73907 (Канфесійная лексіка ў беларускай мове)

2016-07-29СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Канфесійная лексіка ў беларускай мове", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "контрольные работы и аттестации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "73907"

Текст из документа "73907"

Змест

Уводзіны

Глава 1. Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы

1.1 Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі беларускай мовы

1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай

1.3 Семантычная класіфікацыя канфесійнай лексікі

Глава 2. Рэлігійная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы

2.1 Класіфікацыя рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай мовы паводле тэматыкі

2.2 Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі

2.3 Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання

Заключэнне

Спіс літаратуры


Уводзіны

Актуальнасць даследавання: апісанне слоўнікавага складу канкрэтнай мовы з пункту гледжання яго паняційна-канкрэтнай аднесенасці і гістарычнага развіцця з’яўляецца адной з актуальных праблем айчыннага мовазнаўства. Перавагай даследавання лексікі па тэматычных групах трэба лічыць магчымасць больш поўна і глыбока раскрыць семантычную структуру слоў на аснове аналізу іх паняційна-прадметнай аднесенасці. Менавіта тэматычная інтэрпрэтацыя лексічных адзінак паказвае, што семантычныя заканамернасці, як і многія іншыя моўныя працэсы, працякаюць у дынамічнай сінхраніі, што ўзнікненне і замацаванне намінатыўных значэнняў у словах адбываецца на аснове актыўна дзеючай у мове матэрыяльнай аналогіі.

Структурна-семантычны падыход і дыяхранічны аспект дазваляюць з максімальнай паўнатой і дакладнасцю прааналізаваць сувязі і адносіны паміж намінацыяй і рэаліяй (або паняццем), вызначыць семантычны аб’ём лексемы і лексіка-граматычныя сувязі слоў, адносіны паміж лексічнымі адзінкамі на макра - і мікраўзроўнях. Усебаковае тэматычнае апісанне лексікі ў дыяхранічным аспекце падрыхтуе базу для абагульняючых даследаванняў па гістарычнай лексікалогіі мовы.

Асобныя кампаненты тэматычнага разраду рэлігійнай лексікі ўжо былі даследаваны ў айчынным мовазнаўстве. Варта спыніцца на некаторых працах і праблемах, якія закранаюць у іх аўтары.

Праца І.У. Будзько “Семнтыка-граматычная характарыстыка рэлігійных абстрэм у мове помнікоў беларускай пісьменнасці XV-XVIII стст." Прысвечана аналізу абстрактнай лексікі старабеларускай мовы.

Выдзяленне ў складзе рэлігійнай лексікі разраду канфесійных абстрэм сведчыць аб надзвычайнай мнагапланавасці і шматаспектнасці гэтай тэматычнай групы. Вылучэнне абстрактных лексем звычайна праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага і граматычнага.

Разрад рэлігійных абстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактных назоўнікаў.

Аўтар аналізуе семантычны аб’ём назоўнікаў ВЕРА, а таксама прадуктыўнасць дадзенага назоўніка з пункту гледжання дэрывацыйных адносін.

Таксама спыняецца аўтар і на семантыка-граматычнай характарыстыцы дзеяслова ВЕРИТСЯ.

Субстантыў ГРЕХЪ выдзяляецца шырокім семантычным і дэрывацыйным спектрам у старабеларускай літаратурнай пісьмовай мове. Дэрывацыйная актыўнасць данага субстантыва сведчыць аб яго актыўным ужыванні ў помніках пісьменнасці старабеларускай мовы разнастайнага характару.

Шырокім семантычным спектрам карысталася ў старабеларускай мове лексема ЗАКОНЪ - асноўныя значэнні гэтых лексем непасрэдным чынам суадносяцца з рэлігійным бокам грамадства.

Аўтар прыходзіць да высновы: група рэлігійных абстрэм, што адлюстроўвае паняційную сферу канфесійнага светаадчування, увабрала ў сябе спецыфіку такой тэматычнай макрагрупы, як рэлігійная лексіка старабеларускай мовы. Сярод рэлігійных абстрэм не так многа лексем агульнаславянскага паходжання (вера, закон), аднак іх дэрывацыі, семантычныя і жанравыя паказчыкі значна вышэй, чым у адпаведных запазычанняў.

Запазычаныя рэлігійныя абстрэмы ўзыходзяць ў асноўным да лацінскай мовы, аднак сустракаюцца і грэцызмы (анафема, тэалогія).

Праца Яна Станкевіча “Беларуская вымова царкоўнаславянскага пісьма” прысвечана разгляду фанетычных асаблівасцяў царкоўнаславянскай мовы.

У ІХ стагоддзі старабеларуская мова ўжывалася ў царкве, таму дастала нізоў царкоўнаславянскай мовы. Каб наблізіць царкоўнаславянскую мову да іншых славянскіх моў народы з самага пачатку гаварылі, пісалі, чыталі, спявалі на ёй. Урэшце, царкоўнаславянская мова пачала вымаўляцца па-беларуску.

У дадзенай працы падаюцца прыклады правапісу царкоўнаславянскіх слоў, а ў дужках тыя ж прыклады, паводле іх вымаўлення па-беларуску.

Аўтар засяроджвае ўвагу на тым, што ў гутарковай мове юс вялікі вымаўляецца як - у (ю), а малы - як а.; націскное ь - вымаўляецца як е, а ненаціскное ъ - як о.

Таксама звяртаецца ўвага на канчаткі 3-яй асобы дзеяслова адз. і множн. ліку, якія вымаўляюцца мякка (відзіць, носіць).

У канцы работы праведзены фактычна трансрыбіраваны тэкст “Верую” у беларускай вымове.

Аб’ектам даследавання ў працы А.С. Дзядовай “Рэлігійная лексіка ў старабеларускім перакладзе “Александрыі” пачатку XVIII ст. ” з’яўляецца рэлігійная лексіка ў найбольш цікавых і самабытных помніках. Выкарыстаныя ў творы (“Александрыя" пач. XVIII ст) “канфесіянальня назвы" служылі ў старажытнасці для абазначэння розных паняццяў і рэалій са сферы рэлігійнага жыцця.

Лексема БОГ з’яўляецца, на думку аўтара, паняційным, арганізуючым цэнтрам. У кантэксце перакладу гэтая назва даволі часта набывае канкрэтнае ўвасабленне. Таксама звяртае аўтар увагу на лексіка-семантычную групу назваў прадстаўнікоў царкоўнага кіраўніцтва і царкоўных пасад (архірэй, дыякан).

Разнастайнымі ў семантычных адносінах з’яўляюцца ў “Александрыі” назвы рэлігійных паняццяў, культавых абрадаў і атрыбутаў царкоўнай службы (анёл, ерась, малітва, удзячнасць).

Аўтар разглядае канфесійную лексіку, размяжоўвае яе на групы ў залежнасці ад паходжання: праславянская (ігумен, жрэц), запазычаная праз польскую мову грэцызмы - ангел, дякъ. А таксама выдзяляе групу ўласнапольскіх лексем: балвохвальство.

У працы В. У Басько “Уласнабеларускія фанетычныя асаблівасці ў мове помнікаў рэлігійнага пісьменства 16-18 стст. ” Даследуюцца шляхі развіцця мовы старабеларускай рэлігійнай пісьменнасці XVI - XVII стст. Разглядаюцца выпадкі перадачы на пісьме найбольш яскравых рысаў беларускай фанетычнай сістэмы, прасочваюцца агульныя тэндэнцыі і дынаміка развіцця мовы царкоўных кніг.

Працэс дэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства, які ажыццяўляецца шляхам выцяснення архаічных кніжнаславянскіх рыс распаўсюдзіўся і на мову царкоўных кніг. Адразу парушыць традыцыю ў гэтым кансерватыўным па форме жанры было немагчыма.

Аўтар звяртае ўвагу на перадачу на пісьме такіх фанетыных рыс, якімі беларуская мова найбольш выразна адрозніваецца ад іншых славянскіх моў (“аканне", “дзеканне", “цеканне”, падаўжэнне зычных, пераход в - ў, л - ў, у - ў, зацвярдзенне губных, шыпячых).

Аўтар прыводзіць табліцу, у якой прадстаўлены рысы, якія найбольш яскрава дэманструюць дынаміку мовы. Прааналізаваны матэрыял ілюструе агульную тэндэнцыю да фанетызацыі правапісу і дэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства. Можна ўбачыць яскрава акрэсленую тэндэнцыю да “дэцаркоўнаславянізацыі" мовы рэлігійнага пісьменства і пашырэння адлюстравання ў тэкстах уласнабеларускіх фанетычных асаблівасцей.

Акрамя разгледжаных вышэй, варта звярнуць увагу на працу А. Грыцкевіча “Беларуская мова і царква (да пачатку ХХ стагоддзя) ”. У дадзенай працы сцвярджаецца думка пра тое, што нацыянальная мова застаецца адной з фундаментальных каштоўнасцей, якія складаюць неабходныя ўмовы для існавання і развіцця нацыі.

Надзённай, на думку аўтара, з’яўляецца праблема суадносінаў беларускай мовы і царкоўнага жыцця. Беларусы тут маюць багаты досвед. Гэтае пытанне разглядалася нашымі грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі, якія прыйшлі да высновы аб неабходнасці беларусізацыі царквы і не толькі з пункту гледжання нацыянальных і грамадскіх адносін, але і з тэалагічна-царкоўнага пункту гледжання.

Аўтара закранае пытанне раўнапраўнасці беларускай мовы ў рэлігійным жыцці з царкоўнаславянска ў часы існавання Уніяцкай царквы (1596 - 1839). Пра гэты факт сведчыць выданне на беларускай мове “Катэхізіса".

У XVI ст. Езуіты карысталіся беларускай мовай у навучанні. Рэфармацыя XVI ст. Ахапіла толькі верхавіну грамадства, уплывовую частку магнацтва. Але асобныя яго дзеячы ўжывалі і беларускую мову.

У ХХ стагоддзі вызначаліся сваёй самасвядомасцю каталіцкія святары. Такім чынам, вяртанне святароў да роднай мовы праяўлялася разам з развіццём адраджэнскага руху. Усё гэта спрыяла збліжэнню царквы і народа.

Рэлігійную лексіку мовы можна падзяліць на тры вялікія групы. Першую варта назваць агульнарэлігійнай. Яна ўключае словы, што называюць паняцці, якія належаць усім монатэістычным рэлігіям (Бог, душа, малітва). Другую групу складаюць словы, што называюць паняцці, якія датычуцца ўсіх хрысціянскіх канфесій. Для прыкладу тут варта прывесці наступныя словы Святая Троіца, Святы Дух. Трэцюю групу прадстаўляюць словы, што называюць паняцці з асобных рэлігійных плыняў - так, па-рознаму называюцца часткі храма, служыцелі культу.

Дзеля ўсебаковага разгляду канфесійнай лексікі варта ўсталяваць і вызначыць наступны накірунак гэтага працэсу:

1. этымалогія слова і далейшае развіццё яго значэння;

2. кампанентны склад яго семантыкі;

3. месца паняцця, што абазначаецца гэтым словам у сістэме рэлігійнага светаадчування.

Мэтай работы з’яўляецца характарыстыка рэлгійнай лексікі, аналіз яе спецыфікі і асаблівасцей.

У суадносінах з мэтамі работы можна вызначыць і яе асноўныя задачы:

1. Даць азначэнне паняццю “канфесійная лексіка" і ў суадносінах з гэтым адабраць фактычны матэрыял, неабходны для аналізу;

2. Вызначыць асноўныя функцыі азначанага пласта лексікі;

3. Класіфікаваць моўны матэрыял і ахарактарызаваць яго з пункту гледжання паходжання.

Для класіфікацыі рэлігійнай лексікі намі быў сабраны моўны матэрыял (102 адзінкі) на базе “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. У 5 т., - Мн., Савецкая энцыклапедыя, - 1979".


Глава 1. Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы


1.1 Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі беларускай мовы

Па колькасці складаючых кампанентаў тэматычны разрад рэлігійнай лексікі - адзін з самых буйнейшых у старабеларускім слоўніку. Мова з’яўляецца люстэркам жыцця народа, а беларуская літаратурна-пісьмовая мова XIV - XVIII стст. была літаральна прасякнута рэлігійнай тэматыкай. Канфесіянальная лексіка ўключае кампаненты рознага этымалагічнага і храналагічнага размеркавання. Аб’яднаны яны наяўнасцю агульнага элемента ў семантычным аб’ёме - элемента сакральнасці. Такі элемент, адметную рысу могуць мець у сваёй семантыцы лексемы, якія абазначаюць асобу (бог, епіскап), прадмет, аб’ект культу (апокрыф, кадзіла, стула), дзейнасць, функцыю (крэсціць, пасвячаць), уласцівасць, прыкмету (святы).

Сакральны элемент можа запаўняць сем антычны аб’ём пэўнай лексемы калі дэсігнат цалкам і поўнасцю належыць канфесіянальнай сферы (апостал, літанія), і, наадварот, прыкмета сакральнасці можа складаць толькі частку семантыкі слова, часта зусім нязначную (неба, чаша). Поліканфесіянальны характар літоўска-беларускага грамадства абумовіў стракаты склад рэлігійнай лексісі старабеларускай мовы.

У межах тэматычнага разраду рэлігійнай лексікі старабеларускай мовы вылучаны лексемы, якія належаць да розных плыней веравызнання, што тлумачыцца поліканфесіянальным характарам тагачаснага грамадства. Тэрміны праваслаўя старабеларуская мова атрымала ў спадчыну ад старажытнарускай і царкоўнаславянскай моў, тэрміны каталіцтва і пратэстантызму прыйшлі з латыні праз польскае пасрэдніцтва, адпаведна мусульманства характарызуюць цюркізмы [7; 338].

Царкоўнаславянізмы і словы са старажытнарускага лексічнага фонду, а таксама лексемы грэчаскага і яўрэйскага паходжання складаюць больш старажытны пласт рэлігійнай лексікі старабеларускай мовы, а лацінізмы, германізмы, паланізмы фіксуюцца помнікамі беларускафй пісьменнасці ў канцы XV і на працягу XVI стагоддзя - з часоў пранікнення і распаўсюджвання каталіцызму на Беларусі.

Большая частка рэлігійных лексем монасемантычная, пазбаўлена дэрывацыйнай актыўнасці, ужыта ў помніках канфесіянальнага характару, што набліжае іх да разраду тэрмінаў.

Адсутнасць у сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль паловы старабеларускіх рэлігійных лексем тлумачыцца хутчэй экстралінгвістычнымі фактарамі. І наадварот, актыўнае існаванне іх у вуснай народнай мове сведчыць аб надзвычайным уплыве рэлігіі розных канфесій на свядомасць носьбітаў мовы.

З пункту гледжання жанрава-тэматычнай класіфікацыі, пласт рэлігійнай лексікі магчыма размежаваць на некаторыя групы:

назвы чыноў нябеснай іерархіі (Бог, апостал, д’ябал);

назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў (біскуп, епіскап);

назвы манахаў, членаў манаскіх ордэнаў (бенедыктын, інак);

назвы прарокаў, прапаведнікаў, шматпакутнікаў, знаўцаў Свяшчэннага пісання (праведнік, прапаведнік, мучанік);

назвы асоб у залежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання (захаднік, праваслаўнік, уніят);

назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў (апостат, волхв, бязбожнік).

З усіх тыпаў лексічных класаў тэматычныя групы маюць найбольш цесную сувязь з адпаведнымі фрагментамі пазамоўнай рэчаіснасці. Словы, адлюстроўваючы пэўным чынам тыя або іншыя “адрэзкі рэчаіснасці", звязаны паміж сабой, як узаемазвязаны і з’явы самой рэчаіснасці. Дзякуючы гэтым “пазамоўным" сувязям, словы аб’ядноўваюцца ў групы, якія можна назваць “тэматычнымі".

Шэраг даследчыкаў у якасці крытэрыяў вылучэння тэматычных груп называюць наяўнасць у слоў дэнататыўнага тыпу значэння, прычым паводле свайго граматычнага статусу гэтыя словы належаць звычайна да лексіка-граматычнага разраду назоўнікаў.

Апошнім часам мовазнаўчая літаратура звяртае ўвагу яшчэ на некалькі асаблівасцей тэматычных лексічных груп: відавочная лёгкасць з якой яны вылучаюцца даследчыкамі лексічнай семантыкі і пэўны суб’ектывізм і нават апрыёрнасць у іх вылучэнні, што звязана з адсутнасцю апоры на сінтагматычныя структуры самой моўнай рэчаіснасці.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5168
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее