25464-1 (661470), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ў тым,
куда сягну,
Кім стану я ў наш век сталёвы,
А ў тым,
каб цвёрдую цану
Ніколі не згубіла слова…
Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:
Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці:
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубравы і пчаліны звон –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён…
Тэма кахання.
Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. У вершы “Вочы сінія-сінія” гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен”, усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:
А яна маладая ў сваёй прыгажосці,
Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.
Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна…
Такое сапраўднае каханне – найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому:
Я не знаю,
быць можа, і праўда не трэба,
Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць,
Я ж яе разумею,
і вельмі хацеў бы
Вось такое каханне ў жыцці заслужыць.
У вершы “Не, мы с табою не святошы” – аўтар раскрывае ўнутраны свет героя праз яго адносіны да прыроды і роднага краю, да сяброўства і кахання:
Не,
мы с табою не святошы.
Мы прагну выпілі
да дна,
І ласку вечароў харошых,
І пацалункі давідна.
У вершы “Месяц-жоўтая лодка” тэма кахання да дзяўчыны спалучаецца з яскравым апісаннем прыроды:
І цалую
і шыю
і локці…
А ва ўсім вінаваты
Месяц – жоўтая лодка –
Ды салодкая мята.
У вершы “Такі спрадвечны лёс мужчын” гаворыцца пра тых, каго недачакаліся жанчыны з вайны, пра іх нялёгкі лёс:
У тым няма віны мужчын,
Зусім няма віны,
Што рана леглі на спачын
Пад сосны і кляны.
Песні.
Паэт пачаў пісаць песні ў юнацтве і ў самым першым сваім вершы ён гаворыць так:
І спяваў бы нястомней за ўсіх і званчэй,
Каб рабілася людзям ад песні лягчэй.
Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне”. Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся:
Шукаем сцежак невядомых,
Чужыя топчам бальшакі.
А песні нас чакаюць дома
Ля цёплай матчынай шчакі.
Песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры”. Гэта такія песні, як “Конь незацугляны”:
Праз палеткі і лясы,
Празлугі, паляны
Ты нясі мяне, нясі,
Конь незацугляны.
або “Матылі”:
Ненавечна, ненавечна
Дні юнацтва адплылі,
Зноў агенчыкамі ўспыхнуць
Вяснавыя матылі, непаседы-матылі.
Пейзажная лірыка.
Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна – паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вочы спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнага-шпачыльнага пяра.
Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы”. Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне”:
Сняжынкі на расстанне,
Дажджынак першы звон,
Салодкае вяртанне
У красавіцкі сон.
Сярод вершаў апошніх гадоў да пейзажнай лірыцы адносіцца верш “Гартае восень жоўтыя лісты…” , у якім аўтар гаворыць пра тое, як заціхае вецер, ціша селіцца ў душы і загараюцца на далёкім небе зоркі:
А цень лясоў ужо хавае стынь.
З лагчын плыве туман сівы і рэдкі.
Сціхае смех.
І ападаюць кветкі…
Гартае восень жоўтыя лісты…
Тэма рэвалюцыі.
Адзін з галоўных матываў грамадзянскай лірыкі Г. Бураўкіна – матыў вернасці ідэалам рэвалюцыі. І гэта не толькі ў творах, прысвечанных баям і паходам, юнацтву бацькоў – ідэямі рэвалюцыі прасякнута ўся яго творчасць, дзе галоўны герой – цвёрды ў сваіх перакананнях чалавек. Вылучаюцца вершы “Я з твайго неспакойнага племені” і “Камісары”. Для паэта не было шчасця большага, як связаць свой лёс з лёсам партыі, быць на перадавых рубяжах барацьбы за камунізм:
Я з твайго неспакойнага племені,
Хоць ля сэрца білет твой яшчэ не нашу.
Б’ецца ў жылах маіх
кроў гарачая матчына
Твой кастрычніцкі вечны агонь…
Паэта хвалююць вобразы камісараў, слаўных рыцараў рэвалюцыі, байцоў за народныя інтэрэсы:
З гадоў, калі неба крамсалі
Узнятыя гневам клінкі,
Прыходзяць да нас камісары –
Духоўныя нашы бацькі…
Патрэбна разглядзець верш “Я камуніст” са зборніка “Варта вернасці”. У ім аўтар прызнае, што і сярод камуністаў ёсць яшчэ такія, што любяць пахваліцца партбілетам, гучна аб’явіць аб сваей прынадлежнасці да перадавых людзей нашай эпохі:
Я, камуніст
І не люблю хавацца.
Да, я прыйшоў пад Ільічовы сцяг
Не для таго,
каб глухнуць ад авацый, -
Каб несці рэвалюцыі прасцяг…
Паэт адчувае сябе заўсёды арганічнай часцінкай свайго народа. У вершы “Народ мой” праяўляецца шырокі погляд на пройдзены нашым народам гістарычны шлях. Мы можам ганарыцца: наш народ ніколі не пасягаў на чужыя землі і багацці, на чужую працу і славу, ніколі нікога не рабаваў. У сваей радаводнай ён мае не захопнікаў і прайдзісветаў “А плытагонаў і паэтаў, і штукатураў ганчарных спраў!”…
Народ мой,
дзякую табе
Што і на міг мне не дазволіў,
Каб я кагосьці абязволіў,
Жыў у кагосьці на гарбе.
Для новых пакаленняў Айчынная вайна – гісторыя, а для ўдзельнікаў, сведкаў, чыё дзяцінства яна апаліла – жывая памяць:
Якога колеру вайна?
Я б расказаў дачцэ нямала.
Ды на руках маіх яна
Ужо даўно спакойна спала.
Канцоўка верша вяртае нас да сённішніх дзён з іх клопатамі; аўтар выказвае пажаданне, каб дзеці і ўнукі ніколі не зведалі жахаў вайны, незлічоных страт і разбурэнняў:
Жыць і жыць…
Ды гатовы заўжды
За Радзіму сваю
без прынукі
Мы пакласці жыццё,
А гады…
Хай за нас дажывуць унукі.
Патрэбна адзначыць, што паэт не саромецца называць сябе камсамольскім трубачом і ў вершы “Я твой трубач, камсамол”:
Я твой трубач,
таварыш камсамол,
Што для мяне скупыя рамкі ўзросту,
Калі тваіх дарог крутыя вёрсты
Пазначаны гісторыяй самой!
Пакуль тваім агнём сагрэта сэрца,
Я буду ненасытна малады.
Аб працоўных буднях моладзі, яе далучанасці да ўсенароднага клопату ў пасляваенныя гады гаворыцца ў вершах “Студэнты ў калгасе” і “Сашка”. У першым захапленне дружнай працы пяці студэнтаў, у другім – працоўнай доблесці юнага цалінніка Сашкі:
Ён жа ў сцепі з сябрамі выцягваў на мокрых плячах,
Трактары з непралазнай гразі і завалаў бурана,
У дашчатых вагончыках мёрз па начах
І вясёлыя пісьма пісаў землякам-палачанам.
Тыя, хто пакарыў цаліну, з’яўляюцца, на думку паэта, важным звяном у пераемнай сувязі пакаленняў:
Не здымаў ён вясною па сутках з штурвала рукі
І не ведаў, што недзе пад Сожам і Шчарай
Выразалі з газеты ягоны партрэт хлапчукі,
Што гурбой на начлегах аб подзвігах мараць.
Беларусі.
Гісторыя Беларусі гераічная і драматычная і раскрыць яе толькі на мажорных нотах немагчыма. І наогул, цяжка гэта зрабіць у лірычным вершы, але важна даць адчуць знітаваннасць чалавека і радзімы, боль і радасць за яе, заўважыць новыя прыкметы Беларусі, паказаць, што даўняе прыроднае спалучаецца ў яе вобліку з новым, небывалым. Беларусь нельга уявіць без горкай памяці вайны, без Брэста і Хатыні. У вершы “Брэсту” аўтар піша:
Я кожны раз прыходжу да фартоў,
Стаю ля брамы доўга,
як паломнік,
І кланяюся зноў зямлі святой,
Дзе кожны камень,
як маўклівы помнік.
Любоўю да роднай Беларусі, глыбокім разуменнем яе гісторыі прасякнуты верш “Беларусі”:
У любві да цябе я не раз буду клясціся.
Не таму,
каб ты помніла клятву маю.
Проста, дзе ні пабуду —
у Смаргоні ці ў Клясціцах,—
Я ўсё болей цябе пазнаю.
Проза паэта.
…Жывуць побач з намі салдаты,
Тыя, што помняць імёны паўшых.
У мастацкай прозе Г. Бураўкіна пакуль што небагатай па колькасці твораў над усім пераважае тэма вайны. Дэбютаваў ён у прозе апавяданнем “Мёртвыя жывуць”. Гераіня яго – старая вясковая жанчына Хвядося. Усіх яе родных забрала вайна: муж і сыны паляглі на фронце, а дачку Галю і дваіх яе дзяцей забіў паліцай, но дачка цудам выратавалася і доўга лячылася. Пасля вайны жыла па людзях, пасвіла каровы. Ёй пабудавалі хату, но жыццё не радавала яе. Праўдзіва перадае аўтар душэўны стан жанчыны, яе невясёлыя думкі, успаміны. Не можа яна забыць тую страшную ноч, калі арудаваў у яе хаце паліцай. Нарэшце да яе дайшлі чуткі, што бачылі паліцая ў Мінску. І яна едзе з-пад Дрысы на сустрэчу з сваім горкім мінулым. Спатканне было нечаканным, яна пазнала яго. Ён яе спачатку не пазнаў – лічыў, што забіў яе тады. Галя толькі і смагла вымавіць: “Звяруга”. А ён анямелы, з пабялелымі вуснамі ўпаў перад ёю: ведаў, што літасьці не будзе. Так заканчываецца апавяданне. Забітая паўстала жывой перад забойцам і ад яе суда не ўцячы, не схавацца.
У паэта ёсць верш, у якім ён гаворыць так пра гэтага паліцая:
Не збіраўся ні страляць, ні вешаць,
А страляў – хацеў ці не хацеў,
А цяпер – як ні малі, ні вохкай –
Не даруюць здрады ні на міг.
Казкі і лягенды. Сувязь з фальклорам.
Тры “Казкі пра Зая” – прыкметная з’ява ў беларускай дзіцячай літаратуры. Трылогія апавядае пра блізкі, зразумелы для дзяцей свет, выхоўвае любоў да прыроды, звяртае на сябе ўвагу. Ясная выснова твора “як бы цяжка не было, ведай, шчасце прыйдзе:
Дзе ходзіць добры лесавік,
Заве з бярэзніку русалку,
Дзе дрэва кожнае прывык
Лічыць жывым і родным змалку…
У казках, як і ў фальклоры, дзейнічаюць традыцыйныя персанажы: яна звычайна надзелены ўстойлівымі, звыклымі рысамі характару (ліса хітрая, воўк люты, заяц баязлівы, мядведзь – цар над усімі ляснымі жыхарамі). Асноўны матыў многіх беларускіх казак для дзяцей – услаўленне працы і працавітасці, старання, умення. Побач з працавітасцю ў народных казках апаэтызаваны дабрыня, спагадлівасць, сціпласць і нават безабароннасць. Заяц у народных казках баязлівы, пакрыўджаны, яго лёгка завесці ў зман, бо занадта даверлівы. Адпаведным чынам паводзіць сябе Зай і ў казках Г. Бураўкіна. У першай казцы “Зай і яблынька” расказваецца, як невясёлы зайчык сустракае асеннія халады:
На знаёмых сцежках ёсць,
Толькі журавіны,