74408 (Літаратура XIV-XV ст.)

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура XIV-XV ст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74408"

Текст из документа "74408"

Размещено на http://www.allbest.ru/

Літаратура XIV-XV ст.

ЗМЕСТ

1. Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця

2. Летапісы

3. Творы іншых жанраў

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця

Нягледзячы на багатыя традыцыі літаратуры даўняй Русі, станаўленне ўласна беларускай літаратуры адбывалася даволі марудна. Гэта было абумоўлена шматлікімі прычынамі, у першую чаргу запаволенасцю працэсу фарміравання беларускай народнасці, своеасаблівасцю і складанасцю яе гістарычнага шляху, характарам духоўнага жыцця ў сярэдневяковай Беларусі. Панаванне дагматычнай царкоўна-рэлігійнай ідэалогіі, нарматыўнай, уніфікуючай хрысціянскай эстэтыкі і традыцыйнага службовага пісьменства, а таксама манаполія кансерватыўнага духавенства на кніжную асвету давалі мала творчага прастору тагачасным пісьменнікам, стрымлівалі развіццё арыгінальнай літаратуры. Адным з асноўных сродкаў мастацкага асваення рэчаіснасці, выяўлення творчых сіл, думак і імкненняў народных мас, задавальнення іх эстэтычных пачуццяў і пазнавальных інтарэсаў па-ранейшаму служыў фальклор. Аднак важныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся на беларускіх землях на працягу XIV—XV ст., далейшы сацыяльны і культурны прагрэс выклікалі адпаведныя змены і ў духоўных запатрабаваннях розных слаёў насельніцтва. Само жыццё вымагала абнаўлення і творчага ўзбагачэння старых літаратурных традыцый, існуючага (пераважна іншаземнага паходжання) фонду пісьменства, асноўным зместам якога былі вечныя праблемы быцця і маральнага ўдасканалення чалавека. Час патрабаваў адпаведных актуальным задачам дня твораў, у якіх больш непасрэдна і канкрэтна адлюстроўвалася б гістарычнае жыццё народа і рэальнай асобы з пункту погляду іх нацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў. Свежыя павевы часу дабратворна ўплывалі на літаратуру, пераменлівая рэчаіснасць прымушала яе ісці ў нагу з жыццём, развівацца, хоць розныя кансерватыўныя фактары і тэндэнцыі моцна стрымлівалі яе альбо накіроўвалі ў іншым напрамку. Калі ж асобныя літаратурныя жанры адставалі ад жыцця і парывалі сувязь з часам, калі літаратура адрывалася ад роднай глебы і сваіх традыцый, то тады яны гублялі сваю актуальнасць, пераставалі развівацца і занепадалі.

Станаўленню ўласна беларускай літаратуры спрыяла таксама тая акалічнасць, што ў Вялікім княстве Літоўскім старабеларуская мова з XIV ст. была афіцыйна прызнана агульнадзяржаўнаю і стала важным сродкам грамадскіх зносін. Гэта садзейнічала шырокаму развіццю на Беларусі дзелавога пісьменства, мова якога была спачатку непасрэдным працягам свецкага стылю так званай старажытнарускай мовы, але дзякуючы моцнаму ўздзеянню жывой народнай гаворкі паступова набывала іншы характар і адыграла важную ролю ў выпрацоўцы ўласна беларускай літаратурнай мовы. Першымі помнікамі пісьменства, напісанымі па-беларуску, былі акты, граматы, лісты і іншыя свецкія творы службовага прызначэння. Адносна спрыяльныя культурна-гістарычныя ўмовы для развіцця беларускай літаратурнай мовы, якія склаліся на Беларусі ў XV—XVI ст., садзейнічалі яе пранікненню і ў рэлігійнае пісьменства. Дзякуючы гэтаму ўзнікла беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы і была значна звужана сфера пісьмовага ўжывання апошняй у тагачаснай Беларусі. Ужо ў XV ст. з'явіліся пераклады на беларускую мову розных твораў рэлігійнага характару («Жыццё Аляксея», «Пакуты Хрыста», «Аповесць пра трох каралёў» і інш.), у тым ліку і асобных кніг Свяшчэннага Пісання (Бібліі). Гэтыя пераклады не толькі засведчылі высокае творчае майстэрства першых беларускіх перакладчыкаў, але і паказалі вялікія лексіка-стылістычныя багацці і мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай літаратурнай мовы таго часу.

Беларуская старажытная літаратура, як і старажытнаруская, — дзецішча феадальнай эпохі і ў цэлым адносіцца да сярэдневяковага тыпу літаратур. Яна — прадукт уяўленняў і густаў людзей таго далёкага ад нас часу, чым і тлумачацца многія яе спецыфічныя асаблівасці.

Чалавека старажытнай пары не пакідала пачуццё незвычайнасці і велічы свету, асаблівай, сімвалічнай значнасці ўсяго, што ў ім адбываецца. Для яго нічога не было выпадковым, усё мела свой патаемны сэнс, было вынікам дзеяння добрых ці злых сіл, праявай ці знакам найвышэйшай волі, якая кіруе ходам гісторыі, прадвызначае лёс людзей. Паводле ўяўленняў таго часу, кожны чалавек — удзельнік не толькі зямной, грамадзянскай, але і «свяшчэннай» гісторыі. Аднак яго асабістае шчасце, яго будучы лёс шмат у чым залежыць і ад яго паводзін, ад яго ўласнага выбару, ад таго, як ён выконвае свяшчэнныя запаведзі. Вось чаму старажытная літаратура вылучаецца такой сур'ёзнасцю зместу, важнасцю тэм, ідэй, герояў. Вось чаму такое значнае месца займаюць у ёй маральна-этычныя праблемы, а ў цэнтры ўвагі стаіць чалавек, праблемы яго духоўнага ўдасканалення і сэнсу жыцця.

Паколькі ў эпоху Сярэднявечча аснову светапогляду вызначала хрысціянская рэлігія, якая была тады пануючай ідэалагічнай сілай, беларуская старажытная літаратура ў цэлым мела значную царкоўна-рэлігійную афарбоўку. У творах таго часу шмат якія праблемы вырашаліся, рэчаіснасць і чалавек адлюстроўваліся з пункту гледжання хрысціянскіх маральна-этычных прынцыпаў і ідэалаў. Пра гэта сведчаць самыя далёкія па часе і месцы ўзнікнення літаратурныя помнікі, ад твораў Кірылы Тураўскага, пісьменніка XII ст., і да рэфармацыйнай і палемічнай публіцыстыкі XVI—XVII ст.

Адна з найважнейшых асаблівасцей беларускай старажытнай літаратуры, карэннае адрозненне яе мастацка-эстэтычнай сістэмы ад мастацка-эстэтычнай сістэмы новай літаратуры — у спецыфіцы літаратурных жанраў. «У сярэдневяковай літаратуры, — пісаў вядомы рускі вучоны I.П. Яромін, — асобныя жанры яшчэ не паспелі набыць чыста «літаратурны» характар; апрача літаратурнага, яны мелі яшчэ і практычнае, «дзелавое» прызначэнне (жыціі былі цесна звязаны з культам святых; летапіс перш за ўсё служыў важным гістарычна-палітычным дакументам, якім карысталіся для даведак, для вырашэння таго ці іншага спрэчнага палітычнага пытання сучаснасці; красамоўства, прынамсі царкоўнае, таксама было цесна звязана з патрэбамі царкоўнага ўжытку)... Кожны жанр сярэдневяковай літаратуры быў адносна моцна скаваны пэўнымі правіламі, якія адпавядалі «дзелавой» сферы іх ужывання» (Еремин И.П. Литература древней Руси. М.; Л., 1966. С. 241.).

Службова-прыкладны характар жанраў сярэдневяковай літаратуры, дзелавы ўжытак твораў старажытнага пісьменства тлумачыцца асаблівасцямі самой эпохі Сярэднявечча, недыферэнцыраваным характарам грамадскіх адносін і грамадскай свядомасці таго часу, якому адпавядаў своеасаблівы сінкрэтызм розных відаў духоўнай дзейнасці чалавека. У літаратурных творах выяўляліся не толькі эстэтычныя, але і рэлігійна-філасофскія, грамадска-палітычныя погляды нашых продкаў, а таксама іх элементарныя навуковыя веды і ўяўленні пра акаляючы свет. Вось чаму ў гісторыю беларускай старажытнай літаратуры ўключаюцца творы, якія, паводле сучасных уяўленняў, не з'яўляюцца ўласна мастацкай літаратурай, як напрыклад, дакументальныя летапісы і дзённікі, прадмовы да кніг, царкоўна-рэлігійная палемічная публіцыстыка, асобныя, найбольш яркія службовыя лісты і некаторыя іншыя помнікі дзелавога пісьменства.

Своеасаблівая загадкавасць старажытнай літаратуры, якую адзначаюць даследчыкі і адчуваюць чытачы, тлумачыцца менавіта тым, што яна адначасова арганічна спалучала і пазнавальна-эстэтычную і службова-дзелавую функцыі, прычым апошняя была асноўнай. Выразная адасобленасць і нераўнамернасць развіцця, неаднолькавая роля і лёс розных літаратурных жанраў у эпоху Сярэднявечча крыецца якраз у іх дзелавой прыродзе, у іх непасрэднай залежнасці ад практычных патрэб жыцця тагачаснага грамадства. Таму пераход ад старой літаратуры да новай быў не толькі перамогай новых метадаў і прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці, новага светабачання, новай эстэтычнай сістэмы над сярэдневяковай. Ён азначаў адначасова і змену функцыянальнага прызначэння літаратуры, а менавіта канчатковую перамогу ў ёй мастацка-выяўленчай функцыі над службова-дзелавой.

З вышэй адзначанай адметнасцю беларускай стара-жытнай літаратуры цесна звязаны і яе своеасаблівы гістарызм. У аснову арыгінальных твораў XI—XVI ст. пакладзены, як правіла, рэальныя гістарычныя падзеі, а героямі ў іх выступаюць пераважна сапраўдныя асобы або героі, што прызнаваліся такімі. Мастацкае абагульненне ў гэтых творах будуецца на адзінкавых фактах, а тыпізацыя дасягаецца шляхам ідэалізацыі. Старажытная літаратура ўсходніх славян амаль не ведала адкрытага і свядомага вымыслу, вымыслу як метаду стварэння «другой рэчаіснасці», мастацкай праўды. Калі ж ён і ўжываўся, то выдаваўся і прымаўся лёгкаверным чытачом за чыстую, гістарычную праўду. Сапраўдны ж вымысел лічыўся выдумкай, фантастыкай, як у казках, дзе толькі свядома і дапускаўся.

Істотна адрозніваецца старажытная літаратура ад новай і характарам свайго развіцця. Новая літаратура знаходзіцца ў няспынным унутраным руху. Актыўна абнаўляюцца прынцыпы творчага падыходу да рэчаіснасці, спосабы і прыёмы мастацкага адлюстравання, вобразна-паэтычныя сродкі. Літаратурны прагрэс выяўляецца таксама ў змене аднаго кірунку іншым, у невычэрпнай разнастайнасці і няспынным абнаўленні індывідуальна-мастацкіх стыляў, у мастацкіх адкрыццях, якія робіць кожны вялікі пісьменнік, якія прыносіць кожны выдатны твор. У новы час найбольш цэніцца творча-самастойнае, арыгінальнае, непаўторнае, наватарскае.

Для старажытнага ж часу, наадварот, больш характэрна імкненне да традыцыйнага і ўмоўнага, да ўсталяваных норм і ўзораў, да гатовых мастацкіх форм і стылістычных трафарэтаў, да строгага захавання агульнапрынятых, асвечаных часам і аўтарытэтам продкаў этычных і эстэтычных правіл і прынцыпаў, літаратурнага этыкету. Вось чаму рэчаіснасць і чалавек у творах сярэдневяковай літаратуры ў аснове адналінейныя і статычныя, нягледзячы на знешні дынамізм дзеяння.

Па характары беларуская старажытная літаратура шмат у чым роднасная з фальклорам. Арыентацыя на традыцыйнае і ўмоўнае, на агульнапрынятае і ідэальнае, сінкрэтызм і ананімнасць, рухомасць тэксту твора і некаторыя іншыя асаблівасці выразна збліжаюць гэтыя два віды славеснага мастацтва як з'явы адной і той жа культурна-гістарычнай эпохі.

Разам з тым беларуская старажытная літаратура не была нейкай застылай, кансерватыўнай сістэмай. Яна таксама развівалася, бо развівалася жыццё, з якім яна была цесна звязана; аднак развівалася марудна, нераўнамерна, як і само сярэдневяковае грамадства. Развіццё гэтае адбывалася ў асноўным у межах адной і той жа эстэтычнай сістэмы. Кожны жанр старажытнай літаратуры меў свой прадмет, свае прынцыпы і сродкі адлюстравання, свой літаратурны стыль. З часоў Адраджэння, з часоў Скарыны ў беларускай літаратуры пачалі ўжо зараджацца і індывідуальныя пісьменніцкія стылі.

Беларуская старажытная літаратура непадобная да сучаснай і характарам бытавання твораў. Яны распаўсюджваліся пераважна ў рукапісных зборніках у адзінкавых экземплярах, таму шмат твораў не дайшло да нас, загінула. Пісалі спачатку на пергаменце, пазней, з XV ст., на паперы. Перапіска кнігі сярэдняга памеру і яе афармленне займалі некалькі месяцаў, таму ў даўнія часы кніга каштавала дорага і не мела шырокай чытацкай аўдыторыі: большасць людзей былі непісьменнымі. Яна стала больш даступнай толькі са з'яўленнем кнігадрукавання.

2. Летапісы

старажытнай беларуская літаратура

Летапіс быў найбольш значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. У летапісах і хроніках адлюстраваліся багатае гістарычнае жыццё нашага народа, вядучыя грамадска-палітычныя ідэі эпохі. Менавіта ў летапісным жанры даволі рана і ярка выявілася тэндэнцыя да развіцця, да творчага пераадолення старых літаратурных традыцый. У шматвяковай гісторыі летапісання на Беларусі як у люстры адбіліся некаторыя вельмі характэрныя асаблівасці і асноўныя заканамернасці развіцця ўсёй беларускай літаратуры эпохі феадалізму.

Кожны народ, дасягнуўшы пэўнага ўзроўню развіцця, пачынае ўсведамляць значэнне свайго гістарычнага быцця, сваёй мінуўшчыны, памяць пра якую неабходна захаваць для будучыні як важны сродак самапазнання і маральна-патрыятычнага выхавання пакаленняў у духу гераічных традыцый продкаў. Ствараюцца і перадаюцца праз стагоддзі міфы і легенды, сагі і быліны, паданні і песні, у якіх апяваюцца велічныя справы і ўчынкі герояў, раскрываецца гістарычнае мінулае народа. З узнікненнем пісьменства паэтычнае асэнсаванне гісторыі паступова саступіла месца больш дакладнаму і дакументальнаму яе апісанню. Хавальнікамі гістарычнай памяці, своеасаблівымі энцыклапедыямі гістарычных ведаў эпохі Сярэднявечча сталі аналы, хронікі, гісторыі, у якіх занатоўваліся найболын значныя падзеі пераважна грамадска-палітычнага жыцця асобных краін, народаў, княстваў, гарадоў, апісваліся жыццё і дзейнасць выдатных гістарычных асоб. Такімі помнікамі даўняга пісьменства, прысвечанымі роднай гісторыі, былі ва ўсходніх славян летапісы.

Своеасаблівасць летапіснага адлюстравання гісторыі ў апісанні пераважна гістарычна сапраўднага, рэальна былога, якое, як правіла, падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным, белетрызаваным, нярэдка пабудаваным на вусна-паэтычных паданнях і розных легендах асэнсаваннем мінулага. Сярэдневяковыя летапісцы апісвалі гісторыю з пункту гледжання свецка-рыцарскіх ці хрысціянска-аскетычных ідэалаў. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным сацыяльна-культурным асяроддзі з рознымі ідэйна-мастацкімі задачамі, таму вельмі разнастайныя паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанрава-стылявых асаблівасцей, форм і спосабаў гістарычнага апавядання.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5160
Авторов
на СтудИзбе
439
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее