43185 (685521), страница 3

Файл №685521 43185 (Гісторыя беларускага мовазнаўства) 3 страница43185 (685521) страница 32016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

“Граматыка...” М.Сматрыцкага кадыфікавала царкоўнаславянскую мову, якая была вядома на тэрыторыі Беларусі і Украіны і адчувала пэўны ўплыў з боку беларускай і ўкраінскай моў, што вызначыла наяўнасць у мове варыянтных граматычных форм, лексічных адзінак, асобных арфаграфічных і акцэнталагічных адхіленняў.

“Граматыка...” М.Сматрыцкага аказалася сур’ёзнай навуковай працай. Доўгі час ёй не было роўных у славянскім свеце.

У 1618 годзе ў Еўі быў выдадзены “Букварь языка славенска, писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение. Склалі яго манахі Святадухаўскага манастыра ў Вільні, дзе ў той час жыў і М.Сматрыцкі. Граматычны раздзел буквара нагадвае сціслы канспект “Граматыкі...” М.Сматрыцкага, які, несумненна, прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтага выдання. Дакладнасць і прадуманасць кампазіцыі кнігі, агульнадаступнасць матэрыялу, адметнае мастацкае афармленне зрабілі “Буквар...” своеасаблівым узорам для іншых складальнікаў школьна-вучэбных кніг.

З пазнейшых падручнікаў можна назваць такія: “Грамматіка. Албо сложеніе писмена, хотящимся учити словеньскаго языка младолетним… отрочатомъ, выдадзены ў Вільні ў 1621 годзе. Гэта буквар, аздоблены гравюрамі.

Асобнае месца сярод філалагічных дапаможнікаў старажытнай пары займае “Граматыка словенская” Івана (Иоанна) Ужэвіча. Звесткі пра Івана Ужэвіча, гады жыцця якога невядомыя, абмяжоўваюцца амаль што толькі тым, што пазначана на тытульнай старонцы парыжскага спіса “Граматыкі...”: “Граматыка словенская напісана през Иоанна Ужевича словянина, славной Академии Паризской в теологии студента в Парижу”. Іван Ужэвіч да гэтага часу, напэўна, вучыўся ў Ягелонскім (Кракаўскім) універсітэце, што вядома са спісаў студэнтаў гэтага ўніверсітэта за 1637 год. З кракаўскага перыяду дайшлі да нас толькі яго паэтычныя творы пераважна панегірычнага характару.

“Граматыка...” І. Ужэвіча ў наш час вядома ў дзвюх рукапісных рэдакцыях 1643 і 1645 гг. Першая з іх захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы ў Парыжы, другая – у бібліятэцы г.Араса на поўначы Францыі. Шырокаму колу даследчыкаў яна стала вядома толькі ў 1970 годзе пасля факсімільнага перавыдання яе ўкраінскімі лінгвістамі. Хаця дакладна вядома, што “Граматыка...” І. Ужэвіча не друкавалася пры жыцці аўтара, было б няправільна лічыць, што ў айчынным і замежным мовазнаўстве не было вядома пра яго навуковую спадчыну. Звяртацца да прац І.Ужэвіча пачалі ўжо ў пачатку ХVІІІ ст., і як не дзіўна, перш за ўсё замежныя вучоныя. Асаблівую ўвагу да прац І.Ужэвіча праявілі славянскія вучоныя (чэх Йозеф Добраўскі, славенец Варфаламей Копітар, рускі Сяргей Строеў). Славянскія мовазнаўцы пры складанні граматык абапіраліся на вопыт І.Ужэвіча.

Аналіз складу “Граматыкі...” сённяшнімі даследчыкамі паказвае, што І.Ужэвіч адлюстраваў і апісаў стан сучаснай яму беларускай літаратурнай мовы, надзвычай дакладна зафіксаваўшы лексічныя, фанетычныя, словаўтваральныя і марфолага-сінтаксічныя змены, якія адбываліся ў ёй да ХVІІ ст. “Граматыка...”, відаць, была напісана з улікам вопыту першай універсальнай граматыкі “Мінервы” таленавітага іспанскага вучонага Ф.Санчаса.

“Граматыка...” напісана на лацінскай мове, якая ў той час шырока выкарыстоўвалася ў Еўропе, а ілюстрацыйны матэрыял і парадыгмы пададзены кірыліцай. “Граматыка...” была арыентавана перш за ўсё на заходнееўрапейскага чытача, які цікавіўся мовай сваіх суседзяў з Усходняй Еўропы. Сваёй “Граматыкай...” І.Ужэвіч хацеў пазнаёміць замежнага чытачы са сваёй Радзімай, яе багатай і дасканалай мовай.

Пасля выдання ў 1970 г. “Граматыкі...” Ужэвіча ўкраінскімі моваведамі ва ўкраінскіх навуковых выданнях з’явілася серыя артыкулаў, у якіх падкрэслівалася, што праца І.Ужэвіча – гэта граматыка ўкраінскай мовы. На жаль, у беларускім мовазнаўстве “Граматыка...” І.Ужэвіча аказалася амаль незаўважанай. У сярэдзіне 70-х гг. ХХ ст. англійскі беларусіст Дж. Дынглі ў спецыяльным артыкуле пераканаўча паказаў перавагу ў гэтай “Граматыцы...” беларускіх моўных рыс. Даследчык зрабіў вывад, што адлюстраваная ў ёй мова з’яўляецца літаратурна-пісьмовай мовай ВКЛ, і “Граматыку...” трэба прызнаць часткай лінгвістычнай спадчыны Беларусі. Дж. Дынглі ўстанавіў таксама, што сам І.Ужэвіч паходзіць аднекуль з паўднёва-заходняй часткі Беларусі. З-за абмежаванасці моўнага матэрыялу “Граматыкі...” (у ёй няма тэкстаў, толькі сказы, многія сказы незакончаныя) пытанне аб тым, якая мова апісана ў “Граматыцы...” – беларуская ці ўкраінская – наўрад ці можна вырашыць канчаткова. Аднак варта падкрэсліць, што гэта не царкоўнаславянская мова. Тэрмін ‘словенская‘ ў загалоўку ўжыты не ў тым значэнні, якое ён меў ва ўсходнеславянскай граматычнай традыцыі ХVІ – ХVІІ стст. (стараславянская, царкоўнаславянская), а як родавае абазначэнне розных славянскіх моў. “Граматыка...” І.Ужэвіча ў пэўнай ступені прадстаўляла адразу некалькі славянскіх моў, вядомых аўтару, аднак асноўным прадметам “Граматыкі...” была адна мова – тая, на якой размаўлялі ruteni. У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ХV – ХVІІ стст. тэрмін ruteni побач з russi і roxolani абазначаў разам беларусаў і ўкраінцаў, у адрозненне ад тэрміна moschovitae, які ўжываўся для абазначэння “московитов, великорусов”. У І.Ужэвіча sacra lingua sclavonica (царкоўнаславянская мова) супрацьстаіць мове, якая з’яўляецца аб’ектам “Граматыкі...” (ruteni). Такім чынам, “Граматыка...” І.Ужэвіча ўяўляе сабой першы ва ўсходнеславянскай традыцыі вопыт апісання не царкоўнаславянскай мовы, а літаратурна-пісьмовай мовы (!), якой карысталіся ў ВКЛ у ХVІ – ХVІІ стст. і якая ў аднолькавай ступені з’яўляецца спадчынай беларусаў і ўкраінцаў. Перш за ўсё гэтым цікавая для нас “Граматыка...” І.Ужэвіча.

“Граматыка словенская” І. Ужэвіча складаецца з трох частак: фанетыка-арфаграфічнай, марфалагічнай і сінтаксічнай. Пры разглядзе гукаў і літар (гэтыя паняцці яшчэ не размяжоўваліся) вылучаліся 43 літары, з іх 24 зычныя, астатнія – галосныя.

У правапісе І.Ужэвіч зафіксаваў найбольш адметныя асаблівасці старабеларускага пісьма, якія адлюстравалі спецыфічныя фанетычныя працэсы ў народна-гутарковай мове. Ён не адрозніваў на пісьме літары ђ і е, што сведчыла пра супадзенне гукаў [ђ] і [е] у адным – [э]; адлюстраваў працэс зацвярдзення губных на канцы слова, шыпячых, [ц], [р]. Гэтым “Граматыка...” І.Ужэвіча збліжалася з нормамі старабеларускага дзелавога пісьменства, якое арыентавалася на перадачу асноўных фанетычных асаблівасцей жывой мовы. І.Ужэвічам шырока перададзены разнастайныя асіміляцыйна-дысіміляцыйныя працэсы. Да спецыфічных беларускіх рыс, адлюстраваных у “Граматыцы...”, належаць напісанне прыстаўной і (ірце), спалучэння зн замест здн і інш. Пры афармленні форм роднага склону неадушаўлёных абстрактных назоўнікаў мужчынскага роду І.Ужэвіч прапанаваў канчатак -у- (кошту, розуму). З іншых асаблівасцей можна адзначыць ужыванне словаформ з канчаткамі –амі (-ямі) для творнага, -ахъ (-яхъ) для меснага склону назоўнікаў множнага ліку (каменями, въ соболяхъ). Характэрнымі для беларускай мовы марфалагічнымі паказчыкамі вызначалася і сістэма прыметніка, напрыклад, канчаткам -ого для прыметнікаў мужчынскага роду і –ое для жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку (вдячного, святое); суфіксамі –ш-, -ейш-, прэфіксам най- для ўтварэння форм ступеней параўнання (смачнейший, найсмачнейший).

Па сутнасці ўпершыню І.Ужэвіч даў трохчленную класіфікацыю часавых форм дзеяслова (цяперашні, будучы, прошлы), што адпавядала рэальнаму стану мовы. Услед за М.Сматрыцкім І.Ужэвіч разгледзеў дзеепрыслоўе. У граматычна-правапіснай сістэме І.Ужэвіч адлюстраваў працэс станаўлення марфалагічных норм старабеларускай мовы. Ён засяродзіў увагу на апісанні сінтаксічных асаблівасцей народнай мовы, у прыватнасці, параўнальных прыметнікавых канструкцый (слонце яснейшое месеца), інфінітыўных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў (ён упившися пошол спати). У лексічным складзе “Граматыкі...” І.Ужэвіча добра адлюстраваны працэс фарміравання слоўніка беларускай мовы на пэўным гістарычным этапе. У слоўнікавым, як і ў граматычным складзе, “Граматыка...” І.Ужэвіча адлюстравала характэрны для свайго часу працэс узаемаўплыву і ўзаемаўзбагачэння беларускай і польскай моў.

На жаль, “Граматыка словенская” не была надрукавана і не змагла адыграць належнай ролі ў распрацоўцы мовы тагачаснай свецкай літаратуры. Аднак усё зробленае Іванам Ужэвічам дае падставы сцвярджаць, што яго імя павінна стаяць побач з імёнамі такіх выдатных дзеячоў эпохі беларускага Адраджэння, як Ф.Скарына, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, В.Цяпінскі, С.Будны і інш. Такім чынам, буквары, граматыкі і іншыя вучэбныя дапаможнікі засведчылі высокі ўзровень мовазнаўчай думкі на Беларусі ў старажытныя часы. Аб’ектам іх распрацовак была ў асноўным царкоўнаславянская мова. Уласна беларуская мова стала аб’ектам вывучэння значна пазней. Аднак традыцыі старажытнага ўсходнеславянскага мовазнаўства адыгралі станоўчую ролю ў яе распрацоўцы.

Тэма: Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі

Друкаваныя слоўнікі канца ХVІ – ХVІІ стст. прадэманстравалі высокі ўзровень філалагічнай думкі ўсходніх славян старажытнай пары. К канцу ХVІ ст. перадавыя дзеячы культуры ўжо мелі багаты вопыт перакладаў і тлумачэнняў незразумелых слоў. Сярод тых, хто займаўся гэтай справай, можна назваць Францыска Скарыну, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мілеція Сматрыцкага і іншых дзеячоў.

Царкоўнаславянская мова як афіцыйная мова праваслаўнай царквы, навукі была не зусім зразумелай простым людзям, якія ў паўсядзённым жыцці карысталіся жывой беларускай мовай. З мэтай наблізіць простых людзей да культуры і навукі Францыск Скарына на палях сваіх выданняў рабіў глосы – падбіраў адпаведнікі да царкоўнаславянскіх слоў, слоў запазычаных або ўстарэлых. Можна лічыць, што глосы, змешчаныя ў выданнях Ф.Скарыны – першыя працы па беларускай лексікаграфіі. Для тлумачэння незразумелых слоў Ф.Скарына выкарыстоўваў розныя спосабы тлумачэння. Часцей за ўсё ён выкарыстоўваў спосаб аднаслоўнага перакладу (риторъ – мовца, языцы – народы, скиния – становішча). Сустракаюцца таксама тлумачэнні слоў словазлучэннямі (югъ – ветръ полуденный, ливъ – ветръ отъ западу). У выданнях Ф.Скарыны адлюстраваны амаль усе фанетычныя рысы жывой беларускай мовы ХVІ ст.

Ф.Скарына ўводзіў у тэксты спрадвечнабеларускія словы тыпу ужитокъ, господаръ, помста, смуток, обецати, пригожий і многія іншыя, а таксама многія граматычныя рысы жывой беларускай мовы: канчатак -у (-ю) у форме Р.скл. назоўнікаў мужчынскага роду, -ого (-его) прыметнікаў і іншыя. Гэтым Ф.Скарына падсвядома імкнуўся да прызнання яго роднай мовы ў якасці літаратурнай, дзяржаўнай, здольнай выконваць разнастайныя функцыі ў грамадстве. Гэты накірунак, намечаны Ф.Скарынам, знайшоў свой далейшы працяг у дзейнасці яго паслядоўнікаў – С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, М.Сматрыцкага і іншых, у тым ліку ананімных дзеячоў другой паловы ХVІ – ХVІІ стст., якія поўнасцю перайшлі на беларускую мову.

Значнай лексікаграфічнай працай неабходна прызнаць і глосы Васіля Цяпінскага, пададзеныя ў Евангеллі (пач. 70-х гг. ХVІ ст.). Гэтыя глосы разнастайныя паводле формы і зместу. Найчасцей сустракаюцца глосы, у якіх паясняецца сэнс невядомых на той час слоў і выразаў. Многія глосы маюць этымалагічны характар – у іх змяшчаюцца звесткі пра паходжанне слоў, пазначана, з якой мовы прыйшло пэўнае слова, і іншае.

Адной з першых ва ўсходніх славян спроб стварэння тлумачальна-перакладнога слоўніка з’яўляецца рукапісны “Лексисъ съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто” (другая палова ХVІ ст.). Зверка слоўніка з тэкстамі тагачасных выданняў, і перш за ўсё Астрожскай Бібліі І.Фёдарава (1581 г.), дае важкія аргументы, якія дазваляюць замацаваць за Іванам Фёдаравым аўтарства “Лексиса съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто”. “Лексисъ...” змясціў 897 слоў, з іх 776 слоў былі перакладзены з царкоўнаславянскай мовы на жывую гаворку. Старажытнабеларускімі лексічнымі адпаведнікамі тлумачыліся таксама запазычанні з грэчаскай, лацінскай і іншых моў. “Лексисъ...” – адзін з самых ранніх помнікаў старажытнай беларускай лексікаграфіі, які меў на мэце не толькі садзейнічаць вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, але і далучаць вучняў брацкіх школ да простай народнай мовы.

У 1596 годзе ў Вільні Лаўрэнцій Зізаній выдаў асобны слоўнік – “Лексис, сиречь речения, въкратъце събраньны и из словенскаго языка на простый рускій діялектъ истолъкованы”. Гэта асобная друкаваная лексікаграфічная праца тлумачальна-перакладнога тыпу, дзе незразумелыя царкоўна-славянскія словы растлумачаны пры дапамозе агульнаўжывальнай старабеларускай лексікі.

У рэестравай частцы слоўніка 1061 слова, у тлумачальнай – больш за 2 тыс. слоў. Рэестравыя словы размешчаны ў алфавітным парадку. Значная большасць слоў адносіцца да кніжнай лексікі (напр., ангел, апостолъ, храмъ). Сустракаюцца таксама словы, якія ўваходзяць у розныя тэматычныя групы царкоўнаславянскай лексікі, бытавая лексіка, а таксама спецыяльная, тэрміналагічная, назвы шматлікіх абстрактных паняццяў. У сваім слоўніку Л. Зізаній замацаваў многія ўласнабеларускія словы (лазня, глупство, населникъ, порада). Добра ведаючы народную гаворку, Л.Зізаній нярэдка ўводзіў у слоўнік шматлікія беларускія сінонімы (врач – лекар, доктар; ярость – сердитость, запальчивость; гибель – утрата, погибель). У “Лексисе...” пераважаюць нейтральныя словы, аднак сустракаюцца і эмацыянальна-вобразныя, стылістычна афарбаваныя (истуканъ – вылітый болъванъ). “Лексис...” меў для свайго часу вялікае практычнае значэнне: тагачасныя пісьменнікі мелі багаты матэрыял для выбару патрэбнага слова – кніжнага або жывога народнага.

У ХVІІ ст. слоўнікавую справу працягваў Памбва Бярында. Яго слоўнік “Лексіконъ славеноросскій и имен тлъкованіе” быў выд8адзены ў 1627 годзе ў Кіеве, а потым перавыдадзены ў 1653(8?) у друкарні Куцеінскага манастыра пад Оршай. Сваю працу П.Бярында ствараў 30 гадоў у неспрыяльных умовах. П.Бярында поўнасцю выкарыстаў “Лексис...” Л.Зізанія, а таксама матэрыялы іншых тагачасных слоўнікаў.

У “Лексіконе...” каля 7 тыс. рэестравых слоў, з іх каля 5 тыс. – агульнаўжывальныя, каля 2 тыс. – уласныя назвы. Часцей рэестравыя словы тлумачацца адным словам (лествица – драбина, агница – авечка), але нарэдка сустракаюцца і сінанімічныя рады для тлумачэння рэестравых слоў (баснь – казка, байка, вымысел). Ёсць у слоўніку і разгорнутыя тлумачэнні рэестравых слоў (коха – мурашникъ, в котором мурашки живутъ). Сустракаюцца ў слоўніку каментарыі этымалагічнага характару, але ў некаторых выпадках П. Бярында этымалогію падаваў памылкова.

Патрэбнасць, папулярнасць слоўніка, а таксама той факт, што праз некаторы час яго ўжо цяжка было дзе-небудзь знайсці або купіць, сталі прычынай перавыдання слоўніка. У другім выданні некаторыя незразумелыя ўкраінізмы былі заменены беларускімі словамі, але ўвогуле слоўнік быў перавыдадзены без істотных змен.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
397,67 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов книги

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6458
Авторов
на СтудИзбе
305
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее