59968 (673457), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-палітычнага руху вымусілі царызм правесці школьную рэформу, якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы "для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў". У гэтых школах дзяцей вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі, вялікая ўваса-надавалася закону божаму і царкоўным спевам. У нядзельныя і святочныя дні вучні былі абавязаны ўсёй школай хадзіць у царкву. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішч.
Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і 6-х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва. Мужчынскія гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступаць ва універсітэт без экзаменаў, а выпускнікі рэальных гімназій — па конкурсе ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў адкрыццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы мелі толькі тыя, хто скончыў сёмы (дадатковы) клас вучылішча. Паранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства - духоўныя семінарыі.
У ходзе рэформы навучальныя ўстановы розных ведамстваў перайшлі ў большасці сваёй у падпарадкаванне Міністэрству народнай асветы. У вёсках былі ліквідаваны школы Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, удзельных кантор, школы памешчыкаў, праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна- і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух-, трох- і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства.
Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы як "рассаднікі паланізацыі". У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам і настаўнікам загадана было клапаціцца аб тым, каб у сценах навучальных устаноў гутарковай мовай была руская.
Нягледзячы на жорсткі курс палітьца расійскага ўрада ў галіне асветы, а таксама матэрыяльныя цяжкасці (адна школа прыходзілася на 8 —10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, парт на ўсіх вучняў не хапала, вучэбных дапаможнікаў было мала, сшыткаў вучні сельскіх школ не мелі і г. д.), цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Як сведчаць гістарычныя дакументы, многія школы ў Беларусі поўнасцю знаходзіліся на ўтрыманні сялян. На сродкі сялян аддаленых вёсак пры школах ствараліся і ўтрымліваліся вучнёўскія інтэрнаты. Шырока практыкаваўся збор сельскай грамадой грашовых сродкаў і збожжа на будаўніцтва і ўтрыманне дзяржауных народных вучылішч. Адкрываліся хатнія "школкі". Сяляне наймалі на некалькі дамоў пісьменнага хлопца - "дарэктара", які вучыў дзяцей у сялянскіх хатах па чарзе. У Беларусі, дзе не было земскіх школ, матэрыяльная падтрымка насельніцтвам школьнай справы з'яўлялася сведчаннем яго цягі да адукацыі, святла і ведаў.
3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпаведнасці з палажэннем 1884 г. аб царкоўналрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству. У 1881 -1899 гг. колькасць народных вучылішч у Беларусі скарацілася з 1198 да 999, адначасова было адкрыта 5814 царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы.
Былі прыняты меры для абмежавання доступу ў сярэднюю школу выхадцам з ніжэйшых саслоўяў. Летам 1887 г. выдадзены цыркуляр, які ў асяроддзі прагрэсіўнай грамадскасці атрымаў назву цыркуляра "аб кухарчыных дзецях". Ажыццяўленне цыркуляра, па задумцы аўтараў, павінна было вызваліць гімназіі і прагімназіі ад паступлення ў іх дзяцей фурманаў, лакеяў, павароў, прачак, дробных гандляроў і да іх падобных людзей, "детей конх, за нсключеннем разве одаренных необыкновеннымн способностямн, вовсе не следует выводнть нз среды, к коей онн прннадлежат". 3 гэтай мэтай была значна павышана плата за навучанне.
Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся колькасць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вучняў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.
Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, званне хатняй настаўніцы.
У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. - у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.
Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў толькі 25, 7 %.
На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.
Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мясцовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.
Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені: вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы высокакваліфікаваных рабочых.
Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60-х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызначалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы персанал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамыслова-тэхнічных навучальных устаноў — школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпрацаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.
У дарэвалюцыйнай Расіі існавала развітая сістэма сельскагаспадарчай адукацыі. Асабліва колькасны рост сельскагаспадарчых навучальных устаноў наглядаўся пасля адмены прыгоннага права. Сярэднія і ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы мелі на мэце падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу для памешчыцкіх маёнткаў, інструктараў, настаўнікаў і сельскіх гаспадароў. Ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы падзяляліся на агульныя (давалі веды па вядзенні сельскай гаспадаркі ў цэлым) і спецыяльныя (выкладаліся прадметы, звязаныя з якой-небудзь адной спецыяльнасцю: садаводствам, пчалярствам, малочнай гаспадаркай і інш.).
Да агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі адносіліся і камерцыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі тэарэтычныя і практычныя веды, неабходныя для камерцыйнай дзейнасці. Існавалі наступныя тыпы камерцыйных навучальных устаноў: гандлёвыя класы, гандлёвыя школы, камерцыйныя вучылішчы, курсы камерцыйных ведаў.
Да прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя майстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы. 3 1865 г. пачаў сваё існаванне і такі тып прафесійнай падрыхтоўкі, як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.
Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржаўным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельскагаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў - камерцыйныя, мастацкапрамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін — тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Міністэрства юстыцыі — землямерныя вучылішчы.
Усе адзначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўнымі спецыяльнасцямі былі слясарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для ніжэйшых сельскагаспадарчых школ.
Болыпасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена ў канцы 80 - пачатку 90-х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесалільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча ў Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў. У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў. Атрымаўшы кваліфікацыю, рабочыя накіроўваліся ў рамонтныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі.
Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.
Характэрнай рысай прафесійна-тэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" займалася рамёствамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі рамеснікаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.
Пытаннямі прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганізацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілёве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарна-механічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3—4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычна-заводскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.
Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і па іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.
Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батаніцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанічны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнічалі землямерна-таксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямерна-агранамічнае вучылішча.
У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельска-гаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельска-гаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельска-гаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчым таварыствам, Мар'інагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.
На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ: Зіноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш. Сельскагаспадарчая адукацыя ажыццяўлялася і шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць некаторыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.
У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя навучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, Брэст-Літоўску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.
На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.
Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. 3 70-х гадоў XIX ст. існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фельчарская школа. У пачатку XX ст. узніклі ветэрынарна-фельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарска-акушэрскія школы ў Віцебску і Мінску, павівальная школа ў Гомелі, прыватная зубаўрачэбная школа ў Мінску.















