56657 (671420), страница 4

Файл №671420 56657 (Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)) 4 страница56657 (671420) страница 42016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 4)

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ураджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі у Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёу, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доугія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не усякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія Віленскае, Жамойцкае і Кіеускае, і праваслауныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта I Старога17.

Пазней за Герберштэйна, у другой палове XVI ст., праз Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.). польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574-1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана IV, паслы Свяшчэннай Рымскай Імперыі Ганс Кабенцль фон Просег і князь Дашэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).

У канцы XVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Юхель з Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшлегер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі у Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў XV- XVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзілся на сцюжу.

Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна у м.Крынкі «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывельнаму свету Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухау пісау: «3-за вузкай дарогі (з Валыні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і муслі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны у той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія назывался Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску. Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзгуляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны удосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі усіх нашых коней» 18.

У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.

6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы

Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.

Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.)19.

Своеасаблівым эпічным жанрам, падобным да старажытнарусскіх былінаў ці украінскіх думаў, які па-свойму адлюстроўваў гісторыю народа, былі беларускія гістрычныя балады. Найбольш распаўсюджаныя тэматычныя группы гэтых баладаў звязаны з агульнаславянскімі сюжэтамі: татарскі (турэцкі) плен, продаж ці выкуп з няволі, трагічная сустрэча некалі разлучаных членаў сям’і. Творам баладнай лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма.

Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка над “ляшскім” войскам ў 1595 г. прысвечана песня “Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула”. У розных варыянтах вядомая песня аб смерці казацкага есаула Нестара Маразенка, якая перайшла ў беларускі фальклор з украінскага. У чумацкіх, рэкруцкіх, бурлацкіх і батрацкіх песнях XVII-XVIII стст. раскрываюцца цяжкія сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця беларускага народа, сацыяльны пратэст супраць прыгонніцтва. У народных песнях, казках, паданнях другой паловы XVII-XVIII стст. адлюстроўваюцца падзі, звязаныя з сялянскімі войнамі ў Расіі, паэтызуюцца вобразы такіх народных герояў і заступнікаў, як Сцяпан Разін і інш.20

Фальклорная творчасць аказвала пэўны ўплыў на пісьмовыя гістарычныя творы, большасць з якіх па свайму ідэялагічнаму складу выражалі погляды правячых колаў феадальнага грамадства. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў такім традыцыйным жанры гістарычнага апавядання як летапісы.

Новы этап у развіцці летапісання на землях Беларусі звязаны з фарміраваннем і развіццём Вялікага княства Літоўскага. У гэтым палітычна-дзяржаўным утварэнні зсходнеславянскія землі ігралі большую палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную ролю. Другая палова XV ст. і асабліва XVI ст. адзначаны ўзрастаннем палітычнай ролі беларускіх і ўкраінскіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пэўнай кансалідацыяй пануючага класа. Помнікі беларуска-літоўскага летапісання, якія ўзніклі ў гэты час, напісаныя на беларускай мове, па свайму зместу, палітычнай арыентацыі нярэдка набываюць рысы агульнадзяржаўных летапісаў. Разам з гэтым яны адлюстроўваюць прыватныя ўнутрысацыяльныя супярэчнасці на кожным этапе развіцця Вялікага княства Літоўскага.

Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з’яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб’ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб’яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.

У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты21.

У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб’яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з’яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі.

Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI ст. быў складзены трэці, самы поўны летапісны звод “Хроніка Быхаўца”. Спісаў гэтай хронікі не захавалася: змест яе вядомы па публікацыі Т.Нарбута і фрагментарным сведчанням “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, які выкарыстоўваў блізкія, але не тоесныя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў. Кампілятыўная частка “Хронікі Быхаўца” выкладзена па матэрыялам мінулых беларуска-літоўскіх летапісных зводаў, якія падвергліся невялікай рэдакцыйнай апрацоўцы. Арыгінальныя матэрыялы сустракаюцца з сярэдзіны XIV ст., а найбольш каштоўная частка летапісу ахоплівае канец XV - першыя дзесяцігоддзі XVI стст. (публікацыя Т.Нарбута завряшаецца апісаннем клецкай бітвы з татарамі ў 1507 г., канец летапісу адсутнічае). Дыскусійным з’яўляецца не толькі час складання гэтага зводу (разыходжанні даследчыкаў адносяцца да пачатку - другой палове XVI ст.), але і праблема аўтарства, рэдактарства рукапісу на розных яго этапах. Больш упэўнена можна казаць аб палітычных поглядах складальніка летапіснага звода, які перадаваў палітычныя погляды беларуска-літоўскіх феадалаў, дакладней, той іх часткі, якая актыўна выступала супраць утварэння Рэчы Паспалітай, за захаванне тэрытарыяльная цэласнасці і палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. “Хроніка Быхаўца” ў гістарычным плане ўтрымлівала найбольш каштоўныя і арыгінальныя сведчанні па гісторыі Беларусі, Літвы, часткова Украіны (канец XV пачатак XVI ст.), а яе своеасаблівыя мастацка-стылявыя рысы сведчылі аб заканчэнні эвалюцыі беларуска-літоўскага летапісання, якое па сваім жанравым асаблівасцям набліжалася да свецкай гістарычнай і палітычнай белетрыстыцы22.

На тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны побач з летапісамі доўгі час распаўсюджваліся таксама хранографы, якія выкладалі “сусветную” гісторыю. Новыя рэдакцыі і хронаграфічныя зводы канца XVI-XVII стст. нярэдка ўяўлялі сабой складаныя кампазіцыі, якія ўключалі старажытнарускія і візантыйскія гістарычныя творы, больш познія арыгінальныя ці перавадныя гісторыка-літаратурныя помнікі. У гісторыкаграфічным зводзе “Кройніка вялікая”, створаным, напэўна, у канцы XVII ст. акрамя звычайнай хранаграфічнай часткі, якая распавядае аб гісторыі старажытнага міра, сярэднявяковай Еўропы, заметнае месца займаюць матэрыялы па гісторыі Літвы, Беларусі, Жэмайціі (заснаваныя ў асноўным на “Хроніке” Мацея Стрыйкоўскага), перакладныя літаратурныя творы гісторыя аб Траянскай вайне, Александрыя, Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія і інш.

Распаўсюджанасць і папулярнасць хранографаў у перыяд, калі фактычна сышла традыцыя агульнадзяржаўнага па свайму зместу беларуска-літоўскае летапісанне, звязаныя з буйнымі палітычнымі ўзрушэннямі ва Усходняй Еўропе ў другой палове XVI - сярэдзіне XVII стст., пашырэннем інтарэсаў чытачоў, якія імкнуліся скласці агульнае ўяўленне аб шляхах і галоўных этапах развіцця ўсяго “цывілізаванага” хрысціянскага свету.

У сувязі з кардынальным змяненнем палітычных умоў пасля Люблінскай уніі 1569 г., утварэннем Рэчы Паспалітай, развіццём свецкай літаратауры і пісьменнасці ў канцы XVI - XVII стст. пачаўся новы этап у гісторыі беларускага летапісання. На змену традыцыйным беларуска-літоўскім летапісным зводам прыйшлі замкнутыя, абмежваныя па свайму зместу, але больш дэмакратычныя па сваёй сацыяльнай накіравансці мясцовыя летапісы, цесна звязаныя з жыццем гарадсскога і сельскага насельніцтва Беларусі (Баркулабаўская, Магілёўская, Віцебская хронікі і інш.)

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
637,12 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7021
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее