны ў Беларусь, не прымаў савецка-польскай дамовы, варожа адносіўся да абодвух «гістарычных» прэтэндэнтаў на беларускія землі. Менавіта такую пазіцыю адразу пасля свайго ўтварэння (крыху пазней дадзеная пазіцыя перацернпіць істотныя змены) заняла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, адным з духоўных айцоў якой якраз і стаў Л. Родзевіч. Крыху забягаючы наперад, адзначым, што з цягам часу ў негатыўных ці, скажам так, не надта прыязных адносінах Л. Родзевіча да бальшавікоў (а што яны мелі месца, у гэтым не прыходзіцца сумнявацца; дадзены факт канстатуе не толькі грамадска-палітычная дзейнасць пісьменніка, але і яго мастацкая творчасць, хоць бы тая ж камедыя «П.С.Х.») адбылося істотнае «пацяпленне», і асабліва пасля тага, як у БССР была распачата беларусізацыя. А затым Л. Родзевіч і зусім пяройдзе на бальшавіцкія пазіцыя. Але, заўважым, артадаксальным бальшавіком ніколі не будзе.

У Вільні Л. Родзевіч далучаецца да рэдагавання і выдання газет «Беларускі звон», «Наша будучыня», «Наш сцяг», удзельнічае ў закладанні БРА (Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі), працуе ў так званай «драматычнай майстэрні», прымае самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з выбарамі ў польскі сейм у 1922 г., наладзіўшы пры гэтым сувязь з віленскім камуністычным падполлем, якое крыху пазней, у канцы 1923 г., дапаможа яму з прычыны пастаянных паліцэйскіх праследаванняў пакінуць Вільню і перабрацца ў Мінск.

Другі віленскі перыяд, нягледзячы на шэраг не надта прыемных момантаў, звязаных з матэрыяльнымі нястачамі, пэўнымі неладамі са здароўем, агульнай жыццёвай неўладкаванасцю, пастаяннымі паліцэйскімі праследаваннямі (у пачатку 1922 г. пісьменнік за нейкі «крамольны» газетны матэрыял нават адседзеў некалькі тыдняў у Лукішках), быў для Л. Родзевіча ў цэлым даволі плённым. За гэты час ён вырас як палітычны дзеяч, а ранейшую літаратурную рэпутацыю яшчэ больш памножыў і стала замацаваў за сабой. Л. Родзевіч стаў вядомым і ўплывовым беларускім літаратарам, вакол якога пачалі гуртавацца лепшыя пісьменніцкія сілы. Ён, можна сказаць, замяніў сабою М. Гарэцкага, якога польскія ўлады выслалі з Вільні ў пачатку 1922 г. Драматычныя творы пісьменніка, яго вершы, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы рэгулярна з'яўляюцца на старонках заходнебеларускай перыёдыкі. У 1922 г. у Вільні пабачыў свет першы паэтычны зборнік Л. Родзевіча пад назвай «Беларусь». Годам раней былі надрукаваны ў Мінску «Пакрыўджаныя». Асобным выданнем выйшла аднаактоўка «П.С.X.», за якую пісьменнік атрымаў прэмію Беларускага грамадзянскага сходу ў Вільні. З самага лепшага боку характарызуе Л. Родзевіча і той факт, што ён клапаціўся аб выданні твораў маладых, пачынаючых аўтараў. У прыватнасці, менавіта дзякуючы яго клопатам і старанням у 1923 г. у Вільні былі надрукаваны паэтычныя зборнікі «Строма» У. Дубоўкі, «Уяўленне» і «На ростані» У. Жылкі.

У Мінску Л. Родзевіч доўга не затрымаўся. У хуткім часе ён быў накіраваны ў Маскву на вучобу. Там, у Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду, Л. Родзевіч, не будучы яшчэ фармальна камуністам (пагадняльная канферэнцыя паміж БРА і КПЗБ адбылася толькі ў снежні 1923 г.), пачынае грунтоўна знаёміцца з самым папулярным вучэннем і ідэалогіяй XX стагоддзя. «Смакую і паважаю марксізм. Паглядай, браце, і ты ў гэты бок», – раіць ён У. Жылку. Не пакідае Л. Родзевіч і творчасці. Піша вершы, апавяданні (дарэчы, адно з іх пад назвай «Пакой №184» адлюстроўвае заняткі і быт тагачасных маскоўскіх студэнтаў, да якіх можна было залічваць і Л. Родзевіча), друкуецца ў альманахах і зборніках. Сустракаецца з беларускімі літаратарамі, і асабліва часта з У. Дубоўкам.

Летам 1924 г. Л. Родзевіч вяртаецца ў Мінск, адкуль яго адразу ж накіроўваюць на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Леапольда Іванавіча абіраюць першым сакратаром Гродзенскага акружкама КПЗБ, акрамя таго, кааптуюць у склад ЦК КПЗБ, тым самым ліквідоўваючы пэўную несправядлівасць у дачыненні да яго як да аднаго з арганізатараў і духоўных бацькоў БРА. Аднак сакратаром акружкама быць доўга Л. Родзевічу не давялося, бо яго як прафесійнага журналіста накіроўваюць на працу ў Цэнтральную рэдакцыю КПЗБ у Вільні. Дадзены горад даўно ўжо стаў для Л. Родзевіча родным, аднак на гэты раз яму па канспіратыўных прычынах прыйшлося знаходзіцца тут у пэўнай ізаляцыі ад тутэйшага беларускага інтэлігенцкага асяродку. Пайшла праца над артыкуламі, дакументамі, адозвамі, тлумачэннямі тэкстаў і г. д. Родзевіч-пісьменнік паступова ператвараецца ў палітычнага функцыянера. Займацца літаратурай, вядома, не перастаў, аднак сапраўдная творчасць пачала пакрысе адыходзіць на задні план.

3 1926 г. і да самага арышту Л. Родзевіч жыве і працуе ў Мінску. Асноўнай з'яўлялася праца ў замежнай рэдакцыі ЦК КПЗБ; акрамя таго, на грамадскіх пачатках ён узначальвае Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Акадэміі навук БССР. Л. Родзевіч становіцца фактычным кіраўніком рэдакцыі, рэдагуе цэнтральныя друкаваныя органы КПЗБ «Бальшавік», «Чырвоны сцяг» і іншыя, рэгулярна змяшчаючы ў іх уласныя матэрыялы адпаведнага характару і зместу пад псеўданімамі Сталевіч, Ігнат, Антось, Васіль, Васіль Бедны, Васіль Касагар. Публіцыстычныя артыкулы, а часам і апавяданні, вершы Л. Родзевіча на заходнебеларускую тэматыку даволі часта друкуе перыёдыка Савецкай Беларусі. Пачынаючы з 1924 г., Л. Родзевіч удзельнічае ва ўсіх партыйных форумах КПЗБ, выступае на іх з дакладамі і паведамленнямі, бярэ ўдзел у дыскусіях. Зазначым, што ў апараце ЦК КПЗБ даволі высока цанілі Л. Родзевіча як спецыяліста па пытаннях заходнебеларускай культуры, друку, аграрнай палітыкі. Разам з тым і яму прыйшлося выпраўляць уласныя светапоглядныя «памылкі», каяцца ў неіснуючых грахах, нават у пэўным сэнсе закрэсліць сваё юнацтва: «У цягнік, які імчыць па сацыялістычнаму шляху, нельга ўлезці з нашаніўскім багажом. Кампартыя, якая кіруе гэтым цягніком, рашуча выкідвае нашаніўскі, буржуазны баласт пад колы цягніка».

Па прыездзе ў 1926 г. у Мінск Л. Родзевіч атрымаў у пэўным сэнсе тое, аб чым даўно марыў: наладжаны быт і спрыяльныя ўмовы для творчасці, у тым ліку і адзіноту, абумоўленую патрэбамі канспірацыі. Але гэтая адзінота перарасла з цягам часу ў ізаляцыю, бо сустракацца з ім маглі толькі, як правіла, людзі з апарату ЦК КПЗБ, і то не ўсе. Невялічкім акенцам у свет з'яўляліся брат Чэслаў, які працаваў у Народным камісарыяце земляробства, і яго сям'я. Але гэта было ўсяго толькі акенца, і не болей. Такім чынам, Л. Родзевіч, слынны літаратар, адзін з нашаніўцаў і пачынальнікаў заходнебеларускай літаратуры, у другой палове 1920-х гг., пазбаўлены жывых кантактаў з сябрамі па пяру, з людзьмі, з рэальным жыццём наогул, пакрысе пачынае знікаць з літаратуры. Менавіта з літаратуры вялікай, сапраўднай, бо пісаць ён не перастаў. Доказ гэтаму – выданне ў 1928 і 1930 гг. Белдзяржвыдавецтвам зборнікаў апавяданняў «Рэвалюцыйным шляхам» і «Вогнішча барацьбы» агульным памерам каля дзевяці друкаваных аркушаў. Акрамя таго, у 1923 г. выдавецтвам ЦК КПЗБ для распаўсюджвання ў Заходняй Беларусі быў выпушчаны паэтычны зборнік Л. Родзевіча «На паняволеных гонях». Напісана, як бачна, многа. Але амаль усё, што пісалася пасля таго, як Л. Родзевіч стаў прафесійным рэвалюцыянерам, пазначана пячаткай пэўнай спрошчанасці, схематызму, засацыялагізаванасці. Толькі з'яўленне раз-пораз той ці іншай мастацкай дэталі, пэўныя стылёвыя адметнасці сведчылі пра тое, што аўтар, нягледзячы на зададзенасць галоўнай думкі твора, яго ідэі, усё-такі валодае сакрэтамі пісьменніцкага майстэрства.

У пачатку 1933 г. быў арыштаваны старэйшы брат Л. Родзевіча Чэслаў і высланы з сям'ёй у Саратаў. Самому Леапольду засталося чакаць нядоўга: у хуткім часе ён быў адхілены ад кіраўніцтва Камісіяй па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР, а дзесьці ў сярэдзіне 1933 г. (дакладная дата невядома) арыштаваны і высланы за межы Беларусі. Знаходзіўся ў Саратаве, жыў у сям'і старэйшага брата. На жыццё зарабляў працай у лясніцтве. У 1938 г. Л. Родзевіч быў паўторна арыштаваны. У гэтым жа годзе яго жыццё абарвалася. Пасмяротна рэабілітаваны Л. Родзевіч у 1956 г.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5138
Авторов
на СтудИзбе
442
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее