139199 (724820)

Файл №724820 139199 (Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры)139199 (724820)2016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры

ЗМЕСТ

1. Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення

2. Этапы развіцця вальнадумства і атэізму

3. Секулярызацыя

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення

Рэлігія аказала і працягваее аказвацъ зараз вельмі істотны ўплыў на іншыя галіны культуры: мараль, філасофію, мастацтва, палітыку, права і г.д. Напрыклад, многія сюжэты літаратуры і выяўленчага мастацтва ўзяты са свяшчэнных кніг той ці іншай рэлігіі, адной з важных галін архітэктуры з'яўляецца храмавае будаўніцтва, маральныя нормы, якімі зараз карыстаецца большасць насельніцтва Еўропы (нават няверуючыя), запазычаны з Бібліі ў грамадскім жыцці многіх азіяцкіх краін важную ролю адыгрываюць нормы мусульманскага права і г.д. Гэты ўплыў мог быць не толькі станоўчым, але і адмоўным: дастаткова ўзгадаць канфілікты паміж хрысціянскай царквой і навукай у перыяд Новага часу, забарону ў ісламе выяўлення чалавека, праследаванні іншадумцаў, рэлігійныя войны. У сваю чаргу іншыя галіны культуры таксама аказвалі ўплыў на рэлігію. Напрыклад, рэлігійныя палажэнні фарміраваліся ў паняццях той ці іншай філасофскай сістэмы, пад уплывам зменаў у грамадстве развіваліся погляды царквы па сацыяльных і маральных пытаннях, мянялася роля рэлігіі ў палітычым і прававым жыцці, з'яўляліся новыя стылі ў царкоўнай архітэктуры і г.д.

Як вядома, не заўсёды ўзаемадзеянне рэлігіі з іншымі галінамі культуры адбывалася без канфліктаў. У еўрапейскай культуры існуе доўгая традыцыя крытыкі рэлігіі, якая мела дзве асноўныя формы: вальнадумства і атэізм. У апошнія два стагоддзі яны істотна паўплывалі на развіццё рэлігіі і на рэлігійную сітуацыю ў свеце, таму мы іх разглядаем у нашым курсе.

Трэба падкрэсліць умоўнасць саміх паняццяў "вальнадумства" і "атэізм". Тэрмін "вальнадумства" быў упершыню ўжыты англійскім філосафам А. Колінзам у працы "Разважанні аб вальнадумстве" (1713 г.) для абазначэння вучэння, якое з рацыяналістычных пазіцый адмаўляе некаторыя рэлігійныя дагматы і абрады і адстойвае незалежнасць розуму і навукі ад рэлігіі. У тыя часы рэлігія займала пануючыя пазіцыі, і тыя, хто па тых ці іншых прычынах не згаджаўся з яе палажэннямі, маглі лічыць, што яны мысляць самастойна, "вольна". Аднак ва ўмовах камуністычных рэжымаў, калі прымусова навязвалася атэістычная ідэалогія, менавіта веруючыя людзі мелі права называць сябе вальнадумцамі, бо яны кіраваліся сваімі поглядамі, нягледзячы на праследаванні. Можа быць і рэлігійнае вальнадумства, калі людзі прытрымліваюцца іншай рэлігіі, чым пануючая ў дадзеным грамадстве.

Тэрмін "атэізм" паходзіць са Старажытнай Грэцыі (а – адмаўляльная часціца і theos – бог; дакладна перакладаецца як "бязбожжа"). Атэістамі ў антычнасці называлі людзей, якія адмаўлялі багоў народных вераванняў. Напрыклад, у атэізме быў абвінавачаны філосаф Анаксагор за сцвярджэнне, што Сонца – гэта не бог Апалон, а вялікі раскалёны камень. У Рымскай імперыі за атэізм праследавалі хрысціян, бо яны адмаўляліся шанаваць афіцыйных багоў.

Мы будзем ужываць паняцці "вальнадумства" і "атэізм" у тым значэнні, якое зараз прынята ў рэлігіязнаўве. Вальнадумства – гэта адмаўленне асобных палажэнняў і абрадаў пануючай рэлігіі. Можа быць як рэлігійным, калі дагматы пануючай рэлігіі адмаўляюцца з пазіцый іншай рэлігіі, так і свецкім, калі адмаўленне ідзе з нерэлігійных пазіцый. У сучаснай Еўропе вальнадумства ў вышэйвызначаным сэнсе ў прынцыпе не можа быць, бо адсутнічае пануючая рэлігія, канстытуцыйна гарантавана свабода сумлення і ва ўмовах ідэалагічнага плюралізму чалавек можа выказваць любыя рэлігійныя альбо антырэлігійныя погляды. У заканадаўстве некаторых мусульманскіх краін (Іран, Сірыя, Саудаўская Аравія і інш.) за крытыку веравучэння ісламу прадугледжана смяротнае пакаранне.

Ад вальнадумства трэба адрозніваць тую крытыку недахопаў царкоўнага жыцця, якая вядзецца самімі веруючымі. Напрыклад, Кірыла Тураўскі, сам з'яўляючыся епіскапам, пісаў пра манахаў, што яны вядуць амаральны вобраз жыцця.

Атэізм, у адрозненне ад вальнадумства, свядома і паслядоўна адмаўляе рэлігію наогул. Яго вызначаюць як сістэму філасофскіх поглядаў, якія накіраваны на адмаўленне рэлігіі і сцвярджэнне алітэрнатыўнага ёй тыпу светаўспрымання. Філасофскі характар атэізму абумоўлены тым, што рэлігійныя палажэнні, супраць якіх ён выступае, прызначаны растлумачыць свет наогул, адпаведна іх адмаўленне і сцвярджэнне альтэрнатыўных поглядаў павінны абапірацца на ўсеагульную філасофскую карціну свету. Атэізм у сучасным значэнні гэтага слова ўзнік у ХVШ ст. Першымі атэістамі былі французскія філосафы-асветнікі.

Вальнадумства і атэізм з'яўляюцца рэакцыяй на рэлігію, таму іх віды залежать, па-першае, ад спецыфікі тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне.

Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм.

Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай вальнадумства ў старажытным свеце і сярэднявеччы, калі рэлігія займала пануючыя пазіцыі ў грамадстве. Скептыкі былі веруючымі людзьмі, але яны, як правіла, імкнуліся даць рацыянальнае тлумачэнне тым палажэнням, з якімі былі нязгодны і тым самым разбуралі рэлігію, бо ў яе аснове ляжыць вера. Скептыцызм, калі ён даводзіцца да свайго лагічнага канца, ператвараеца ў атэізм.

Пантэізм ( грэч. pan – усё, theos – бог) – абнаўленне бога як надсусветнага пачатку і атаясамленне яго з прыродай, растварэнне бога ў прыродзе. Вылучаюць містычны і натуралістычны пантэізм. Формай вальнадумства з'яўляецца толькі апошні.

Дэіэм (ад лац. deus – бог) – рэлігійна-філасофскае вучэнне, згодна з якім бог, стварыўшы свет, і даўшы законы яго развіцця, больш не прымае ніякага ўдзелу ў тых падзеях, якія адбываюцца. Быў распаўсюджаны ў ХVШ ст. і супрацьстаяў як афіцыйнаму хрысціянскаму веравуэнню, так і пантэізму і атэіэму. Дэізм быў цесна звязаны з механістычным светапоглядам: бог тут выконваў функцыю неабходнай першапрычыны. Зараз дэізм як форма вальнадумства не існуе, але яго стыхійна прытрымліваюцца многія вучоныя, якія ў заканамернасці і ўпарадкаванасці свету бачаць доказ быцця яго Стваральніка.

Антыклерыкалізм (ад грэч. anti – супраць і лац. clericalis – царкоўны) – выступае супраць уплыву рэлігіі на грамадcкае жыццё. Узнікае ў перыяд Адраджэння, але найбольшее развіццё атрымлівае ў ХVШ – ХІХ стст., што звязана з барацьбой буржуазіі супраць старой феадальнай структуры грамадства, элементам якой была царква. Антыклерыкалізм выступае за аддзяленне царквы ад дзяржавы, свецкі характар адукацыі, свабоду сумлення, пазбаўленне духавенства сацыяльных прывілеяў, абмежаванне дзейнасці царквы. У ХХ ст. антыклерыкалізм існаваў у тых краінах, дзе царква займала пануючыя пазіцыі, напрыклад, у Іспаніі. Зараз антыклерыкальныя настроі ёсць у Польшчы і Расіі, як рэакцыя на ўмяшальніцтва духавенства ў грамадскае жыццё.

Што тычыцца антыклерыкалізму ў мусульманскіх краінах, то ён можа адкрыта праяўляцца толькі там, дзе гэта не забаронена законам.

Нігілізм ( ад лац. nihil – нішто) – адмаўленне агульнапрынятых каштоўнасцяў, у тым ліку і рэлігійных. Асаблівае развіццё атрымаў у другой палове XIX – пачатку XX ст., як вынік асэнсавання крызісу еўрапейскай культуры. На штодзённым узроўні нігілізм праяўляецца ў 6ездухоўнасці, адкрытым парушэнні агульнапрынятых маральных нормаў, прагматычным стаўленні да жыцця і іншых людзей.

Як ужо казалася, зараз у еўрапейскай культуры, па прычыне адсутнасці пануючай рэлігіі, вальнадумства як такога няма. Затое вельмі шырокае распаўсюджанне атрымала рэлігійная індыферэнтнасць ( лац. indifferens --абыякавасць) – абыякавасць да тых пытанняў, якія ўздымае рэлігія. На пазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці зараз знаходзіцца значная частка еўрапейскага грамадства. Яна не з'яўляецца цэльным светапоглядам, рэлігія не адмаўляецца, магчыма прызнанне нейкіх "вышэйшых сіл", але чалавек у сваім жыцці не кіруецца рэлігійнымі нормамі. На пазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці знаходзіцца асноўная колькасць насельніцтва нашай краіны.

Атэізм з'яўляецца філасофскай теорыяй і ён падзяляецца на віды ў залежнасці ад таго, з якіх філасофскіх пазіцый адмаўляецца рэлігія. Ёсць атэізм французскіх філосафаў-асветнікаў, атэізм рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, атэізм Л.Фейербаха, марксісцка-ленінскі атэізм, атэізм Ф.Ніцшэ, атэізм філосафаў-экзістэнцыялістаў і г.д.

Прычыны ўзнікнення вальнадумства і атэізму з'яўляюцца самымі разнастайнымі. Усе яны, на наш погляд, могуць разглядацца як вынік супярэчнасці паміж рэлігіяй і іншымі галінамі культуры. Напрыклад, у сярэднявеччы рэлігія давала агульную карціну свету і ў нейкім сэнсе падмяняла сабой навуку. Калі ж у Новы час пачала развівацца вопытная навука, некаторыя яе палажэнні прыйші ў супярэчнасць з рэлігійнай карцінай свету. Гэта выклікала непрыманне гэтых палажэнняў з боку каталіцкай царквы і , адпаведна, узнікненне ў адказ крытычнага стаўлення да рэлігіі. Калі ў царскай Расіі праваслаўе ператварылася ў частку дзяржаўнага апарата і навязвалася, гэта выклікала антыклерыкалізм. Аднак, не заўсёды прычынай адмоўнага стаўлення да рэлігіі з'яўляюцца яе ўласныя недахопы. Напрыклад, у таталітарных рэжымах XX ст. праследавалася любое іншадумства, у тым ліку і рэлігійнае.

2.Этапы развіцця вальнадумства і атэізму

Вальнадумства і атэізм – гістарычныя з'явы. Іх узнікненне, віды і ўплыў у грамадстве абумоўлены шэрагам фактараў: сацыяльных, палітычных, эканамічных, маральных і г.д. Як і рэлігія, вальнадумства і атэізм з'яўляюцпа часткай канкрэтнай культурнай сітуацыі, адбываецца іх узаемадзеянне з іншымі галінамі культуры і паміж сабой. У цэлым назіраецца прагрэсіўнае развіццё вальнадумства і атэізму: іх аргументы робяцца больш абгрунтаванымі і сістэматтычнымі. Нягледзячы на гэта, істотнага скарачэння колькасці прыхільнікаў рэлігіі не назіраецца. Калі ў 1928 г. няверуючымі і атэістамі лічылі сябе 13% насельніцтва Зямлі, дык у 2000 — прыкладна 14,5. Хаця, трэба адзначыць, што на самой справе людзей, якія абыякава ставяцца да рэлігіі значна больш, бо не ўсе тыя, хто называе сябе веруючымі, сапраўды імі з”яўляюцца, вельмі часта падобныя заявы — проста даніна традыцыі альбо модзе.

Вылучаюць неступныя этапы развіцця вальнадумства і атэізму:

– вальнадумства Старажытнага свету;

– вальнадумства сярэдніх вякоў;

– вальнадумства і атэізм Новага часу;

– атэізм XX стагоддзя.

Кожны з гэтых этапаў характарызуецца канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі развіцця культуры, уплывам рэлігіі ў грамадстве і інтэнсіўнасцю яе крытыкі з боку вальнадумства і атэізму.

Вальнадумства Старажытнага свету. Мяркуецца, што крытыка тых ці іншых рэлігійных палажэнняў існавала вельмі даўно. Аднак першым пісьмовым творам вальнадумства, які да нас дайшоў, з'яўляецца "Песня арфіста", створаная ў Егіпце ў канцы Ш тыс. да н.э. У ёй з яўна скептычных пазіцый крытыкуюцца распаўсюджаныя ўяўленні аб замагільным жыцці. Як вядома, старажытнаегіпецкая рэлігія была аптымістычнай у гэтым пытанні і сцвярджала, што чалавек, калі ён выконваў прадпісаныя нормы, пасля смерці будзе весці шчаслівае жыццё ў царстве бога Азірыса. Невядомы ж аўтар "Песні арфіста" выказвае ў гэтым сумненне: "Ніхто не прыходзіць адтуль, каб распавесці, што з імі, каб распавесці аб іх прабыванні, каб падбадзёрыць нашыя сэрцы". Адсюль робіцца выснова: ''Узвесяліся ж, пакуль ты жывы... Памнажай яшчэ больш сваю асалоду, не давай свайму сэрцу засмучацца. Кіруйся жаданнем і дабром тваім''.

Найбольш распрацавануй форму вальнадумства Старыжытнага свету набыло ў межах антычнай філасофіі. У асноўным філосафы крытыкавалі сучасную ім рэлігію за антрапамарфізм ( грэч. qnthropos – чалавек, morphe – форма) – уяўленне багоў у выглядзе людзей і прыпісванне ім чалавечых якасцяў і недахопаў. Асноўнымі крыніцамі па міфалогіі Старажытнай Грэцыі з'яўляюцца для нас паэмы Гамера. Ужо ў гэтых творах багі малююцца вельмі іранічна: яны напіваюцца і валяюцца ў непрытомнасці, падманваюць адзін аднага, займаюцца супружніцкімі здрадамі, лаюцца і б'юцца паміж сабой. Філосафы лічылі гэтае чыста чалавечымі ўяўленнямі, якія не адпавядаюць высокаму статусу багоў. Напрыклад, Ксенафан (каля 580 – 480 гг. да н.э.) пісаў, што людзі ўяўляюць багоў па свайму вобразу і падабенству: у эфіопаў багі маюць чорную скуру і прыплюснуты нос, у фракійцаў – блакітныя вочы і рудыя валасы. Філосаф іранізаваў, што калі б быкі і коні мелі рукі і маглі маляваць, яны б намалявалі багоў, падобнымі да сябе. Аднак ён выступаў менавіта супраць неадпаведнага ўяўлення аб багах ў народнай міфалогіі і сцвярджаў, што ёсць "Адзіны Бог, найвышэйшы сярод багоў і людзей, не падобны на смяротных ні выглядам, ні мысленнем."

Стваральнік атамістычнай тэорыі Дэмакрыт (каля 460 – 370 гг. да н.э.) лічыў, што ўяўленні аб багах у народнай міфалогіі маюць дзве крыніцы: па-першае, гэта вобразы, якія чалавек атрымлівае ў сне, і якія, як правіла, даюць скажоныя ўяўленні аб багах; па-другое, у якасці багоў людзі сталі шанаваць тыя прыродныя з'явы, якіх яны палохаліся (навальніцы, маланкі, зацменняў Сонца).

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
183,72 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6510
Авторов
на СтудИзбе
302
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее