60603 (673846), страница 2

Файл №673846 60603 (Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны) 2 страница60603 (673846) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Асяроддзе замежных беларусаў вылучыла сваіх паэтаў і празаікаў, кампазітараў і спевакоў. Значная частка творчай спадчыны паэтэсы Л. Геніюш (1910—1983 гг.) звязана з яе эмігранцкім лёсам. Вядомасць у беларускім замежжы набылі пісьменнікі Н. Арсеннева, . М. Сяднёў, А. Салавей, У. Клішэвіч, К. Акула і іншыя. У розныя гады выйшлі кніжкі іх твораў, анталогія паэзіі і прозы "Ля чужых берагоў".

Папулярнасць у славянскім свеце і іншых замежных краінах набыў оперны спявак, выканаўца беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкі (1900—1981 гг.). Беларускія песні гучаць у рэпертуары вядомых спевакоў П. Конюха і М. Стрэчаня. Кампазітар М. Равенскі (1886—1952 гг.) напісаў значныя творы царкоўнай музыкі, кампазіцыі для хароў, зрабіў апрацоўкі народных песень. У песенным жанры працаваў М. Шчаглоў-Куліковіч (1897—1969 гг.).

Важную ролю ў духоўным, сацыяльным і культурным жыцці эміграцыі адыгрывае царква. За мяжой дзейнічае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква і Беларуская праваслаўная царква ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі, Беларуская каталіцкая місія, якія зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць рэлігійнае навучанне.

Нацыянальна свядомая беларуская эміграцыя неаднародная па свайму складу, у ёй ёсць розныя плыні, групы і іх супрацьстаянне. Значная частка старой эміграцыі не прыняла пасляваенную палітычную плынь, залічваючы яе да прыслужнікаў фашыстаў. Рознагалоссі па палітычных матывах ёсць паміж прыхільнікамі БЦР і БНР, Рада якой правяла першую пасляваенную сесію ў 1946 г. у Рэгензбургу (Германія). Хоць у галоўным яны не мелі разыходжанняў: аднолькава не прымалі сацыялістычны лад, савецкую ўладу, бачылі Беларусь незалежнай.

Жыццё беларускага замежжа ў пасляваенныя дзесяцігоддзі несла адбітак тых праблем, якія вынікалі з гістарычнага развіцця нацыі і яе тагачаснага стану: аслабленая нацыянальная свядомасць, пэўная раз'яднанасць па канфесійных адзнаках і інш. У той жа час адсутнасць духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі Бацькаўшчыны паскаралі працэсы асіміляцыі. Менавіта ў адносінах да нацыянальных арганізацый эміграцыі праводзілася партыйна-дзяржаўная палітыка, скіраваная на іх ізаляцыю ад гістарычнай Радзімы, раскол па ідэалагічных адзнаках розных пакаленняў, плыняў.

Створаная ў 1955 г. беларуская секцыя савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» (з 1960 г. «За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувязей з суайчыннікамі»), а затым Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой выкарыстоўваліся партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам перш за ўсё як сродак ідэалагічнай барацьбы процілеглых грамадскіх сістэм, узмацнення ўплыву сярод суродзічаў камуністычных ідэй, савецкага ладу жыцця. Таварыства пашырала кантакты толькі з тымі эмігранцкімі арганізацыямі, якія афіцыйныя савецкія органы залічвалі да патрыятычных і прагрэсіўных. Гэта яны бачылі ў некрытычным прыманні таго, што адбывалася на Бацькаўшчыне, і цярпімасці да сацыялістычнага ладу. Найбольш актыўныя, але ўсё ж вельмі сціплыя сувязі ў таварыства склаліся з кіраўніцтвам Федэрацыі рускіх канадцаў, Рускім цэнтрам у Нью-Йорку, Цэнтральным кіраўніцтвам культурна-спартыўных таварыстваў суайчыннікаў у Аргенціне, Славянскім таварыствам дружбы ў Англіі, некаторымі аддзеламі Саюза савецкіх грамадзян у Бельгіі і інш.

Асобную замежную супольнасць склала ў пасляваенныя дзесяцігоддзі беларуская меншасць у Польшчы, якая мела сувязь, хоць і слабую, з грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі БССР. Да сярэдзіны 80-ых гадоў практычна адсутнічалі яе кантакты з замежнай эміграцыяй. Намаганнямі суродзічаў у Польшчы паступова былі створаны нацыянальныя асновы культурнага жыцця. Гэтаму спрыяла выкладанне беларускай мовы ў пачатковых школах, ліцэях, што ў Бельску і Гайнаўцы, дзейнасць заснаванага ў 1956 г. Беларускага грамадска-культурнага таварыства і яго газеты «Ніва». Тут беларусы стварылі шматлікія фальклорныя і аматарскія мастацкія калектывы. Творчыя сілы гуртуюцца вакол літаратурнага аб'яднання «Белавежа» (утворана ў 1958 г.), нацыянальных выданняў, а таксама кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1956 г.). Вядомасць не толькі ў асяроддзі беларусаў набылі пісьменнікі С. Яновіч, А. Барскі (Баршчэўскі), В. Швед, Я. Чыквін, мастакі Л. Тарасевіч, М. Давідзюк, навукоўцы Ю. Туронак, Б. Бялаказовіч, У. Юзвюк, А. Мірановіч, Я. Мірановіч і іншыя.

Аднак трэба адзначыць, што нават з часоў палітычнай адлігі другой паловы 50-ых — першай паловы 60-ых гадоў у СССР і краінах Усходняй Еўропы беларуская меншасць у Польшчы магла ажыццяўляць толькі культурна-асветную нацыянальную дзейнасць, і то даволі абмежаваную.

Паскарэнню працэсаў асіміляцыі садзейнічала палітыка польскіх улад 70-ых гадоў, калі пачаў рэалізоўвацца тэзіс аб Польшчы як монанацыянальнай дзяржаве, яе этнічнай аднароднасці. Толькі падчас распачатай у 80-ых гадах барацьбы грамадства з аўтарытарна-бюракратычнай сістэмай у Польшчы лідэры беларускага насельніцтва выступілі ў абарону яго правоў.

На Беласточчыне ўсё часцей ставілася пытанне аб умацаванні беларускіх школ, пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў праваслаўнай царкве, заснаванні беларускамоўных навучальных, навуковых і культурных устаноў, тэле- і радыёперадач, узнаўленні беларускіх геаграфічных і адміністрацыйных назваў. 3 1981 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў у Польшчы, якое афіцыйна зарэгістравана польскімі ўладамі толькі ў 1988 г.

У пасляваенны перыяд беларуская дыяспара пашырылася за кошт дынамічнай міграцыі насельніцтва ў межах Саюза. Вынікам арганізаванага перамяшчэння працоўных рэсурсаў (вярбоўкі) у паўночныя і ўсходнія рэгіёны краіны, грамадскіх заклікаў на асваенне прыродных багаццяў, цалінных земляў, новабудоўлі, пераводу спецыялістаў, рабочых з аднаго месца працы на другое, планавага размеркавання па краіне выпускнікоў вучэбных устаноў, а таксама добраахвотных індывідуальных перасяленняў стала пражыванне значнай часткі нацыі за межамі Беларусі.

Перапісы насельніцтва 1959 і 1979 гт. сведчаць, што за гэты час колькасць беларусаў, якія пражывалі ў краіне паза тэрыторыяй БССР, павялічылася з 17,6 да 20 %. Гэта значыць, што пад канец 70-ых гадоў 1 млн. 894 тыс. беларусаў у іншых рэспубліках былі практычна выключаны з нацыянальна-культурнага жыцця Бацькаўшчыны. Яна фактычна не аказвала ім падтрымкі, не бараніла іх інтарэсы і правы. Палітыка цэнтральнай і рэспубліканскай партыйна-дзяржаўнай улады была скіравана на збліжэнне і зліццё нацый і народнасцей краіны, стварэнне новай супольнасці «савецкага народа». Адміністрацыйна-камандная сістэма уніфікавала культурнае, духоўнае жыццё краіны, заахвочвала нацыянальны нігілізм. У гэтых умовах кампактныя асяродкі беларусаў у розных рэгіёнах Саюза не мелі ніякіх сваіх суполак, школ, арганізаванага на нацыянальнай аснове грамадска-культурнага жыцця.

Інтэнсіўная міграцыя беларусаў у межах краіны прывяла да скарачэння неабходных рэспубліцы творчых сіл, рабочых рук, памяншэння долі карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў рэспублікі (з 81 % у 1959 г. да 79 % у 1979 г.).

Савецкая сістэма, якая прывяла да нацыянальнага нігілізму, крызісу беларускай культуры на самой Бацькаўшчыне, ігнаравала нацыянальна-культурныя патрэбы беларускай дыяспары. Палітыка ізаляванасці соцень тысяч эмігрантаў, грэбавання нацыянальна-культурнымі інтарэсамі і патрэбамі суродзічаў на тэрыторыі Саюза ССР садзейнічала паслабленню іх нацыянальнай свядомасці, асіміляцыі.

Спіс крыніц і літаратуры

1. «Гісторыя Беларусі», другая частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002 г.

2. «Гісторыя Беларусі», Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.

3. Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.

4. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.

5. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

6. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
120,83 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее