60348 (Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "60348"

Текст из документа "60348"

Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў

секцыя сацыялогія

ЗМЕСТ

Уступ………………………………………………………………….....

Даследаванне дасведчанасці вучняў……………………………...........

Аналіз рэзультатаў даследавання…………………………………........

Заключэнне……………………………………………………………......

Літаратура……………………………………………………………........

Уступ

Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб’ядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі, якую яны вымушаны былі весці не па сваёй віне.

Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай 60 гадоў назад. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў.

Блізкасць 60-гадовага юбілею Перамогі зноў ускалыхнула хвалю грамадскага інтарэсу да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мільёны людзей ва ўсім свеце перагортваюць яе старонкі, насычаныя крывёю, імкнуцца ўлічыць урокі мінулага, каб даць адказы на выклік сучаснасці. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цьмянее ў вачах грамадства, наадварот, набывае большы сэнс, становіцца больш рэльефным на фоне сучасных палітычных рэалій.

Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час інтэнсіўна распрацоўваецца ў СМІ, выдаюцца шматлікія кнігі, брашуры, артыкулы аб вялікай Перамозе. Нярэдка інфармацыя (асабліва ў СМІ) падаецца даволі супярэчлівая, што выклікае сур’ёзную палеміку. Сёння, як гэта не прыкра, не толькі за мяжой, але і ў нашай літаратуры няма адназначнай ацэнкі Вялікай Айчыннай вайны і дасягнутай ў ёй перамогі. Разам з прызнаннем сусветна-гістарычнага значэння перамогі над фашызмам усё больш гучыць меркаванняў, якія наогул адмаўляюць ёй у станоўчай ацэнцы. Чуюцца нават галасы аб дарэмнасці супраціўлення фашысцкаму нашэсцю, аб памылковасці пазіцыі заходніх краін, што сталі на бок Савецкага Саюза. На думку прыхільнікаў такіх сцвярджэнняў, супраціўленне фашызму і перамога над ім мелі рэгрэсіўнае значэнне, паколькі затрымалі крушэнне камуністычнага рэжыму. Адсюль вынікае, што і ўласаўцы, і паліцэйскія, і дзезерціры, і іншыя здраднікі былі дальнабачнымі, прагрэсіўнымі людзьмі, бо яшчэ тады пачалі барацьбу супраць сталінскага рэжыму, а тыя, хто змагаўся на фронце, у партызанах, падполлі, большасць нашага народа, аказаліся несвядомай, непаўнацэннай масай.

Нягледзячы на гістарычную абсурднасць і амаральнасць такіх меркаванняў, ад іх нельга адмахвацца, таму што гістарычны нігілізм, скажэнне сапраўдных фактаў, тэндэнцыйны каментарый у друку, на тэлебачанні, у школьных і студэнцкіх падручніках прымушаюць недасткова інфармаваных людзей верыць усёй гэтай бязглуздзіцы.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа, часткова незадавальненнем адказамі на многія пытанні, якія ўжо вырашаны нашым часам.

Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму пераканаўчым падцвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванні сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброенныя Сілы.

Але ў апошнія гады прыкметна пацішэла патрыятычная дзейнасць у нашых школах, маладзёжных арганізацыях. Усё гучней сталі чуваць галасы скептыкаў: “Пра вайну шмат навыдумляна”, “Гэта тэма ўжо надакучыла”, “Не варта было змагацца за тое, што мы маем сёння”, “Мы змагаліся не за тое, што трэба”...

Крыўдна і балюча слухаць такія думкі ад юнакоў, якія не бачылі вайны, не зведалі ўсіх пакут. Аднак моладзь – гэта люстэрка грамадства, і калі мы размаўляем пра недахопы ў патрыятычным выхаванні, то карані іх неабходна шукаць у неэфектыўнай працы педагогаў, вучоных, палітыкаў.

Маладое пакаленне беларусаў выхоўваецца ва ўмовах палітычнай нестабільнасці ў свеце, моладзь з’яўляецца найменш устойлівай часткай насельніцтва. Таму яна жыва ўспрымае ўсе палітычныя і сацыяльныя хваляванні ў грамадстве, у тым ліку і негатыўныя. Мы павінны абараніцца ад негатыўнага ўплыву неанацызму, навязвання ілжывага ўспрымання Другой сусветнай вайны, умалення ролі савецкага народа ў справе Вялікай Перамогі.

У апошнія часы сусветнае супольніцтва сутыкнулася з феноменам неанацызму, які праяўляецца ў частковым апраўданні фашызму, праслаўленні былых членаў арганізацыі “Ваффен СС” і рэанімацыі яе расавай і нацыянальнай нецярпімасці. Самае дзіўнае, што нават некаторыя палітыкі і навукоўцы спрабуюць перапісаць гісторыю. Напрыклад, прэзідэнт Латвіі В.Віке-Фрэйберга заявіла аб сваім незадавальненні тым, што правядзенне міжнароднага святкавання 60-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй адбудзецца ў Маскве, бо змаганне Савецкай арміі з фашысцкімі захопнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, па яе словах, латышы ўспрымаюць як савецкую акупацыю, рэабілітуючы такім чынам латышскіх ветэранаў СС.

Калі палітыкі такога высокага ўзроўню дапускаюць рэабілітацыю фашысцкіх зверстваў, то гэта знаходзіць свой адбітак і на выхаванні сучаснай моладзі. У свядомасці маладых людзей, якія зусім не ведаюць вайну, фарміруюцца нігілістычныя адносіны да мінулага. Напрыклад, не так даўно ўнук каралевы Англіі Елізаветы ІІ прынц Гарры паявіўся на вечарыне ў мундзіры афіцэра вермахта з нацысцкай свастыкай на рукаве. У той жа час у сучаснай моладзі фарміруюцца няправільныя маральныя прыярытэты пад уплывам масавай культуры. Так, напрыклад сярод падлеткаў карыстаецца папулярнасцю музычны гурт Rammstein, які выконвае агрэсіўную музыку. Удзельнікі гурта сваім асабістым прыкладам прапагандуюць культуру неафашыстаў: у саліста гурта на плячы вытатуіравана фашысцкая свастыка. А маладыя людзі не толькі слухаюць іх музыку, але і нярэдка імкнуцца пераймаць іх імідж.

Гэта сведчыць аб палітычнай некарэктнасці і праявах непавагі да старэйшага пакалення, якое прайшло вайну аб несфарміраванасці маральных прыярытэтаў у ацэнцы вайны, нацыяналізму, антысемітызму, ксенафобіі, расавай або рэлігійнай нецярпімасці. Каб выхаваць у маладых людзей каштоўнасці, створаныя стагоддзямі, іх асноўнымі маральнымі арыентырамі павінны быць культурна-цывілізацыйныя і ваенна-гістарычныя аспекты.

Даследаванне дасведчанасці вучняў

Ва ўмовах такога рознага станаўлення да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вялікай Перамогі выхоўваецца новае пакаленне беларусаў, далёкае непасрэдна ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Якім чынам маладое пакаленне ўспрымае гэтую вайну? Які вобраз Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыярытэтным для маладых людзей, улічваючы тое, што інфармацыя аб ёй перадаецца так супярэчліва? З аднаго боку адносіны да Вялікай Айчыннай вайны ў маладога чалавека фарміруюцца пад час яе вывучэння ў школе. Аднак ці ўражваюць урокі гісторыі падлеткаў так, як уражвае матэрыял, пададзены ў СМІ? Увогуле, ці цікавіць сучаснага маладога чалавека гісторыя Вялікай Айчыннай вайны? Ці ўсведамляюць маладыя людзі сябе нашчадкамі народа, які спыніў “карычневую навалу”, ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця?

Здаецца, не цікавіцца гэтым проста нельга. Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны закранула фактычна кожную беларускую сям’ю, пакінуўшы невылечную рану ў сэрцах родных і блізкіх. Не ў кожнай сям’і былі непасрэдныя ўдзельнікі ваенных дзеянняў на фронце, але былі і партызаны, і падпольшчыкі, і проста жыхары акупіраваных тэрыторый, якім прыходзілася выжываць у жудасных умовах, і людзі, зведаўшыя на сабе ўсе жахі фашысцкіх канцлагераў. Ці ведаюць маладыя людзі пра тыя выпрабаванні, праз якія вымушаны былі прайсці іх родныя, ці цікавяцца яны лёсам сваіх родных, гісторыяй сваёй сям’і? Гэтыя пытанні былі пакладзены ў аснову нашага даследавання. Гісторыя вайны, разгледжаная ў маштабе лёсу аднаго чалавека выклікае значна большую цікаўнасць, чым сухія факты і лічбы школьных падручнікаў.

Менавіта таму мэтай нашага даследавання мы абазначылі выяўленне ступені дасведчанасці старшакласнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне і яе ролі ў гісторыі нашага народа.

Даследаванне праводзілася метадам анкетнага апытання з выкарыстаннем элементаў інтэрв’ю ў студзенні 2005 года. Вынікі апрацоўваліся на камп’ютэры ў пакеце EXCEL. У ходзе даследавання было апытана 434 рэспандэнты – вучні 8—11 класаў СШ №200 з эстэтычным ухілам і агульнаадукацыйнай СШ №210. Ім была прапанавана анкета з наступнымі пытаннямі:

  1. Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне?

  2. Якія подзвігі беларусаў Вам вядомы?

  3. Які з іх Вас найбольш уразіў?

  4. Паспрабуйце вызначыць ролю беларускага народа ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне.

  5. Дзе знаходзіліся Вашы родныя ў час Вялікай Айчыннай вайны?

  6. Ці прымалі яны актыўны ўдзел у змаганні з фашыстамі?

  7. Якія гісторыі таго часу захаваліся ў Вашай сям’і?

  8. Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве?

Намі былі вырашаны наступныя задачы:

– выявіць ступень дасведчанасці рэспандэнтаў па кожнаму пытанню анкеты;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія толькі што вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія не вывучалі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– выявіць, які вобраз вайны з’яўляецца для рэспандэнтаў прыярытэтным: сфарміраваны школай, СМІ ці сямейнай гісторыяй.

Аналіз рэзультатаў даследавання

У выніку мы атрымалі наступныя рэзультаты:

  • Адказваючы на пытанне “Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне?”, 40% рэспандэнтаў СШ №210 і 39% СШ №200 указвалі толькі храналагічныя рамкі вайны; 30% СШ №210 і 28% СШ №200 – асобныя факты з гісторыі (што сведчыць аб частковым валоданні інфармацыяй); 19% апытаных СШ №210 і 9% - СШ №200 паказалі добрыя веды ў межах школьнай праграмы; у 9% вучняў СШ №210 і 24% СШ №200 зададзенае пытанне выклікала цяжкасці пры адказе, а 2% вучняў СШ №210 увогуле давалі памылковыя звесткі, у рэспандэнтаў СШ №200 такіх адказаў не аказалася.

  • Другое і трэцяе пытанні аб найбольш вядомых подзвігах беларусаў цяжкасці выклікала ў 19% вучняў СШ №210 і ў 13% СШ №200 – яны не змаглі ўказаць ні аднаго подзвіга; 21% рэспандэнтаў СШ №210 і 45% СШ №200 прыводзілі ў прыклад подзвігі і герояў, звесткі аб якіх яны атрымалі са школьнай праграмы, і паказалі добрае валоданне матэрыяламі школьных падручнікаў; 21% апытаных з СШ №210 і 3% з СШ №200 пісалі толькі агульныя звесткі аб подзвігу ўсяго беларускага народа; 17% вучняў школ у сваіх адказах указвалі толькі імены герояў, а 16% вучняў СШ №210 і 11% СШ №200 - наадварот, толькі іх подзвігі – гэта сведчыць аб няпоўным валоданні фактычным матэрыялам; і ўрэшце 6% рэспандэнтаў СШ №210 і 11% СШ №200 далі няправільныя звесткі, памылкова ўказваючы герояў (І.Сусаніна), блытаючы герояў і здзейсненыя імі подзвігі.

  • На жаль, і з чацвёртым заданнем (вызначэнне ролі беларускага народа ў Другой сусветнай вайне) большасць рэспандэнтаў (53% вучняў СШ №210 і 54% СШ №200) не справіліся ўвогуле або выканала яго няправільна. Астатняя частка вучняў правільна вызначылі ролю беларусаў і іх уклад у справу вялікай Перамогі.

  • Пятае і шостае пытанні дапамаглі вызначыць, наколькі добра нашы равеснікі знаёмы з гісторыяй сваёй сям’і ў гады вайны. Мы высветлілі, што ў многіх нашых равеснікаў родныя прымалі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях на фронце – 31% СШ №210 і 40% СШ №200; 30% апытаных СШ №210 і 26% СШ №200 сцвярджаюць, што іх родныя пад час вайны знаходзіліся на акупіраванай тэрыторыі, але актыўнага ўдзелу ў змаганні з фашысцкімі захопнікамі не прымалі; у 9% вучняў абедзвюх школ хтосьці з родных быў у палоне ці канцэнтрацыйным лагеры, а ў 3% вучняў СШ №200 і 2% СШ №200 - на прымусовых працах у Германіі; 6% рэспандэнтаў абедзвюх школ маюць родных – удзельнікаў партызанскага руху, а ў 4% родныя супрацоўнічалі з партызанамі; толькі ў 1% вучняў родныя знаходзіліся ў тыле. На жаль, 16% апытаных СШ №210 і 10% СШ №200 не змаглі адказаць на пастаўленыя пытанні, а гэта сведчыць аб адсутнасці цікаўнасці да свайго асабістага мінулага, гісторыі сваёй сям’і.

  • У сёмым заданні, у якім неабходна было ўспомніць адну з сямейных гісторый перыяду вайны, ставілася мэта высветліць асабістую зацікаўленасць падлеткаў у веданні гісторыі сваёй сям’і. У выніку высветлілі, што толькі 5% вучняў абедзвюх школ у поўнай ступені валодаюць інфармацыяй аб гісторыі сваёй сям’і, 42% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 валодаюць інфармацыяй часткова і ведаюць толькі найбольш цікавыя факты з жыцця сваіх продкаў. Астатняя частка апытаных не ведаюць ніякіх сямейных гісторый ваеннага перыяду па розных прычынах: 45% вучняў СШ №210 і 52% СШ №200 - таму што самі не цікавяцца гэтай тэмай, 4% - таму што ўжо няма жывых сведак вайны, 4% вучняў СШ №210 і 3% СШ №200 – таму што тэма вайны у сям’і па нейкіх прычынах не абмяркоўваецца.

  • Апошняе пытанне “Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве?” аказалася найбольш цяжкім для адказу. 45% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 так і не здолелі на яго адказаць, 39% апытаных СШ №210 і 44% СШ №200 лічаць, што ўклад беларускага народа ў справу перамогі падняў аўтарытэт нашай краіны ў свеце і паўплываў на фарміраванне беларусаў як нацыі. 13% вучняў СШ №210 і 20% СШ №200 засяроджваюць увагу на негатыўных праяўленнях вайны, такіх як шматлікія разбурэнні, знішчэнні вялікай колькасці мірнага насельніцтва, пасляваенны эканамічны крызіс і інш. 3% апытаных СШ №210 і 1% СШ №200 лічаць, што Вялікая Айчынная вайна ўвогуле не аказвае ніякага ўплыву на сённяшняе становішча краіны і з’яўляецца проста часткай гісторыі мінулага Беларусі.

Параўнаўшы адказы вучняў СШ №200 і СШ №210, мы прыйшлі да вывадаў, што дасведчанасць рэспандэнтаў абедзвюх школ знаходзіцца прыкладна на адным узроўні, незалежна ад статусу школы, у якой яны вучацца (агульнаадукацыйная ці з эстэтычным ухілам).

Таксама мы прыйшлі да высновы, што фактычным матэрыялам па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лепш за іншых валодаюць вучні 9 класаў, якія непасрэдна ў студзені скончылі вывучэнне гэтага перыяду. Веды вучняў 8, 10 і 11 класаў знаходзяцца прыкладна на адным ўзроўні. Аднак трэба адзначыць, што адзінаццацікласнікі ў большай ступені асэнсоўваюць гістарычныя падзеі, іх значэнне і ролю свайго народа ў сусветнай гісторыі.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5168
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее