73940 (Колер і свет у творчасці А. Салаўя), страница 2

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Колер і свет у творчасці А. Салаўя", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "73940"

Текст 2 страницы из документа "73940"

Першы з прапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на яго этымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе словы з колеравым значэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць ад лацінскага “lux”, які азначае “святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань - найбольш зручная база для ўтварэння адпаведнага тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названы лексемы, што маюць значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы, цемень). Такім чынам, усе словы, што абазначаюць колер і святло, - гэта адпаведна каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ў каларыстыцы існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, што дазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца толькі храматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольна вар’іравацца ў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцяў, светаўспрымання пісьменніка.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з’ява “колеравай індукцыі". Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывам сузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў. Як правіла, колеравая індукцыя мае месца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднацю колеравай індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію". Колеравая гармонія - гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасці рэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія - спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка ў значнай меры ілюструюць так званыя няўласныя якасці колеру, якія выкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумець тэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўству прынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі - астатнія спектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім - сіні колер. Як глухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі - ярка-чырвоны [2; 14].

З колеравай эстэтыкай цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожным колерам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, не мае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае. Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя сімвалы могуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манеры пісьменніка. Менавіта праз сімволіку колеру выяўляецца не толькі ўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.

Значыць, разгледжаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэму колера - і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можа быць выкарыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінгвістыцы, тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асобныя з тэрмінаў - у літаратуразнаўстве і культуралогіі.

Такім чынам, падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.

Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.


Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

Частотнасць ужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіх асаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў і эстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яго творчай манеры і светаўспрымання ўвогуле.

У творах (зборнікі вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”) адзначана 237 ужыванняў розных лексічных адзінак са значэннем колеру і святла. Сюды ж мэтазгодна ўключыць і лексіку з пераносным метафарычным значэннем.

Табліца 1: Частотнасць каларонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы

Каларонім

Назоўнік

Прыметнік

Дзеяслоў

Дзеепрыметнік

залаты

2

7

1

1

срэбны

3

6

зялёны

1

5

чырвоны

2

1

1

белы

1

10

1

сіні

5

5

сівы

3

шызы

1

1

чорны

6

шэры

2

4

блакітны

7

9

жоўты

1

пажоўклы

1

Такім чынам, выяўлена 86 ужыванняў каларонімаў. Акрамя пададзенай колькасці каларонімаў, што абазначаюць “чысты” колер, існуюць колеравыя кампазіты, якія ўяўляюць сабой камплекс узаемазвязаных кампанентаў, якія характарызуюць разнастайныя колеравыя ці светлавыя адценні:

Заслалі аранжава-мосяжнай коўдраю двор;

Я гляджу за вакно: панадворкі там жоўта-барвовыя;

Узняўшы бел-чырвона-белы сцяг.

Сярод уласнаколеравых вылучаецца група каларонімаў, якая абазначае колер апасродкавана, на аснове асацыятыўнай сувязі:

Раса лугоў, раса крыштальная;

Дзе новы ўсход пурпурая зарэе;

Ні шэрых вечароў, ні мутных ранняў;

Цвіці вяргіннаю зарой;

Колер такіх кампазітаў лёгка вызначыць праз супастаўленне з адпаведна афарбаванымі рэаліямі.

Найбольш частотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і пажоўклы.

Абсалютная большасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, што колеравыя лексемы выкарыстоўваюцца пераважна ў сваім звычайным граматычным афармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж, стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасці прадметаў і з’яў.

Неабходна таксама адзначыць той факт, што сустракаюцца каларонімы выражаныя адноснымі прыметнікамі (макаў цвет, вяргінная зара), а таксама прыметнікамі са ступенямі параўнання: сіней, бялей, зеляней (вышэйшая ступень параўнання); найсвятлейшае (найвышэйшая ступень параўнання).

Табліца 2: Частотнасць люксонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы

Люксонім

Назоўнік

Прыметнік

Дзеяслоў

Дзеепрыметнік

Ззяць, зігцець

3

11

знічка

2

іскрыцца

1

1

3

ясны

3

агністы

6

4

зорны

1

светлы

11

6

6

промні

6

2

ірдзець

1

цёмны

17

4

1

блекнуць

2

бліскучы

2

1

2

мігценне

2

4

тусклы

2

зыркі

3

яскравы

1

1

бражджыць

1

Найбольш частотна вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Паводле біблейскай міфалогіі, гэта найбольш важная сімволіка супярэчнасці быцця, яго глыбіннай таямніцы і знамянальных пераходаў. Паняцці “светлы" і “цёмны” маюць глыбокі трансцэндэнтны характар.

Як можна заўважыць, група люксонімаў больш шырока прадстаўлена лексемамі, якія маюць вельмі рэдкую паўтаральнась. Гэта адрознівае іх ад каларонімаў у паэзіі аўтара.

Найбольшай частнотнасцю (пасля названых антанімычных люксонімаў) вызначаюцца люксонімы, якія абазначаюць вышэйшую ступень праяўлення свету: ззяць, зігцець, агністы.

Калі гаварыць пра аднесенасць люксонімаў да пэўных часцін мовы, то найбольш часта яны выражаюцца назоўнікамі. Тлумачыцца гэты факт тым, што функцыянальна назоўнік здолны называць з’яву, прадмет, у тым ліку і тую, што мае дачыненне да свету і колеру.

2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

Як адзначаюць спецыялісты, усе колеры падзяляюцца на храматычныя і ахраматычныя. Да храматычных, ці асноўных, адносяць сем колераў вясёлкі - чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы; да ахраматычных - белы, чорны і ўсе шэрыя колеры.

Акрамя названых можна выдзеліць трэцюю - найменні колераў, што нельга аднесці ні да храматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.

Вялікую ролю ў сістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгрывае прыём “колеравага кантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцы каларонімаў у межах мікракантэксту.

Трэба звярнуць увагу на супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў. Так, прыметнікі “чорны” і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныя вочы, ночы; белы снег). Але ў паэзіі А. Салаўя названыя каларатывы выкарыстоўваюцца ў пераносным сэнсе.

Чорны колер звычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў у падсвядомасці кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы колер звязваецца аўтарам з міфалагічнымі істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнем пра грахоўнасць і Сатану:

І знікне чорны прывід Сатаны;

Чорнай сцёк упыр крывёй;

А ён прыходзіць знішчыць духа злога туды, дзе цемры йшчэ былое ўладанне;

Абагнаць натоўпы чорныя свавольных сценяў;

Кане ў змрок нячыстага спакуса;

Колькі думак нязбытных бярэ да сябе падысподняя цьма;

Дастаткова частотнымі з’яўляюцца выпадкі ўжывання прыметніка “цёмны", або назоўніка “цемра” у спалучэнні з назвамі істот, якія ў свядомасці людзей набліжаныя да нечага адмойнага, жахлівага, непрыемнага, прыносяць няшчасці:

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
428
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее