74449 (Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.), страница 3

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74449"

Текст 3 страницы из документа "74449"

Уцёкі рамантыкаў ад рэчаіснасці, што не прымалася імі, ажыццяўляліся не толькі ў часе і прасторы. Даволі часта гэтыя ўцёкі набывалі форму глыбокай засяроджанасці на ўнутраным стане асобы, на «жыцці сэрца». Дарэчы, дадзеная з’ява к таму часу была не новай – аб «жыцці сэрца» пісалі і сентыменталісты. Аднак рамантыкі з «жыццём сэрца» звязвалі асобу больш багатую, шматстайную, надзеленую моцным характарам і палкім уяўленнем. Гэта садзейнічала далейшаму пазнанню мастацтвам унутранага свету чалавека.

Духоўным прыстанішчам для рамантыкаў нярэдка з’яўлялася і само мастацтва. Найбольш яскрава аб гэтым сведчыць творчасць рознабакова адоранага нямецкага рамантыка Т. Гофмана –пісьменніка, мастака, кампазітара, дырыжора.

Іншы раз рамантыкі адкрывалі для сябе ідэальны свет у навуцы, філасофіі, наогул у царстве чалавечага духу і розуму (творчасць Наваліса, Э. По, У. Адоеўскага).

Імкнуліся часам рамантыкі і да рэлігіі, дзе ў хрысціянскай пакорлівасці і спачуванні знаходзілі таксама ўласны ідэал. Такі накірунак пошукаў У. Вордсварта, С. Кольрыджа, Р. Шатабрыяна, В. Жукоўскага.

Уцёкі ў духоўны свет не заўсёды задавальнялі рамантыкаў, ім хацелася, каб іх эстэтычны і маральны ідэал набыў рэальныя формы. Такім рэальным увасабленнем ідэалу станавілася даволі часта прырода (творчасць Наваліса, Дж. Байрана, М. Лермантава, А. Пушкіна, Г. Гейнэ, Ф. Купера і інш.). Рамантыкі адухаўлялі прыроду, знаходзілі ў ёй сугучнасць уласным настроям і пачуццям. Прырода паўстае ў іх творах як вольная стыхія, прыгожы і непаўторны свет, непадуладны чалавечаму самавольству. Адлюстроўваючы прыроду, рамантыкі разам з тым былі схільныя (услед за сентыменталістамі) да ідэалізацыі людзей, што жывуць на ўлонні прыроды.

Пошукі ідэальнай чалавечнасці прывялі рамантыкаў да тэмы, раней не існаваўшай у літаратуры. Гэта культ дзіцяці і дзяцінства. Ранейшае мастацтва бачыла ў дзіцяці толькі маленькага дарослага. Менавіта з рамантыкаў пачынаюцца «дзіцячыя дзеці» (Н. Бяркоўскі). Рамантыкі імкнуліся да шырокай трактоўкі паняцця дзяцінства: пад ім разумелася не толькі пэўная пара ў жыцці кожнага чалавека, але і чалавецтва ў цэлым – пара прастадушнасці і шчырасці, пачатак будучага чалавечага грамадства, свабоднага ад прыгнёту і несправядлівасці.

Рамантыкі ўпершыню закранулі праблему мастака-творцы. Класіцыстычнаму «наследаванню прыродзе» яны супрацьпаставілі творчую актыўнасць мастака. Згодна з рамантычнай канцэпцыяй творчасці мастацтва ёсць апафеоз духу. Мастак творыць свой асабісты свет, больш прыгожы і гарманічны ў параўнанні са штодзённай рэчаіснасцю. Мастацтва для рамантыка – найвышэйшая рэальнасць, а сам мастак – асоба выключная, якая рэзка выдзяляецца на фоне агульнай людской масы. Рамантыкі прытрымліваліся думкі, што «звычайнасць – смерць мастацтва». Яны абаранялі творчую свабоду мастака, яго права на фантазію, вымысел (геній не падпарадкоўваецца правілам, ён сам іх творыць). Усё (ад тэматыкі да самых тонкіх нюансаў формы) свабодна ўзнікае ў творчым уяўленні паэта, а не прадпісваецца яму адкульсьці звонку, нейкімі правіламі.

Рамантыкі разглядалі гісторыю чалавецтва як праяву адвечнай барацьбы Дабра і Зла – двух пачаткаў, што вызначаюць лёс і ўсяго Сусвету, і кожнай асобы. Дадзеныя пачаткі адпаведна ўплываюць на структуру і сістэму вобразаў рамантычнага твора. Героі ў такім творы з’яўляюцца ўвасабленнем гэтых двух крайніх пачаткаў і ў выніку рэзка падраздзяляюцца на станоўчых і адмоўных. Рамантычныя творы не церпяць паўтонаў: практычна ўсё, што прысутнічае ў іх, кантрастнае, часам з элементамі гіпербалізацыі. Героі гэтых твораў – асобы, як правіла, выключныя, яны ўзвышаюцца над усім акаляючым светам.

Станоўчы герой выступае ў пераважнай большасці твораў рамантыкаў ледзь ці не прамым носьбітам аўтарскага ідэалу. Як правіла, гэта малады чалавек, часам зусім юнак, што толькі-толькі ўступае ў жыццё і сутыкаецца з яго жорсткімі законамі. Можна нават весці гаворку аб устойлівым знешнім абліччы-партрэце станоўчага рамантычнага героя. Ён уяўляе сабой высокую фігуру са скрыжаванымі на грудзях рукамі, выразным тварам з чорнымі вачамі, доўгімі чорнымі валасамі да самых плячэй. Абавязковы атрыбут адзення гэтага героя – чорны плашч-накідка.

Ледзь ці не ўсюдным і пастаянным спадарожнікам рамантычнага героя было адзіноцтва, якое разам з імкненнем да ідэалу застаўляе гэтага героя вандраваць з месца на месца, так практычна і не знаходзячы нідзе прытулку і супакаення (Чайльд-Гарольд у Дж. Байрана, Дэман у М. Лермантава і інш.).

Новы змест мастацтва заканамерна патрабаваў і новай (ці абноўленай) формы. Гэта выявілася ў істотнай мадэрнізацыі рамантыкамі жанравай сістэмы літаратуры.

Адным з самых улюбёных родаў літаратуры становіцца ў рамантызме драма (трагедыі і драмы Г. Клейста, Дж. Байрана, В. Гюго, П. Шэлі і інш.).

Побач з драматычнымі відамі і жанрамі імкліва развіваюцца ў рамантызме і эпічныя жанры. Асабліва вялікую папулярнасць набывае раман, які з цягам часу становіцца ледзь ці не галоўным жанрам рамантычнага прыгожага пісьменства. Рамантыкі распрацоўвалі гістарычны раман («Айвенга», «Пурытане» і інш. творы В. Скота), сацыяльна-бытавы і сацыяльна-псіхалагічны раман з элементамі драматызму («Сабор Парыжскай Божай Маці», «Дзевяноста трэці год», «Адрынутыя» В. Гюго), «раман выхавання» («Годы вучэння Вільгельма Мейсцера» і «Годы падарожжаў Вільгельма Мейсцера» І. Гётэ), раман-падарожжа («Дарожныя карціны» Г. Гейнэ), прыгодніцкі і прыгодніцка-авантурны раман («Тры мушкецёры А. Дзюма), раман-утопію («Калонія на кратэры» Ф. Купера, «Млынар з Анжыбо» Ж. Санд), раман-споведзь і раман-маналог («Лелія» Ж. Санд, «Споведзь сына веку» А. Мюсэ) і некат. інш. разнавіднасці.

Даволі папулярным стаў у рамантыкаў жанр навелы, аб чым сведчыць творчасць Э. По, П. Мерыме, Л. Ціка, Г. Клейста, Т. Гофмана.

Суб’ектыўнасць, уласцівая рамантызму як метаду, садзейнічала небываламу да гэтага росквіту лірычных жанраў, якія набывалі ў многіх паэтаў характар паэтычнай споведзі альбо творчага дзённіка. Рамантыкі распрацоўвалі новыя паэтычныя жанры, што адпавядалі духу часу. Гэта раманс, стансы, вершы-споведзі, творы філасофскага напаўнення і інш. Дзякуючы намаганням некаторых рамантыкаў (Г. Гейнэ, М. Лермантава і інш.), адраджаецца напаўзабыты санет. Актыўна выкарыстоўвалі рамантыкі і літаратурна-фальклорныя жанры (баладу, песню і інш.).

Асаблівая заслуга рамантыкаў у распрацоўцы жанру паэмы. У літаратуразнаўстве існуе нават тэрмін «рамантычная паэма». Самыя вядомыя рамантычныя паэмы, вяршыні гэтага жанру – «Паломніцтва Чайльд-Гарольда» Дж. Байрана, «Медны коннік» А. Пушкіна, «Дзяды» і «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча, «Дэман» і «Мцыры» М. Лермантава, «Германія, зімняя казка» Г. Гейнэ.

Рамантыкі зрабілі значны ўклад у версіфікацыйную сістэму лірыкі. Яны актыўна працавалі над удасканаленнем метрычнай схемы верша. Менавіта рамантыкам належыць заслуга прышчаплення да паэзіі белага верша, які, на думку паэтаў, максімальна адпавядае іхняму часу ў сэнсе імкнення да волі, свабоды, незалежнасці ад схем і прадпісанняў.

Несумненныя заслугі рамантыкаў і ў распрацоўцы новых вобразна-выяўленчых сродкаў, стылістыкі ў выніку імкнення да перадачы складанай гамы перажыванняў, багатага і супярэчлівага духоўнага свету сваіх герояў. Слова ў рамантыкаў ахутваецца туманам асацыяцый, напаўняецца таямнічым, глыбокім сэнсам. Паэты імкнуцца да выкарыстання эмацыянальных эпітэтаў, складаных метафар, да актыўнага прымянення такіх дзейсных сродкаў паэтычнага сінтаксісу, як інверсія, паўтор, рытарычныя пытанні, звароткі, выгукі.

Наогул рамантычная эстэтыка і паэтыка – новы і значны крок у паступальным развіцці сусветнага прыгожага пісьменства. Яна аказала вельмі моцны ўплыў на ўсю, без перабольшвання, наступную літаратуру свету. Адмаўлялі рамантыкаў, але пры гэтым надзвычай многае бралі ў іх пісьменнікі-рэалісты ХІХ і ХХ стст. Засвоеныя і творча пераасэнсаваныя прынцыпы рамантычнай эстэтыкі і паэтыкі выкарыстоўвалі сімвалісты і экспрэсіяністы. Многае ад рамантызму ў цэлым шэрагу іншых дэкадэнцкіх і мадэрнісцкіх плыней. І, урэшце, ледзь ці не прамым прадаўжальнікам рамантызму стаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. г. зв. «неарамантызм», больш падрабязна на якім мы спынімся крыху ніжэй.

Рамантызм, згодна з тэрміналогіяй аднаго з буйнейшых расійскіх тэарэтыкаў літаратуры Г. Паспелава, можна з поўным правам лічыць літаратурна-мастацкім рухам па прычыне таго, што ён надзвычай моцна выявіўся практычна ва ўсіх літаратурах Еўропы, а таксама (ці не ўпершыню за ўсю гісторыю развіцця сусветнага прыгожага пісьменства) перасягнуў яе межы і даў аб сабе знаць у шэрагу літаратур краін Азіі і амерыканскага кантынента. Гэта было моцнае літаратурна-мастацкае ўтварэнне, якое, пры ўсёй яго тыпалагічнай агульнасці, мела таксама і шэраг ярка выяўленых рэгіянальных і нацыянальных рысаў. На гэтай падставе даследчыкамі вылучаюцца рамантызм заходнееўрапейскі, славянскі, амерыканскі і некат. інш. У межах жа рэгіёнаў адрозніваюць нацыянальныя разнавіднасці рамантызму (нямецкі, англійскі, французскі ў заходнееўрапейскім рамантызме; польскі, чэшскі, рускі ўнутры славянскага; і г. д.).

Першай і класічнай краінай рамантызму стала Германія. Асновы рамантычнага светапогляду і рамантычнай эстэтыкі былі закладзены прадстаўнікамі іенскай школы, куды ўваходзілі В. Вакенродэр, Наваліс, браты А. і В. Шлегелі, Л. Цік. Да іенцаў прымыкаў вядомы нямецкі філосаф і тэарэтык мастацтва Ф. Шэлінг. Другая значная група нямецкіх рамантыкаў узнікла ў г. Гейдэльберзе, утварыўшы гейдэльбергскую школу. Яе прадстаўлялі Л. Арнім, К. Брэнтана, браты Я. і В. Грым, Ё. Эйхендорф. Гейдэльбергскімі рамантыкамі было надзвычай шмат зроблена ў плане збірання і прапаганды (у тым ліку і праз выкарыстанне ў мастацкай творчасці) нямецкага нацыянальнага фальклору. Позні нямецкі рамантызм прадстаўляюць Г. Клейст, Т. Гофман, А. Шамісо, Г. Мюлер. Творчасць Г. Гейнэ – «апошняга рамантыка» ў нямецкай літаратуры (вызначэнне самога Г. Гейнэ) – на познім этапе ўжо выходзіць за рамкі ўласна рамантызму.

Не зусім аднародным быў і англійскі рамантызм. Адной з першых узнікла ў ім азёрная школа, прадстаўнікі якой (У. Вордсварт, С. Кольрыдж, Р. Сауці) культывавалі ідэі непрыймання сучаснага ім прамысловага грамадства. Групу лонданскіх рамантыкаў прадстаўлялі Дж. Кітс, Ч. Лэм, У. Хэзліт, Л. Хант. Крыху асобна ў англійскім рамантызме стаяць велічныя фігуры Дж. Байрана, В. Скота, П. Шэлі.

Рамантызм у французскай літаратуры, дзе былі надзвычай моцнымі традыцыі класіцызму, стала замацаваўся толькі к пачатку 1820-х гг. Яго адрознівае вялікая сувязь са спадчынай Асветніцтва, а таксама пераважны зварот да сучаснасці, да актуальнай сацыяльна-палітычнай праблематыкі. Найбольш значныя прадстаўнікі французскага рамантызму – Ф. Шатабрыян, Ж. Сталь, Э. Сенанкур, Б. Канстан, А. Ламарцін, В. Гюго, А. Віньі, А. Мюсэ, Ж. Санд.

Італьянскі рамантызм прадстаўлены творчасцю У. Фаскола, А. Мандзоні, Дж. Леапардзі; іспанскі – Х. дэ Эспрансэда, Сарыльі-і-Мараль; аўстрыйскі – Ф. Грыльпарцэра, Н. Ленау; дацкі – Э. Эленшлегера; швецкі – Э. Тэгнера; венгерскі – Ш. Пецёфі; румынскі – М. Эмінэску. Рамантызм склаў цэлую эпоху ў развіцці польскай літаратуры (А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, З. Красіньскі, Ц. Норвід). З польскім рамантызмам, аб чым будзе сказана крыху ніжэй, вельмі цесна звязана развіццё беларускай літаратуры ХІХ ст.

Рамантызм у рускай літаратуры выявіўся таксама надзвычай моцна. «Зараджэнне рамантызму ў Расіі звязана з грамадска-ідэалагічнай атмасферай рускага жыцця – агульнанацыянальным пад’ёмам пасля Айчыннай вайны 1812 г., фарміраваннем дваранскай рэвалюцыйнасці, абвастрэннем асабістай самасвядомасці». Акрамя таго, «своеасаблівасць рамантызму ў Расіі вызначалася і агульнай асаблівасцю развіцця рускай літаратуры як мастацкай з’явы ў пачатку ХІХ ст.: фарсіраванасць яе руху абумовіла «набяганне» і сумяшчэнне розных стадый, якія ў іншых краінах перажываліся паэтапна». Па гэтай прычыне ў творчасці некаторых рускіх рамантыкаў перапляталіся, і часам даволі своеасабліва, рысы класіцызму, сентыменталізму, асветніцкай ідэалогіі. Самымі буйнымі рускімі пісьменнікамі-рамантыкамі з’яўляюцца В. Жукоўскі, К. Бацюшкаў, А. Пушкін, М. Лермантаў (абодва на раннім этапе сваёй творчасці), К. Рылееў, В. Кюхельбекер, А. Адоеўскі, М. Гнедзіч, А. Дэльвіг, П. Вяземскі, Дз. Веневіцінаў, Я. Баратынскі, А. Бястужаў-Марлінскі, М. Языкаў.

Атрыманне нацыянальнай незалежнасці ў многім вызначыла развіццё рамантызму ў ЗША, «для якога з’яўляецца характэрнай больш адчувальная, чым у еўрапейскіх краінах, блізкасць да традыцый Асветніцтва, асабліва ў ранніх рамантыкаў (В. Ірвінг, Ф. Купер, У. Брайант), аптымістычныя ілюзіі адносна будучага Амерыкі, менш цесная сувязь з культурамі мінулых эпох (сярэднявечча, Адраджэнне, барока), па-новаму адкрытых еўрапейскім рамантызмам». Спелы і позні паўночнаамерыканскі рамантызм прадстаўлялі Э. По, Н. Готарн, Г. Лангфела, Г. Мелвіл, Р. Эмерсан Г. Тора і інш. Дарэчы, апошняя, заключная стадыя паўночна-амерыканскага рамантызму ў сувязі з пэўным адставаннем амерыканскай літаратуры ад вядучых літаратур еўрапейскага кантынента крыху расцягнулася (практычна аж да 1860-х гг.).

Як зазначае А. Гурэвіч, «своеасаблівае выражэнне рамантызм знайшоў таксама ў некаторых літаратурах краін Азіі – Індыі, Кітаі, Японіі. У краінах Лацінскай Амерыкі, што вызваліліся ад каланіяльнага іга Іспаніі, рамантызм з’явіўся першай мастацкай плынню, якая выразіла нацыянальную ідэю. Узнікшы на стагоддзе пазней еўрапейскага, ён стаў носьбітам ідэй нацыянальнага вызвалення ў арабскіх літаратурах і інш.». Дарэчы, апошняе поўнасцю стасуецца і да беларускай літаратуры, толькі, на нашую думку, больш правамоцна ў дадзеным выпадку весці гаворку аб рамантычных рысах ў беларускай, шэрагу арабскіх і некат. інш. літаратурах свету ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. з улікам вылучаемых сучасным літаратуразнаўствам у развіцці сусветнай літаратуры гэтага часу г. зв. «неарамантычных» тэндэнцый. Сутнасць неарамантызму ў тым, што «ён не толькі генетычна і тыпалагічна бярэ пачатак ад рамантызму, але і непасрэдна з ім звязаны, працягвае яго, прычым як у праблемна-тэматычным, так і ў выяўленча-стылёвым планах. Непрыманне рэчаіснасці; моцная асоба, духоўна неўтаймоўная і часта адзінокая, што кіруецца ў сваёй дзейнасці альтруістычнымі ідэаламі; вастрыня этычнай праблематыкі; максімалізм і рамантызацыя пачуцця, страсці; напружанасць фабульных сітуацый; прыярытэт экспрэсіўнага пачатку над апісальным, эмацыянальнага – над рацыянальным; актыўны зварот да падзей мінулага, легенд і паданняў, фантастыкі, гратэску, экзотыкі, культываванне авантурна-прыгодніцкіх і дэтэктыўных сюжэтаў; і г. д. – характэрныя рысы неарамантызму, што дасягнуў росквіту ў 90-я гг. XIX ст.». Разам з тым, зазначае Е. Лявонава, «многае і адрознівала неарамантызм ад рамантызму; напрыклад, нашмат часцей пісьменнікі-неарамантыкі змяшчаюць сваіх персанажаў не ва ўмоўна-прыдуманы асяродак (як гэта рабілі рамантыкі), а ў амаль ці цалкам рэальны, толькі пры гэтым яны змушаюць героя, а разам з ім і чытача, адкрываць у звыклым, будзённым нечаканае і незвычайнае, карцінамі напружана-яркіх падзей процістаяць прозе існавання, «цвілі жыцця» (Гюстаў Флабэр). Героі неарамантыкаў – гэта найчасцей не тытаны і не казачна-міфічныя істоты, а персанажы, спароджаныя канкрэтнай рэчаіснасцю, толькі сапраўды шчодра надзеленыя моцай духу і высокімі памкненнямі. Іх барацьба набывае не столькі сусветна-метафізічны, колькі канкрэтна-сацыяльны або грамадска-палітычны характар». культура літаратура барока рэалізм

Найбольш моцна неарамантычныя тэндэнцыі выявіліся ў творчасці Р. Стывенсана, Р. Кіплінга, Дж. Конрада, А. Конан Дойла, Г. Хагарта, Л. Войніч (Англія), Г. Гаўптмана (Германія), Г. Ібсана, К. Гамсуна (Нарвегія), Дж. Лондана (ЗША), Ф. Гарсія Лоркі (Іспанія), С. Пшыбышэўскага (Польшча), ранняга М. Горкага, Л. Андрэева, М. Гумілёва, К. Бальмонта (Расія).

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
428
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее