74438 (Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74438"

Текст 2 страницы из документа "74438"

Эпігонства (ад ст.-гр. epigonoi — тое, што нарадзілася пазней) — гэта нятворчае перайманне традыцыйных узораў, назойлівае паўтарэнне і вар’іраванне добра вядомых літаратурных тэм, сюжэтаў, матываў. Эпігонства не мае нічога агульнага з пераемнасцю і апорай пісьменніка на традыцыйныя мастацкія формы. Наогул жа для мастацкай творчасці аптымальнай з’яўляецца ўстаноўка на пераемнасць без падражальнасці.

Сур’ёзная белетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Лепшыя з пісьменнікаў-белетрыстаў выконваюць у складзе літаратурнага працэсу даволі важную і адказную ролю, таму што з’яўляюцца своеасаблівымі рэзанатарамі для буйных майстроў слова, а часам і падказчыкамі тэм, матываў, вобразаў.

У шэрагу выпадкаў белетрыстыка ў выніку валявых актаў кіраўнікоў дзяржаў і чыноўнікаў ад літаратуры ўзводзіцца на пэўны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можна прывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Разгром» і «Маладую гвардыю» А. Фадзеева. Як лічыць В. Халізеў, такія творы «правамоцна называць кананізаванай белетрыстыкай».

Побач з белетрыстычнымі творамі, якія абмяркоўваюць злабадзённыя праблемы свайго часу, існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога напісаны з свядомай устаноўкай на займальнае і, як правіла, лёгкае чытанне. Дадзенае адгалінаванне белетрыстыкі, што «імкнецца да «фомульнасці» і авантурнасці, адрозніваецца ад безаблічнай масавай прадукцыі. У ёй нязменна прысутнічае аўтарская індывідуальнасць».

Такая разнавіднасць белетрыстыкі таксама мае права на існаванне. Нельга прымяншаць яе значнасць, асабліва для юнацтва. Разам з тым непажадана поўнасцю сканцэнтроўвацца на дадзенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон знаёмсту з сапраўднымі шэдэўрамі прыгожага пісьменства.

Белетрыстыка як «сярэдзінная» сфера літаратурнай творчасці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ў забаўляльным адгалінаваннях) даволі цесна судакранаецца як з «верхам», так і з «нізам» літаратуры. У найбольшай ступені гэта адносіцца да такіх літаратурных відаў і жанраў, як гістарычны, навукова-фантастычны, прыгодніцкі і авантурны раманы, а таксама раман-дэтэктыў.

1.4 Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху

У асноўным рэпутацыі пісьменнікаў і іх твораў пазначаны пэўнай стабільнасцю (вядома, калі ў гэты працэс акрамя ўласна чытацкай публікі не ўмешваюцца нейкія іншыя, знешнія, калі так можна сказаць, сілы, як, напрыклад, дзяржава з яе моцным ідэалагічным апаратам, што мела месца ў СССР практычна на працягу ўсёй гісторыі існавання гэтай краіны).

Разам з тым у гісторыі функцыянавання прыгожага пісьменства сустракаліся выпадкі, калі малавядомыя для пэўнага часу аўтары ў нейкі іншы момант набывалі папулярнасць і нават станавіліся класікамі. Найбольш яскравы прыклад такіх вось метамарфоз – гэта творчасць Шэкспіра, якая аж да сярэдзіны ХVІІІ ст. не прыцягвала да сябе асаблівай увагі, а затым паступова стала набываць вядомасць у Еўропе і свеце. Такі ж прыкладана лёс, але ў дачыненні толькі да рускай і, нават можна сказаць, да ўсёй усходнеславянскай культуры, напаткаў таксама творчасць Ф. Цютчава, выдатныя лірычныя творы якога пры жыцці паэта былі малавядомымі, а ў ХХ ст. набылі вялікую папулярнасць.

Маюць месца таксама і выпадкі адваротнага характару. Дзеля пацвярджэння сказанага можна нагадаць лёс творчасці аднаго з вядомых рускіх паэтаў ХІХ ст. С. Надсана, які пры жыцці карыстаўся надзвычайным поспехам, а потым неяк раптоўна знік з літаратурнага небасхілу і практычна забыўся.

«Перапады» цікавасці чытацкай публікі да пісьменнікаў і іх твораў не з’яўляюцца, — лічыць В. Халізеў, — выпадковай справай. Існуюць фактары літаратурнага поспеху. Яны досыць разнародныя».

Па-першае, адбываюцца змены (у залежнасці ад атмасферы грамадскага жыцця эпохі) у чытацкіх чаканнях, у выніку якіх увагу на сябе звяртаюць творы то адной, то зусім іншай змястоўнай і ўласна мастацкай арыентацыі. Так, напрыклад, калі яшчэ ў ХІХ ст. чытацкую ўвагу найбольш прыцягвалі творы, так бы мовіць, спакойныя і жыццесцвярджальныя ў сваёй аснове, то ў сярэдзіне і другой палове ХХ ст. істотна павысіліся рэпутацыі тых пісьменнікаў, творы якіх адлюстроўваюць быццё як дысгарманічнае, прасякнутае скепсісам, а то і поўным трагізмам. Адпаведнасць настрою думак аўтараў (калі б яны ні жылі) духу часу ўспрымання літаратуры — гэта, бадай, ці не галоўны фактар, які прыцягвае чытача да твораў, робіць іх вядомымі і папулярнымі.

Па-другое, «у кожную літаратурную эпоху мае месца рэзкае разыходжанне густаў і поглядаў старэйшага і малодшага пакаленняў, пры якім другое адштурхоўваецца ад першага: літаратурныя «куміры» старэйшых развенчваюцца малодшымі, адбываецца перагляд рэпутацый пісьменнікаў і іх твораў; учарашнім «лідэрам» супрацьпастаўляюцца сённяшнія, новыя, сапраўды сучасныя». Усё гэта разглядаецца як гарантыя ад застою ў літаратурным жыцці, як абавязковая ўмова яго далейшага руху.

Пры гэтым поспеху ў сучаснікаў у немалой ступені садзейнічае тое, як моцна і эфектна заявіў аб сабе таленавіты аўтар, як ён данёс да чытача ўласную арыгінальнасць і навізну. Немалое значэнне маюць і моманты заахвочвання пісьменнікаў афіцыйнымі ўладамі, уплывовымі грамадскімі коламі, сродкамі масавай інфармацыі. Пэўную ролю адыгрывае таксама імпульс самасцвярджэння тых аўтараў, якія хоць і не валодаюць моцным талентам, аднак настойліва дабіваюцца вядомасці, публікацый, прызнання крытыкаў.

Разам з тым «нельга не прызнаць, што галоўным і адзіна надзейным (няхай не заўсёды хутка дзейсным) фактарам поспеху ў чытацкай публікі ... з’яўляецца спаўна рэалізаваўшы сябе пісьменніцкі талент, маштаб асобы аўтара, самабытнасць і арыгінальнасць яго твораў, глыбіня «творчага сузірання» рэальнасці».

Наогул жа, на думку В. Халізева, якімі б істотнымі і важнымі ні былі меркаванні чытачоў, толькі імі нельга вымяраць годнасць і мастацкую вартасць твораў. Гэта пацвярджае шматвяковы вопыт развіцця сусветнага прыгожага пісьменства, лепшыя творы якога не заўсёды і не адразу атрымлівалі высокую ацэнку і прызнанне шырокай чытацкай публікі. Апошняя ў сувязі з даволі слабай мастацка-эстэтычнай падрыхтаванасцю ў сваёй пераважнай частцы часам не ў стане адрозніць сапраўдны шэдэўр ад паралітаратурнай падробкі і па-сапраўднаму ацаніць яго. Такім чынам, мы пераходзім да праблемы грамадскай арыентацыі і прызначэння літаратуры і мастацтва.

1.5 Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва

Функцыянаванне літаратуры адзначана рэзкай дыспрапорцыяй паміж тым, што створана і накоплена, ажыццёўлена і дасягнута ў сферы слоўнага мастацтва, і тым, што можа быць поўна і па-сапраўднаму ўспрынята і асэнсавана шырокімі коламі чытачоў. Разнароднасць, а часам і палярнасць мастацкіх інтарэсаў і густаў грамадства парадзілі дзве дыяметральна супрацьлеглыя (і ў роўнай ступені аднабаковыя) канцэпцыі літаратуры і мастацтва: элітарную і антыэлітарную.

Тэрміны «эліта» і «элітарнасць», нягледзячы на тое, што яны аднакарэнныя, выкарыстоўваюцца, як правіла, у двух розных значэннях. Элітамі называюць грамадскія групы, якія з дастатковай паўнатой далучаны да пэўнай галіны дзейнасці (мастацкай, навуковай, філасофскай, дзяржаўнай, тэхнічнай і г. д.) і актыўна ў ёй сцвярджаюць сябе. Негатыўнага сэнсу ў гэтым слове ў такім варыянце яго ўжывання няма. Словам жа «элітарнасць» імянуюць сацыяльную з’яву, якая характарызуецца фанабэрыстай, ганарыстай, напышлівай ізаляванасцю прадстаўнікоў прывілегіяваных груп, іх адчужанасцю ад жыцця грамадства і народа.

Прыхільнікі элітарнай канцэпцыі сцвярджаюць, што мастацкая творчасць прызначана для вузкага кола знаўцаў. Такому разуменню мастацтва аддалі даніну павагі рамантыкі, у прыватнасці іенская школа ў Германіі. Удзельнікі гэтай школы ўздымалі кола мастакоў над усімі астатнімі людзьмі, характарызуючы апошніх як пазбаўленых густу філістэраў. Падобным уяўленням аддалі даніну павагі пазней Вагнер, Шапэнгауэр, Ніцшэ, Артэга-і-Гасэт і шэраг іншых мастакоў і мысліцеляў.

Такога кшталту погляды і перакананні неаднаразова падвяргаліся суровай крытыцы з боку прагрэсіўна арыентаваных пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Так, напрыклад, Т. Ман у адным з пісьмаў сцвярджаў, што ізаляванае і замкнёнае ў сабе мастацтва яго эпохі з часам трапляе ў сітуацыю «перадсмяротнай адзіноты». І выражаў пры гэтым надзею, што будучыя мастакі павінны пераадолець гэтую ізаляцыю і знайсці шляхі да шырокіх народных мас.

«Замыканню» мастацтва ў вузкім коле яго дзеячаў, адлучэнню гэтай галіны ад жыцця шырокіх слаёў грамадства супрацьстаіць іншага роду крайнасць, антыэлітарная, а менавіта рэзкае і адназначнае непрыманне мастацкіх твораў, якія не могуць быць успрыняты і засвоены шырокай публікай. Надзвычай скептычна адзываўся аб «вучоным» мастацтве Русо. Моцна крытыкаваў многія першакласныя творы за іх недаступнасць шырокім масам Л. Талстой у трактаце «Што такое мастацтва?».

«Абедзьве канцэпцыі (элітарная і антыэлітарная) аднабаковыя ў тым, што яны абсалютызуюць дыспрапорцыю паміж мастацтвам ва ўсім яго аб’ёме і тым, што можа быць зразумета шырокай публікай: мысляць дадзеную дыспрапорцыю універсальнай і непераадольнай.

Сапраўднае, высокае мастацтва (мастацкая класіка і ўсё, што ёй блізкае) знаходзіцца па-за дадзенай антытэзай, не падначальваецца ёй, яе пераадольвае і адмаўляе. Яно далёка не заўсёды становіцца здабыткам шырокай публікі, аднак так ці інакш імкнецца да кантактаў з ёю; яно нярэдка ўзнікае і ўмацоўваецца ў малых, вузкіх грамадскіх групах (успомнім «Арзамас» у пару маладосці Пушкіна), але пазней аказваецца здабыткам вялікіх згуртаванняў. Жыватворнай глебай «вялікай літаратуры» з’яўляецца як жыццё «малых» людскіх груп, так і лёсы шырокіх сацыяльных слаёў і народа як цэлага. Права на самую высокую ацэнку мае як літаратура, што звяртаецца перш за ўсё і выключна да мастацкі адукаванай меншасці і напачатку разумеецца толькі ёю (напрыклад, паэзія сімвалістаў), так і літаратура, што першапачаткова адрасавана шырокаму колу чытачоў («Капітанская дачка» А.С. Пушкіна, вершы і паэмы М.А. Някрасава, «Васіль Цёркін» А.Т. Твардоўскага). Пагэтаму адназначна рэзкія і цвёрда-ацэначныя супрацьпастаўленні мастацтва элітарна-высокага нізка-масаваму ці, наадварот, элітарна-абмежаванага сапраўднаму і народнаму не маюць пад сабой глебы. Межы паміж элітарнай «замкнёнасцю» мастацтва і яго агульнадаступнасцю (папулярнасцю, масавасцю) з’яўляюцца рухомымі і хісткімі: тое, што недаступна шырокай публіцы сёння, нярэдка аказваецца зразумелым ёй і высока ацэненым заўтра».

Па гэтай прычыне даволі важнай задачай мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў (у тым ліку і тэарэтыкаў) з’яўляецца пастаяннае напамінанне рэцыпіентам мастацтва, што працэс успрымання і засваення мастацкіх каштоўнасцей — рэч надзвычай складаная, напружаная і цяжкая.

Сапраўднае ж прызванне і задача пісьменнікаў не ў «прыстасаванні» ўласных твораў да папулярных і часам сапсаваных густаў і запатрабаванняў чытачоў, а ў тым, каб шукаць і знаходзіць шляхі да пашырэння іх мастацкага кругагляду з мэтай перспектыўнага далучэння да ўсё большай колькасці шэдэўраў нацыянальнага і сусветнага прыгожага пісьменства.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

2. Давыдов Ю.Н. Искусство и элита / Давыдов Ю.Н. — М., 1966.

3. Литературные манифесты западноевропейских романтиков — М., 1980.

4. Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.

5. Хализев В.Е. Теория литературы - 2-е изд / Хализев В.Е. — М., 2000.

6. Гурвич И.А. Беллетристика в русской литературе ХІХ в. / Гурвич И.А. — М., 1970.

7. Лотман Ю.М. Массовая литература как историко-культурная проблема // Лотман Ю.М. Избранные статьи: В 3 т.— Таллин, 1993.— Т. 3.

8. Мельников Н.Г. О понятии «массовая литература» // Литературоведение на пороге ХХІ века.— М., 1998.

9. Фрадкин И.М. Тривиальный роман и пути его распространения в ФРГ // Массовая литература и кризис буржуазной культуры Запада.— М., 1984.

Размещено на Allbest.ru

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее