60603 (673846)

Файл №673846 60603 (Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны)60603 (673846)2016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэме: Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны

Мiнск, 2010

Эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны

Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні другой сусветнай вайны, пачатак яе і захоп Германіяй Польшчы, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР абумовілі актывізацыю палітычнага жыцця беларускай эміграцыі ў заходнееўрапейскіх краінах. Да таго ж яна папоўнілася палітычнымі дзеячамі, якія прыехалі з Заходняй Беларусі, калі на яе тэрыторыю ўвайшлі савецкія войскі. У выніку ваенных дзеянняў супраць Польшчы ў нямецкім палоне аказалася 70 тыс. беларусаў, якія ваявалі ў складзе польскага войска.

У сувязі з гэтымі акалічнасцямі павялічылася цікавасць нямецкіх улад да беларускага пытання. У лістападзе 1939 г. створана Беларускае прадстаўніцтва пры міністэрстве ўнутраных спраў Германіі. 3 лета 1940 г. у Берліне пачаў дзейнічаць на грамадскай аснове Беларускі камітэт самапомачы, а пазней яго філіі былі арганізаваны ў Варшаве, Празе, Лодзі, Вене, іншых акупаваных немцамі гарадах. Газета «Раніца», якая выходзіла ў Берліне на беларускай мове, імкнулася гуртаваць эміграцыю вакол берлінскага цэнтра.

Адпаведныя нямецкія службы рабілі захады для выкарыстання ў сваіх мэтах пэўнай часткі беларускай эміграцыі, якая звязвала свае надзеі з ажыццяўленнем нацыянальнакультурнай аўтаноміі пад пратэктаратам Германіі і нават з будаўніцтвам незалежнай беларускай дзяржавы.

Вялікая Айчынная вайна паглыбіла палітычнае размежаванне эміграцыі, у яе асяроддзі павялічылася колькасць патрыятычна настроеных людзей, спачуваючых СССР, які нёс асноўны цяжар змагання з фашызмам. На хвалі антыфашысцкага ўздыму ў розных краінах пачалі стварацца камітэты ў падтрымку СССР. 3 1941 па 1946 г. украінска-беларуска-карпатарускі камітэт дапамогі СССР ва Уругваі правёў адзінаццаць кампаній па збору сродкаў. Дзейнічаў Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме, які меў 36 падкамітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая, Бразіліі.

Актывізавалася дзейнасць нацыянальных таварыстваў, пачалі стварацца новыя. У 1941 г. заснавана Беларуска-амерыканская нацыянальная рада ў Чыкага, якая дзейнічае і цяпер. У Аргенціне ўзніклі беларускія таварыствы імя Ф. Скарыны, Я. Купалы, Беларускі культурны цэнтр. Беларускія эмігранты першай масавай хвалі і выхадцы з Заходняй Беларусі склалі большасць створанай у 1942 г. на з'ездзе Рускіх камітэтаў дапамогі Радзіме новай арганізацыі — Федэрацыі рускіх канадцаў. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі на Амерыканскім кантыненце ўдзельнічалі ў мерапрыемствах арганізацыі «Славяне Амерыкі ў барацьбе за перамогу і мір», «Амерыкана-славянскага кангрэса», яго першага з'езда ў Дэтройце (1942 г.). Беларускія арганізацыі былі прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны.

Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі вельмі адчувальна. На пачатку вайны каля 1,5 млн. чалавек былі эвакуіраваны на ўсход. Падчас ліхаманкавага і практычна неарганізаванага адыходу Чырвонай Арміі з заходняй і цэнтральнай Беларусі значная колькасць вайскоўцаў (у т. л. беларусаў) трапіла ў палон. Звыш 380 тыс. жыхароў Беларусі, пераважна маладых і здаровых юнакоў і дзяўчат, за час акупацыі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. На заключным этапе вайны, як толькі савецкія войскі перасеклі дзяржаўную мяжу, паўстала пытанне аб рэпатрыяцыі савецкіх грамадзян.

Праблема савецкіх ваеннапалонных з іншага боку паўстала пасля адкрыцця другога фронту ў Еўропе, калі дзесяткі тысяч былых савецкіх салдат, завербаваных немцамі ў ваенныя фарміраванні (пад пагрозай смерці ад голаду, холаду, хвароб у лагерах для палонных), аказаліся захопленымі ў палон цяпер ужо войскамі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Савецкі Саюз, які не далучыўся да Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, фактычна пакінуў сваіх грамадзян на волю цяжкага лёсу, без падтрымкі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Да таго ж трапіўшыя ў палон савецкія ваеннаслужачыя, незалежна ад прычын і абставін, аб'яўляліся здраднікамі Радзімы. Таму на прапанову саюзнікаў да СССР выступіць з заявай аб амністыі ваеннапалонным ці лаяльных адносінах да тых, хто пры першай магчымасці пяройдзе да саюзнікаў (гэта абяцанне не павінна было распаўсюджвацца на здраднікаў, добраахвотнікаў і супрацоўнічаючых з войскамі СС), савецкі бок адказаў, што такіх нязначная колькасць і няма прычын рабіць падобныя крокі.

Але пытанні рэпатрыяцыі паўставалі ўсё больш настойліва, і СНК СССР прыняў у кастрычніку 1944 г. рашэнне аб вяртанні савецкіх грамадзян на Радзіму. У адпаведнасці з гэтым было створана ўпраўленне ўпаўнаважанага СНК СССР па справах рэпатрыяцыі, апублікаваны зварот да савецкіх грамадзян і ваеннапалонных. Да 1 сакавіка 1946 г., калі ў асноўным была завершана рэпатрыяцыя, на Радзіму вярнулася амаль 521 тыс. беларусаў, у тым ліку грамадзянскіх асоб — 385 тыс., ваеннапалонных амаль 135 тыс., якія да вайны жылі ў розных рэгіёнах краіны.

Такім чынам, другая сусветная вайна, германская палітыка на Беларусі спарадзілі вялікія вымушаныя і прымусовыя перамяшчэнні людзей, падрыхтаваўшы гэтым глебу для трэцяй хвалі эміграцыі. Хоць прычынамі яе таксама была палітыка партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР і БССР у папярэднія дзесяцігоддзі і ваенны час.

Беларуская дыяспара ў 1946—1985 гг. Пад уплывам перамогі СССР і яго саюзнікаў у другой сусветнай вайне многія эмігранты шчыра паверылі сталінскай прапагандзе і публікацыям у эмігранцкай прэсе патрыятычнага напрамку аб сацыялістычным ладзе жыцця. Атмасфера гэтага часу вызначыла рашэнне многіх эмігрантаў прыняць савецкае грамадзянства, а тысяч людзей і вярнуцца на сваю гістарычную Радзіму. Падштурхнуў да рээміграцыі і ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 чэрвеня 1946 г. «Аб узнаўленні ў грамадзянстве СССР падданых былой Расійскай імперыі, а таксама асоб, страціўшых савецкае грамадзянства». Ехалі эмігранты і ў Беларусь. 3 улікам гэтага СНК СССР прыняў у чэрвені 1946 г. пастанову, якая дазваляла ўезд на тэрыторыю Украінскай і Беларускай ССР у спрошчаным парадку ўсім украінцам і беларусам, якія прызналі сябе грамадзянамі СССР. Савет Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову «Аб рэпатрыяцыі беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Францыі».

Аднак, нягледзячы на прымусовы характар рэпатрыяцыі, якога СССР дамагаўся да сярэдзіны 50-ых гадоў ад саюзнікаў і міжнародных арганізацый, па шмат якіх прычынах сотні тысяч жыхароў Беларусі пасля вайны засталіся за мяжой. Многія з вывезеных на прымусовую працу загінулі ці не вярнуліся дамоў, шукаючы лепшай долі,— па некаторых крыніцах, гэта звыш 260 тыс. чалавек. Павелічэнню колькасці эмігрантаў з ліку ваеннапалонных садзейнічала боязь жорсткай кары нават за прымусовае супрацоўніцтва з немцамі. Таму многія беларусы, захопленыя немцамі ў 1939 г. у складзе польскіх войск, запісвалі сябе палякамі і не вярталіся дамоў. За мяжой засталіся і тыя, хто ваяваў на баку саюзнікаў у польскай арміі генерала Андэрса.

Пры адступленні нямецкіх войск падаліся на Захад не толькі тыя, хто здрадзіў народу, але і працаваўшыя ў часы акупацыі ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме, культурна-асветных установах, баючыся хуткага і жорсткага суда, арышту ці высылкі. Гэта быў небеспадстаўны недавер, бо практычна ўсялякая дзейнасць на акупіраванай тэрыторыі лічылася супрацоўніцтвам з ворагам. Многія, хто вярнуўся дамоў з лагераў для перамешчаных асоб ці знаходзіўся ў гады вайны пад уладай акупантаў, прайшлі затым праз сталінскія лагеры.

Выехалі на Захад многія беларускія арганізацыі, установы і ваенныя фарміраванні, створаныя на акупаванай тэрыторыі («Беларуская цэнтральная рада», галоўны штаб «Саюза беларускай моладзі», Сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ваенныя атрады «Беларускай краёвай абароны» і інш.), частка інтэлігенцыі, святароў. Гэта была самая вялікая хваля беларускай палітычнай эміграцыі: па звестках Беларускага нацыянальнага камітэта, толькі ў Заходняй Германіі 75—100 тыс. беларусаў, якія аказаліся ў зоне акупацыі саюзнікаў, не жадалі рэпатрыіравацца .

3 лагераў для перамешчаных асоб у Германіі і Аўстрыі беларусы перасяляліся ў Францыю, Бельгію, ЗША, Канаду. Новымі цэнтрамі эміграцыі сталі Вялікабрытанія і Аўстралія. Па звестках замежных даследчыкаў, пасля другой сусветнай вайны ў ЗША і Канадзе пасялілася прыкладна па 50 тыс. эмігрантаў беларускага паходжання. Яшчэ па некалькі дзесяткаў тысяч іх абаснавалася ў Аўстраліі, Англіі, Францыі, Германіі.

Пры вызначэнні савецка-польскай граніцы пасля другой сусветнай вайны да Польшчы адышлі этнічна беларускія тэрыторыі Беласточчыны, і за межамі Бацькаўшчыны аказалася ад 250 да 400 тыс. суродзічаў. Праўда, падчас пасляваеннай узаемнай рэпатрыяцыі невялікая іх частка (36 тыс. чал.) вярнулася ў рэспубліку. Але ж з яе ў Польшчу перасялілася нямала беларусаў-католікаў, якія па розных прычынах аднеслі сябе да палякаў (боязь атэістычнага ўціску, калгасна-саўгаснага ладу) і ў ліку 274 тыс. рэпатрыіраваных з Беларусі выехалі пераважна ў заходнюю Польшчу.

Пасля цяжкага прыстасавання ў новым асяроддзі большасць беларусаў працавалі рабочымі ў прамысловасці, частка іх абзаводзілася ферюерскімі гаспадаркамі. 3 цягам часу сацыяльны статус многіх беларусаў памяняўся: павялічылася колькасць прадстаўнікоў сярэдняга класа — уладальнікаў невялікіх фірм, майстэрняў, іншай уласнасці. У новым пакаленні амерыканскіх, канадскіх беларусаў (дзеці і ўнукі эмігрантаў) многія маюць вышэйшую адукацыю, павялічылася колькасць інтэлігенцыі: інжынераў, лекараў, вучоных, выкладчыкаў ВНУ. У месцах кампактнага пасялення беларусаў з цягам часу павялічыўся іх уплыў на сацыяльна-эканамічныя, палітычныя працэсы гэтых рэгіёнаў (штатаў Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Мічыган у ЗША, шэрагу правінцый Канады).

Значная частка трэцяй эміграцыйнай хвалі, як і папярэдніх, папоўніла рускія і польскія замежныя асяродкі, асімілявалася. Аднак менавіта гэтая хваля заявіла аб беларусах як самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае ўстойлівыя нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, грамадска-культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, газеты і часопісы.

Асновы арганізаванага нацыянальна-культурнага і грамадскага жыцця былі закладзены ў канцы 40-ых — пачатку 50-ых гадоў. Сваю жыццяздольнасць праявілі створаныя тады і дзеючыя ў цяперашні час такія арганізацыі, як Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі (1946 г.), Беларуска-амерыканскае задзіночанне (1949 г.), Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі (1951 г.), Асацыяцыя жанчын (1952), Згуртаванне беларусаў у Канадзе (1948 г.), Беларускае нацыянальнае аб'яднанне ў Канадзе (1950 г.), Беларускі саюз моладзі ў Канадзе, Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі (1951). Пасля вайны аднавіў працу Беларускі хаўрус у Францыі, створаны Саюз беларусаў Бельгіі, якія існуюць і цяпер.

Узгодненасці дзеянняў амерыканскіх і канадскіх арганізацый нашых землякоў садзейнічаюць рэгулярныя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. 3 сярэдзіны 50-ых гадоў і да 1992 г. адбылося 20 такіх сустрэч, на якіх у апошнія гады прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх асяродкаў з многіх іншых краін. 3 1976 г. прайшло таксама 9 сустрэч беларусаў Аўстраліі.

Захаванню нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра Беларусь у краінах пасялення спрыяе перыядычны друк. У даведніках ЗША аб этнічнай прэсе адзначана, што ў 70—80-ых гадах у гэтай краіне выходзіла 14—15 выданняў на беларускай мове. Найбольш папулярная ў нацыянальных асяродках многіх краін газета «Беларус», якая выходзіць у Нью-Йорку з 1950 г. Суродзічамі вядзецца значная культурна-асветная дзейнасць па захаванню мовы, культуры, традыцый народа — створаны і працуюць мастацкія і фальклорныя калектывы, нядзельныя беларускія школы, адзначаюцца юбілеі беларускіх пісьменнікаў, выдаюцца мастацкія кнігі.

Беларускія мастакі В. Жаўняровіч, 3. Чайкоўскі, У. Шыманец экспанавалі свае карціны на розных выставах у ЗША і Еўропе. Беларуская тэма гучыць у працах такіх мастакоў, як I. Шыманец-Сурвіла, П. Мірановіч, I. Рагалевіч-Дудко, Г. Русак, М. Наўмовіч, Н. Кудасава. У розных штатах ЗША прайшло больш 100 выстаў карцін Т. Стагановіч-Кольба. А. Ахола-Уала вядомы ў Швецыі і фінляндыі як графік і стваральнік інтэр'ераў.

Творчыя сілы эміграцыі гуртуюцца вакол заснаванага ў 1951 г. у Нью-Йорку Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Такі ж інстытут арганізаваны ў 1967 г. у Канадзе. Яны друкуюць літаратурныя творы, навуковыя працы, збіраюць палотны беларускіх мастакоў замежжа, арганізуюць шматлікія выставы культурна-гістарычнай тэматыкі, выяўленчага мастацтва, мастацкіх вырабаў і інш. Створаны ў 1955 г. аддзел БІНіМа ў Мюнхене вырас у самастойную арганізацыю, якая дзейнічала да 1966 г.

Цэнтрам навукова-культурнага жыцця стала і заснаваная ў 1971 г. Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, а таксама Англа-беларускае таварыства, якое выдавала ў 1965—1988 гг. «Часопіс беларускіх даследаванняў» на англійскай мове, арганізуе навуковыя семінары і канферэнцыі, лекцыі па праблемах Беларусі. У ФРГ дзейнічае Беларускі музей і Інстытут беларусаведаў у Ляймене.

Даследчыкі з ліку эмігрантаў свой погляд на праблемы нацыянальнай гісторыі і культуры асвятлялі на старонках выдаваемых часопісаў і газет, кніг А. Адамовіча, Л. Акіншэвіча, Я. Запрудніка, А. Калубовіча, В. Кіпеля, 3. Кіпель, I. Любачкі, У. Сядуры (Ул. Глыбіннага), П. Урбана і інш. В. Тумашам створана найбольш поўная бібліяграфія Скарыніяны,пачынаючы з XVI ст. Вядомы ў свеце як буйны спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі наш суродзіч Б. Кіт, абраны акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, членам многіх нацыянальных таварыстваў.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
120,83 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Тип файла документ

Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.

Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.

Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее