43534 (662661), страница 2

Файл №662661 43534 (Белоруская мова) 2 страница43534 (662661) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.

Аднак пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.

У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.

Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.

Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.

Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.

У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.

6. Формы беларускай нацыянальнай мовы

Функцыянальныя слылі літаратурнай мовы

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове.

Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці, іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх гаворак.

Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.

Тэрытарыяльныя дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.

Сацыяльны прагрэс разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць – і моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай мовы.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.

Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.

Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.

У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.

Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.

Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.

Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.

Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.

белоруская мова культура вымаўлення

7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення

Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова, але і ведаць, чаму і які гук павінен быць вымаўлены ў кожным канкрэтным выпадку. Звычайна наяўнасць тых ці іншых гукаў у словах абумоўлена гістарычнай моўнай традыцыяй, але ў адных выпадках нічога, акрамя традыцыі, нельга назваць, у другіх жа выпадках існуюць пэўныя заканамернасці ці правілы з'яўлення ў слове менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука. Так, напрыклад, вымаўленне ў слове віда зычных [в], [д], націскнога [а] не рэгулюецца спецыяльнымі правіламі, а вось наяўнасць ненаціскнога [а] можна растлумачыць: ен з'яўляецца ў першым пераднаціскным складзе ў выніку чаргавання з націскным [о] (параўн.: воды).

Канкрэтныя правілы літаратурнага вымаўлення шматлікія, але іх можна звесці ў некалькі груп:

1) правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый;

2) правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);

3) правілы вымаўлення запазычаных слоў.

Да групы правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:

а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер) і [ж], [ш], [дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу);

б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш.);

в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з’] (урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы;

г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце);

д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена).

Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.

Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна.

1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба).

У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны.

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення).

2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).

Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва. Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [в’] і [м’]: у назве, аб прызме. Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, схіліць, згніць. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера.

Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [j]: на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’j]ак. Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія.

Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’]: [дз’в’]еры. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве: клятве.

На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [з’] лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе.

3. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф], перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[мjа].

4. Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а. Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў]: гало[ў]ка.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
1,74 Mb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6384
Авторов
на СтудИзбе
308
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее