64687 (695868)

Файл №695868 64687 (Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі)64687 (695868)2016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра этнаграфіі і фальклора

Традыцыйны каляндар як састаўная частка культуры Беларусі

Кантрольная работа

студэнткі 310 гр. ФЗН

Гулевіч С.А.

Навуковы кіраўнік

дацэнт

Калацэй В.В.

Минск 2010

Змест

Уводзіны

Асноўная частка

Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс



Уводзіны

«Слова «каляндар» паходзіць ад старажытнарымскага «календы» («calendae»), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову «каляндарыум» – кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыя дні» [ 5, с. 6]

Месяцавыя меры часу – найстаражытнейшыя. Развіццё земляробства, жывёлагадоўлі прывяло першабытнага чалавека да карыстання і большымі храналагічнымі мерамі: сезонамі, гадамі. Так з’явіліся у старажытным свеце сонечны і сонечна-месяцавыя календары. Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. Так з’явіліся спачатку Юліянскі, а потым Грыгарыянскі календары.

Сучасны грамадзянскі каляндар не зусім адпавялае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму. Ён не мае логікі ў сваёй пабудове. У ім зафіксафаны падзеі розных гістарычных эпох, сацыяльных плыняў, розных культурных традыцый. Але ў той жа час захавалася даволі моцная сувязь са святамі народнага, традыцыйнага календара. Мы лічым, што трэба па магчымасці максімальна выкарыстаць яго духоўны патэнцыял у фарміраванні сучаснага гадавогв кола агульнадзяржаўнага і агульнанароднага святкаванняў. Каб спалучэне розных гісторыка-культурных плыняў у нашай свядомасці было як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналізаваць структуру беларускага народнага календара, зразумець логіку яго пабудовы і асноўныя сістэмаўтваральныя прынцыпы.



Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Паспрабуем вызначыць, што ўяўляе сабой каляндар у гісторыка-культурным вымярэнні, у традыцыйнай культуры Беларусі.

Для культуры Беларусі характэрны наступныя тыпы календароў: традыцыйны або народна-язычніцкі і хрысціянскі і календары. Яны суіснуюць і дагэтуль, ствараючы шматслоевую структуру часу. Язычніцкі каляндар, які пазней трансфармуецца ў земляробчы каляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкія продкі відавочна сінхранізавалі сваю жыццядзейнасць з найбольш важнымі прыроднымі падзеямі і цыкламі, а таму ў беларускім народным календары такія святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле і іншыя святы, займалі важнае і істотнае месца. Гэтыя святы былі своеасаблівымі адмецінамі часу, якія пазначалі і паказвалі на тое, што ў прыродным існаванні чалавека адбываліся важныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, а прамежак часу паміж святамі кожны раз запаўняўся новай працай і заняткамі.

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і з вераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычна была збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасці гэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачатку была зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў і кансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

З цягам часу традыцыйны язычніцкі каляндар быў выціснуты царкоўнымі хрысціянскімі календарамі. Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якая замкнёная ў межах цыклічнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты час не мае ні выразна пазначанага вымярэння будучыні, ні выразна пазначанага вымярэньня мінуўшчыны. Усё паўтараецца з дакладнасцю ўзыходаў і заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.

Хрысціянскі каляндар размыкае цыклічны час і ператварае яго ў лінейны. На лініі гэтага часу такія важнейшыя падзеі, як нараджэнне Хрыста, яго зямны шлях, укрыжаваньне і Другое Прышэсце. У пачатку, і адначасова ў цэнтры хрысціянскага календара не прыродныя і не прыродна-містычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.

Такім чынам, хрысціянскі каляндар не змог поўнасцю выцясніць каляндар традыцыйны. Наадварот, язычніцкі каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якім усталяваўся каляндар хрысціянскі.

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Разгледзем спачатку логіку пабудовы календара адносна асноўных фазаў руху Сонца на небасхіле:

КАЛЯДЫ

(зімовае сонцастаянне)

БАГАЧ ЯРЫЛА

(восеньскае (веснавое

раўнадзенства) раўнадзенства)

КУПАЛЛЕ

(летняе сонцастаянне)

Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовага сонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы руху Сонца не небасхіле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое і восеньскае раўнадзенства. Ярыла (супадала з Вялікаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю. Аднак структура беларускага календара сведчыць аб тым, што ў ім ёсць яшчэ чатыры святы, якія адзначаліся ў розных прамежках часу паміж чатырма фазамі Сонца. Яны фіксавалі пераход адной пары года ў іншую. Заканчэнне зімы і надыход вясны былі пазначаны Масленіцай (у іншых рэгіёнах Беларусі гэта магло быць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцы вясны і напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкі, ваджэнне куста, ваджэнне стралы). Жніво (з зажынкамі і дажынкамі) фіксавала сітуацыю перахода лета ў восень. Нарэшце, на стыку восені і зімы адзначаліся Восеньскія Дзяды. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблівасць календара: калі святы першага цыкла мелі дакладна вызначаныя даты, то святы пераходныя былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года.

«На мяжы I i II тысячагоддзяў н.э. на ўсходнеславянскіх землях паступова пачынаецца распаўсюджваннехрысціянства – новай веры, якая прынесла з сабой новыя духоўныя і культурныя каштоўнасці» [ 7 ]. Гэта быў складаны духоўны, светапоглядны і сацыякультурны працэс, у выніку якога беларускі народ не адцуураўся сваёй спадчыны і адначасова прыняў новую веру. Мы лічым, што у гэтым выпадку фундаментам застаўся народны каляндар, а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму старога. «З цягам часу народны каляндар ў значнай ступені асіміляваў хрысціянскі і прыцягнуў да важнейшых сваіх урачыстасцей галоўныя святы хрысціянскай накіраванасці. Адначасова з Калядамі пачалі адзначаць Раство Хрыстова, з Вялікаднем – Пасху, з Сёмухай – Тройцу, следам за Купаллем пачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта пачаў адпавядаць Спас. Адначасова са святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалі адзначаць Раство Багародзіцы. Восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні ўшанавання памяці Дзмітрыя Салунскага, пачалі называцца Дзмітраўскімі або Змітраўскімі, Дзядамі» [3, с. 24],:

КАЛЯДЫ

РАСТВО



ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ

ДЗМІТРАЎСКІЯ МАСЛЕНІЦА

ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ

РАСТВО ЯРЫЛА

БАГАРОДЗІЦЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

ЖНІВО СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

КУПАЛЛЕ

ЯН, ІВАН КУПАЛА

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Засяродзім увагу на святочным колазвароце беларусаў. Нельга не адзначыць адну вельмі выразную яго асаблівасць. Большасць святаў у сваёй паслядоўнасці з’арыентавана на дыялог чалавека з прыродай, асноўны сэнс якога – заручыцца падтрымкай сілаў прыроды, каб яны паспрыялі сельскагаспадарчым работам селяніна. Але нельга не заўважыць, што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар і сэнс якіх адрозніваецца ад усіх астатніх. Гэта веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды – найбольш пашыраныя святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калі мы на схеме злучым веснавы і восеньскі дні ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэсліваюць паўсферу, якая ахоплівала час правядзення асноўных земляробчых работ. Дні ўшанавання продкаў адзначалі мяжу пачатку і заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калі ж ўлічыць, што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства, то атрымліваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавілася Радаўніца. Такім чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблівым структураўтваральным прынцыпам народнага календара беларусаў:

КАЛЯДЫ

РАСТВО

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫМАСЛЕНІЦА

ДЗМІТР. ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ ЯРЫЛА

РАСТВО4.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ

БАГАРОДЗІЦЫ

другая прачыстая6.05

радаўніца

ДАЖЫНКІ СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

ІВАН (ЯН) КУПАЛА

КУПАЛЛЕ



Заключэнне

Такім чынам, паводле традыцыйнага навуковага вызначэння, каляндар – гэта сістэма вымярэння часу шляхам падзялення яго на дні, тыдні, месяцы і годы. Усе гэтыя часавыя адзінкі адпавядаюць такім з’явам, як перыядычнае з’яўленнне Сонца і Месяца ў розных фазах, а таксама залежаць ад перыядаў абарачэння нашай планеты вакол свае восі і Сонца.

Традыцыйны каляндар з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай культуры Беларусі. У наш сённяшні грамадзянскі каляндар час ад часу уносяцца прапановы аб увядзенні новых святаў. Пры гэтым, дзяржаўныя функцыянеры не думаюць аб агульнай логіцы і раўнамернай насычанасці або ўраўнаважанасці нашага календара на працягу усяго года. Не улічваецца гісторыя фарміравання традыцыйна існуючай сістэмы святкаванняў з яе ўнутранай логікай паслядоўнай змены аднаго свята іншым. Але да гэтага часу у беларускага народа захавалася моцная сувязь са святамі традыцыйнага календара. Таму што спрадвечна ў беларускай культуры свята мела не рэгіянальны і лакальны накірунак, а несла агульнарадавы, агульнанародны, агульнанацыянальны характар, каб максімальна здымаць усе бар’еры размежаванняў.



Бібліяграфічны спіс

  1. Земляробчы каляндар / укладанне, класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў А.І. Гурскі. – Мінск, 1990.

  2. Крук, І.І. Следам за сонцам. Беларускі народны каляндар. / І.І. Крук. – Мінск, 1998.

  3. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. 2-е выд.,стэр. / Я. Крук. – Мінск.: Ураджай, 2001.

  4. Ліцвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў. / В.Д. Ліцвінка. – Мінск, 1997.

  5. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск, 1993.

  6. Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных / У.М. Сысоў. – Мінск, 1997.

  7. Анціпенка, А., Ракіцкі, В. Каляндар як зьява культуры й паўсядзённага жыцьця / А. Анціпенка, В. Ракіцкі [Электронны рэсурс]. – 2000. – Рэжым доступу: htpp: // www.rferl.org. – Дата доступу: 23.05.2010

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
512,38 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6552
Авторов
на СтудИзбе
299
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее