43336 (Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "книги и методические указания", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43336"

Текст 2 страницы из документа "43336"

Значнае месца ў яго даследчай дзейнасці займала мовазнаўчая тэматыка. У працы “Граматычны нарыс беларускай гаворкі вёскі Чудзіна, Слуцкага павета Мінскай губерні” (1911) А.Сержпутоўскі на аснове матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцый 1906–1907 гг., а таксама назіранняў больш ранняга перыяду, зрабіў усебаковае апісанне важнейшых асаблівасцей гаворкі вёскі ў адпаведнасці з праграмай пад рэдакцыяй Я.Карскага, выдадзенай Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН. Нарыс пачынаецца ўступам з геаграфічнымі і этнаграфічнымі звесткамі пра вёску Чудзін, затым ідуць раздзелы, прысвечаныя фанетыцы, словаўтварэнню, марфалогіі, сінтаксісу і лексіцы мовы яе жыхароў. Багаццем фактычнага матэрыялу вызначаецца раздзел “Матэрыялы для слоўніка”. У ім больш за 2 з паловай тысячы слоў і фразеалагізмаў, аб’яднаных у 35 семантычных груп. Матэрыял пададзены без тлумачэння значэння.

Збіраннем лексікі А.Сержпутоўскі займаўся ўсё жыццё. Ён склаў два слоўнікі народнай мовы. Першы слоўнік сам аўтар кваліфікаваў як дадатак да “Зборніка беларускіх прыказак і прымавак”. За гэтыя дзве працы, прадстаўленыя Рускаму геаграфічнаму таварыству, даследчык быў узнагароджаны Малым залатым медалём. Рукапіс слоўніка, на жаль, не захаваўся. Пра яго памер, характар, лінгвістычныя вартасці можна меркаваць толькі па водгуку Дз.К.Зяленіна. Рукапіс займаў 158 старонак вылікага фармату і змяшчаў каля 4 тыс. слоў. Дз.Зяленін лічыў, што гэта не дадатак да “Зборніка прыказак і прымавак”, а самастойная праца. Значэнні слоў раскрыты пры дапамозе рускіх адпаведнікаў і апісальна. Дз. Зяленін ухваляў вельмі дакладны запіс прыказак, прымавак і слоў з поўным захаваннем усіх фанетычных і граматычных асаблівасцей мясцовай гаворкі і раіў аўтару зрабіць больш поўны слоўнік, уключыўшы матэрыял з прыказак і прымавак. Страчана была і другая лексікаграфічная праца А.Сержпутоўскага – “Кароткі слоўнік беларускай дзіцячай мовы”. Вядома, што гэты слоўнік быў завершаны ў канцы 1918 г. і перададзены ў Аддзяленне рускай мовы і славеснасці АН СССР, якое прыняло пастанову аб яго выданні пад рэд. Я.Карскага. Магчыма, праца была пераслана Інбелкульту і загінула ў Вялікую Айчынную вайну.

У савецкі час А.Сержпутоўскі працягваў экспедыцыі па Беларусі, збіраў мясцовую лексіку і перадаваў яе слоўнікавай камісіі Інбелкульта, якая ў 1927 г. адзначыла яго грашовай узнагародай за 1357 слоў-картак высокай якасці.

У 1918 г. А.Сержпутоўскі выступіў на старонках часопіса “Чырвоны шлях” з артыкулам “Да пытання пра беларускую арфаграфію”, дзе звярнуў увагу лінгвістаў на неабходнасць навуковай распрацоўкі і прыняцця адзіных і абавязковых для ўсіх правапісных правілаў. У 1926 г. А.Сержпутоўскі ўдзельнічаў у рабоце Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, быў членам 2-х яе камісій – графічнай і правапіснай. Ён быў прыхільнікам увядзення ў беларускі алфавіт асобных літар для абазначэння афрыкат [дз], [дж], паслядоўнікам Б.Тарашкевіча ў правапісе чужаземных слоў.

Сярод ненадрукаваных лексікаграфічных прац трэба адзначыць беларуска-польска-рускі слоўнік Я.Ціхінскага. Аўтар працаваў над слоўнікам 40 гадоў свайго жыцця. Я.Ціхінскі зарэгістраваў 200 тыс. слоў і іх варыянтаў. Слоўнік змяшчаў беларускую лексіку ўсіх слаёў грамадства, пераважае лексіка Магілёўшчыны – радзімы аўтара. Словы падаюцца лацінскімі літарамі, зрэдку падаецца транскрыпцыя кірыліцай. У 1920 г. слоўнік збіраліся надрукаваць у 16 тамах. Падчас Вялікай Айчыннай вайны праца загінула. Зараз вядома толькі яе частка (каля 125 тыс. слоў).

У архівах знойдзена і такая лексікаграфічная праца як “Рукапіс Апанаса Вінцэсева Ярушэвіча №2. Расейска-беларускі слоўнік”. Яго аўтар – А.В.Ярушэвіч – у дарэвалюцыйныя гады працаваў дырэктарам Маладзечанскай семінарыі і займаўся складаннем слоўніка і пытаннямі правапісу беларускай мовы. У рукапісе – больш за 12 тыс. рускіх слоў, змешчаных у алфавітным парадку. 9505 слоў маюць беларускія адпаведнікі (пераклад).

Такім чынам, этналінгвістычныя і дыялекталагічныя распрацоўкі беларускай мовы пачатку ХХ ст. значна паглыбілі ўяўленне аб яе асаблівасцях у тагачасных навуковых колах і сярод шырокай грамадскасці.

Тэма: Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя

У пачатку ХХ ст. працягвалася публікацыя помнікаў беларускага пісьменства. Старажытныя летапісы, рэлігійныя творы, палемічная літаратура, якая адшуквалася ў розных архівах і кнігасховішчах, перавыдавалася звычайна з пэўнымі гісторыка-філалагічнымі каментарыямі. Пры апісанні помнікаў давалася агульныя характарыстыка іх мовы. Гэта спрыяла стварэнню спецыяльных даследаванняў моўных асаблівасцей помнікаў.

У гісторыі беларускай мовы, як і іншых галінах беларускага мовазнаўства, асаблівае месца належыць Я.Ф.Карскаму, які, даследаваўшы вялікую колькасць помнікаў беларускага пісьменства, выявіў галоўныя рысы мовы старога беларускага пісьменства, паказаў яго сувязь з жывой гаворкай, даў гістарычнае асвятленне змен у беларускай мове.

Вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі ўсходнеславянскіх моў унёс акадэмік А.А.Шахматаў. У межах сваіх даследаванняў ён заўсёды звяртаўся да беларускай мовы і займаўся яе даследаваннем. Называючы беларускую мову то”языком”, то “наречием”, ён заўсёды лічыў яе самастойнай моўнай адзінкай. Важнейшай крыніцай гісторыі мовы А.Шахматаў лічыў жывыя народныя гаворкі. Для назірання над імі і для іх вывучэння ён ажыццяўляў нават паездку ў Мінскую губерню.

Тэма: Развіццё беларускай мовы і мовазнаўства ў 20-я гг.ХХ ст.

20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэта час, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Нездарма гэты непрацяглы па часе перыяд асобна вылучаецца пры перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Моўная палітыка папярэдніх стагоддзяў, якая праяўлялася ў забароне афіцыйнага функцыянавання беларускай мовы, адукацыі на ёй, прывяла да таго, што ў пачатку ХХ стагоддзя наша мова заставалася недастаткова распрацаванай. Такая моўная сітуацыя не задавальняла тагачасных пісьменнікаў і мовазнаўцаў. І таму ў 20-я гады найбольш адукаваная частка беларускай інтэлігенцыі актыўна ўключылася ў працэс удасканальвання літаратурнай мовы. Стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі і абстрактнай лексікі, здольнай абслугоўваць разнастайныя сферы жыцця рэспублікі, далейшая распрацоўка сістэмы стыляў, вырашэнне пытанняў культуры маўлення станавіліся гістарычнай неабходнасцю.

У 20-я гады на старонках часопiсаў "Полымя", "Узвышша", "Маладняк" і іншых неаднаразова абмяркоўваліся праблемы ўпарадкавання лексікі літаратурнай мовы. Адной з асноўных крынiц яе папаўнення, на думку тагачасных моваведаў, павiнна была быць народная мова, паколькi "толькi вёска, глухая, цёмная вёска на працягу шмат вякоў у чыстаце захоўвала свой найдаражэйшы скарб – беларускую мову", у той час як на мове жыхароў гарадоў i мястэчак – найбольш адукаванай часткi беларускага грамадства – палiтычныя абставiны i моўная палiтыка папярэднiх часоў пакiнулi свой адбiтак.

Таму невыпадкова распачалася спецыяльная работа па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод тых, хто займаўся вывучэннем беларускіх гаворак і распрацоўкай беларускай дыялекталогіі неабходна назваць Я.Ф.Карскага, П.А.Растаргуева, П.А.Бузука, Я.В.Воўк-Левановіча, С.Некрашэвіча, Я.Станкевіча, А.Шлюбскага і іншых. Вынікам плённага вывучэння дыялектнай мовы стала выданне некалькіх слоўнікаў. У 1927 годзе выйшаў "Віцебскі краёвы слоўнік" М.І.Каспяровіча, у 1929 годзе – "Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны" М.В.Шатэрніка. У гэты ж час І.К.Бялькевічам быў сабраны вялікі каштоўны матэрыял для "Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны", выдадзенага толькі ў 1970 годзе, які даследчыкі называлі "сапраўдным скарбам, у якім адлюстравана жывая моўная стыхія беларусаў, што жывуць на левабярэжжы Дняпра".

Але, безумоўна, рэсурсаў народнай мовы не магло хапiць для слоўнiка беларускай лiтаратурнай мовы, каб функцыянаваць у розных стылях і абслугоўваць усе сферы жыцця. У артыкуле "Пра нашу лiтаратурную мову" У.Дубоўка сфармуляваў асноўныя тэарэтычныя прынцыпы развiцця беларускай мовы. У артыкуле, у прыватнасцi, гаворыцца, што ў лiтаратурнай мове павiнны функцыянаваць словы жывой народнай мовы, якiя сустракаюцца на значнай тэрыторыi Беларусi, трапныя мясцовыя словы, або так званыя "паветалiзмы", калi ў лiтаратурнай мове яны не маюць дасканалага адпаведнiка, прафесiйныя назвы, калi яны не маюць вузкаспецыяльнага значэння, а таксама старыя словы, якiя маюць каранёвыя сувязi з жывой мовай i здольныя ўзбагацiць лiтаратурную мову новым адценнем значэння. Пажаданым У.Дубоўка лiчыў уводзiць у мову наватворы, але пры гэтым адзначаў, што новае слова павiнна быць створана "на падставе законаў беларускай народнай мовы i на падставе iснуючых у мове слоў". Свае меркаванні адносна крыніц папаўнення лексічнага складу выказвалі М.Байкоў, Я.Лёсік, В.Ластоўскі, Я.Станкевіч і іншыя. Яны ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы, у прыватнасці, яе лексічнай сістэмы. С.Некрашэвіч у артыкуле "Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы" пісаў: "Асноўным грунтам павінна быць мова народная... Толькі ўнікнуўшы ва ўсе таямніцы народнай мовы і народнага духу, пісьменнік зможа ўнесці нешта новае ў скарбніцу роднай мовы. Гэтым новым могуць быць краёвыя словы і фразеалагічныя звароты, якія да гэтага часу не ўжываліся ў літаратурнай мове".

Актыўна абмяркоўвалася і праблема запазычанай лексікі. В.Ластоўскі лічыў, што "адраджоная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў, калі кожнае паняцце будзе перакладзена згодна псіхіцы нашай мовы; калі формы слоў і будова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаным нам ад нашых прапрашчураў. Мова, гэта аблічча душы народу і гэтае аблічча народнай душа нельга брыдзіць прылепккамі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысцейшым, тым прыгажэйшым і здаравейшым". У такім жа рэчышчы фармуляваў свае прынцыпы адносна развіцця беларускай мовы і Я.Лёсік. Прызнаючы, што "...няма і ня можа быць такое мовы, каб яна магла абысьціся запасам адных толькі родных слоў", у той жа час ён пісаў: "Бяда ня ў тым, што літаратурная мова часам пазычае чыжыя словы; пазычыць трэба, калі іх няма. Памен паасобнымі словамі адбываецца паміж усімі культурнымі народамі. Але зусім неразумна браць чужыя словы, калі ёсць свае, беларуская. горш за ўсё, што пераймаючы чужыя сынтаксычныя формы, чужыя фразэолёгічныя звароты, наша літаратурная мова адрываецца ад народнага (дыалектычнага) грунту ды становіцца штучнай, няжывой, мёртвай, няздольнай зьмяняць ды развіваць свае факты". Тагачасныя тэарэтычныя распрацоўкi былi ўзяты за аснову практычнай дзейнасцi і выкарыстоўваліся у лексікаграфічнай працы. Усяго на працягу 20-х гадоў было выдадзена каля сотні разнастайных слоўнікаў беларускай мовы.

У 1921 годзе ўрадам рэспублікі была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, галоўнай задачай якой была выпрацоўка тэрмінаў па ўсіх галінах навукі. Спачатку аб’ём работы абмяжоўваўся патрабаваннямі сярэдняй школы, а пазней быў пашыраны да ўсёй нацыянальнай тэрміналогіі. У рабоце ўдзельнічалі аўтарытэтныя вучоныя, пісьменнікі і грамадскія дзеячы (Я.Купала, Я.Колас, С.Некрашэвіч, М.Байкоў, географы М.Азбукін, А.Смоліч, фізік А.Міцкевіч і іншыя). Асноўным рэсурсам для стварэння беларускай нацыянальнай тэрміналогіі бачылася жывая народная гаворка, таму для азбору народна-гутарковых сродкаў рассылаліся спецыяльныя інструкцыі. З-за недахопу толькі гэтых крыніц для работы прыцягваліся і рускія слоўнікі. Адносна работы па стварэнню нацыянальнай тэрміналогіі М.Байкоў пісаў: "...няма чаго баяцца перакладу чужаземных тэрмінаў у нашу мову, і ў падставе гэтай працы дадзены зусім грунтоўныя матывы, але разам з тым ясна, што, па-першае, ня можна быць фанатычным пры замене слоў сваімі роднымі і з нецярплівасцю адносіцца да чужога толькі таму, што гэта – чужое, не сваё, а па-другое, наша тэрміналагічная праца павінна набыць сабе пэўнае прынцыповае абаснаванне". На працягу 1922–30 гг. выйшлі 23 выпускі Беларускай навуковай тэрміналогіі, прысвечаныя матэматыцы, геаграфіі, граматыцы, псіхалогіі, логіцы, літаратуразнаўству і г.д., якія спрыялі далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці і давалі магчымасць на практыцы праверыць жыццядзейнасць тых ці іншых тэрмінаў. Асобна выходзілі і іншыя тэрміналагічныя даведнікі: "Дзелавод. Узоры афіцыйных папер, слоўнік тэхнічна-канцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды" С.Серады (Мінск, 1926), "Слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі" (Мінск, 1929), "Слоўнік хімічнай тэрміналогіі" (Мінск, 1929) і інш. Тэрміналагічныя слоўнікі, створаныя ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя, "нягледзячы на іх невялікі памер і шматлікія недахопы, адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. Змешчаныя ў іх тэрміны захаваліся да нашых дзён і сталі базай для стварэння новых тэрмінаў".

У новых гістарычных умовах узнікла патрэба ў перакладных слоўніках агульнаўжывальнай лексікі, якія б адлюстравалі новыя словы для абазначэння розных паняццяў. Складаючы слоўнікі, беларускія мовазнаўцы не толькі абапіраліся на спадчыну, вяртаючы старабеларускія словы, але і вельмі актыўна выкарыстоўвалі патэнцыяльныя магчымасці беларускай мовы, займаліся словатворчасцю.

Адным з першых перакладных слоўнікаў 20-х гадоў стаў "Руска-беларускі слоўнік" братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, першае выданне якога адбылося ў Смаленску ў 1918 годзе, а другое (са значнымі дапаўненнямі і праўкамі) – у Вільні ў 1921 годзе. Нельга не адзначыць і "Невялікі беларуска-маскоўскі слоўнік" М.Гарэцкага, які быў выдадзены ў Вільні ў 1919 годзе, а потым двойчы перавыдаваўся – у Вільні ў 1921 годзе і ў Мінску ў 1925 годзе. У 1924 годзе ў Коўне вядомы беларускі грамадскі дзеяч і вучоны В.Ластоўскі выдаў "Практычны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" (перавыдадзены ў Мінску ў 1990 годзе). Гэты слоўнік вызначаўся сярод іншых пэўнай эксперыментальнасцю: аўтар імкнуўся даць да рускага слова некалькі беларускіх эквівалентаў, сярод якіх нярэдка былі словы, узятыя з народнай мовы, у тым ліку і малавядомыя, і нават утвораныя штучна. Плённа працаваў над удасканаленнем лексічнай сістэмы беларускай мовы і складаннем слоўнікаў М.Байкоў. У сааўтарстве з М.Гарэцкім ён падрыхтаваў "Практычны расійска-беларускі слоўнік", які двойчы выдаваўся ў Мінску – у 1924 і 1926 гадах. М.Байкоў разам з С.Некрашэвічам выдалі "Беларуска-расійскі слоўнік", які быў падрыхтаваны па заданню Інбелкульта ў кароткі тэрмін – за чатыры месяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцы дата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы – 1926). Пазней (у 1928 годзе) гэтымі ж аўтарамі быў выдадзены самы значны на той час "Расійска-беларускі слоўнік", які адыграў выключна важную ролю ва ўдасканаленні лексічнай сістэмы беларускай мовы. Да асобных рускіх слоў тут прыводзілася 5-6 і нават больш беларускіх адпаведнікаў для перадачы разнастайных адценняў значэння. Выходзілі ў той час і менш значныя па аб’ёме лексікаграфічныя працы: "Беларуска-расійскі слоўнік " М.Каспяровіча (Мінск, 1925), "Расійска-беларускі слоўнічак дзеля чыгуначных мясцкомаў" Л.Вашкевіча (Магілёў, 1926), "Каманды па беларуску" (Браслаў, 1920), беларуска-польскі слоўнік Podręczny białorusko-polski słownik Друцкага-Падбярэскага (Wilno, 1929), перакладны сямімоўны слоўнік на нямецкай мове, у якім побач з лексікай нямецкай, польскай, рускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай прыводзілася і беларуская лексіка (Лейпцыг, 1918). Пытанне аб аўтарстве "Сямімоўнага слоўніка" з’яўляецца спрэчным, паколькі ў самім слоўніку дакладных звесткак пра гэта няма. Верагодна, гэты слоўнік – вынік калектыўнай працы, і ў перакладзе на беларускую мову аб’ёмнай картатэкі прымалі ўдзел некалькі чалавек. "Сямімоўны слоўнік" з’явіўся, па-сутнасці, першай спробай стварэння шматмоўнага лексікону з уключэннем беларускай мовы, што, вядома, спрыяла апрацоўцы беларускага лексічнага матэрыялу.

Арыентацыя на розныя гаворкi беларускай мовы абумовіла наяўнасць у тагачасных слоўніках вялікай колькасці беларускіх сінонімаў у якасці эквівалентаў да рускіх назваў. Як ужо адзначалася, адным з вызначальных фактараў палітыкі нацыянальна-культурнага адраджэння ў 20-я гады быў прынцып выкарыстання ў словатворчасці магчымасцей беларускай мовы, фарміраванне лексічнай сістэмы на ўласнай моўнай аснове. Слоўнікі 20-х гадоў прапаноўвалі для ўвядзення ў моўную практыку новыя словы, што нярэдка выклікала дыскусii аб мэтазгоднасці ўжывання некаторых з іх. Такім чынам, работа па выпрацоўцы лексічных сродкаў вялася актыўна. Хуткія, фарсіраваныя тэмпы работы па выпрацоўцы лексічных сродкаў беларускай мовы сталі прычынай пэўных памылак і недахопаў, але праца беларускіх мовазнаўцаў у станаўленні і развіцці беларускай лексікі заслугоўвае высокай ацэнкі. Пры ўсіх сваіх недахопах перакладныя слоўнікі 20-х гадоў мінулага стагоддзя былі для свайго часу значным лексікаграфічным дасягненнем і адыгралі станоўчую ролю ў культурным і навуковым жыцці рэспублікі. Зараз яны прыцягваюць увагу грамадскасці не толькі як гістарычныя помнікі. З іх і ў наш час ёсць што ўзяць для ўзбагачэння і ўпарадкавання лексічных сродкаў беларускай мовы. Нельга не пагадзіцца з меркаваннем, што слоўнікі 20-х гадоў ХХ стагоддзя павінны быць для нас не толькі музеем, але "гаючай крыніцаю, што надасць новыя сілы параненай і знясіленай нашай мове, каб зажыла–закрасавала поўным жыццём на прасторных абшарах Беларусі".

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее