73907 (574168), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Некаторыя тэматычныя групы ўласцівыя толькі рэлігійнай лексіцы (напрыклад, назвы малітваў, назвы перыядаў посту), некаторыя з’яўляюцца часткай адпаведных тэматычных груп агульнаўжывальнай лексікі (напрыклад, тэматычная група “Назвы царкоўнага адзення і галаўных убораў” з’яўляецца састаўной часткай больш вялікай па аб’ёму тэматычнай групы “Назвы адзення і галаўных убораў”) [7; 339].
Усе элементы тэматычных груп з’яўляюцца гіпонімамі ў адносінах да загалоўка групы. Гэта слова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў тэматычнай групы значэнне, звычайна знаходзіцца не ў плоскасці тэматычнай групы, а як бы над ёй.
Гіпера-гіпанімічныя адносіны назіраюцца паміж элементамі і на больш нізкіх ярусах тэматычных груп.
1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай
Калі гаварыць пра разрад абстрактнай рэлігійнай лексікі, то трэба адзначыць, што выдзяленне ў складзе рэлігійнай лексікі разраду канфесіянальных абстрэм сведчыць аб надзвычайнай мнагапланавасці шматаспектнасці апошняй. Сфера рэлігі, сапраўды, ахапіла многія галіны чалавечай культуры і матэрыяльнай дзейнасці: ад назваў грэшнікаў, ерэтыкоў да ўсепаглынаючага паняцця вера; ад назваў прадметаў культу да рознага роду найменняў з вобласці варажбы і чараўніцтва.
Вылучэнне абстрактных лексем праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага і граматычнага. Граматычны крытэрый прадвызначае адсутнасць у рэлігійных абстрэмформ Pluralia, а таксама немагчымасць спалучэння іх з займеннікамі кожны, усякі.
Семантычны крытэрый вельмі важны пры даследаванні нематываваных абстрэм: абстрактныя назоўнікі - словы, якія называюць адцягненыя паняцці, уласцівасці, якасці, дзеянні, стан [4; 7].
Большую чстку абстрактных назоўнікаў складаюць словы, матываваныя прыметнікамі і дзеясловамі. Сярод марфалагічных сродкаў, утвараючых рэлігійныя абстрэмы, адзначаны суфіксы - ние/нье; - енье/ение; - ость; - ство. Аднак абапірацца ў вылучэнні абстрактнай лексікі толькі на марфалагічны крытэрый не варта, паколькі трэба ўлічваць полісемію і сіметрыя марфемнага знака.
Спрэчным з’яўляецца пытанне аб уключэнні ў разрад рэлігійнай абстрактнай лексікі слоў, што абазначаюць назвы прасторавых паняццяў у сувязі з рэлігійнымі ўяўленнямі. З пункту гледжання чалавека веруючага, гэта значыць, абапіраючыся на семантычны крытэрый, такога роду лексемы можна аднесці да канкрэтных назоўнікаў: яны называюць пэўныя тэрыторыі і месцы навакольнага асяроддзя. Аднак граматычны крытэрый, наадварот, сведчыць аб адцягненым характары гэтых слоў: яны не маюць форму Pluralia.
Разрад рэлігійных абстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактных назоўнікаў. Такое падпарадкаванне можна лічыць ступенню моўнай іерархіі на лексічным узроўні. Па сваіх семантычных уласцівасцях рэлігійныя абстрэмы не звязаны з пазамоўнай прадметносцю, яны адлюстроўавюць пэўны бок чалавечага светапогляду і светаадчування.
1.3 Семантычная класіфікацыя канфесійнай лексікі
Разгледжаныя намі лексічныя кампаненты на беларускай глебе працягвалі сваё семантычнае развіццё: спрашчэнне або ўскладненне семантычнай структуры.
Асноўная кольксць рэлігійных лексем (75%) характарызуецца монасемантычнасцю, што набліжае іх да разраду тэрмінаў, калі прыняць погляд на тэрмін не на як асобую лексему, а як на від функцыянавання лексічнай адзінкі. З адназначнасці лексічнай адзінкі вынікае наяўнасць “сіметрыі" моўнага знака: поўная адпаведнасць знака і азначаемага (сігніфіката і дэнатата), што надае адназначным найменням прыкмету тэрміналагічнасці.
Словы са складанай семантычнай структурай можна падзяліць на тры катэгорыі. Да першай адносяцца мнагазначныя лексемы, усе структурныя семантычныя элементы якіх належаць да канфесіянальнай сферы (апостал, бог, царква). Полісемантычныя лексемы другой катэгорыі ўключаюць структурныя элементы, якія належаць да няроднасных тэматычных груп (агульнаўжывальнай лексікі, канцылярскай, юрыдычнай, музычнай і інш).
У сістэме значэнняў полісемантычных лексем назіраюцца наступныя пераўтварэнні:
А) пераход ад абстрактнага да канкрэтнага:
Устав - “правіла, нормы паводзін” - “царкоўная кніга”;
Святость - “уласцівасць святога" - “прадмет набажэнства”;
Собор - “собранне людзей" - "будынак, у які м прахлдзіць гэтае сабранне”.
Б) Пераход ад канкрэтнага да абстрактнага:
Костел - “храм" - “хрысціянства"
Крест - “прадмет, сімвал хрысціянскага культу” - “хрысціянства".
Не толькі вялікі аб’ём канфесійнай лексікі, але і шырыня самой канфесіянальнай сферы, якая закранае духоўны і матэрыяльныя бакі чалавечай дзейнасці абумовілі спецыфічныя, складаныя адносіны ўнутры разглядаемага тэматычнага разраду. Тут назіраюцца адносіны падпарадкавання (цэлае-частка), апазіцыі (аушаўлёны - неадушаўлёны, канкрэтнае - абстрактнае), антаніміі, рода-відавая дыферэнцыяцыя.
Істотную частку найменняў складаюць устойлівыя спалучэнні слоў і апісальныя звароты, што тлумачыцца імкненнем мовы да найбольшай дакладнасці ў адлюстраванні лексічнымі сродкамі аб’ектыўнай рэчаіснасці.
Помнікам старабеларускай пісьменнасці шырока вядомы ўстойлівыя спалучэнні іменнага тыпу, галоўны кампанент якіх выражаецца субстантывам (евангелле непрестольное) [4; 18].
З’яўляючыся семантычным ядром устойлівых спалучэнняў слоў з рэлігійнай семантыкай, неакаторыя агульнаўжывальныя лексемы пераходзяць у разрад канфесіянальнай тэрміналогіі (слово судное, сосуд церковный).
Глава 2. Рэлігійная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы
2.1 Класіфікацыя рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай мовы паводле тэматыкі
З пункту гледжання жанрава-тэматычнай класіфікацыі, пласт рэлігійнай лексікі магчыма размежаваць на некаторыя групы. Так, сабраны намі матэрыял уключае наступныя падзелы паводле тэматыкі:
1. Назвы чыноў нябеснай іерархіі (Алах, апостал, архангел, Багародзіца, багіня, Бог, дэман, д’ябал, месія). Варта таксама зазначыць, што акрамя агульнапрынятых літаратурных назваў да гэтай тэматычнай групы можна аднесці словы з народнай гаворкі (Божухна - ужываецца як форма звароту да Бога).
2. Назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў. Дзеля размежавання адценняў лексічных значэнняў наступных лексем варта падаваць іх адразу са значэннямі, указанымі ў слоўніку:
Айцец - служыцель культу (святы айцец) - пачцівы зварот да служыцеля культ;
Бацюшка - поп, святар;
Дзяк - у праваслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства; псаломшчык.
Духоўнік - свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-небудзь;
Дыякан - у праваслаўнай царкве: ніжэйшае духоўнае званне, памочнік свяшчэнніка ў часы царкоўнай службы;
Епіскап - свяшчэнны сан у хрысціянскай царкве, таксама асоба, якая мае гэты сан;
Жрэц - 1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннік, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння;
2. - Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-небудзь;
Ігумен - настаяцель праваслаўнага манастыра;
Іерэй - тое, што і свяшчэннік;
Абат - 1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра,
2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік.
Акрамя названай вышэй групы слоў, лічым мэтазгодным уключыць у зазначаную групу яшчэ і наступныя лексемы:
Матушка - жонка свяшчэнніка (пападдзя);
Багаслоў - 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя;
2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.
Таксама зафіксавана лексема, якая называе сукупнасць прадстаўнікоў царкоўнага кіраўніцтва: духавенства - служыцелі рэлігійнага культу.
У дадзенай групе звяртае на сябе ўвагу наўнасць сінанімічных лексем: матушка - пападдзя; бацюшка - поп, святар; іерэй - свяшчэннік; дзяк - псаломшчык. Важным з’яўляецца такі факт, што адно са слоў у сінанімічным радзе - запазычанае, а другое - уласнамоўнае. Паходжанне слова напрамую звязана з частотнасцю яго ўжывання ў жывой мове: відавочна, што лексема ўласнамоўнага паходжання ўжываецца часцей.
3. На базе сабранага лексічнага матэрыялу вылучаюцца таксама назвы манахаў, членаў манаскіх ордэнаў:
Манах - член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны вобраз жыця;
Іераманах - манах у сане свяшчэнніка;
Езуіт - 1. Манах - член каталіцкага ордэна,
2. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.
Як і ў папярэдняй групе, зафіксавана слова, якое абазначае зборнае паняцце, называе групу цалкам: манаства - 1. Манаскае жыццё,
2. Манахі.
4. Адносна невялікай колькасцю лексем прадстаўлена група, што ўключае назвы асоб у залежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання, сект:
Евангеліст - 1. Укладальнік евангелля;
2. Член секты евангельскіх хрысціян;
Духабор - член адной з рэлігійных сект, якія адмаўляюць абрады праваслаўнай царквы;
Баптыст - паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і дагматы царквы;
Акрамя тых лексем, што непасрэдна называюць прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і сект, у дадзеную групу мэтазгодна ўключыць словы, якія ў цэлым называюць такіх прыхільнікаў:
Артадаксальны - які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, паслядоўны;
Адэпт - паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння.
4. Сярод шэрагу сабранага лексічнага матэрыялу варта вызначыць назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў:
Бязбожны - 1. Які не прызнае існаванне Бога,
2. Неймаверны, несумленны.
Богаадступнік - той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў Бога;
Гяур - у мусульман: чалавек іншай веры.
5. Асобна вылучаецца група слоў, якія называюць розныя рэлігійныя збудаванні, тэрытарыяльныя адзінкі:
Абацтва - каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;
Епархія - царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй;
Мінарэт - вежа мячэці, з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву;
Манастыр - 1. Абшчына манахаў, якая маючы свае землі і капітал, утварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю,
2. Царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне;
Малельня - памяшканне або пакой, у якім моляцца;
Лаўра - назва буйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкоўваюцца найвышэйшай царкоўнай уладзе - Сіноду.
6. Дастаткова шырока прадстаўлена група слоў, што абазначаюць прадметы царкоўнага абіходу:
Ладан - пахучая смала некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў;
Лампада - невялікая пасудзіна з кнотам на паплаўку і алеем, якая запальваецца перад абразамі;
Іканастас - сцяна з абразамі святых, якая аддзяляе алтар у праваслаўнай царкве;
Ідал - статуй, якому пакланяліся язычнікі як бажаству;
7. Вялікай у колькасным значэнні з’яўляецца група лексем, што называюць рознага роду малітвы, абрады, царкоўныя святы:
Літанне - 1. Малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб заступніцтве;
2. Доўгае, манатоннае пералічванне чаго-небудзь.
Літургія - хрысціянсае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня;
Малебен - кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыку;
Маленне - дзеянне паводле дзеяслова маліцца;
Меса - тое што і імша;
Еўхарыстыя - тое, што і прычашчэнне;
Екцення - шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя веруючых;
Благавешчанне - адно з веснавых хрысціянскіх свят.
Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што найбольшай тэматычнай групай з’яўляецца група, якая называе рознага роду абрады, малітвы, царкоўныя святы. Назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў таксама складаюць дастаткова шматлікую тэматычную групу.
2.2 Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі
Увесь сабраны лексічны матэрыял у залежнасці ад колькасці значэнняў, пададзеных у слоўніках, можна падзяліць на дзве вялікія групы. Калі лесема мае толькі адно лексічнае значэнне, то яна належыць да групы монасемантычных лексем, калі ж яна мае два і больш значэнняў - да групы полісемантыных.
Для канфесійнай лексікі звычайна належаць словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне. Так, для ілюстрацыі пададзенага вышэй факта варта прывесці наступныя прыклады лексем:
Месія - у іудзейскай і хрысціянскай рэлігіях - пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад зла і пакут;