74445 (702566)
Текст из файла
Размещено на http://www.allbest.ru/
1. Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі
Палемічная публіцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі ў барацьбе за манаполію ў духоўным жыцці старажытнарускіх плямён сутыкнуліся місіянеры праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Самы ранні адгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася прыняцце хрысціянства на Русі.
Рэлігійная барацьба ў канцы XVI ст. набыла вастрыню і злабадзённасць таму, што яна з'яўлялася формай праяўлення глыбокіх сацыяльна-палітычных супярэчнасцей у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай. Апіраючыся на падтрымку каталіцкай царквы, польскія феадальныя вярхі пасля Люблінскай уніі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі на землях Вялікага княства Літоўскага, узмацняць феадальны прыгнёт і паслядоўна праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларускага і ўкраінскага народаў, што выклікала пратэст.
У развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі можна вылучыць два этапы.
Першым даволі моцным штуршком да аднаўлення перапыненых у часы Рэфармацыі старадаўніх палемічных спрэчак паміж каталіцызмам і праваслаўем з'явіўся выхад з друку кнігі на польскай мове вядомага дзеяча Рэчы Паспалітай езуіта Пятра Скаргі (1536–1612) «Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена яна была ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана буйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам, каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага аб'яднання праваслаўных з католікамі. Кніга выйшла ў той час, калі праваслаўная царква страціла многіх сваіх магутных апекуноў і пачала сістэматычна цярпець уціск з боку польскага каралеўскага ўрада. Перш за ўсё Скарга імкнуўся давесці, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з'ўляецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галоўнай. Ён сцвярджаў, што толькі гэтая царква, захаваўшы спрадвечную маральную і духоўную чысціню, пазбегла ерэтычных памылак праваслаўнай царквы. Абгрунтоўваючы ідэю кіруючай ролі рымскага папы ў хрысціянскай царкоўнай арганізацыі, Скарга прыніжаў значэнне канстанцінопальскага патрыярха для праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Ен паказваў яго як раскольніка ў царкоўных справах і як турэцкага палоннага, які вымушаны за грошы купляць сваю духоўную ўладу ў султана. Заклікаючы праваслаўных Вялікага княства Літоўскага да царкоўнай уніі, Скарга настойліва перасцерагае іх, каб яны не аглядаліся ні на грэкаў, якіх загубіла прыродная ўпартасць і «буянасць розуму», ні на «варварскую Масковію», якая і сама, на думку Скаргі, вымушана будзе ўрэшце пайсці на унію па прыкладзе ўкраінскага і беларускага праваслаўнага насельніцтва. Такім чынам, маючы на ўвазе дзяржаўна-палітычныя мэты, Пётр Скарга ў сваёй кнізе па сутнасці выклаў ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнай уніі. Навязваючы праваслаўнаму насельніцтву ідэю рэлігійнага аб'яднання, ён замахнуўся не столькі на аўтарытэт праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, колькі на права нацыянальнай самабытнасці праваслаўнага насельніцтва ў гэтай дзяржаве. Вось чаму выхад яго кнігі ў свет узняў цэлую буру ў праваслаўным лагеры. Тыраж быў вельмі хутка раскуплены і, па сцверджанні самога аўтара, амаль поўнасцю знішчаны найбольш багатай часткай беларускага і ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва. На кнігу П. Скаргі адразу ж з'явіліся адказы, але ні адзін з іх не быў тады надрукаваны.
У канцы 1580-х гг. палемічную публіцыстыку супраць каталіцызму і уніі ўзначалілі палемісты Астрожскай школы (горад Астрог на Украіне). Важную ролю ў гэтай патрыятычнай справе адыграў валынскі магнат князь Канстанцін Астрожскі, які ў 70-х гг. XVI ст. у сваёй рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую, праваслаўную школу і арганізаваў пры ёй друкарню. З дапамогай удала падабраных педагогаў, прапаведнікаў, друкароў і літаратараў князь Астрожскі ў хуткім часе ператварыў сваю школу ў фарпост ідэалагічнай барацьбы супраць каталіцызму і уніі. Менавіта тут узнікла і пайшла ў свет друкаваная антыуніяцкая публіцыстыка, аўтары якой ставілі сваёй мэтай шчыра служыць нацыянальва-культурным інтарэсам украінскага і беларускага народаў, змагацца за іх права мець уласную веру, незалежную ад Рыма царкву, школы, кнігі і быць гаспадарамі свайго лёсу. З дзейнасцю Астрожскай школы быў цесна звязаны першы стан развіцця палемічнай публіцыстыкі, значная частка якой з'яўляецца агульным здабыткам беларускай і ўкраінскай літаратур таго часу. Найбольш значнымі творамі, з якімі выступілі ў друку палемісты Астрожскай школы, былі «Ключ царства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага (1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и о святой соборной апостолской церкви» (1588). У іх упершыню дадзены яркія замалёўкі вострых і непрымірымых сацыяльных канфліктаў, якія нельга было абысці палемістам, што ўзяліся абвяргаць абразлівыя для нацыянальнай годнасці праваслаўнага насельніцтва выпады і сцверджанні Скаргі і іншых абаронцаў уніі. Выступаючы ў абарону праваслаўнага люду, Г. Сматрыцкі і В. Суражскі праяўляюць шчырую заклапочанасць яго лёсам і часам нават узнімаюцца да пастаноўкі і разумення некаторых вострых сацыяльных праблем свайго часу. Найбольш паказальнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г. Сматрыцкага (асабліва яго «Календарь римски новы»), прасякнутыя спагадай і павагай да прыгнечанага і зняважанага яго ўладарамі селяніна-працаўніка. Гуманнае стаўленне да селяніна, уменне пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі, пачуццямі і імкненнямі яскрава выявіліся і ў мове твораў Г. Сматрыцкага. Пісьменнік знарок пазбягае царкоўнаславянскага акадэмізму. Народвы гумар, іронія, сарказм, афарызмы, трапныя прымаўкі і прыказкі тут сустракаюцца на кожнай старонцы. I гэта невыпадкова, бо самі творы былі разлічаны ў першую чаргу на шырокага і нават «неадукаванага» чытача-слухача. Творы Г. Сматрыцкага і В. Суражскага ўжо самім фактам свайго з'яўлення абвяргалі тэндэнцыйныя сцверджанні Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб адсутнасці ў яго асяроддзі вучоных, здольных разбірацца ва ўсіх тонкасцях кананічнай і дагматычнай багаслоўскай навукі, і, нарэшце, аб непрыгоднасці іх пісьмовай мовы для абслугоўвання розных сфер духоўнага жыцця народа. Разам з тым яны выразва паказалі сапраўдны сэнс і мэту ідэі царкоўвай уніі, якую прапагандавалі езуіты.
Пётр Скарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з боку шырокіх народных мас Беларусі і Украіны і стане аб'ектам гарачых літаратурных дыскусій. Аднак, ён не збянтэжыўся і ў імя ажыццяўлення сваёй ідэі вырашыў звярнуцца да самога караля Сігізмунда III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ў свет у 1590 г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву – «Аб уладзе і адзінстве царквы боскай», – і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваў неабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэлігійнымі, а выключна палітычнымі матывамі і схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў. Кароль не застаўся абыякавым да парад свайго духоўнага пастыра і пасля тайных перагавораў з праваслаўнымі іерархамі, якія былі гатовы прыняць унію, даў згоду на правядзенне ў Брэсце спецыяльнага сабора з мэтаю ажыццявіць царкоўнае аб'яднанне праваслаўных з католікамі.
А тым часам, пакуль ішла скрытая падрыхтоўка да гэтага сабора, у Вільні ад імя большасці прадстаўнікоў праваслаўнага епіскапата была выдадзена ў 1596 г. прасякнутая уніяцкімі ідэямі Скаргі кніга ва тагачаснай беларускай мове «Уния, альбо Выклад преднейшых артыкулов, ку зьодначевью греков з костелом рымским належащых». Аўтарам яе быў адзін з галоўных ініцыятараў жыццяўлення царкоўнай уніі Уладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей (1541–1613), які крыху пазней, у 1599 г., стаў уніяцкім мітрапалітам. Высокаадукаваны, але непаслядоўны ў адносінах веравызнання, Пацей здраджвае праваслаўю. Каб як-небудзь абгрунтаваць пераход свой і сваіх аднадумцаў да уніяцтва, ён выступіў у друку з вышэй названай кнігай. У ёй перш за ўсё Пацей імкнуўся даказаць, што розніца паміж каталіцкім і праваслаўным веравызнаннямі толькі ўяўная і склалася ў выніку прапаведніцкай дзейнасці «неуков-простаков», якія, не будучы дасведчанымі ў справах царквы і гісторыі яе развіцця, узяліся за пяро. Развіваючы гэту думку, Іпацій Пацей досыць аб'ектыўна паказвае цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню, уводзіць чытача ў атмасферу жорсткай рэлігійнай, нацыянальнай і антыфеадальнай барацьбы праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны, выказваючы свае адмоўныя адносіны да яе. Тут жа Пацей выклікае прадстаўнікоў праваслаўнага лагеру – праціўнікаў уніі – на спрэчку.
Чакаць адказу на свой выклік Пацею давялося нядоўга. Такі адказ быў надрукаваны ў Віленскай брацкай друкарні ў 1595 г., і аўтарам яго з'явіўся адзін з найболып папулярных і відных дзеячаў гэтага брацтва Стафан Зізаній. Біяграфічных звестак аб С. Зізанію захавалася вельмі мала. Невядома, калі і дзе ён нарадзіўся, якую, дзе і калі атрымаў адукацыю. Першыя дакладныя звесткі аб ім прыпадаюць толькі на 1586 г., калі ён упамінаецца як адзін з першых свецкіх настаўнікаў «словенского писма» заснаванай у Львове брацкай школы. Відаць, прымаючы пад увагу выключныя здольнасці С. Зізанія і просьбу братчыкаў, мітрапаліт Рагоза ў пачатку 1591 г. з мэтай умацавання брацкай апазіцыі уніяцкім захадам прызначыў С. Зізанія царкоўным казнадзеем-прапаведнікам. У гэтым званні Зізаній і пераехаў у 1593 г. у Вільню, куды яго як папулярнага і актыўнага змагара супраць уніяцтва запрасіла «на поратунок» віленскае брацтва. У Вільні ён разгарнуў шырокую педагагічную дзейнасць настаўніка брацкай школы і царкоўнага прапаведніка. А праз два гады брацкая друкарня выдала на беларускай і польскай мовах напісаны ім папулярны першапачатковы курс хрысціянскага багаслоўя ў пытаннях і адказах – праваслаўны «Катэхізіс». Кніга, на вялікі жаль, да нашага часу не захавалася, але аб ёй можна меркаваць па тых водгуках, якія пакінулі праціўнікі Зізанія як з лагера каталіцкага, так і з лагера праваслаўнага духавенства.
«Катэхізіс» С. Зізанія, відаць, моцна закрануў каталіцкае духавенства. Для абвяржэння довадаў Зізанія яно ў спешным парадку надрукавала на польскай мове зласлівую брашуру езуіта Жаброўскага, які абвінавачваў аўтара «Катэхізіса» ў актыўным супраціўленні уніі і распаўсюджванні ерасі. Не засталіся абыякавымі да «Катэхізіса» і вышэйшыя праваслаўныя іерархі на чале з мітрапалітам Рагозам. Яны былі незадаволены тым, што Зізаній адкрыта і публічна ў сваіх казаннях у цэрквах, на гарадскіх плошчах і вуліцах выкрываў іх двурушніцкую пазіцыю, называў вераадступнікамі, што тайна ад народа рыхтуюцца да аб'яднання з каталіцкай царквой. Праваслаўныя іерархі склікалі ў пачатку 1596 г. сабор у Навагрудку, на якім асудзілі «Катэхізіс» і адлучылі Зізанія ад царквы як ерэтыка. Больш таго, яны звярнуліся за дапамогай да караля, і той 28 мая 1596 г. у падтрымку мітрапаліта і яго паплечнікаў выдаў грамату, у якой строга забараняў абывацелям Вялікага княства Літоўскага мець сувязі з Зізаніем і яго аднадумцамі, называючы алошніх дзяржаўнымі злачынцамі.
Карыстаючыся падтрымкай брацтва і гарадскога насельніцтва, Зізаній у 1596 г. выдае і прысвячае князю Астрожскаму кнігу «Казанье святого Кирилла, патриарха Йерусалимского, о антихристе и знакох его». «Казанне», як і «Катэхізіс», надрукавана ў двух паралельна размешчаных тэкстах, адзін з якіх пададзены на польскай мове гатычным шрыфтам, а другі, прызначаны для праваслаўнага чытача, кірыліцай. Гэты твор С. Зізанія – надзвычай удалая літаратурная перапрацоўка вельмі аўтарытэтнага як для праваслаўных, так і католікаў «15-го огласительного поучения св. Кирилла Иерусалимского», пабудаванага на тлумачэннях 25-га раздзела Евангелля ад Мацвея. Для маскіроўкі сваіх выпадаў супраць рымскай курыі і вярхоў праваслаўнай царквы Зізаній умела выкарыстаў не толькі само імя св. Кірылы, але і знешнюю форму яго багаслоўскага трактата. Тэкст «Казання» складзены так, што ў ім цяжка адрозніць напісанае самім Кірылам ад дабаўленага ў якасці разгорнутага каментарыя Зізаніем. Хаваючыся за аўтарытэт «айца царквы», пісьменнік у мэтах «аб'ектыўнасці» і пераканаўчасці сваіх довадаў знарок імкнуўся зрабіць такую кантамінацыю тэксту, у якой бы яго ўласныя тлумачэнні не адрозніваліся ні стылем ні тонам ад выкарыстанага ім арыгінала. У гэтай таленавітай падробцы пад «Казанье святого Кирилла» бязлітасна выкрываецца «смраднае балота» афіцыйнага каталіцызму, развенчваецца «святасць» папы рымскага і асуджаюцца яго прыспешнікі, незалежна ад таго, якую веру яны прызваюць. Для Зізанія важна з пазіцый плебейскіх мас паказаць і абгрунтаваць, што духоўныя феадалы, прыкрываючыся іменем Хрыста, дзейнічаюць не ў інтарэсах якойсьці абстрактнай ісціны, клапоцяцца не пра бедных і ўбогіх, а толькі пра свае карыслівыя саслоўна-класавыя інтарэсы. Кніжка Зізанія хутка набыла выключную папулярнасць не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але і ў Маскоўскай дзяржаве, дзе яна ў 1644 г. была перавыдадзена і ўключана ў так званую «Кириллову книгу». У кнізе Зізанія нас цікавяць не яго багаслоўскія аргументы і іх абгрунтаванне, а тое рацыянальнае ў яго светапоглядзе, што дазваляе ставіць Зізанія ў адзін рад з прагрэсіўнымі дзеячамі еўрапейскага маштабу. Крытыкуючы некаторыя рэлігійныя догматы афіцыйнай царквы, Зізаній выказваў думкі, якія ішлі ў напрамку атэізму і асветніцтва. Так, у прыватнасці, яго погляды на Зямлю як толькі адзіную кроплю сярод мноства іншых астральных сусветаў пераклікаюцца з ідэямі Джардана Бруна. У гэтай сувязі цікавым з'яўляецца сцверджанне Зізанія, што «земля, на которой живем, не едина точка впосредку неба, а пред ся колкое мает множество, а небеса небесные егце болше безмерную мают личбу». Прапагандуючы царкоўную ідэю «о вторичном пришествии Христа» і надыходзе тысячагадовага царства, у якім не будзе «змордованных и обтяженных», абражаных і заняволеных, паноў і рабоў, а будзе роўная для ўсіх свабода і справядлівасць, С. Зізаній пераклікаўся з ідэолагам Сялянскай вайны ў Германіі Томасам Мюнцэрам.
Натуральна, што такая ярка выражаная ваяўнічая пазіцыя Зізанія не магла застацца па-за ўвагай тых, хто рыхтаваўся нанесці рашучы ўдар па свабодалюбівых настроях і імкненнях беларускага і ўкраінскага народаў. З'явілася поўная лаянкі, абразы і палітычных пагроз у адрас Зізанія брашура на польскай мове езуіта Жаброўскага «Высеўкі Стафана Зізанія, ерэтыка з царквы рускай выклятага». А ў хуткім часе з санкцыі караля пагрозы гэтага езуіта былі прыведзены ў дзеянне, у выніку чаго Зізанію, ратуючыся ад езуіцкай расправы, прыйшлося, «аж через комин вытиснувшися», уцякаць з Вільні «в одном кожушку».
Характеристики
Тип файла документ
Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.
Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.
Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.