71537 (Культура Беларусі у другой палове XVI ст.)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Культура Беларусі у другой палове XVI ст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "культура и искусство" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "культура и искусство" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "71537"

Текст из документа "71537"

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI СТ.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI - XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:

1) другая палова XVI ст. - актыўны рэфармацыйна-гуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з сацыяльна-прак-тычнай дзейнасцю;

2) канец XVI - першая палова XVII стст. - гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і ўсталяванне барока1;

3) другая палова XVII - XVIII стст. - панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

Асвета і кнігадрукаванне XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных трады-цый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэ-станцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі - лацінская, грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.

Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

У канцы XVI - першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах звы-чайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні "Азбукі" (у 1574 г. у Львове - Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні - Лаўрэнціем Зізаніем) і "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.

Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні), Ку-цейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месца займалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага, вучэбная і іншая літаратура), а таксама палемічныя выданні, накіраваныя супраць контррэфармацыі, царкоўна-рэлігійнай уніі, паланізацыі.

У 1586 г. у Лоску быў выдадзены "Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля" на лацінскай мове, а ў 1589 г. - "Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці". "Сентэнцыі" ўзвялічвалі чалавечы розум, веды, асуджалі невуцтва, кар'ерызм, марную трату часу, заклікалі да карыснай дзейнасці.

Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну - у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове "Малітвы паўсядзённыя", "Буквар", "Часаслоў". У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў "Псалтыр". У літаратуры апісаны 18 яго выданняў.

У другой палове XVII ст. кірылічнае кнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаў у галіне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надала грамадска-этычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цей вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.

Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы "Літоўская флора" (1781).

Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Разам з рэдкімі і старажытнымі кнігамі, творамі антычных паэтаў і мысліцеляў, працамі французскіх асветнікаў знаходзіліся рукапісы базыльянаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў. Залы бібліятэкі ўпрыгожваліся вырабленымі на радзівілаўскай мануфак-туры ў Свержані бюстамі старажытных філосафаў. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук - 14 892 кнігі, без уліку гравюр, карт і нот.

У Нясвіжскай бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх - Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. На думку даследчыкаў, ён адносіцца да Уладзіміра-Суз-дальскага летапісання XIII ст., па зместу блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Рукапісная копія, якая падаравана Янушу Радзівілу нейкім Станіславам Зяньковічам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XV ст. Радзівілаўскі летапіс быў названы так па імені яго ўладальніка Багуслава Радзівіла. Другая назва летапісу - Кёнігсбергскі, бо з 1669 г. ён знаходзіўся ў бібліятэцы г. Кёнігсберга.

У 1761 г., калі рускае войска за-няло горад, летапіс у якасці тра-фея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук у Пецярбургу.

Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў Шчорсах (цяпер -Навагрудскі р-н), у маёнтку магната Храптовіча. У яго бібліятэцы захоўваліся перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгіналы пісьмаў Хмяльніцкага да казакаў, дзённік польскага пасольства ў Расіі за 1686 г., дзённік Марыны Мнішак і іншыя дакументыі.

У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакумен-таў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т.зв. Літоўскай метрыкі - дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя дакументы нясвіжскага архіва адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве захоўваліся пісьмы Людовікаў XV і XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага, Пятра 1 і інш. Дакументы архіва напісаны на старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах.

Бібліятэкі, зборы кніг і гістарычных дакументаў знаходзіліся так-сама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншых магнатаў. Іх сядзібы станавіліся цэнтрамі культурнага жыцця краю.

Літаратура. Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага света-погляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова са-ступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмак-ратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу.

Беларуская рэфармацыя і контр-рэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш.

Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмо-вай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкаль-ную рацыяналістычную крыты-ку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў "Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры" (1576 г., Лоск). У гэтым впг" улйалрті-ваў чадавечуіа.ппыпод.ійзыежяаьіступяу пупрятіь.нйдяадмогавй. Боскай Троіцы, з пазіцый антрапацэнт-рызму тлумачыў маральны выбар чалавека: не страхам перад замагільным жыццём ці пасмяротнымі пакутамі, а розумам і свядомасцю. Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыват-ную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залеж-насць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыяналь-най самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.

XVI - XVII стст. нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620) - беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казанні" ("Казанне двое", Еўе, 1615; "Ка-занне на пахаванне князя В.В.Галіцына", Вільня, 1619; прадмова да кнігі Фікарыя "Вертаград душэўны", Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.

Сапраўдным змагаром за праўду паўстае перад намі Афанасій Філіповіч праз свой "Дыярыуш", які, па сутнасці, з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважан-няў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобраз-ным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. Большую частку твораў А.Філіповіч напісаў у варшаўскай турме, калі быў прыгаво-раны да пакарання смерцю. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства. Аба-ронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага наро-даў, прыхільнік і прапаведнік саюзу з рускім народам, А.Філіповіч выступіў са сваім палымяным словам напярэдадні нацыянальна-вызва-ленчай барацьбы'беларускага і ўкраінскага народаў пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

Побач з "Дыярыушам" А.Філіповіча да мемуарнай літаратуры адносяцца "допісы" аршанскага старосты Філона Кміты-Чарна-быльскага (1530 - 1587), мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Еўлашоўскага (1546 - 1616). Дзелавыя "допісы" Кміты-Чарна-быльскага членам рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя і грамадска-палітычныя справы Маскоўскай Русі - сапраўдныя літаратурныя творы, дзе рэляцыі, паведамленні, разважанні аб лёсе радзімы тонка спалучаюцца з мастацкімі дэталямі і фарбамі. Мемуары Еўлашоўскага, у якіх раскрываюцца дэталі Лівонскай вайны праз яе ўсведамленне і бачанне аднаго з удзельнікаў шля-хецкай узаемаеднасці, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай і трагічнай эпохі.

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славу-тай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і наро-даў - Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Новай з'явай у беларускай літаратуры была палітычная са'уздаг-"Прамова Мялешкі", "Ліст даАбуховіча". АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваенна-палітычную бяздарнасць,прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але і яго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слушную думку: прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар "Ліста" прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія, як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.

Складаны шлях ттряіртпў беларускі верш: ад любоўнай лірыкі, вер-шаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнай паэзіі, якая вызначалася ідэйна-тэматыч-най і жанрава-стылявой разна-стайнасцю (эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянская лірыка). Ананімная лірычная паэма "Ля-мант на смерць Лявона Карповіча" ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. За-ключная частка "Ляманта" мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравай паэтычна-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5137
Авторов
на СтудИзбе
440
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее