74438 (Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74438"

Текст из документа "74438"

6


Размещено на http://www.allbest.ru

Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі

ЗМЕСТ

1. Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі 3

1.1 «Высокая літаратура». Літаратурная класіка 3

1.2 Масавая літаратура 5

1.3 Белетрыстыка 7

1.4 Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху 8

1.5 Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва 10

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 12

1. Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі

літаратура класіка белетрыстыка

Сваё мастацкае прызначэнне літаратурныя творы выконваюць па-рознаму, у большай ці меншай меры і ступені, а то і зусім ад яго ўхіляюцца. У гэтай сувязі аказваюцца надзённымі такія паняцці, як, з аднаго боку, высокая літаратура (строгая, сапраўды мастацкая), з другога — масавая («трывіяльная») літаратура («паралітаратура», «літаратурны ніз»), а таксама белетрыстыка. Дакладнасць і строгасць размежавання названых феноменаў у сучасным літаратуразнаўстве адсутнічае, паняцці літаратурнага «верху» і «нізу» параджаюць несупынныя рознатлумачэнні і спрэчкі.

1.1 «Высокая літаратура». Літаратурная класіка

Пад «высокай (альбо строгай) літаратурай» падразумяваецца тая частка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўважлівымі адносінамі да яе з боку, як правіла, адукаваных і выхаваных чытачоў і, галоўнае, застаецца вернай свайму культурна-мастацкаму прызванню. «Нейкі «пік» гэтай літаратуры («высокай») складае класіка — тая частка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэрагу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры».

Слова «класічны» (ад лац. classicus — узорны) выкарыстоўваецца мастацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэннях: класікі як пісьменнікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Новага часу, а прадстаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць класікамі) — рамантыкам; у абодвух дадзеных выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб парадку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым русле ляжыць і тэрмін «класічны стыль», які звязваецца з уяўленнем аб гарманічнай цэльнасці і разумеецца як свайго роду арыенцір для кожнай нацыянальнай літаратуры.

Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літаратурнай масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяўляюць сабой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху літаратуры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з боку, з іншай, наступнай эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сутнасць) актыўна ўключана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыялагічныя адносіны».

Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг класіка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны сучаснікамі, — гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго часу — яшчэ не класікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй, рускай літаратуры, і, вядома, беларускай, ведае шмат прыкладаў, калі аўтары сваімі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чыноўнікамі ад літаратуры») уздымаліся на неадпаведную і не «ўзятую» па-сапраўднаму імі вышыню, а затым бляклі, драбнелі, а з цягам часу і зусім знікалі з літаратурнага гарызонту. Пытанне, хто адпавядае стану і рэпутацыі класіка, вырашаюць, як правіла, не сучаснікі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі наступных пакаленняў.

Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая класіка не з’яўляецца нечым застыўшым і акасцянеўшым. Жыццё праслаўленых твораў напоўнена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэпутацыі пісьменнікаў захоўваюць сваю стабільнасць). «Кожная эпоха, — пісаў М. Бахцін, — па-свойму пераакцэнтоўвае творы бліжэйшага мінулага. Гістарычнае жыццё класічных твораў ёсць, па сутнасці, несупынны працэс іх сацыяльна-ідэалагічнай пераакцэнтуацыі». Бытаванне класічных літаратурных твораў у вялікім гістарычным часе суаднесена, як правіла, з іх узбагачэннем: сэнсава-змястоўная напоўненасць дадзеных твораў расце, даўсведамляецца, раскрываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэтым праслаўленыя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны момант успрымаюцца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя рознагалоссі і спрэчкі.

«Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толькі ўзбагачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур’ёзнымі «сэнсастратамі». Для бытавання класікі неблагапрыемныя, з аднаго боку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і адвольная, скажаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх прамалінейнае асучасненне ...; з другога боку — змярцвляючая кананізацыя, аказёньванне, дагматычная схематызацыя аўтарытэтных твораў як увасабленняў канчатковых і абсалютных ісцін (тое, што называюць культурным класіцызмам)». Нормай адносін да класікі з’яўляецца неімператыўнае, свабоднае прызнанне яе аўтарытэта, якое, у сваю чаргу, не выключае нязгоды, крытычных адносін, спрэчак.

На думку В. Халізева, «далёка не бясспрэчнай з’яўляецца нярэдка ўжывальная то ў дачыненні да Шэкспіра, то да Пушкіна, то да Талстога формула «наш сучаснік», якае аддае залішняй фамільярнасцю. Прызванне класікі ў тым, каб, знаходзячыся па-за сучаснасцю чытачоў, дапамагаць ім зразумець саміх сябе ў шырокай перспектыве культурнага жыцця — як людзей, што жывуць у вялікім гістарычным часе».

Даволі часта класіку характарызуюць як кананізаваную літаратуру, іранічна пры гэтым адзываючыся аб некаторых яе прадстаўніках, што складаюць своеасаблівы рад «літаратурных святых». Разам з тым кананізацыя класікі, якая выражаецца ў садзейнічанні публікацыям лепшых твораў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам і паэтам помнікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, у іх настойлівай папулярызацыі наогул, мае безумоўнае пазітыўнае значэнне для мастацкай культуры.

Разам з тым паміж сапраўднай класічнай літаратурай і літаратурай, якая санкцыянуецца нейкімі аўтарытэтамі (дзяржавай, мастацкай элітай) існуе сур’ёзная розніца. Афіцыйныя ўлады (асабліва пры таталітарных рэжымах) нярэдка абсалютызуюць значнасць пэўнай часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і навязваюць свой пункт гледжання чытачам, часам даволі агрэсіўна. Так, дадзены момант несумненна маў месца ў СССР у 1930–1950-я гг.

«Аднак рэпутацыя пісьменніка-класіка (калі ён сапраўды класік) не столькі ствараецца чыімісьці рашэннямі (і адпаведнай літаратурнай палітыкай), колькі ўзнікае стыхійна, фарміруецца інтарэсамі і меркаваннямі чытацкай публікі на працягу доўгага часу, яе свабодным мастацкім самавызначэннем. «Хто складае спісы класікаў?» — гэтае пытанне, якое часам ставяць і абмяркоўваюць мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы, на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі падобныя спісы і складаюцца якімі-небудзь аўтарытэтнымі асобамі і групамі, дык яны толькі фіксуюць агульную думку, якая ўжо склалася аб пісьменніках».

У складзе літаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія набылі сусветную сталую значнасць (Гамер, Дантэ, Шэкспір, Гётэ, Дастаеўскі і інш.), і нацыянальных класікаў — пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у літаратурах асобных народаў (у Расіі, напрыклад, гэта плеяда пісьменнікаў, пачынаючы з Крылова і Грыбаедава, у цэнтры якой — Пушкін; беларуская нацыянальная класіка пачынаецца, на нашую думку, з Ф. Багушэвіча, а цэнтральнымі фігурамі ў ёй, безумоўна, з’яўляюцца Купала з Коласам). Такім чынам, нацыянальная класіка ўваходзіць у сусветную толькі часткова.

1.2 Масавая літаратура

Словазлучэнне «масавая літаратура» мае розныя значэнні. У шырокім сэнсе гэта ўсё тое ў літаратуры, што не атрымала высокай ацэнкі мастацкі адукаванай публікі: альбо вызвала яе негатыўныя адносіны, альбо засталася ёю незаўважаным.

Аднак больш распаўсюджаным і ўплывовым з’яўляецца ўяўленне аб масавай літаратуры як аб літаратурным «нізе». Яно ўзыходзіць да класіцысцкі арыентаваных тэорый: да нарматыўных паэтык, якія рэзка супрацьпастаўлялі жанры высокія, сур’ёзныя, кананічныя і нізкія, смехавыя, некананічныя. «Масавая літаратура — гэта сукупнасць папулярных твораў, разлічаных на чытача, што не далучаны (альбо мала далучаны) да мастацкай культуры, які не валодае развітым густам, не жадае альбо няздольны самастойна думаць і па вартасці ацэньваць творы, які шукае ў друкаваным слове галоўным чынам забаву».

Масавая літаратура — словазлучэнне, якое менавіта ў такім выглядзе ўкаранілася ў айчыннай культуры, — у гэтым яго разуменні абазначаецца ў іншых культурах па-рознаму. Так, у англамоўнай літаратурна-крытычнай традыцыі масавая літаратура абазначаецца тэрмінам «папулярная (popular) літаратура». У нямецкай — аналагічную ролю адыгрывае словазлучэнне «трывіяльная літаратура». Французскія спецыялісты вызначаюць гэтую з’яву як паралітаратуру. Грэчаская прыстаўка para-, з дапамогай якой утвораны дадзены тэрмін, мае два значэнні. Яна можа абазначаць з’яву, падобную да іншай (напрыклад, у медыцыне паратыф — захворванне, якое напамінае тыф па сваіх знешніх прыкметах), альбо прадмет, які знаходзіцца побач з другім прадметам ці непадалёку. Паралітаратура — гэта падабенства літаратуры, якое паразітуе на ёй, дзецішча рынку, прадукт індустрыі духоўнага спажывання.

Паралітаратура абслугоўвае чытача, чые паняцці аб жыццёвых каштоўнасцях, аб добрым і дрэнным вычэрпваюцца прымітыўнымі стэрэатыпамі, імкнуцца да агульнапрызнаных стандартаў. У адпаведнасці з гэтым героі твораў паралітаратуры пазбаўлены, як правіла, індывідуальных рыс, псіхалогіі, нейкіх асаблівых прыкмет. А часам персанажы гэтых твораў наогул ператвораны ў фікцыю асобы, у нейкі «знак». Як піша В. Халізеў, «крайні схематызм паралітаратурных персанажаў адрознівае іх ад герояў высокай літаратуры і добрай белетрыстыкі».

Адсутнасць характараў у творах паралітаратуры кампенсуецца дынамічным дзеяннем, вялікай колькасцю неверагодных, амаль што казачных здарэнняў. Тым не менш аўтары стараюцца ўпэўніць чытача ў дакладнасці і верагоднасці таго, што адлюстроўваецца.

Як ужо адзначалася, паралітаратура, асабліва сучасная, з’яўляецца дзецішчам рынку і індустрыі духоўнага спажывання. Гэты момант накладвае велізарны адбітак на аўтарскі пачатак, які ў большасці творах практычна выпусташаны.

Масавая літаратура з яе клішыраванасцю і «безаўтарствам» вызывае да сябе негатыўныя адносіны ў большасці прадстаўнікоў мастацкі адукаваных слаёў грамадства, у тым ліку і саміх літаратараў. Разам з тым прадпрымаюцца спробы разглядаць яе як з’яву культуры, што валодае не толькі станоўчымі рысамі, але і стаіць вышэй т. зв. «строгай» альбо «высокай» літаратуры. У якасці прыкладу В. Халізеў, пераважна ад інфармацыі якога, як было ўжо сказана вышэй, мы адштурхоўваемся пры разглядзе дадзенага кола пытанняў, прыводзіць працу амерыканскага вучонага Дж. Кавэлці «Прыгоды, загадкі і рамантыка: апавяданні аб мастацтве і культуры мас» (Cawelti J.G. Adventure, mystery and romance: Formula stories as art and popular culture.— Chikago, 1976), першы раздзел якой, дарэчы, перакладзены на рускую мову. У ёй аспрэчваецца звыклае ўяўленне аб тым, што масавая літаратура складае ніжэйшую і сапсаваную форму чагосьці лепшага, і сцвярджаецца, што яна мае не толькі поўнае права на існаванне, але і валодае перавагамі перад прызнанымі шэдэўрамі. Масавая літаратура тут характарызуецца як «формульная»; пры гэтым яна імкнецца да стэрэатыпаў, якія, аднак, увасабляюць глыбокі сэнс: масавая літаратура выражае «эскапісцкія перажыванні» чалавека, выконваючы запатрабаванні большасці амерыканцаў і заходнееўрапейцаў ва ўцёках ад жыцця з яго аднастайнасцю, сумам, паўсядзённым раздражненнем і замене ўсяго гэтага нейкім упарадкаванным быццём, што прысутнічае ў творах мастацтва.

Узвышаючы масавую літаратуру, Кавэлці падкрэслівае, што яе аснову, грунт складаюць устойлівыя, «базавыя мадэлі» свядомасці, якія характарызуюць усіх людзей. За структурамі «формульных твораў» — «першапачатковыя інтэнцыі», зразумелыя і прыцягальныя для пераважнай большасці насельніцтва. Адзначыўшы гэта, амерыканскі вучоны сцвярджае думку наконт абмежаванасці і вузкасці высокай літаратуры, «нязначнай колькасці шэдэўраў», якія прызначаны толькі для элітнай чытацкай аўдыторыі.

Як піша В. Халізеў, «Кавэлці ... радыкальна пераглядае здаўна ўкаранёнае ацэначнае супрацьпастаўленне літаратурнага «верху» і «нізу». Яго смелая навацыя ўяўляецца далёка не бясспрэчнай, хоць бы па аднаму таму, што «формульнасць» з’яўляецца ўласцівасцю не толькі сучаснай масавай літаратуры, але і важнейшай рысай усяго мастацтва мінулых стагоддзяў. Разам з тым праца аб «формульнай літаратуры» будзіць думку. Яна прымушае крытычна аднесціся да традыцыйнай антытэзы (літаратура «вяршынная» і літаратура «масавая»), стымулюе высвятленне каштоўнаснай неаднароднасці ўсяго таго ў літаратуры, што не з’яўляецца шэдаўрамі класікі. У гэтай сувязі, на наш погляд, перспектыўным з’яўляецца размежаванне масавай літаратуры ў вузкім сэнсе (як літаратурнага нізу) і белетрыстыкі як сярэдзіннай галіны».

1.3 Белетрыстыка

Слова «белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вытанчаная, зграбная славеснасць) выкарыстоўваецца ў розных значэннях: у шырокім сэнсе — мастацкая літаратура (зараз ужыванне дадзенага слова ў такім значэнні ўстарэла); у больш вузкім — апавядальная проза. Белетрыстыка разглядаецца таксама як частка масавай літаратуры, а то і зусім атаясамліваецца з ёю.

Нас жа, згодна з выказаным крыху вышэй меркаваннем В. Халізева, цікавіць іншае значэнне слова: белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, некласічная, аднак тая частка мастацкай славеснасці, якая мае бясспрэчныя вартасці і прынцыпова адрозніваецца ад літаратурнага «нізу» («чытаніны»), г. зн. сярэдзінная прастора літаратуры.

«Белетрыстыка неаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яўляецца важным кола твораў, якія не валодаюць мастацкай маштабнасцю і ярка выражанай арыгінальнасцю, але абмяркоўваюць праблемы сваёй краіны і эпохі, што адпавядаюць духоўным і інтэлектуальным запатрабаванням сучаснікаў, а іншы раз і нашчадкаў».

Белетрыстыка, якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на літаратурныя і грамадскія павевы свайго часу, не з’яўляецца адзінай плынню. У адных выпадках яна ўбірае ў сябе нешта арыгінальнае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласна мастацкай), у другіх — аказваецца падражальнай і эпігонскай.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5136
Авторов
на СтудИзбе
443
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее