56657 (671420), страница 5
Текст из файла (страница 5)
У адзіным спісе захаваўся адзіны ананімны Баркулабаўскі летапіс, напісаны, як лічыць большасць даследчыкаў, мясцовым святаром Фядорам Філіповічам “Магілёўцам”. Летапіс адрозніваецца многімі характэрнымі рысамі: па-першае, яна апісвае гісторыю параўнаўча невялікага населенага пункта мястэчка Баркулабава, якое ў канцы XVI - пачатку XVII стст. належыла князям Саламярецкім. Рэдкія звесткі адносяцца да бліжайай мясцовасці, буйным гарадам (Магілёў, Полацк), іншы раз да іншых рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага, Расіі, Украіны, Польшчы. Па-другое, ў ім адлюстраваны многія сацыяльная і палітычныя з’явы. Па-трэцяе, яна напісаная на народнай беларускай мове. Некаторыя яе старонкі з рэдкай мастацкай сілай узгадваюць цяжкія пакуты, голад, пустэчу, эпідэміі. Прычыны гэтых няшчасцяў аўтар тлумачыць божымі карамі. Вытокі сацыяльных хваляванняў, “замятні” аўтар бачыць у інтрыгах уніятаў, наступствах каталіцкай царквы, ваенных бедстваў.
Статус духоўнай асобы вызначаў яго неадназначныя адносіны да дзейнасці арганізаваных ў канцы XVI - пачатку XVII стст. беларускіх і украінскіх брацтваў (Львоў, Вільня, Магілёў). Ён не ўхваляў іх незалежнасці, спробаў выйсці з-пад улады мясцовыя епіскапаў, аднак яму імпануе іх актыўная антыкаталіцкая дзейнасць. Варожа ацэньваююцца ў летапісы дзеянні казацкіх загонаў, паўстанне Налівайка. Упамінаюцца факты массавых уцёкаў мясцовага насельніцтва на юг, удзел беларускіх сялян ў казацкіх паўстаннях.
Уключэнне афіцыйных дакументаў, сведчанняў аб “маскоўскіх” пасольствах, царкоўных саборах, шляхецка-магнацкіх антыўрадавых выступленняў пачатка XVII ст. дазваляе меркаваць, што аўтар летапісу прыймаў удзел у царкоўна-рэлігійнай і грамадскай дзейнасці. Многа ўвагі аўтар надае сацыяльна-эканамічным пытанням: рэгіструе факты стварэння новых паселішчаў, мястэчак, апісвае льготы для пасяленцаў “на сыром корени”,адзначае цэны на прадукты, правядзенне “валочнай памеры” в Баркулабаве, Ляхве і інш. населеных пунктах23.
Адным з апошніх зводных помнікаў гарадскога летапісання XVII - XVIII стст. была Магілеўская хроніка. Складзеная некалькімі аўтарамі (магілёўскім лаўнікам Трафімам Суртой, працяг рэгентам гарадской канцлярыі Юрыем Трубніцкім і яго нашчадкамі), яна апісвае важныя падзеі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага жыцця буйнейшага горада Усходняй Беларусі на працягу амаль трох стагоддзяў. У першай, найбольш каштоўнай частцы (XVII - сярэдзіна XVIII стст.) апісваюцца падзеі, зввязаныя з “руска-польскімі” войнамі 30-х, 50-х гг. XVII ст., ваенныя дзеянні ў ваколіцах Магілёва, удзел гарадскога насельніцтва ў сдачы горада рускім войскам ў 1654 г., падробна апавядаецца аб пазнейшым выступленіі супраць рускага гарнізона, выкліканага ўнутранай палітыкай царскай адміністрацыі.
Увагу летапісца прыцягваюць драматычныя падзеі часоў Паўночнай вайны, Палтаўская бітва, здрада Мазепы, дзеянні рассійскіх улад ва Усходняй Беларусі, Магілёве, Полацке, паборы, пажары і інш. Аўтары хронікі шырока выкарыстоўвалі матэрыялы магістрацкага архіву, асабістыя назіранні, сведчанні відавочцаў24.
7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст
Побач з летапісамі і хронікамі XV - XVI стст. важную ролю ў назапашванні гістарычных ведаў і фарміраванні гістарычных уяўленняў выконвалі іншыя творы свецкай літаратуры і пісьменнасці, уласна гістарычныя сачыненні, грамадска-палітычная і цэркоўна-рэлігійная публіцыстыка. Новыя з’явы былі звязаныя з культурным пад’ёмам на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. Рэнесансам і Рэфармацыяй, пашырэннем международных кульурных і палітычных кантактаў, пад’ёмам духоўнага жыцця, абвастрэннем грамадска-палітычнай і ідэйнай барацьбы.
Рэфармацыйныя ідэёлагі, публіцысты імкнуліся падарваць палітычны і сацыяльна-эканамічны ўплыў каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, залежнай ад вышэйшай польскай духоўнай іерархіі і Ватыкана. Рэфармацыйныя тыпаграфіі ў Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Вільні распаўсюджвалі гістарычную белетрыстыку, у тым ліку пераклады еўрапейскіх аўтараў, якія апавядалі аб гераічнай нацыянальна-вызваленчай барацьбе сэрэднеземнаморскіх народаў з Асманскай імперыіей, аб рэлігіёзных пераследаваннях у Францыі, Нідэрландах, Англіі, другіх странах. Дзеячы беларуска-літоўскай рэфармацыі выступілі з ідэямі талерантнасці (верацярпімасці), рэзка крытыкавалі кананічныя царкоўна-рэлігійныя дактрыны, царкоўную традыцыю. У творах некаторых прадстаўнікоў радыкальнай рэфармацыі (Пётр з Гоненза, Мартын Чеховіц) крытыкуюцца асновы феадальнага строю, войны, прыгнет сялян, дзяржаўныя інстытуты. Свае сацыяльныя аргументы яны падмацоўвалі спасылкамі на старажытнуу і новую гісторыю еўрапейскіх і другіх народаў, а таксама Біблію.
Сачыненні рэфармацыйных аўтараў па свайму складу мала тычыліся гісторыі Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, аднак яны ўплывалі на развіццё свецкіх, ренесансных, гуманістычных тэндэнцый ў літаратуры, кнігадрукаванні, пісьменнасці.
Адзін з вядучых ідэёлагаў антытрынітарскага руху, які з’явіўся на аснове кальвінізму ў 60-х гг. XVI ст., Сымон Будны праявіў значную цікавасць да палітычнай і культурнай спадчыны беларускага, украінскага і рускага народаў, гісторыю якіх ён разглядаў у агульнай арбіце еўрапейскай цывілізацыі. Ён сустракаўся з беглам рускім вольнадумцам старцам Арцёміем, рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсіслаўцам, якія з-за ідэялагічнага ўціску і пераследу мусілі перасяліцца на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, і прамаў удзел у складанні вядомага “Письма половца Смеры”, заснаванага на літаратурных традыцыях Кіеўскай Русі25.
Спадзвіжнікам Сымона Буднага быў беларускі гуманіст, асветнік, пісьменнік, перакладчык, выдавец Васіль Цяпінскі, які прапагандаваў ідэю славянскага адзінства на Беларусі, адраджэння Русі, яе асветніцтва і кансалідацыі. «Где бы бо не рекучи, пісаў ён, маючы на ўвазе старажытнарускія княствы, в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острий, довстипный народ их у умеетности, и яко многокрот посторонние учоные народы их мудрость мусели похвалят и овшем се от них учит…».
Асветніцкая праграма Васіля Цяпінскага, якая працягвала грамадска-палітычныя і патрыятычныя традыцыі Ф.Скарыны была разлічана на пад’ём нацыянальнай культуры, развіцце школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадскай актыўнасці беларускага народа, фарміраванне яго гістарычнай і этнічнай свядомасці. Васіль Цяпінскі падкрэсліваў гістарычную, генетычную, кульурна-моўную агульнасць славянскіх і ўсходнеславянскіх народаў, іх уклад у сусветную кульуру, шырокія магчымасці іх далейшага культурнага і грамадскага развіцця. Пры ўсёй марнасці спадзяванняў Васіля Цяпінскага на духоўнае адраджэнне вышэйшых слаёў грамадства, шляхты і магнатаў, яго дзейнасць садзейнічала зараджэнню і пад’ёму нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі ў канцы XVI - пачатку XVII стст.26
У гэтым працэсе намалаважную, хоць і спецыфічную ролю адыгрывалі своеасаблівыя грамадска-палітычныя і рылігійныя аб’ядненні брацтвы, якія абапіраліся ў асноўным на праваслаўнае мяшчанства і некаторыя слаі шляхты і духавенства. Адной з праяў іх асветніцкай і ідэалагічнай дзейнасці быў удзел у рэлігійнай палеміцы з уніяцкай і каталіцкай аппазіцыяй. Палемічныя выданні Б.Гербеста, П.Скаргі, А.Пассевіна, І.Пацея, Л.Крэўзы стварылі гісторыка-тэарытычную аснову царкоўнай уніі. Гістарычныя экскурсы ідэёлагаў гэтага накірунку павінны былі абгрунаваць першапачатковае главенства Рыма ва ўсім хрысціянскім свеце, уключаючы ўсходнеславянскія землі і Візантыю. З гістарычных сачыненняў уніяцкай палемічнайпісьменнасці ў канцы XVI - пачатку XVII стст. найбольш характэрнымі былі творы Іпацея Пацея “Уния альбо выклад преднейших артикулов ку зъодноченью греков с костёлом римским належащых” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595) Оборона собору флорентейского осмого, против фальшивому недавно от противников згоды выданому” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1604).
Важнымі дыскусійнымі праблемамі аныуніяцкай палемікі ў канцы XVI - першых дзесяцігоддзях XVII стст. сталі пытанні царкоўна-рэлігійнай гісторыі: крышчэнне Русі, узаемаадносіны Кіеўскай мітраполіі ў X - XV стст. с канстантынопальскім патрыярхам і рымскай курыяй, Фларэнтыйская і Берасцейская унія. У сутнасці дыскуссія закранала шляхі палітычнага, культурнага і царкоўна-рэлігійнага развіцця Беларусі і Украіны. Духоўная іерархія уніяцкай царквы фактычна была ў двайным падпарадкаванні: вярхоўнай уладзе Рэчы Паспалітай і Вытыкану. Палемічныя выданні беларускіх і украінскіх брацтваў, як найбольш рэдкія сатырычныя творы (“Палінодыя” Захарыі Капысценскага 1621; сатырычнае пасланне прасвітэра Андрэя са Слуцка, пачатак XVII ст.), накіраваныя супраць ідэёлагаў каталіцызму і ўніі, адстайвалі традыцыйныя шляхі гістрычнага развіцця Беларусі і Украіны пры захаванні культурнай, моўнай і у пэўнай ступені грамадска-палітычнай агульнасці ўсходнеславянскіх краін27.
Падабенства грамадска-палітычных і культурных умоў, якія склаліся ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай палове XVII ст., обумовіла асаблівую тэматычную і ідэйную блізкасць беларуска-украінскай антыуніяцай публіцыстыкі, якая развівалася фактычна ў адным русле, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога дзеячаў беларусскай і украінскай культуры, літаратуры, кнігадрукавання.
У ідэйнам плане асаблівае значэнне мелі тыя гістарыяграфічныя аспекты антыуніяцкай публіцыстыкі, у якіх абаранялася дзяржаўна-палітычнае, царкоўна-рэлігійнае раўнапраўе грэка-візантыйскай і старажытнарускай цывілізацыі (у параўнанні з рымскай, “лацінскай”), важнасць захавання старажытнарусскай спадчыны, адзінства гісторыка-культурнага працэсу.
Трыумф контррэфармацыі пасля войнаў сярэдзіны XVII ст., умацаванне пазіцый Польшчы і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, крызіс брацтваў і некаторыя другія грамадска-палітычныя фактары вызначылі заняпад літаратурнай палемікі на Беларусі і Украіне. Гістарычныя ўяўленні пануючых слаёў грамадства ў XVI - XVII стст. найшлі адлюстраванне ў фарміраванні ідэялогіі сарматызму, ідэалізацыі грамадска-палітычнага строя Рэчы Паспалітай. Знакамітым прадстаўніком гэтага накірунку гістарыяграфіі быў ураджэнец Брэсцкага ваяводства Шымон Старавольскі, большасць сачыненняў якога былі апублікаваныя за мяжой, аднак карысталіся вялікай папулярнасцю ў яго межах28.
Заключэнне
Гістарычныя пісьмовыя творы, а таксама вусная народная творчасць накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Разам з тым пераважным метадам пераемнасці гістарычных ведаў папярэднікаў заставалася кампіляцыя, пад час якой аўтары некрытычна ставіліся да фактаў, не адрознівалі іх ад паданняў і меркаванняў. Практычна ўсе гістарычныя творы дадзенага перыяду маюць ідэалагічную накіраванасць і скіраваны на дасягненне тых ці іншых грамадска-палітычных мэтаў. Таму аб’ектыўна ўзнікае неабходнасць сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу, крытычнага аналізу гістарычных фактаў, перыядызацыі, а значыць ўзнікнення новых гісарыяграфічных твораў.
Спіс выкарастанай літаратуры
-
Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006.
-
Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955.
-
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
-
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
1 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.26-27
2 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.27-29
3 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.29-30
4 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.30-32
5 Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
6 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.32-34
7 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.34-35
8 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.35-36
9 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.36-37
10 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.37
11 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.37-38
12 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.38-40
13 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.40-41
14 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.41
15 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.41-42
16 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.42
17 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.42-44
18 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.44-45
19 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.14.
20 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.15.
21 Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
22 Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. С. 66-73.
23 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.17-18.
24 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.18-19
25 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.19-20.
26 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.20.
27 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.21.
28 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.21-22.















