59968 (673457), страница 3
Текст из файла (страница 3)
У другой палове XIX ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы - настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.
У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семшарыя, у 1о'4г. Нясвіжская, у 1876 г. - Свіслацкая семінарыі. На пачатку XX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настауніцкія
Тйаблему падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць і стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі шстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 1910 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Магілёўскім, а ў 1914 г. - у Мінскім настаўніцкіх шстытутах.
Агульнаадукацыйная падрыхтоўка выпускнікоу настауніцкіх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з яуляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэнгаыя навучальныя ўстановы.
Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікау Мішстэрства народнан асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовгія педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўнанастаўніцкія і другакласныя настаўшцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, вдто належалі духоўнаму ведамству.
Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці політэхнічнага інстытута.
Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што адпавядала патрэбам сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.
Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. Пасля паўстання 1863 — 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Паранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А.А.Шахматаў, А.І.Сабалеўскі, М.А.Янчук.
У 60 — 70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства — існаваў у Вільні. Яно мела ў сваім складзе болып за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорна-этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Запнсок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.
У 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Мннская старнна". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100-годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загінулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.Заснаванае ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губерню, праводзіла даследаванні рэк на Палессі
У 90-я гады XIX ст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. У 1900 — 1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Калядная пісанка на 1904 год", "Велікодная пісанка" і "Переложенне некоторых басен Крылова на белорусское наречне" М.Косіч. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" былі выпушчаны "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і "Першае чытанне для дзетак-беларусаў", надрукаваныя кірыліцай і лацінкай. Затым выдавецтва распачало выпуск серыі кніжак "Беларускія песняры", за выданне ў якой зборнікаў вершаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" Ф.Багушэвіча, "Жалейка" Я.Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. У 1908 - 1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом 226 660 экзэмпляраў.
Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. З'явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных накірункаў. Найбольш значнымі мясцовымі буржуазна-ліберальнымі выданнямі былі "Северо-Западный голос", "Свободное слово", "Голос провннцнн", "Окранна" і інш. Акцябрысцка-чарнасоценны друк Беларусі быў прадстаўлены "Белорусскнм вестннком", "Мннскнм словом", "Крестьяннном", "Северо-Западной жнзнью" і іншымі выданнямі. Характэрнай асаблівасцю правай прэсы з'яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, непрызнанне беларускай нацыі.
У гады рэвалюцыі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі выдавалі нелегальныя газеты "Лнсток Полесского комнтета РСДРП", "Лнсток Северо-Западного союза РСДРП", "Мннскнй летучнй лнсток", "Солдатская жнзнь" і інш. Для прапаганды сваіх ідэй Мінская бальшавіцкая група выкарыстоўвала газету "Северо-Западный край".
1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове "Наша доля", якая выдавалася групай дзеячаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Пяць з шасці нумароў гэтай газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена. Рашэннем судовай палаты ў студзені 1907 г. выданне "Нашай долі" канчаткова забаронена.
3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета "Наша ніва".
Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Заканчваўся перыяд пераважна паўананімнага нелегальнага развіцця літаратуры. Шсьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага яе ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.
Пэўны адбітак на развіццё беларускай літаратуры аказала паўстанне 1863 — 1864 гг. Шырока распаўсюджваліся ананімныя "гутаркі", складзеныя дзеячамі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, адрасаваныя беларускім сялянам і прысвечаныя крытыцы сацыяльных парадкаў у царскай Расіі. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага "Мужыцкая праўда" і яго "Пісьмы зпад шыбеніцы". Выкарыстоўваючы фальклорную сімволіку і традыцыйную форму народнай "гутаркі", аўтар "Мужыцкай праўды" заклікаў сялян да барацьбы за лепшую долю. У "Пісьмах зпад шыбеніцы" К.Каліноўскі развітваецца са сваім народам перад пакараннем смерцю і выказвае веру ў тое, што народ яшчэ ўзнімецца на барацьбу.
Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і Я.Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў.
Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф.Багушэвіча. У 1891 г. у Кракаве выдадзены яго першы зборнік "Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок. У 1896 г. таксама за мяжой пад псеўданімам Сымон Рэўка зпад Барысава з'явіўся зборнік "Смык беларускі". Да гэтых зборнікаў Ф.Багушэвіч складаў прадмовы , дзе імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускяга народа. Ен першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча — жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф.Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў - Я.Лучыну і А.Гурыновіча.
У творчасці Я.Лучыны (І.Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з'яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове. Вершы Лучыны былі пасмяротна сабраны ў зборніку "Вязанка", выдадзеным у 1903 г.
Літаратурных твораў А.Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі.
У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А.Гурыновіча былі выдадзены толькі пасмяротна.
На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы XIX ст., на традыцыі, закладзеныя К.Каліноўскім, Ф.Багушэвічам, Я.Лучынам, А.Гурыновічам, абапіралася новая беларуская літаратура пачатку XX ст. Развівалася яна таксама і пад дабратворным уплывам рускай, польскай і ўкраінскай літаратур. Менавіта ў пачатку XX ст. беларуская літаратура набыла рысы развітай літаратуры з разнастайнымі жанрамі і стылявымі накірункамі.
Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А.Пашкевіч). Яе кнігі рэвалюцыйных вершаў "Скрыпка беларуская" і "Хрэст на свабоду" сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру. Яна налісала чытанку "Першае чытанне для дзетак-беларусаў", выступала як публіцыст, даследчык гісторыі беларускага народнага тэатра.
Як народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю Я.Купала (І.Д.Луцэвіч). Першы яго верш "Мужык" быў апублікаваны ў маі 1905 г., а першы зборнік вершаў "Жалейка" ўбачыў свет у 1908 г. Найболып значны паэтычны зборнік Я.Купалы дарэвалюцыйнай пары — "Шляхам жыцця" - быў выдадзены ў 1913 г.
Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы "Курган", "Бандароўна" вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. П'есы Я.Купалы "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" ўяўляюць сабой найвышэйшае дасягненне беларускай драматургіі пачатку XX ст. У сваёй перакладчыцкай дзейнасці Я.Купала выступіў у якасці прапагандыста дасягненняў славянскіх літаратур, стварыўшы пераклады твораў М.Някрасава, І.Крылова, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. Значэнне творчасці Я.Купалы заключаецца ў тым, што ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень і сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы.
Разам з Я.Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я.Колас (К.М.Міцкевіч). Першы верш паэта "Наш родны край" з'явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў "Песні-жальбы" быў надрукаваны ў 1910 г. У сваёй грамадзянскай лірыцы Я.Колас часта звяртаецца да селяніна, імкнучыся абудзіць яго свядомасць. У 1912 г. выйшаў першы зборнік яго празаічных твораў "Апавяданні", а ў 1914 г. — "Родныя з'явы", куды ўвайшлі хрэстаматыйныя сёння апавяданні "Нёманаў дар" і "Малады дубок". Я.Колас пачаў стварэнне сваіх класічных паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Дакастрычніцкая творчасць паэта - сапраўдны мастацкі летапіс жыцця беларускага народа.
Адзіны паэтычны зборнік "Вянок" належыць М.Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца ў беларускай літаратуры. М.Багдановіч узбагаціў беларускую лірыку новымі тэмамі, вобразамі і формамі. Для яго лірыкі было характэрна паглыбленне ва ўнутраны свет героя, філасофскі роздум. Акрамя вершаў М.Багдановіч пісаў празаічныя творы, літаратуразнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы.
У беларускай літаратуры пачатку XX ст. раскрыліся творчыя здольнасці М.Гарэцкага, З.Бядулі, Ц.Гартнага, К.Каганца і інш. Новая беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.
Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. Музычнае жыццё. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскагй і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выдатнай ігрой знакамітых рускіх артыстаў М.Савінай, П.Арленева, М.Хадотава; В.Камісаржэўскай. Разнастайны рэпертуар рускіх драматычных калектываў складалі не толькі п'есы забаўляльнага характару, але і лепшыя творы сусветнай і айчыннай драматургічнай класікі. Нязменным поспехам карысталіся творы М.Гогаля, А.Грыбаедава, А.Астроўскага, А.Чэхава і іншых рускіх драматургаў. Паспяхова гастралявалі на Беларусі ўкраінскія тэатры М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя калектывы.
Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў. У асяроддзі беларускай інтэлігенцыі паступова наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу.
Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыя-нальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. На першапачатковым этапе сваёй дзейнасці ўдзельнікі вечарынак сутыкнуліся з недахопам беларускіх п'ес, таму яны ставілі драматычныя творы рускіх, украінскіх аўтараў. Рэпертуар вечарынак уключаў таксама п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Я.Купалы, "Антось Лата" Я.Коласа, "Модны шляхцюк" К.Каганца.















