25492-1 (661472)
Текст из файла
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
РЭФЕРАТ
па беларускай мове
на тэму: Беларуская выяўленчае мастацтва
Праверыла Нчіпаровіч А.Н
Выканаў Дапіра Т.П
Мінск 2001г.
Змест:
Жывапіс 20 –30-х гг. ХХ ст. ................................................................................1
Графіка ...................................................................................................................4
Плакат ......................................................................................................................5
Кніжная ілюстрацыя ...............................................................................................5
Станковая графіка ...................................................................................................6
Скульптура 20 – 30-х гг. ......................................................................................7
Літаратура ..............................................................................................................10
ЖЫВАПІС 20—ЗОх гг. XX ст.
У беларускім мастацтвазнаўстве гэты перыяд падзяляецца на два меншыя адрэзкі — прыкладна па дзесяцігоддзях. (Наогул, вядома, такія падзелы даволі ўмоўныя: дакладнай даты змены эпох ніхто афіцыйна не пазначаў.) Першы перыяд — з 1917 г., г. зн. з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі змяніўся сацыяльны лад грамадства і, адпаведна, сацыяльная аснова мастацтва, па 1929—1932 гг. 1929 год — пачатак расправы ўлады з нацыянальна свядомай інтэлігенцыяй; 1932 г.— скасаванне ўсіх мастацкіх аб'яднанняў партыйнай пастановай аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый. Такім чынам, адбылася фармальная забарона шматаблічча мастацкага жыцця, якое канчаткова было ўвагнана ў адзінае рэчышча на Першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў у 1934 г. дэкларацыяй “сацыялістычнага рэалізму”. Другі адрэзак пазначанага перыяду, відавочна, пачынаецца недзе з 1932 г. і цягнецца да 1941 г.— да пачатку вайны.
Агульнавядома, што асобныя часткі тэрыторыі Беларусі з 1914 па 1921 г. знаходзіліся ў зоне тых ці іншых ваенных дзеянняў. Таму зразумела, што пра нейкае агульнадзяржаўнае паслядоўнае мастацкае жыццё гаворка не магла ісці. Тым больш што дзяржава, Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 г., не ўстаяла пад ударамі з захаду і ўсходу. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана БССР. Так ці інакш, Беларуская Рэспубліка ўрэшце пачала свае існаванне, хаця і з больш чым умоўнай незалежнасцю.
Тэрыторыя Беларусі ў тыя часы, па волі маскоўскага кіраўніцтва, то вельмі змяншалася, то зноў пашыралася. Якую ж з'яву лічыць за пачатак беларускага мастацтва савецкага часу? Першыя выстаўкі — 1919 г.— Бабруйск, Веліж (які тады уваходзіў у састаў БССР), Віцебск, першыя новыя навучальныя ўстановы — 1918— 1919 гг.— Веліж, Віцебск, Гомель. Безумоўна, цэнтрам мастацкай адукацыі быў Віцебск. Горад не трапіў у зону ваенных дзеянняў, у ім былі сканцэнтраваны вялікія матэрыяльныя рэсурсы. Таксама вельмі важна, што на працягу 21 года там ужо існавала прыватная мастацкая студыя Юдэля Моўшавіча Пэна (1854—1937), зацятага рэаліста, выхаванца Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў.
Усе гэтыя акалічнасці дазволілі Наркамату асветы РСФСР правесці на віцебскай глебе эксперымент па стварэнню мастацкай школы новага тыпу, з засяроджанасцю на вывучэнні новых плыней у мастацтве. Распачаў яго Марк Шагал (1887—1985), ураджэнец Віцебска і былы вучань Пэна. Афіцыйна і фактычна Віцебская народная мастацкая школа была адкрыта 28 студзеня 1919 г. “Шырэй дарогу ўсяму рэвалюцыйнаму, рашуча ламайце ўсе старое і на абломках старога стварайце грандыёзны будынак новага”,— заклікаў Шагал у газеце. Яго ўласная творчасць уяўляла спалучэнне сімвалізму зместу і экспрэсіянізму формы.
У такім духу быў упрыгожаны горад да гадавіны рэвалюцыі (здаецца, першы прыклад манументальна-дэкаратыўнага жывапісу на паслярэвалюцыйнай Беларусі) — жоўта-зялёныя людзі (зялёны колер — колер радасці і надзеі), козы, коні, не вельмі падпарадкаваныя зямному прыцягненню. Жыхары Віцебска, як і ўсякія абывацелі, без паразумення ставіліся да новага мастацтва, да разняволеных твораў, якія выяўлялі новага, разняволенага рэвалюцыяй чалавека.!
Розныя прычыны паспрыялі хуткаму, ужо ў 1920 г., ад’езду Шагала з Віцебска, а потым — у 1922 г.— і з Расіі (відавочна, што толкі дзякуючы гэтаму мастак не загінуў фізічна ці духоўна ў гады тэрору, і свет атрымаў выдатнага майстра, як і мы, ягоныя землякі — хаця ў апошнюю чаргу).
Настае час Казіміра Севярынавіча Малевіча (1878―1935), ягоных паплечнікаў і вучняў — Веры Міхайлаўны Ермалаевай, Лазара Мордухавіча Лісіцкага, Іллі Рыгоравіча Чашніка, Мікалая Міхайлавіча Суэціна, Ніны Восіпаўны Коган. На змену нязвыкламу, але яшчэ фігуратыўнаму мастацтву Шагала прыйшло “беспредметничество”, а менавіта супрэматызм, усталяваны Малевічам яшчэ ў 1915 г. Тэрмін паходзіць ад лацінскага supremus — найвышэйшы. Вось як тлумачыў натуральнасць і неабходнасць супрэматызму ягоны творца: “Калі знікне прывычка свядомасці бачыць у карцінах адлюстраванне куткоў прыроды, мадоннаў і бессаромных венер, тады толькі ўбачым чыста-жывапісны твор. Трэба даць формам жыццё і права на індывідуальнае суіснаванне.
Мастаку дадзены дар для таго, каб даць у жыццё сваю долю творчасці і павялічыць бег гнуткага жыцця. I зусім натуральнае ваша неразуменне. Няўжо можа зразумець чалавек, які ездзіць заўсёды ў таратайцы, перажыванні і ўражанні таго, хто едзе экспрэсам ці ляціць у паветры? Такія формы не будуць паўтарэннем жывучых рэчаў у жыцці, а будуць самой жывой рэччу. Размаляваная плоскасць — гэта жывая рэальная форма. Да гэтага часу быў рэалізм рэчаў, але не мастацкіх, прыгожых адзінак, якія будуюцца так, каб не залежаць ні формай, ні колерам, ні палажэннем сваім ад іншай. Кожная форма свабодная і індывідуальная. Кожная форма ёсць свет”.
Гэтыя формы — плоскасныя, аднакаляровыя, геаметрычныя фігуры: квадраты, кругі, трох- і чатырохвугольнікі. Як вучоныя расшчапілі матэрыю да элементарных часцінак, так мастакі-супрэматысты расшчапілі жывапіс да першаэлементаў. Яны існуюць у карціне самадастаткова і незалежна ці выяўляюць самыя асноўныя паняцці, паняцці-першаэлементы — Бог, Сусвет, дабро, зло, рух зямлі, узаемадзеянне пэўных сіл.
Ідэі Малевіча і ягоных аднадумцаў зрабілі вялкі уплыў і на фарміраванне сучасных архітэктуры і дызайну. У Віцебску Малевічам было створана аб'яднанне УНОВІС (Сцвярджальнікі Новага Мастацтва), яно мела філіялы ў Петраградзе, Смаленску (дзе працаваў паплечнік Малевіча, славуты тэарэтык і мастак, ураджэнец Мінска Уладзіслаў Стрэмінскі са сваей жонкай Кацярынай Кобра), Самары, Пярмі. Так званае “левае” мастацтва не прыжылося тады на беларускай глебе — і не магло прыжыцца. I таму, што знікла зацікаўленасць улад у падтрымцы свабоднага эксперыментальнага мастацтва, а мецэнаты засталіся “за тым часам”, і таму, што на Беларусі не было базы для існавання авангарднага мастацтва, якому адпавядае пэўны ўзровень развіцця грамадства і культуры. У выніку мастакі ад'язджаюць спачатку з Беларусі, а потым шмат хто і з Расіі.
У “часы Малевіча” віцебская народная школа была перайменавана у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні, потым — у Мастацка-практычны інстытут. Але сітуацыя ў грамадстве змянілася, і ў 1923 г. гэтая навучальная ўстанова была рэарганізавана ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Навучальны працэс набыў больш традыцыйныя і трывалыя формы. Толькі з духам вольнага мастацтва, неабмежаванай мастацкай думкі было скончана больш чым на паўстагоддзе.
Але дух пошуку і эксперыменту, хаця б як успамін — настальгічны ці кпівы, падтрымліваў мастацтва і мастакоў на працягу 20-х гг. Зазначым: авангард, мастацтва нямногіх і для нямногіх, для таго і існуе, каб пашыраць мастацкую прастору, пракладваць новыя шляхі, адкрываць новыя гарызонты.
Бурапенныя гады рэвалюцый і войнаў адыходзяць у нябыт. Сталіца краіны ўсталёўваецца ў Мінску. За мяжой, у Польшчы, з 1922 г. апынулася Заходняя Беларусь, там былі свае варункі. Пачаткам трывалага мастацкага жыцця пасля канчатковага замацавання савецкай улады на астатняй частцы Беларусі можна лічыць выстаўку ў Мінску 1921 г. Гэта, бадай, і першая выстаўка, на якой з'явіліся творы яе арганізатара Міхася Мацвеевіча Філіповіча (1896 — 1947), безумоўна, цэнтральнай фігуры беларускага жывапісу 20-х гг. Выключныя здольнасці спалучаліся ў ягонай асобе з выключнай адданасцю беларушчыне, стыхійны талент — з велізарнай працаздольнасцю. Ен стварыў альбомы замалёвак нацыянальных ткацкіх узораў, разьбы, хат, паясоў, набойкі, пернікаў — пачаў яшчэ падлеткам і працягваў, калі стаў першым мастаком Белдзяржмузея.
На першых карцінах Міхася Філіповіча, якія дайшлі да нас, бачны уплыў і ягонага маскоўскага настаўніка К. А. Каровша, і імпрэсіяністаў ды постімпрэсіяністаў, якіх ён вывучаў у Маскоўскім музеі прыгожых мастацтваў. Бадай, самая адметная — знакамітая “На Купалле” (1921). Бурны рытм стракатых плямаў выдатна перадае неўтаймаваную, дзікаватую весялосць старажытнага свята. Нават узнікае асацыяцыя з віхурай рэвалюцыйнага часу.
Падзеям далёкай мінуўшчыны прысвечана карціна “Бойка на Нямізе”. Мастак тут не засяроджваецца на дэталях, а стварае выяву свайго ўяўлення пра гістарычную падзею — не як гістарычны жывапісец, што рэканструюе даўніну, а як усхваляваны апавядальнік. Стыхійнасць — вось азначэнне, якое, здаецца, найбольш дакладна характарызуе жывапісныя творы Філіповіча першай паловы 20-х гг. Хаця ў выявах людзей — старога з люлькай, старога пастуха з ражком — ён быу менш стыхійным.
Рабіў Філіповіч і супрэматычныя доследы. А ўвогуле быў розным і падобным толькі на сябе самога — як кожны сапраўдны мастак. Талент Філіповіча ацэнены ў часы Беларускага Адраджэння, і ў 1925 г. ён зноў адпраўляецца на вучобу ў Маскву ўжо за дзяржаўны кошт. Ва ВХУТЭМАСе (Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні) Філіповіч займаецца ў выдатных майстроў жывапісу Р. Р. Фалька, А. А. Дрэвіна. Яго жывапісная манера змяняецца ў бок большай дакладнасці, строгасці формы і колеру.
Магчыма, у 30-я гг., пасля заканчэння вучобы, першапачатковая і пазнейшая манера Міхася Філіповіча стварылі б нейкае новае і выдатнае адзінства. Але гэтага не адбылося. Як ужо заўважалася, у канцы 20-х гг. на Беларусі склалася вельмі неспрыяльная для нацыянальнага мастацтва і мастацтва ўвогуле атмасфера. 3 прадмета нацыянальнай гордасці Філіповіч ператварыўся ў аб'ект цікавання.
Ен з'ехаў у Маскву і больш нічога сапраўды вартага ўвагі не зрабіў. Ягоныя творы той пары — толькі сведчанні бязлітаснага часу. “На Купалле” 1939 г. гэтак жа дакладна адлюстроўвае эпоху, як “На Купалле” 1921 г. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. была паказана опера А. Я. Туранкова “Кветка шчасця”, аформіў пастаноўку Міхась Філповіч. I ягоная карціна “На Купалле” 1939 г. выглядае нябыта тэатральная сцэна, на якой апранутыя быццам бы ў народныя строі статысты “прадстаўляюць” народнае свята. Такім чынам, гэтым творам праілюстраваны межы, у якіх, на думку бальшавіцкіх ідэолагаў, павінна існаваць нацыянальнае — на ўзроўні “нацыянальнага каларыту”, як нейкая аздоба, а не частка сутнасці.
Філіповіч памёр у Маскве на вакзале, усімі закшуты і амаль забыты. Ягоны трагічны лес — гэта лес сапраўднага мастацтва ў часы таталітарызму, мастацтва збітага і зламанага.
Але вернемся ў сярэдзіну 20-х гг., калі, здавалася, былі немалыя падставы для аптымізму. Напачатку агульнае кіраўніцтва мастацкім жыццём рэспублікі выконвала мастацкая секцыя інстытута беларускай культуры. Яна пры ўдзеле Саюза работнікаў мастацтва падрыхтавала Першую Усебеларускую выстаўку 1925 г., прысвечаную юбілею рэвалюцыі 1905 г. і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання. 3 той выстаукі да нашага часу дайшло няшмат твораў, але ўсе гэта сапраўдныя жамчужыны. Зараз у экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі можна пабачыць “На Купалле” М. М. Філіповіча, “Партрэт Ю. М. Пэна” А. М. Бразера, “Раніца вясны” Ул. М. Кудрэвіча, “Шавец-камсамолец” Ю. М. Пэна, “Партрэт дачкі М. П. Станюты. Усе гэтыя творы, прыгожыя і розныя, сведчаць кожны па-свойму пра адно — наяўнасць розных і яркіх індывідуальнасцей у беларускім жывапісе той пары.
Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч (1884—1957) карыстаўся ў той час у сваей творчасці прыёмамі пуантылізму; Абрам Маркавіч Бразер (1892—1942) быў па-еўрапейску адукаваным “сезатстам”; Юдэль Моўшавіч Пэн нечуваныя раней з'явы даследаваў сродкамі акадэмічнага жывапісу; Міхась Пятровіч Станюта (1881 —1974) ў памянёным і, бадай, лепшым сваім творы стварае мяккую і вытанчаную колеравую гармонію.
Пасля 1925 г. мастацкае жыццё рэспублікі канчаткова набывае акрэсленыя формы. Гэта і рэгулярныя выстаўкі, і актыунае фарміраванне Белдзяржмузеем “аддзела сучаснага беларускага малярства і разьбярства”. Пафас мастацтва другой паловы 20-х гг.— мастацкае адкрыццё сваей Радзімы, яе гісторыі, культуры, яе людзей і побыту — пакуль гэта яшчэ не было “крыміналам”. Назавём толькі некалькі найбольш значных, на наш погляд, твораў: “Максім Багдановіч” (1927) В. В. Волкава (1881 — 1964), “Та-чыльшчык” (1928) С. А. Каўроўскага (1890—1937), “Цішыня” (1923) М. Г. Сляпяна (1873—1943), эцюд “Плытагоны” (1932) А. М. Шаўчэнкі (1902—1980), “Жніво” (1928) А. Галубкінай (1900—?), “Работніцы” (1928) М. Г. Эндэ (1888—1932). I, безумоўна, пераважаюць у тагачасных творах мастакоўскія адносіны да рэчаіснасці, а не ангажыраваная ілюстратыўнасць, хаця партыйныя ўлады, вядома ж, пільнавалі і мастакоў, і мастацтва. Шмат было заклікаў да стварэння “пралетарскай культуры”, да ўдзелу выяўленчага мастацтва ў ідэалагічных змаганнях і сацыялістычным будаўніцтве, але ж часы былі яшчэ параўнальна “вегетарыянскія”.
У 1927 г. арганізатарскую ролю ў бягучым мастацкім жыцці ад Інбелькульта пераймае Усебеларускае аб'яднанне мастакоў (УАМ) з філіяламі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах і нават у Маскве, Ленінградзе — там вучыліся ці жылі мастакі з Беларусі. У вышку рэарганізацыі УАМ была створана Рэвалюцыйная асацыяцыя мастакоў Беларусі. Тады ж арганізавалася групоўка “Прамень”. Усе гэтыя, аб'яднанні не мелі адметнай дакладнай праграмы, іх з'яўленне дыктавалася ў асноўным арганізацыйнымі патрэбамі.
Цэнтрам мастацкай адукацыі на Беларусі па-ранейшаму застаецца Віцебск. У мастацкім тэхнікуме выкладаюць М. А. Керзін, В. В. Волкаў, М. Г. Эндэ, М. В. Лебедзева, М. П. Міхалап, Ф. А. Фогт, Г. А. Шульц, браты П. і X. Даркевічы. Акрамя таго, у Віцебску тады існавала моцнае Таварыства краязнаўства. У Мінску ж на працягу 20-х гг. дзейнічалі прыватныя студыі — М.М. Філіповіча, Я. М. Кругера, Г. С. Віера, А. М. Тычыны; у дзяржаўных студыях выкладалі К. С. Елісееў, Зм. М. Полазаў, М. А. Кавязін.
Акрамя падробленасці пад праўду, мастацтва набывае яшчэ і пампезнасць, што звязана з агульнай зменай аскетычнага канструктывізму 20-х гг. “сталінскім класіцызмам” 30-х гг. Гэта яскрава адбілася і на эвалюцыі манументальнага жывапісу. А наогул гісторыя савецкага мастацтва 30-х гг. нагадвае “гісторыю хваробы”. Патрабаваўся нейкі асаблівы дар, каб застацца сабой. Гэта удалося Мікалаю Лукічу Тарасікаву. Ягоны жывапісны талент і ўнутраная свабода былі настолькі арганічныя і моцныя, што дазволілі зберагчы сябе і ў гэтых звышнеспрыяльных умовах. Дарэчы, першапачатковую мастацкую адукацыю мастак набыў у Гомелі пад кіраўніцтвам Сяргея Аляксандравіча Каўроўскага.
Некалькі інакш развіваліся падзеі ў Заходняй Беларусі. Там таксама, але ўжо польскімі ўладамі, цікавалася ўсе беларускае, але само мастацтва карысталася нармальнай свабодай. Аднак мастакі, пра якіх пойдзе гаворка, не шукалі асаблівай мастацкай свабоды, усе яны былі традыцыйнымі рэалістамі. I Язэп Нарцызавіч Драздовіч, і Антон Паўлавіч Карніцкі, і Пётр Аляксандравч Сергевч, і Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. Усе яны былі свядомымі беларусамі.
Беларусь Савецкую і Заходнюю, мінуўшчыну і сучаснасць, Зямлю і Сусвет, нарэшце, мастацтва народнае і прафесіянальнае звязвае творчасць і дзейнасць “вечнага вандроўніка” Язэпа Драздовіча. Яму часам бракавала ўласна мастацкага таленту, але ў яго было выключнае, таленавітае жыццё. Здаецца, калі б гэтага чалавека не было, яго трэба было б прыдумаць. Ен адным з першых адкрывае ў мастацтве Беларусь; першым адкрывае тэму іншых планет. Драздовіч займаўся, як, дарэчы, і Філіповіч, рознымі відамі мастацкай творчасці. У тым ліку рабіў і папулярныя тады ў вёсках маляавныядываны.
Характеристики
Тип файла документ
Документы такого типа открываются такими программами, как Microsoft Office Word на компьютерах Windows, Apple Pages на компьютерах Mac, Open Office - бесплатная альтернатива на различных платформах, в том числе Linux. Наиболее простым и современным решением будут Google документы, так как открываются онлайн без скачивания прямо в браузере на любой платформе. Существуют российские качественные аналоги, например от Яндекса.
Будьте внимательны на мобильных устройствах, так как там используются упрощённый функционал даже в официальном приложении от Microsoft, поэтому для просмотра скачивайте PDF-версию. А если нужно редактировать файл, то используйте оригинальный файл.
Файлы такого типа обычно разбиты на страницы, а текст может быть форматированным (жирный, курсив, выбор шрифта, таблицы и т.п.), а также в него можно добавлять изображения. Формат идеально подходит для рефератов, докладов и РПЗ курсовых проектов, которые необходимо распечатать. Кстати перед печатью также сохраняйте файл в PDF, так как принтер может начудить со шрифтами.















