73907 (Канфесійная лексіка ў беларускай мове), страница 3

2016-07-29СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Канфесійная лексіка ў беларускай мове", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "контрольные работы и аттестации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "73907"

Текст 3 страницы из документа "73907"

Архангел - у хрысціянскай міфалогіі: анёл вышэйшага рангу;

Дзяк - у праваслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства4

Епіскап - вышэйшы сан ў хрысціянскай царкве, таксама асоба, якая мае гэты сан;

Ігумен - настаяцель праваслаўнага манастыра;

Іерэй - тое, што і свяшчэннік;

Духоўнік - свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-небудзь;

Духавенства - служыцелі рэлігійнага культу;

Іераманах - манах у сане свяшчэнніка;

Адэпт - паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння;

Артадаксальны - які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, паслядоўны;

Евангелле - раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста;

Вянчацца - уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

Значна радзей пласт канфесійнай лексікі прадстаўляюць лексемы, якія маюць не адно, а некалькі лексічных значэнняў. Так, сярод мнагазначных слоў часцей за ўсё сустракаюцца лексемы з двума - трыма значэннямі:

Апостал - 1. У хрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння;

2. Паслядоўнік і прапаведнік якой-небудзь ідэі;

3. Царкоўная кніга, якая змяшчае “Дзеянні” і “Пасланні апосталаў”;

Жрэц - 1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння;

2. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-небудзь;

Манаства - 1. Манаскае жыццё,

2. Манахі;

Грэх - 1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі,

2. Заганны ўчынак,

3. Грэшна, нядобра;

Дэман - 1. У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, д’ябал;

2. Увасабленне якой-небудзь страсці, захаплення, хаганы.

Але бываюць выпадкі, калі такіх значэнняў больш. Так, адзначана слова, якое мае 6 лексічных значэнняў:

Душа - 1. Унутраны, псіхічны стан чалавека, яго свядомасць,

2. Тая ці іншая ўласцівасць характару,

3. Натхніцель,

4. Пра чалавека,

5. Сяброўскі фамільярны зварот да каго-небудзь,

6. Самае галоўнае, сутнасць.

Асаблівасцю лексем з некалькімі лексічнымі значэннямі з’яўляецца тое, што іх прыналежнасць да разраду канфесійнай лексікі можа выяўляцца толькі ў адносінах да аднаго значэння. Так, напрыклад, слова духоўны (1. Які адносіцца да разумовай дзейнасці, дагаліны духу,

2. Царкоўны, які адносіцца да духавенства) толькі па другім значэнні можна аднесці да ліку канфесійнай лексікі. Слова езуіт (1. Манах - член каталіцкага ордэна,

2. Хітры, крывадушны, каварны чалавек) належыць да ліку зазначанага пласта лексікі паводле свайго першага значэння. З трох лексічных значэнняў, якімі валодае слова дар (1. Тое, што даецца бесклапотна, падарунак,

2. Талент, здольнасць,

3. Хлеб і віно, над якімі адбываецца хрысціянскае богаслужэнне) толькі трэцяе адносіць гэтае слова да пласта рэлігійнай лексікі.

Аднак, зафіксаваны таксама і словы, якія паводле абодвух (або ўсіх) сваіх значэнняў могуць быць аднесенымі да ліку лексем канфесійнага характару. Так, для прыкладу можна прывесці наступныя словы:

Маленне - 1. Дзеянне паводле значэння дзеялова маліцца, малітва,

2. Дзеянне паводле значэння дзеяслова маліць, просьба, малітва;

Абат - 1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра;

2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік;

Багаслоў - 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя,

2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.

Такім чынам, паводле семантычнай адзнакі рэлігійная лексіка падзяляецца на дзве нераўназначныя па колькасці ўваходзячых у іх лексем групы. Большасць лексем канфесійнага плана маюць толькі адно значэнне. У невялікай колькасці зафіксаваны таксама полісемантычныя лексемы канфесійнай групы.

Акрамя катэгорыі адназначнасці - мнагазначнасці слоў да семантычнай іх характарыстыкі належаць адносіны антаніміі і сінаніміі. Прааналізаваць дадзеныя адносіны на базе сабранага лексічнага матэрыялу можна наступным чынам. Як словы-антонімы варта разглядаць такія пары:

Багаслоўе (царкоўнае вучэнне пра бога і дагматы рэлігіі) - атэізм (адмаўленне існавання бога, адказ ад рэлігійных вераванняў);

Бог (паводле рэлігійных уяўленняў - вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварае свет і кіруе ім) - д’ябал (у рэлігійнай міфалогіі: злы дух, чорт, сатана, які пярэчыць богу);

Грэшнік (грэшны чалавек) - Бязгрэшны (які не рабіў грахоў);

Догмат (асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы) - ерась (адступленне ад афіцыйных царкоўных дагматаў).

Сінанімічнымі ў сваю чаргу можна назваць такія пары слоў:

Адзінабожжа - монатэізм;

Літургія - абедня;

Еўхарыстыя - прычашчэнне;

Боаслужэнне - царкоўная служба;

2.3 Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання

У аснове класіфікацыі сабранага намі лексічнага матэрыялу ляжыць падзел лексікі на словы ўласнамоўнага паходжання і запазычаныя. Варта зазначыць, што словамі ўласнамоўнага паходжання называем лексемы, якія належаць да індаеўрапейскага або праславянскага лексічнага фонду. Усе астатнія лексемы можна аднесці да ліку запазычанняў.

Так, на базе рэсурсаў агульнаўсходнеславянскай мовы ўзніклі наступныя словы:

Багаслоўе - царкоўнае вучэнне пра Бога і дагматы рэлігіі;

Бажок - статуэтка, якая ўвасабляе бажаство;

Бажыцца - клясціся імем бога, ужываючы слова “далібог”;

Душа - унутраны псіхічны стан чалавека, яго свядомасць;

Багародзіца - у хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста;

Асвяціць - зрабіць свяшчэнным, ушанаваць;

Абрад - сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый;

Абедня - набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня.

Запазычанымі словамі ў вызначаным намі лексічным матэрыяле можна назваць наступныя:

Атэізм - адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў;

Асанна - узнёслае ўслаўленне (першапачаткова: хвалебны выгук у малітве);

Апалагет - старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой;

Апакаліпсіс - адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету;

Абацтва - каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;

Анафема - пракляцце, адлучэнне ад царквы;

Аналой - высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы;

Амін - заключнае слова пропаведзі, малітвы;

Алілуя - у царкоўным богаслужэнні: хвалебны малітоўны выгук;

Алах - у магаметан: бог;

Біблія - збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігіі;

Ладан - пахучая смала некаторых трапічных дрэў;

Літанне - малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб застапніцтве;

Літургія - хрысціянскаецаркоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце.

Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ў колькасным плане больш пашыранай групай з’яўляецца група запазычаных лексем у межах раздзелу канфесійнай лексікі. Адрозніваюцца зазначаныя словы і па сваёй семантыцы. Так, сярод лексем лацінскага паходжання адзначаны назвы прадстаўнікоў царкоўнага і касцёльнага кіраўніцтва, назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, сектантаў, назвы членаў каталіцкіх ордэнаў, назвы прадметаў набажанства.


Заключэнне

У працэсе гістарычнага развіцця рэлігійная лексіка, зафіксаваная ў вядомых літаратурных помніках, пацярпела істотныя змены. Першапачаткова асновай яе фарміравання паслужылі кампаненты лексічнай сістэмы старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай) і стараславянскай моў.

Да індаеўрапейскага або праславянскага лексічнага фонду належаць лексемы бес, блуд, бог, вежа, вера.

Аднак асноўную частку лексічных адзінак данага тэматычнага аб’яднання скадаюць запазычанні. Даўнейшымі з іх з’яўляюцца словы грэчаскага паходжання. Яны трапілі ў мову беларускай пісьменнасці ў выніку існавання і шырокага распаўсюджання на славянскіх землях агульнаславянскіх моўных традыцыі, пачатак якой паклалі Кірыла і Мефодый. Таму эквіваленты грэчаскіх слоў можна знайсці ў стараславянскай і старажытнарускай мовах. Сярод царкоўнаславянізмаў адзначаны складаныя лексемы, якія калькіруюць ггрэчаскія арыгіналы. Шырока вядомы старабеларускай мове і словы, утвораныя пры дапамозе грэчаскіх прэфіксаў (архі-, анты-, прота-). Да грэцызмаў у пэўнай ступені можна аднесці і скалькаваныя з грэчаскай мовы складаныя лескемы, якія таксама маюць стараславянскія і старажытнарускія адпаведнікі і наяўнасць якіх з’яўляецца адметнай рысай помнікаў рэлігійнага зместу.

Лацінізмы пачалі пранікаць у старабеларускую мову пазней - пачынаючы з канца XV ст. Пераважна праз польскае пасрэдніцтва. Сярод лексем лацінскага паходжання адзначаны назвы прадстаўнікоў царкоўнага і касцёльнага кіраўніцтва, назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, сектантаў, назвы членаў каталіцкіх ордэнаў, назвы прадметаў набажанства.

Сярод лексем грэка-лацінскага паходжання вылучаны і фармальныя дублеты, якія ўзніклі ў выніку існавання розных шляхоў для пранікнення слоў з адной мовы-крыніцы. Такім чынам, узніклі розныя варыянты гучання і напісання гукаў, што абазначаліся літарай “бэта-віта".

Сярод запазычанняў старажытнага перыяду адзначаны словы яўрэйскага і цюркскага паходжання. Наяўнасць германізмаў, паланізмаў, чэхізмаў узыходзіць да перыяду фарміравання беларускай народнасці.

Ролю польскай мовы ў працэсе запазычвання лексікі, якая характарызуе асоб у адносінах да рэлігіі, трэба адзначыць асобна. Тут гаворка ідзе не толькі пра лексічныя запазычанні, але і пра граматычныя аспекты лексем.

Для дадзенай тэматычнай групы лексікі ўласціва надзвычай развітая варыянтнасць, у асаблівасці, фанематычная. Яна абумоўлена вялікай колькасцю запазычанай лексікі, бо на ўсіх этапах гісторыі мовы найбольшы працэнт няўстойлівасці знешняга аблічча слоў прыпадае на запазычаную лексіку.

Паводле семантычнай адзнакі рэлігійная лексіка падзяляецца на дзве нераўназначныя па колькасці ўваходзячых у іх лексем групы. Большасць лексем канфесійнага плана маюць толькі адно значэнне. У невялікай колькасці зафіксаваны таксама полісемантычныя лексемы канфесійнай групы.

Калі гаварыць пра семантыку, то можна прыйсці да высновы, што найбольшай тэматычнай групай з’яўляецца група, якая называе рознага роду абрады, малітвы, царкоўныя святы. Назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў таксама складаюць дастаткова шматлікую тэматычную групу.


Спіс літаратуры

1. Астапенка А. Беларуская мова ў царкве і палітыка // Наша слова, - 1998, - 18 лістапада, - С.3.

2. Басько В.У. Моўны сінкрэтызм старабеларускага рэлігійнага пісьменства (дыяхранічны аспект): аўтарэферат дыс.: 10.02.01. - Белорусский язык/ В.У. Басько, - Мн.: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2005. - 20 с.

3. Басько В.У. Уласнабеларускія фанетычныя асаблівасці ў мове помнікаў рэлігійнага пісьменства 16-18 стст. // Веснік БДУ. Сер.4. - 2003, - №2, С.34-38.

4. Будзько І.У. Рэлігійная лексіка старабеларускай мовы. Аутарэферат. - Мн.: НАН Беларусі, 1999

5. Будзько І.У. Семантыка-граматычная характарыстыка рэлігійных абстрэм у мове помнікаў беларускай пісьменнасці XV-XVIII стст. - У кн. Беларуская лінгвістыка. - 2003. - Вып.53.

6. Грыцкевіч А. Беларуская мова і царква (да пач.20 стагоддзя) / Анатоль Грыцкевіч // Наша слова. - 2008, - №29 (16 ліпеня), - С.2

7. Дзядова А.С. Рэлігійная лексіка ў старабеларускім перакладзе “Александрыі” пач. XVII ст. // Наука и образование в условиях социально-экономических трансформаций общества: сб. докладов. - Витебск, - 2001, - С.338 - 339.

8. Завальнюк У. Родная мова (Неабходнасць спраўляць набажэнствы на беларускай мове. З гісторыі мовы // Наша слова. - 1999. - 9 чэрвеня. - с.3.

9. Клімаў І.П. Іншаславянскія ўплывы на старабеларускую арфаграфію (на прыкладзе “Евангелля” В. Цяпінскага 1570-я гг.) // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі. Мат-лы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29-30 кастрычніка 2007 г. - Мн., 2007, С.102 - 107.

10. Лыч Л. Шлях беларускага слова і касцёл. Мова і рэлігія // Роднае слова, 2000, - №11, С.99-102.

11. Лыч Л. Царкоўнаславянская мова ў хрысціянскім богаслужэнні на Беларусі // Роднае слова, - 1996, - №4, С.142 - 151.

12. Лыч Л. Рэлігія і мова // ЛіМ. - 1991. - 19 ліпеня, 30 жніўня, 6 верасня.

13. Станкевіч Ян. Беларуская вымова царкоўнаславянскага пісьма // Спадчына, - 1992, - №2, С.54 - 58.

14. Не чужаніца, не родная - мова царкоўная... // Народная газета. - 1996, - 17-19 жніўня, С.8-9.

15. Цехановіч З. Рассып праменні свае хвалы... (Царкоўнаславянская мова) // ЛіМ, - 1997, - 8 жніўня, - С.5.

16. Чарота І. Беларуская мова і царква. - Мн. // ЛіМ, №11 - 2001. - 7 верасня, - С.7

17. Чарота І. Каб не прапаў скарб: (Беларусы і царкоўнаславянская спадчына). - Царк. слав. Мова // ЛіМ, - 1997. - 6 чэрвеня, - №23, - С.14-15.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5221
Авторов
на СтудИзбе
429
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее