Для студентов по предмету Иностранный языкГісторыя беларускага мовазнаўстваГісторыя беларускага мовазнаўства
2016-07-312016-07-31СтудИзба
Книга: Гісторыя беларускага мовазнаўства
Описание
Гісторыя беларускага мовазнаўства
Содержание
- Паколькі мова – з’ява грамадская, то яе вывучэнне непазбежна і перарыўна звязана з вывучэннем гісторыі яе стваральніка, носьбіта і захавальніка – народа. Пры вывучэнні гісторыі беларускага мовазнаўства нельга абысціся без вывучэння гістарычных фактаў фарміравання беларускай нацыі, культурных і грамадска-палітычных рухаў на Беларусі, усіх тых з’яў, якія так ці інакш аказвалі ўплыў на развіццё беларускай мовы і навукі аб ёй.
- Вылучэнне гісторыі беларускага мовазнаўства ў самастойную навуковую дысцыпліны засведчыла няспынны працэс развіцця беларускай лінгвістычнай думкі, дыферэнцыяцыі філалагічнай навукі. Сама дысцыпліна “гісторыя беларускага мовазнаўства” з’яўляецца, безумоўна, важнай і актуальнай, дазваляе абагуліць і сістэматызаваць прыватныя веды і палажэнні аб мове, бо разглядаюцца апошнія з боку іх храналагічнага станаўлення, у неад’емнай сувязі з асобамі тых, хто развіваў беларускую лінгвістыку, вывучаў і назапашваў вопыт папярэднікаў і закладаў трывалы падмурак для паўнавартаснага жыцця Беларускага Слова. Ніводная навука не існуе без сваіх “стваральнікаў”, нават пры тым, што канкрэтныя палажэнні асобных з іх з цягам часу могуць станавіцца неактуальнымі і нават пачынаюць лічыцца памылковымі. Але, як вядома, трывалыя, сапраўдныя, сталыя навуковыя веды і здабываюцца падчас дыскусійных пошукаў. І абмінаць увагай тых, хто займаўся пошукамі, не цікавіцца тым, па якіх шляхах блукала навуковая думка перш чым трапіць у якасці аксіёмы на старонкі падручнікаў, – значыць, свядома абмяжоўваць сваю адукацыю і кругагляд, а ў маральным сэнсе – без удзячнасці і павагі праігнараваць жыццё і дзейнасць навукоўцаў.
Характеристики книги
Тип
Предмет
Просмотров
124
Качество
Идеальное компьютерное
Размер
42,53 Kb