ref-14909 (639228), страница 6
Текст из файла (страница 6)
З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі было праведзена эксперыментальнае навучанне, якое ўключала ў сябе выкарыстанне творчых заданняў.
Да казкі “Як курачка пеўніка ратавала” было прапанавана змяніць граматычны час дзеясловаў.Пры гэтым звярталася ўвага дзяцей на тое, як змяняецца адлюстраванне падзеі.У дадзеным творы было прапанавана выкарыстаць дзеясловы цяперашняга часу, што стварае эфект прысутнасці.
Творчы пераказ ад асобы якога – небудзь героя казкі быў выкарыстаны пры перадачы зместу казкі “Зароблены рубель”. Пры гэтым дзеці мелі магчымачць перадаць змест ад той асобы, якая ім больш прыемна. такім чынам, вучні самі, без дапамогі падыходзяць да ўсведамлення ідэі казкі.
Творчы пераказ казкі “Ад крадзенага не пасыцееш” прадугледжваў уключэнне ў змест створаных вучнямі партрэтаў герояў. Удасканальванне ўмення перадаваць рысы характару герояў праз іх знешні выгляд і ўчынкі будзе садзейнічаць таму, што вучні ў далейшым на аснове апісання героя і яго паступкаў змогуць даць дакладную характарыстыку і ацэнку героя, што будзе садзейнічаць фарміраванню асобасных адносін да гэтага героя, а гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца неад’емнай часткай паўнацэннага ўспрымання казкі.
Найбольш цяжкім стаў пераказ казкі К. Лейкі “Ліца – шахрайка”. Ва ўсіх прыкладах творчага пераказу, апісаных вышэй, вучні былі павінны стварыць партрэт героя або прыдумаць пачатак, канцоўку да казкі. Але каб пераказаць казку К. Лейкі ад вучняй патрабавалася інтэграцыя шэрагу ўменняў: прыдумаць пачатак да казкі, ацаніць яе герояў, перадаць змест ад асобы аднаго з герояў, або ад сябе як аўтара, зрабіць канцоўку да казкі.
У ходзе эксперыментальнага навучання вучням прапаноўвалася ставіць пытанні да зместу казкі, што павышала ўдумлівасць чытання, ажыўляла работу і садзейнічала лепшаму ўсведамленню зместу чытаемага.
З мэтай азначэння эфектыўнасці розных відаў творчага пераказу, накіраваных на павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі, быў праведзены эксперыментальны зрэз.
Дадзеная работа прадугледжвала рашэнне наступных задач:
-
Выявіць узровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.
-
Параўнаць рэзультаты кантрольнай зрэзавай работы з результатамі эксперыментальнай.
Для выяўлення ўзроўней успрымання казкі была ўзята казка Р. Бензярука “Дружбаки.” Вучням прапаноўвалася пісьмова адказаць на пяць пытанняў. Кожнае пытанне другога зрэзу накіравана на ывяўленне тых жа ўменняў, што і пры першым зрэзе.
Ніжэй прыводзіцца спіс пытанняў, якія былі прапанаваны вучням:
-
Якімі словамі вы можаце ахарактарызаваць Зайца і Вожыка?Якія яны?
-
Як паступіла хмара пасля слоў Зайца?Для чаго яна склікала сваіх дзетак?
-
Ці змяняліся вашыя адносіны да галоўных герояў у ходзе чытання? Чаму?
-
Аб чым дружбакі дамовіліся паміж сабой?
-
Аб чым хацеў сказаць аўтар?
Адказы вучняў ацэньваліся па тым жа крытэрыям, што і пры першым зрэзе. Аналіз адказаў вучняў на першае пытанне паказаў, што большаць вучняў далі дакладную ацэнку героям казкі з выкарыстаннем двух і больш прыметнікаў – характарыстык. Вучні абгрунтоўвалі свой адказ спасылкай на канкрэтныя ўчынкі, чаго нельга было назіраць у першым зрэзе. Гэтыя змяненні дазвалююць меркаваць пра павышэнне ўзроўню успрымання казкі (гл. прылажэнне 1.2).
Уменне вызначаць вынік учынкаў герояў сведчыць пра тое, што вучні ясна ўсведамляюць, як падзеі казкі звязаны адна з другой (гл прылажэнне 1.3).
Адносіны да галоўных герояў казкі змяняліся ў ходзе чытання ў большасці вучняў, што дазваляе меркаваць пра тое, што вучні здольны ў слове перадаць дынаміку эмоцый, суадносячы змяненні сваіх пачуццяў з канкрэтнымі падзеямі, апісанымі ў казцы ( гл. прылажэнне 1.4)
Пры вызначэнні матываў паступкаў герояў устаноўлена, што большасць вучняў арыентуецца на апісанне героя аўтарам. Гэта сведчыць пра павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі (гл. прылажэнне 1.5)
Адказ на пытанне абагульняючага характару дазваляе зрабіць вывад пра тое, што большасць вучняў валодаюць уменнем зрабіць абагульненне з выхадам за рамкі канкрэтнай сітуацыі, што з’яўляецца характэрнай рысай узроўню “ідэі”.
Як было зазначана вышэй, азначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе здольнасць вучняў выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту. Каб выясніць, ці адбыліся змены ва ўменні задаваць пытанні да тэксту, была ўзята казка А. Зэкава “Сарока – манюка”.
Кожнае пытанне, пастаўленае вучнямі, ацэньвалася па трохбальнай шкале, прынятай раней. Аналіз рэзультатаў паказаў, што ў 32% вучняў пры другім зрэзе і 24% вучняў пры першым перавалодваюць пытанні на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Напрыклад:
-
Якой была Сарока?
-
Чаму ніхто не браў яе ў разлік?
-
Ці добра, што яна распаўсюджвала плёткі?
-
Якое няшчасце здарылася?
-
Чаму ніхто не дапамог?
У той жа час 16% вучняў пры другім зрэзе і 8 % вучняў пры першым часта звярталі ўвагу на назву казкі, на асобныя дэталі, іх цікавілі аутарскія адносіны да персанажаў. Напрыклад:
-
Хто напісаў казку Сарока – манюка?
-
Як адносіцца аўтар да падзей, якія адбываюцца ў казцы?
-
Калі было сумна? Чаму?
-
Ці можна назваць гэтую казку інакш? Як?
Такім чынам, у рэзультаце праведзення другога зрэзу і супастаўлення яго з першым бачна эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку, які павышае ўзровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.
У дадзеным параграфе былі разгледжаны асаблівасці ўспрымання казкі вучнямі другога класу, змест і ржзультаты эксперыментальнага навучання. На аснове праведзенай работы былі зроблены наступныя вывады:
-
Канстатючы зрэз паказаў, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання казкі;
-
На снове канстатуючага зрэзу была даказана неабходнасць мэтанакіраванай працы па павышэнню ўзроўней успрымання казкі малодшымі школьнікамі, вядучай умовай для якога быў абраны творчы пераказ;
-
З мэтай азначэння эфектыўнасці творчага пераказу для павышэння ўзроўню ўспрымання казкі была праведзена кантрольная зрэзавая работа (другі зрэз);
-
На аснове супастаўлення дадзеных першага і другога зрэзаў была даказана эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку павышэння ўзроўняў успрымання казкі.
Заключэнне.
Мастацкая літаратура з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае вывучэнне казак у пачатковай школе.
Казка пашырае жыццёвы вопыт чалавека: дапамагае пазнаць і перажыць то, што чытач, мае быць, ніколі не зможа спытаць і перажыць у сваім жыцці.
У працэсе чытання казкі ў дзяцей назапашваецца вопыт разнастайных непасрэдных чытацкіх перажыванняў: эмоцый - ад захаплення да смутку і нават страху, пачуцці.
Чытанне казак развівае мову дзяцей: удакладняе і актывізуе слоўнік вучняў на аснове фарміравання ў іх канкрэтных уяўленняў і паняццяў, развівае ўменне выражаць думкі ў вуснай і пісьмовай форме. Гэта развіццё ажыццяўляецца дзякуючы таму, што казкі напісаны языком дакладным, вобразным, эмацыянальным, тым, які найбольш адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўмпрымання.
Казка ў той жа час з’яўляецца важным сродкам пазнання дзецьмі навакольнага свету.
Чытанне і аналіз казак малодшымі школьнікамі фарміруе эстэтычныя адносіны дзяцей да жыцця, развівае іх інтарэс да літаратурнай творчасці, да творчасці пісьменніка, развівае здольнасць маленькага чатача як сваё жыццё пражываць на вялікай колькасці чужых лёсаў.
Эмацыянальна правільна ўспрынятая казка выклікае ў дзяцей устойлівыя эмацыянальныя адносіны, якія дапамагаюць ім праясніць для сябе і ўсвядоміць маральныя перажыванні, што ўзніклі ў іх пры чытанні. Гата злучанасць эстэтычнага і маральнага перажывання ўзбагачае і духоўна развівае асобу малодшага школьніка.
Ні ў якім выпадку нельга забываць пра тое, што тэксты казак з’яўляюцца выдатным матэрыялам для фарміравання і развіцця ў вучняў моўных навыкаў, галоўным з якіх з’яўляецца навык чытання.
З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі неабходна выкарыстоўваць на уроках літаратурнага чытання розныя віды творчых заданняў. Такім чынам, чытанне і адэкватнае ўспрыманне казак, па-першае, пашырае і паглыбляе кругагляд вучняў і ўзбагачае іх веды і эмоцыі, развівае ацэначнае суджэнне; па – другое, служыць сродкам выхаваўчага ўздзеяння на вучняў; па – трэцяе, садзейнічае ўзбагачэнню і развіццю мовы вучняў; па – чацвёртае, выкарыстоўваецца для адукацыйных работ па складанню планаў.
Літаратура
-
Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе. Кніга для настаўнікаў. Мн: Народная асвета, 1988
-
Ларчанка М.Р. Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мн: Вышэйшая школа, 1966
-
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мн.,1967
-
Івашуціч Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Мн: Вышэйшая школа, 1986
-
Козырева А.С. Виды работ над текстом на уроках чтения. Мн: Начальная школа, №3. 1990
-
Колесникова О.И. Филологические основы работы над произведением на уроках чтения. Мн: Начальная школа, №11. 2000
-
Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969
-
М.С. Соловейчик Русский язык в начальных классах. Теория и практика обучения. М: Просвещение, 1993
-
Васильева М.С., Оморокова М.И., Светловская Н.Н. Актуальные проблемы методики обучения чтению в начальных классах. М: Педагогика, 1977
-
Шпунтов А.И. Иванина Е.И. Когда художественное произведение может быть воспринято младшими школьниками полноценно. Мн: Начальная школа. №10, 1995
-
Кудина Г.Н. Новлянская З.Н. Как развивать художественное восприятие у школьников. М: Просвещение, 1988
-
Львов М.Р., Горецкий В.Г. Сосновская О.В. Методика преподавания русского языка в начальных классах. М: Академия, 2000
-
Кочаровская З.Д. Краткие пересказ в начальных классах. Начальная школа. №5, 1981.
-
Кудрина Г.Н., Новлянская З.Н., Мелик-Пашаев А.А. Как развивать художественное восприятие у школьников М.: Просвещение, 1988
-
Левин В.А. когда маленький школьник становится большим читателем. – М.: Лаида, 1994.
Прылаженне 1.1
Вынікі адказаў на пытанне кантрольнага зрэзу
Колькасць вучняў, праявляючых уменне ў | ||||
Вернай і неадназначнай ацэнке героя | Вызначэнні вынікаў паступкаў | Назіранне дынамікі адносин | Вызначэнні матываў паступкаў | Абагульненне прачытанага |
88% | 88% | 80% | 84% | 80% |
Прылаженне 1.2
Вынікі адказаў на пытанне, якое вызначае ўменне ацэньваць героя
Колькасць вучняў (в %) праяўляючых уменне ў вернай і неадназначнай ацэнке героя. | Колькасць вучняў (в%) не праяўляючых уменне ў вернай и неадназначнай ацэнке героя | ||
1 зрэз | 2 зрэз | 1 зрэз | 2 зрэз |
88 | 100 | 12 | - |
Прылажэнне 1.3
Вынікі адказаў на пытанне, якое вызначае здольнасць бачыць рэзультаты адказаў на пытанне, якое вызначае здольнасць бачыць вынікі ўчынкаў герояў.
Колькасць вучняў (в %) здольных бачыць вынікі паступкаў герояў. | Колькасць вучняў (в%) не здольных бачыць вынікі паступкаў герояў. | ||
1 зрэз | 2 зрэз | 1 зрэз | 2 зрэз |
88 | 96 | 12 | 4 |
Прылажэнне 1.4
Рэзультаты адказаў на пытанне, якое выяўляе ўменне бачыць дынаміку эмоцый
Колькасць вучняў (в %) здольных бачыць дынаміку адносін. | Колькасць вучняў (в%) не здольных бачыць дынаміку адносін. | ||
1 зрэз | 2 зрэз | 1 зрэз | 2 зрэз |
80 | 92 | 20 | 8 |
Прылажэнне 1.5
Рэзультаты адказаў на пытанне, якое выяўляе ўменне вызначаць матывы паступкаў герояў
Колькасць вучняў (в %) здольных адзначаць матывы паступкаў герояў. | Колькасць вучняў (в%) не здольных адзначаць матывы паступкаў герояў. | ||
1 зрэз | 2 зрэз | 1 зрэз | 2 зрэз |
84 | 96 | 16 | 4 |
Прылажэнне 1.6
Вынікі адказаў на пытанне эксперыментальнага зрэзу
Колькасць вучняў, праявляючых уменне ў | ||||
Вернай і неадназначнай ацэнке героя | Вызначэнні вынікаў паступкаў | Назіранне дынамікі адносин | Вызначэнні матываў паступкаў | Абагульненне прачытанага |
100% | 96% | 92% | 96% | 92% |
100
90
80
70





Ацэнка героя
Вынікі ўчынкаў
Дынаміка адносін
Матывы паводзін
Абагульненне прачытанага







Гістаграма кантрольнага і
эксперыментальнага зрэзаў
Кантрольны зрэз
Эксперыментальны зрэз