38439 (Cтиль вещания), страница 6

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Cтиль вещания", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38439"

Текст 6 страницы из документа "38439"

Радыё называюць “вялікім сляпым” за няздольнасць аднаўляць візуальныя карціны рэчаіснасці, за абмежаванасць сферы яго ўздзеяння выключна на слых. Даследчыкі мяркуюць, што зрок – біялагічна старэйшы за слых і мае перавагу перад іншымі сродкамі выражэння. Аднак практыкі радыё і слухачы перакананы ў тым што радыё – гэта “слепата чалавека, які прыкрыў павейкі, каб ясна бачыць поглядам уяўлення”.

Радыёжурналісты, якія часта маюць у сваім распараджэнні толькі адзін сродак уздзеяння – слова, добра ўсведамляюць, што іх задача – не ў скаргах наконт непаўнаты магчымасцей радыёвяшчання, а ў пошуках сродкаў выражэння, што дапамогуць ім папоўніць недахоп і – больш таго – ператварыць недахоп у вартасць. Недахоп заключаецца ў тым, што візуальнасць абмяжоўвае выяўленчыя магчымасці мастацтва. Ў прыватнасці, тэлебачанне ўплывае на зніжэнне інтэлектуальнай актыўнасці, фантазія пачынае працаваць не так шырока. А з цягам часу і думка чалавека пачынае ленавацца. Бадай, вышэйшая адзнака магчымасцей радыё у тым, як самі слухачы ахарактызавалі яго: “За апошнія гады радыё нават па зрокавасці перадач здолела перасягнуць блакітны экран”.

У рэпартажы пры апісанні абстаноўкі ці характару прымае удзел вялікая сіла ўздзеяння. Яна кроецца ў вобразнай сістэме мыслення, дапамагае вызываць найярчэйшыя асацыяцыі, дапамагае адчуць жыццё ў яго духоўным і матэрыльнай разнастайнасці, робіць абстактнае рэальна вонкавым. [10]

Часта рэпарцёру ў адным сюжэце даводзіцца гаварыць пра мноства фактаў і з’яў. Усе іх патрэбна бачыць, ва ўсіх прымаць удзел. Тут на дапамогу прыходзіць уяўленне, ці вобразы прадметаў, з’яў, якія былі успрыняты чалавекам раней. Малюнкавасць уяўленняў патрабуе развітай фантазіі.

Здараецца выкладаць факты такога эмацыянальнага напруджання, што увогуле становіцца непатрэбна выкарыстанне дадатковых вобразных сродкаў.

Як дасягнуць лаканічнасці і той жа час вобразнасці мовы? Гаварыць свабодна, цікава, па-дзелавому – гэта дар. Яго маюць не ўсе. Значыць, трэба выпрацоўваць у сабе такую здольнасць. Адзін са спосабаў: напісаць тэкст, потым расказаць яго сваімі словамі, не падглядаючы ў запіс. Так можна дасягнуць ёмістасці літаратурнага тэксту. Заўважаць свае слабыя месцы (няўменне дакладна задаць пытанне, зацягнутасць апісання і г.д.) і працаваць над іх устараненнем. Другі спосаб: запісаць на стужку радыёрэпартаж з эфіру і ўважліва вывучыць яго з пункту гледжання структуры, пастаноўкі пытанняў, сінтаксічнага афармлення сказаў. Заўважыўшы чужыя памылкі, пастарацца пазбавіцца ад іх у сваім трэніровачным пераказе гэтага матэрыялу перад мікрафонам. [13]

Важна ўявіць сабе розніцу ў патрабаваннях да дзюх катэгорый тых, хто удзельнічае ў рэпартажы. Перашая – гэта сам рэпарцёр. Яго маўленне павінна быць прыкладам высокай моўнай культуры. Другая катэгорыя – тыя, хто запрашаецца да мікрафону. Гэтая катэгорыя таксама неаднародная. З аднаго боку, гэта прадстаўнікі інтэлігенцыі: навукоўцы, літаратары, творчая багема, выкладчыкі, каментатары з розных галін грамадскага і палітычнага жыцця. Да іх маўлення выстаўляюцца такія ж патрабаванні, як і да маўлення работнікаў радыё. Калі ля мікрафону выступае эканаміст, гісторык, сацыёлаг і дапушчае пры гэтым арфаэпічныя ці дыялектныя адхіленні ад літаратурнай мовы, то такія нормавыя парушэнні звяртаюць увагу слухача больш, чым змест іх прамовы. Для культурнага чалавека адыход ад моўных і маўленчых патрабаванняў недапушчальны.

І ўсё ж, якія б высокія патрабаванні ні стаялі перад журналістамі радыё, у эфіры даволі часта можна назіраць арфаэпічныя парушэнні нормы. Палітарнае ненатуральнае вымаўленне часам гучыць у мове радыё ў спалучэннях прыназоўніка у са словамі, якія пачынаюцца зз галосных а, о, э, у.: уармію (у армію), уоршу (у Оршу), ууфу ( у Уфу). Больш натуральным, што і павінна быць прызнана нормай, з’яўляецца вымаўленне такіх спалучэнняў з в: увармію, уворшу, ваўфу. Сярод найбольш яастых парушэнняў арфаэпічнай нормы варта назваць адсутнасць ёта. Найбольшая колькасць памылак прападае на вамаўленне гукаў на стыку слоў. Напрыклад, зімі, з іх, з іншымі чста гучыць як зымі, зых, зыншымі. Нярэдкія выпадкі, калі чуецца зусім злітнае вымаўленне: зімі, зіх, зіншымі. Але калі ўважліва прыслухацца да жывой народнай гаворкі, то пачуеш: зьіх, зьімі, зьімншымі. Гэта падрымана і фанетычнай нормай. З выразным ётам трэба вымаўляць і такія словаформы, як партыі, станцыі, Грэцыі. На жаль, у большасці выпадкаў ётавы элемент “з’ядаецца” асабліва часта ў канцы фразы. У вельмі доўгіх сказах у рэпарцёраў не хапае сіл на ёт пры выдыху апошняга слова сінтагмы.

Большасць беларускіх журналістаў, якія ў штодзённым жыцці карыстаюцца пераважна рускай мовай, прагаворваюць спалучэнні шыпячых і свісцячых палітарна, паводле напісанага: цікавішся, сшытак. Падобнае маўленне сустракаецца як дыялектная рыса ў некаторых паўднёва-заходніх гаворках. Палітарнае вымаўленне, відавочна, выклікана ўплывам рускай мовы. Як вядома, у рускай мове вымаўленне cьмеёсься, дразьнісья лічыцца простамоўным . Для беларускай мовы, аснову якой складае жывая народная гаворка, такое вымаўленне натуральнае. [12]

Інакш абстіць справа з маўленнем у эфіры людзей, якія не належаць да інтэлігенцыі. Тут дыяпазон магчымых адхіленняў ад нормы можа вагацца больш істотна, і гэта мае сваё абгрунтаванне. Некаторыя выступленні, здавалася б, досыць шарахаватыя, няўклюдныя, могуць быць вельмі цікавымі па фактах, па думках, па шчырасці гаворачага. І было б недаравальна імкнуцца прывесці іх да нормы. Напрыклад, у рэпартажы пра вясковае жыццё гучаць словы бабулькі: Да мяне часта сын прыязджаіць. Інагда з сельсавета пазвонюць: можа, помашч якая трэба. (Бел. радыё, праграма “Сельская раніца”) Гэтыя дыялектычныя словы не павінны рэзаць слых, а наадварот, прыцягваць увагу сваёй шчырасцю, непасрэднасцю, самабытным каларытам.

Вельмі розныя людзі ў вельмі розных па форме выступленнях нясуць нам каштоўныя факты свайго жыцця, кавалачак сваёй душы. І задача рэпарцёра – дапамагчы данесці ўсё гэта да слухача.

Л.Ц.Выгонная, улічваючы вопыт даследаванняў па бларускай інтанацыі, фармулюе шэраг патрабаванняў да літаратурна правільнага маўлення:

  • павольны тэмп маўлення;

  • максімальная захаванасць усіх галосных ненаціскных складоў і ў сувязі з гэтым іх

выразная якасць;

  • пабочны націсск у шматскладовых словах;

  • арыентацыя інтанацыі фразы на акцэнтна выдзеленае слова;

  • спакойны тон маўлення без вялікіх рухаў частаты асноўнага тону, без тых “скокаў”

на некалькі тонавых ступеней, якія назіраюцца ў рускім маўленні;

  • акрэслены канец фразы;

  • вялікая роля працяглых гукаў пры перадачы акцэнтна вылучаных слоў і

эмацыянальнасці маўлення. [5]

Журналіст звяртаецца не толькі да розуму слухача, але і да яго пачуццяў. Ёсць розныя сродкі ўзмацнення экспрэсіўна-эмацыянальнага боку мовы (метафары, параўнанні і інш.). Няшчырае, вялае, трафарэтнае слова расхалоджвае людзей. Нельга, каб журналісты падыходзілі да чалавечага лёсу з гатовымі меркамі, абыякава ці так “распісвалі” чалавека, каб ён сам сябе не мог пазнаць. Стыль рэпартажу залежыць ад таго, што павінен адбыцца паварот да чалавека, да глыбокага ўсебаковага вывучэння жыцця.

Калі журналіст неахайна ставіцца да сваёго матэрыялу, то непазбежнымі будуць штампы, недакладнасць словаўжывання, несуразнасць зместу. Тады ашукваеш і сябе, і мільёны слухачоў. Наконт гэтага бытуе прыклад: Даярка, стомленая, але шчаслівая, вярталася дадому. У небе свяцілі зоркі, і яна з радасцю думала аб тым, што праз некалькі гадзін зноў будзе ісці па гэтай жа дарозе назад на ферму... Ці варта так бессаромна “рамантызаваць” цяжкае працоўнае жыццё на вёсцы? [2]

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Рэпартаж складаецца з разнародных стылістычных кампанентаў. Пазамоўныя (экстралінгвістычныя) фактары патрабуюць удзелу ў рэпартажы розных маўленчых стылей, розных форм падачы матэрыялу, розных відаў маўлення. Гэта тлумачыцца разнастайнымі мэтамі жанра (авятленне, апісанне, інфармацыя, каментарый і г.д.). усе гэтыя фактары і ствараюць шматграную ў стылістчных адносінах слоўную тканіну рэпартажу.

Але было б памылкова лічыць, што рэпартаж, як мазаіка, складаецца з розных дрэнна звязаных паміж сабой кускоў тэксту. Розныя ў стылістычных адносінах часткі рэпартажу ўнутрана цесна сплятаюцца дзякуючы я рэпарцёра. Аўтарская мадальнасць пранізвае ўсе часткі рэпартажу, аб’ядноўвае знешне рознародны тэкст унутраны адзінствам. Рэпартаж са стылістычнага пункту гледжання – гэта разнастайнасць, адрозненне ў адзінстве. Аўтарскае я рэпарцёра - гэта і кампазіцыйны, і стылістычны, і сюжэтны цэнтр рэпартажу. Знешняя стракатасць пры ўнутранай цэласнасці праяўляецца таксама пры аналізе лексікі і фразеалогіі твора.

У рэпартажы асутнічае характэрнае ядро найбольш ужывальнай лексікі і фразеалогіі. Яны не ўяўляюць сабой однароднай з’явы. У лексіку, як і ў многія літаратурныя жанры, уваходзіць пераважна нейтральны яе пласт. Гэта слоўная аснова жанра. І яна функцыянальна звязана з камунікатыўнай задачай рэпартажу: аповяд пра падзею, перадача інфармацыі. Нейтральныя словы і выразы – гэта лексічны фон, лексічная аснова жанра. Тым не менш, гэта лексічны пласт не стварае пэўных асаблівасцей, характэрных прыкмет. Апошнія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні нейтральнай лексікі з іншымі стылістычна афарбаванымі пластамі. Разнастайныя спосабы спалучэння такіх пластоў ствараюць унутраныя жанравыя адрозненні.

Для рэпартажу характэрна перш за ўсё узаемадзеянне нейтральнай лексікі з размоўнай, часам моцна афарбаванай эмацыянальна. Размоўная лексіка - неад’емны атрыбут кожнага рэпартажу. Насычанасць размоўнымі словамі залежыць ад тэматыкі твора, індывідуальнай манеры журналіста.

Функцыя размоўнай лексікі розныя. Галоўная звязана з формамі аўтарскага я, выражэннем эмоцый рэпарцёра. Размоўныя словы і выразы падкрэсліваць элемент асабістага, аўтарскага ў сюжэце. І ўсё ж размоўная лексіка існуе не толькі для ажыўлення аповяду. “Размоўнасць” генетычна ўласціва рэпартажу, матывавана стылем жанра. Размоўная лексіка актыўна ўзельнічае ў стварэнні атмасферы. І ваганні тут даволі шырокія: ад стрыманага, афіцыйнага, строгага рэпартажу (дзе размоўныя словы ужываюцца мінімальна) да рэпартажаў нарысавага характару з багаццем размоўных адзінак, з высокай ступенню самавыражэння журналіста.

Размоўны стыль ўяўляе сабой каштоўнасць яшчэ з аднаго пункту гледжання. Размоўнае выступленне рэдка калі бывае зусім бясстрасным. Звычайна яно нясе ў сабе значны зарад эмацыянальнай энергіі – і не толькі ў сваёй інтанацыйнай афарбоўцы, але і ў рэпарцёрскім тэксце, з якім яно непарыўна звязана. Эмоцыі і энергетыка настрою спрыяюць большай эфектыўнасці рэпартажу.

Спецыяльная лексіка іграе дэфінітыўную і намінатыўную ролю. Тэрміны звычайна выкарыстоўваюцца ў прамым значэнні, не адбываецца іх пераасэнсаванне. Выкарыстанне спецыяльнай лексікі ў рэпартажы таксама мае межы. Крытэрыем адбору выступаюць такія патрабаванні да мовы рэпартажу, як папулярнасць, даступнасць, прастата. Вузкаспецыяльныя тэрміны амаль не сустракаюцца. Стылістычная функцыя спецыяльнай лексікі: яна стварае відавочнасць, дакладнасць, каларыт (у навуковых рэпартажах). Выкарыстанне спецыяльнай лексікі - звычайная справа для дзеючых асоб рэпартажу.

Практыка сведчыць, што рэпартаж – сінтэтычны жанр, які ўвабраў у сябе стылёвыя рысы іншых жанраў, але ўтрымлівае іх не хаатычна, а ў адпаведнасці са сваёй прыродай і патрабаваннямі.

Такім чынам, хаця рэпартаж і адносіцца да інфармацыйных жанраў, ён прадстаўляе вялікія магчымасці для праяўлення індывідуальнай манеры журналіста. Шырокія жанрава-стылістычныя магчымасці не дазваляюць выкарыстоўваць у рэпартажы штампы і канцылярскія выразы. Аказваецца, рэпартаж можа быць створаны зусім не “рэпартажнай” мовай.

Беларускія журналісты, што працуюць на дзяржаўным радыё, на жаль, выкарыстоўваюць не ўвесь арсенал стылествараючых сродкаў рэпартажу. Часцей за ўсё нам даводзіцца слухаць аператыўныя, або афіцыйныя рэпартажы.

З пункту гледжання эстэтычных норм рэпартажу проціпаказаны сухасць, нейтральнась выкладу. Гэта адзін з самых экспрэсіўных жанраў радыёжурналістыкі. Ён патрабуе яркага выражэння аўтарскіх ацэнак, сімпатый і антыпатый.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
431
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее