38840 (660890), страница 3

Файл №660890 38840 (Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгрыі) 3 страница38840 (660890) страница 32016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

• супадзенне меркаванняў адносна зместу навуковых перадач у зычайных гледачоў, прафесійных навукоўцаў і тэлевізійных кіраўнікоў.

З дапамогай даследаванняў па дадзеных крытэрыях са значнай доляй дакладнасці выяўляецца колькасны і якасны склад тэлегледачоў кожнай навуковай рубрыкі, каб больш поўна задаволіць іх інтэлектуальныя запыты.

Сацыялагічныя даследаванні аўдыторыі спадарожнічаюць і працэсу стварэння культурна-асветніцкіх перадач, якія займаюць 3,5 % у агульным аб'ёме тэлевяшчання. Сярод разнастайных цыклаў гэтай тэматыцы найбольшай папулярнасцю карыстаецца штотыднёвая перадача на першай праграме «Студыя-2002». Першы выпуск выйшаў у эфір у 1980 годзе і меў назву «Студыя-80». Лічбы ў назве штогод змяняюцца, падкрэсліваючы тым самым актуальнасць перадачы. Вядучыя і рэпарцёры «Студыі» знаёмяць гледачоў са значнымі падзеямі ва ўсіх сферах культурнага жыцця Венгрыі, а таксама навінамі з-за мяжы.

Рубрыка «Мастацкі твор тыдня» транслюецца ў чацвер за 5 хвіл. да пачатку вячэрніх тэленавін. За такі кароткі прамежак эфірнага часу глядач бачыць адзін з шэдэўраў мастацкіх галерэй Венгрыі. Экран тэлевізара дае магчымасць уважліва і паслядоўна ўгледзецца ў маляўнічае палатно, зачаравацца гармоніяй цэлага, суадноснасцю ўсіх частак, вытанчанасцю і дакладнасцю дэталяў. Дыктарскі тэкст адсутнічае – толькі музыка той эпохі, у якую стваралася карціна. Тэмпарытм мантажу і прынцып раскадроўкі адпавядаюць стылёвым асаблівасцям жывапісу.

На вячэрнім канале па суботах перад пачаткам забаўляльнага блока перадач транслюецца рубрыка «Вершы для ўсіх» – на працягу 5 хвіл. адзін з папулярных акцёраў чытае вершы свайго любімага паэта.

Высокі рэйтынг папулярнасці мае і цыкл перадач «Граем у тэатр» – забаўляльная экскурсія за кулісы, спроба цікава распавесці пра спецыфіку драматычнай літаратуры, задачы сучаснай тэатральнай рэжысуры, асаблівасці акцёрскага майстэрства, пазнаёміць гледачоў з тайнамі тэатральнага мастацтва.

Значна больш, чым на беларускіх каналах, трансліруецца ў венгерскім эфіры тэлевіктарын. Калі ў Расіі самай папулярнай тэлевіктарынай з'яўляецца «Поле цудаў», добра знаёмая беларускаму гледачу, дык у Венгрыі – «Красворд», якая выйшла ў эфір у тым жа 1994 г. Венгерскі аналаг Паўла Якубовіча – абаяльны мастацтвазнаўца Іштван Ваго, які сам піша сцэнарыі перадачы і распрацоўвае складаныя пытанні, якія тычацца, зразумела, з'яў венгерскай і сусветнай культуры. Такім чынам, «Красворд» спрыяе пашырэнню кругагляду масавай аўдыторыі.

У віктарыне ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве экспертныя каманды «А» і «Б», у якія ўваходзяць вядомыя акцёры, рэжысёры, журналісты, мастацтвазнаўцы і навукоўцы, і дзве каманды гульцоў, таксама «А» і «Б», членамі якіх з'яўляюцца звычайныя гледачы розных прафесій. На пытанні Іштвана Ваго адказваюць экспертные групы, а каманды гульцоў вызначаюць – правільны прагучаў адказ ці не. Адказы экспертаў групы «А» ацэньвае адпаведна каманда тэлегледачоў «А». Калі каманда правільна ацаніла адказ экспертаў, пагадзілася з ім ці палічыла памылковым, і сам вядучы прызнаў ацэнку справядлівай, каманда тэлегледачоў атрымлівае 2 ачкі. У выпадку няправільнай адзнакі – нуль. Эксперты абіраюць для адказаў на пытанні розных прадстаўнікоў са свайго асяроддзя. Тэлегледачы – ініцыятыўную групу, якая кіруе камандай падчас гульні. Гульня, якая патрабуе здольнасці псіхалагічна дакладна арыентавацца ў сітуацыі, часта спараджае забаўныя непаразуменні і імправізацыйныя жарты. У студыі ствараецца атмасфера інтэлектуальнай разняволенасці, гледачы і эксперты захапляюцца эрудыцыяй сваіх калег, жартуюць з памылковых адказаў.

Стабільна высокія рэйтынгі папулярнасці маюць і яшчэ два праекты Іштвана Ваго. Першы – шоў «Квіз», у якой адзін з трох удзельнікаў, пасля пэўных этапаў гульні, уваходзіць у кабіну, дзе пад паветраным ціскам круцяцца грашовыя купюры. Тую колькасць грошай, якія здолее злавіць спецыяльнымі пальчаткамі за 3 хвіл., гулец мае права забраць з сабой. У другім праекце – «Два або нічога» – на пэўным этапе ўдзельнік, адгадваючы слова, або падвойвае суму набраных балаў, калі называе правільную літару, або губляе ўсё. Галоўны прыз «Два або нічога» – аўтамабіль, ключы ад якога ўручаюць прама ў студыі.

Другім у рэйтынгу папулярнасці тэлевядучым лічыцца шоўмен Урідэрікус Шандор. Яго штовячэрняе «Урідэрікус шоў» збірае каля экранаў тэлевізара каля 70 % гледачоў розных узростаў. Перадача грунтуецца на цікавых размовах, які Шандор вядзе з уласцівым яму пачуццём гумару са знакамітасцямі. Рэйтынг у 65 пунктаў (адзін пункт прыблізна роўны аднаму працэнту гледачоў) мае і другі праект Урідэрікуса Шандора – гумарыстычна-побытавая тыднёвая перадача «Венгеры – размова ні пра што». У адным з яе выпускаў супрацоўнікі творчай брыгады перанеслі інтэр'ер цэлай кватэры ў тэлестудыю, куды запрасілі кватарантаў і прапанавалі ім праверыць наяўнасць усіх рэчаў. Пакуль жыльцы даследавалі ўласны гардэроб, Урідэрікус Шандор падтрымліваў з імі жартаўлівую размову. Напрыканцы перадачы жыхары, якія ўпэўніліся, што тэлевізіёншчыкі нічога не скралі, атрымалі турыстычную пуцёўку на Багамы плюс еўрарэмонт у кватэры, куды старанна вярнулі іх рэчы.

Шмат увагі надаецца на венгерскім тэлебачанні і дзіцячым перадачам. Напрыклад, любімая ў дзяцей штодзённая прыродазнаўчая перадача «Куцко» вучыць даглядаць агарод, сад, пакаёвыя расліны і жывёл. Штотыднёвая перадача «Што трэба ў дарогу» вучыць, як рыхтавацца ў турыстычную вандроўку, знаёміць з айчыннымі славутасцямі. Штовячэрняя казка для дзяцей «У гасцях у Мацко» завяршаецца рытуалам, якія падказвае маленькім гледачам форму паводзін – лялечнае медзведзяня Мацко, рыхтуючыся легчы спаць, паслядоўна чысціць зубы, мые лапкі, пераапранаецца ў піжаму.

Сярод маладзёвых тэлепраграм пераважаюць віктарыны. Самай знакамітай сярод іх з'яўляецца штомесячная «Хто што ўмее». Яе арганізатарамі сумесна з тэлебачаннем выступаюць Інстытут народнай творчасці (Будапешт) і Міністэрства асветы. У віктарыне прымаюць удзел падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 26 гадоў з розных рэгіёнаў Венгрыі. Спаборніцтвы адбываюцца ў некалькі этапаў, пачынаючы з раённых, і ўся краіна мае магчымасць сачыць за сваімі фаварытамі на працягу паўгода. Раённыя спаборніцтвы трансліруюцца ў запісе. Спаборніцтвы пераможцаў у іх дэманструюцца ў прамым эфіры і доўжацца 5-6 гадзін. Кожны удзельнік дэманструе ўмельства ў самых розных галінах – мастацкія чытанне і свіст, дэманстрацыя фокусаў, ігра на любімых інструментах і г. д.

Прызом у іншай маладзёжнай штомесячнай віктарыне пад назвай «Хто што ведае» з'яўляецца права на паступленне ва універсітэт без экзаменаў. Перамога ў віктарыне «Шукаем рэпарцёра» дае права на працу ў радыё- або тэлеэфіры ў якасці паўнавартаснага журналіста.

Значнае месца ў венгерскім тэлеэфіры займаюць тэлесерыялы пераважна замежнай вытворчасці. Самым карысным у гэтай сітуацыі з'яўляецца вялікая колькасць асветніцкіх дакументальна-пастановачных серыялаў, напрыклад, прысвечаныя экспедыцыям знакамітага Іва Кусто «Тайны мора», італьянскія тэлефільмы пра архітэктурныя, скульптурныя і жывапісныя шэдэўры Ватыкана, нямецкія фільмы пра кампазітараў і г. д.

Прызнаючы безумоўную перавагу замежных тэлекарцін у сваім эфіры, венгерскія тэлевізіёншчыкі не лямантуюць з гэтай нагоды, але спрабуюць актыўна кааперыравацца з тэлеарганізацыямі заходніх краін на глебе сумеснай вытворчасці. Напрыклад, 16-серыйны гісторыка-біяграфічны касцюмны серыял «Ферэнц Ліст» ствараўся з дапамогай карпарацый «РАІ» (Італія), «Клаўдзія Біондзі філмз» (Франця) і «Лондан траст прадакшн лімітэд» (Вялікабрытанія). Сумесна з Гамбургскім тэлебачаннем ствараўся 12-серыйны фільм «Альберт Эйнштэйн». Сумесна з Лонданскім тэлебачаннем – 10-серыйны тэлефільм «Вагнер», у якім здымаліся 5 тысяч статыстаў і які быў прызнаны самым дарагім біяграфічным серыялам у гісторыі сусветнага тэлебачання.

Нельга не ўзгадаць і яшчэ адну своеасаблівую рысу венгерскага тэлебачання – прамыя трансляцыі спектакляў з усіх тэатраў краіны. Нягледзячы на тое, што Венгрыя – краіна высокай тэатральнай культуры, тэлебачанне ўлічвае, што 60 % насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці і мае магчымасць знаёміцца з тэатральным мастацтвам толькі праз тэлевізар.

З другой палавіны 1990-х гг. тэлебачанне ўступіла ў эпоху сур'ёзнай канкурэнтнай барацьбы з відэастудыямі і кампаніямі кабельнага ТБ. Аднак нягледзячы на песімістычныя прагнозы, якіх шмат рабілася на працягу апошніх гадоў, тэлебачанне захавала значную частку сваёй аўдыторыі, у тым ліку і моладзь. Дамаглося яно гэтага за кошт няспыннага паляпшэння якаснага ўзроўню сваіх перадач. Гэта стала магчымым за кошт ільготнага падаткаабкладання і буйных дзяржаўных інвестыцый у тэлеіндустрыю, бо венгерскія ўрады заўсёды разумелі, што аўдыёвізуальныя СМІ фарміруюць сацыяльнае, палітычнае і культурнае аблічча нацыі. І менавіта таму венгерскія СМІ не столькі саступаюць свае пазіцыі «інфармацыйным гігантам» ЕС і ЗША, колькі актыўна канкурыруюць з імі.

ЛIТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

2. Дапаможнк для журналста Цэнтральнай Усходняй Еропы. Мн., 1995.

3. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.

4. Корнилов Е. Журналистика на рубеже тысячелетий. Ростов-на-Дону, 2002.

5. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.

6. Средства массовой информации стран Центральной и Юго-Восточной Европы в конце 1989 – начале 1990 годов // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1991. № 2. С. 38–79.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
221,21 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6418
Авторов
на СтудИзбе
307
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее