ref-14909 (639228), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюць шырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любві да свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за якія змагаецца станоўчы герой, заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікалі спачуванне. Малюючы вобраз свайго героя, народ з багатай палітры мастацкіх сродкаў найбольш часта і вельмі ўдала выкарыстоўваў гіпербалу, якая дапамагала узняць героя над рэчаіснасцю, але не адрывала ад яе. Гіпербалізацыя сілы і іншых якасцей станоўчага вобраза заўсёды арганічна спалучалася з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем, што захоўвала рэальныя суадносіны сіл, надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твору. Шматвяковая мастацкая практыка пераканаўча паказала, што без такога захавання рэальных суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжкасці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твору.
На параўнальна ранніх этапах класавага грамадства ўзніклі цудадзеііныя казкі аб шчасці, горы, якія выражаюць ідэі сацыяльнай несправядлівасці. Такія, напрыклад, казкі «Шчасце і гора», «Каваль і аднавокае гора» і інш. У іх старажытныя ўяўленні аб лёсе чалавека набылі больш канкрэтны змест, падказаны новай сацыяльнай рэчаіснасцю - няроўнасцю класаў і сацыяльных груп. Асабліва яскрава адлюстравана гэта ў казцы «Шчасце і гора», якая адразу ж пачынаецца з замалёўкі сацыяльнага кантрасту: «Жылі сабе два браты: адзін з іх быў вельмі багаты, а другі бедны. Пайшоў раз бедны папрасіць у багатага каня поле папахаць, а багач яму і кажа...»
Новыя ўмовы жыцця выклікалі з'яуленне ў цудадзейных казках новых герояў і ворагаў. Так, героямі ў радзе выпадкаў выступаюць бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, а ворагамі — цары, паны, кулакі і г. д. Гэтыя вобразы цудадзейных казак абумоўлены жыццём класавага грамадства. Яны развіваліся побач з традыцыйнымі казачнымі вобразамі, якія набылі ў асноўным новы сэнс. Зразумела, бліжэй да рэчаіснасці былі новыя вобразы, перад якімі ўсё больш адступалі міфалагічныя персанажы.
У цудадзейных казках часам у якасці герояў выступаюць царэвічы, каралевічы, царэўны, каралеўны і ім падобныя персанажы. Аднак дзеяннямі і паводзінамі яны цалкам нагадваюць народных герояў, з'яўляюцца выразнікамі народных інтарэсаў. У такіх вобразах адлюстравана, відаць, мара народа аб дасягненні дабрабыту, а часам і ідэалізацыя «добрых цароў» і «добрых князёў», што было характэрным для працоўных мас, у асаблівасці сялянскіх, перыяду феадалізму, а часткова і капіталізму.
Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван (Іванька)-дурак (Іванька-дурачына), які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа.
З абвастрэннем класавых супярэчнасцей усё ярчэй праяўлялася сацыяльная сутнасць многіх цудадзейных казак. Так, з узмацненнем прыгонніцтва з'явілася нямала казак, у якіх дадзены рэалістычныя характарыстыкі эксплуататараў, а таксама адлюстравана барацьба з імі працоўнага народа.
У наш час цудадзейныя казкі амаль спынілі сваё развіццё, бо сучасная рэчаіснасць апярэдзіла самую смелую казачную фантастыку і казку зрабіла явай. Пароджаныя верай у цуды, міфалагічнымі ўяўленнямі аб прыродзе, гэтыя казкі ў наш час не маюць пад сабой пажыўнай глебы. а ў эстэтычным развіцці народа з'яўляюцца даўно пройдзенным этапам. Усе яны яшчэ даволі актыўна жывуць у вусным і пісьмовым бытаванні, як каштоўная культурная спадчына, а таксама як сродак забавы для дзяцей і моладзі.
Чарадзейныя, або як іх яшчэ называлі, міфічныя казкі, па свайму паходжанню таксама з'яуляюцца вельмі старажытнымі. Аднак мы маем абмежаваны матэрыял, каб даць поўны малюнак узнікнення і ўсіх этапаў развіцця гэтых твораў.
Чарадзейныя казкі — гэта творы аб надзвычай дужых, смелых людзях ці аб звычайных сялянах, якія з дапамогай цудоўных памочнікаў перамагаюць розныя цёмныя, варожыя народу сілы: шматгаловага змея, паганага цмока, кашчэя бессмяротнага і інш. Фантастыка гэтых казак не толькі надзяляе герояў незвычайнай сілай, яна дазваляе ім перадольваць за кароткі час вялікія адлегласці, кіраваць рознымі стыхіямі прыроды. У аснове гэтай фантастыкі трэба бачыць імкненне людзей да авалодання прыродай, падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы.
§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавых казак.
Сацыяльна-бытавыя казкі, ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў у сваім развіцці і свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай бараіцьбы ўсё больш вызвалялася ад памылковых фантастычных поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым казачная фантастыка пачынае развівацца ў новым напрамку.
Вядома, што беларускі народ на працягу стагоддзяў знаходзіўся не толькі пад сацыяльным, але і пад нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. У гэтых умовах барацьба супраць прыгнятальнікаў, якімі былі і беларускія, і польскія, і літоўскія, і рускія памешчыкі, злівалася з барацьбой супраць іншаземных захопнікаў і рабаўнікоў. Гэтыя асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі мелі моцны ўплыў на ідэйны змест, сістэму вобразаў, мову беларускіх антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія пры ўсёй сваёй блізкасці да аналагічных твораў рускага і ўкраінскага фальклору маюць і свае спецыфічныя рысы. Многім беларускім антыпрыгонніцкім казкам уласціва гераізацыя вобраза народнага змагара, які выступае абаронцам эбяздоленых і пакрыўджаных. Вобраз мужнага волата, сапраўднага народнага заступніка створаны ў адной з лепшых казак беларускага народа «Асілак». Яе герой, Асілак, наследуе лепшыя якасці герояў быліннага эпасу. Яго сіле , мужнасці і адвазе маглі б пазайздросціць многія былінныя багатыры. Ён наследуе таксама палымяную любоў да свайго народа — вызначальную якасць лепшых вобразаў вуснапаэтычнай творчасці.
Вельмі характэрна, што працяг і развіццё фальклорных традыцый ідзе ў двух напрамках: у плане выкарыстання традыцыйных для гераічнага эпасу мастацкіх сродкаў, напрыклад гіпербалізацыі, і ў плане наследавання і развіцця лепшых вызначальных рыс вобраза эпічнага героя. Якраз такое арганічнае спалучэнне гэтых двух напрамкаў дае найбольшы плён, захоўваючы адзінства формы і зместу. Аднак у вобразе Асілка ёсць і новыя рысы, народжаныя сваёй эпохай,— ён змагар супраць класавых ворагаў сялянства, у той час, калі яго папярэднікі, героі быліннага эпасу, змагаліся ў большасці выпадкаў супраць іншаземных захопнікаў, ахоўвалі рубяжы роднай зямлі.
Вуснамі Асілка беларускі народ выказаў свае мары аб згуртаванасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі, нязгасную надзею на перамогу над ворагам. У той жа час сялянскі герой нясе ў сабе рысы класавай абмежаванасці, якая характэрня для той эпохі: шляхі з'яднання і супольнай барацьбы былі яшчэ малавядомы сялянству.
Побач з гераічнымі антыпрыгонніцкімі казкамі ў эпоху феадалізму хутка развіваліся сатырычныя творы, накіраваныя супраць класавых ворагаў сялянства. Сатырычныя казкі нетолькі дапамагалі народу ясней убачыць паразітызм і драпежніцтва паноў, іх амаральнасць і нянавісць да працоўных мас і іх культуры, не толькі разбівалі і рассейвалі розныя недарэчныя байкі аб «добрых панах», пры дапамозе якіх эксплуататары і іх памагатыя спрабавалі распаўсюджваць у масах антынародныя ідэі класавага міру і адцягнуць іх ад класавай барацьбы. Сатырычныя казкі, паказваючы адмоўныя рысы прыгнятальнікаў, падкрэслівалі перавагу простага народа і тым самым умацоўвалі ў ім упэўненасць у сваёй канчатковай перамозе.
Раскрыццё супярэчнасцей паміж знешняй паказной веліччу пана і яго ўнутранай, сапраўднай нікчэмнасцю стварае сатырычны вобраз, які набывае сацыяльнае гучанне. Сарваўшы маску з пана, казка выкрывае сапраўдны твар эксгілуататара і выклікае да яго пачуццё гневу і агіды. Аднак сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалі свой ідэал народнага героя — простага селяніна, працай якога створаны багацці на зямлі.
Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных казак «Мужык і пан», «Адказы мужыка», «Не люба -не слухай» і інш. вабяць сваёй смеласцю, рашучасцю, непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.
Ужо ў феадальную эпоху ў вуснапаэтычных творах беларускага народа пачало праяўляцца крытычнае стаўленне да рэлігіі і царквы. Гэта сведчыць аб тым, што рэлігійныя ілюзіі аб вечным замагільным шчасці, якімі суцяшала царква, не маглі стрымаць росту антырэлігійных настрояў.
Абуджэнне класавай самасвядомасш працоўных, імкненне пазбавіцца ад невыноснага сацыяльнага і духоўнага прыгнёту былі рэальнай асновай для ўзнікнення фальклорных твораў, у якіх народ выказваў свой гнеўны пратэст супраць заняволення і выкрываў эксплуататарскую сутнасць царквы і рэлігіі. Пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, супраць асвяшчэння і апраўдання імем бога здзекаў аднаго чалавека з другога чуваць у вуснапаэтычных творах. у якіх крытыкуюцца міфічныя бог, святыя апосталы, «свяшчэннае пісанне», вера ў цуды і г. д.
Вучэнню царквы аб усемагутнасці, міласэрнасці, справядлівасці і святасці бога, а таксама апосталаў і іншых божых абраннікаў беларускі народ проціпаставіў творы, якія развенчваюць царкоўныя ідэалы.
Вобраз бога ў народных творах нярэдка надзяляецца такімі адмоўнымі людскімі рысамі, што яны разбураюць, усякае ўяўленне аб яго святасці. Бог — злосны ашуканец. "Яго ашуканства накіравана на замацаванне сацыяльнай несправядлівасці, на абарону інтарэсаў паноў. «I бог ашуканствам жыве, у аднаго адбярэ, а другому дасць». Іменна такім ашуканцам паўстае бог у казках «Несцерка», «Цімошка ў бога» і інш.
Не з меншай дасціпнасцю развенчваецца ў беларускіх народных казках святасць божых угоднікаў. Насуперак царкоўным легендам, якія праслаўляюць божых абраннікаў — «святых», — народныя казкі малююць іх ганарыстымі, помслівымі, злапамятнымі, карыслівымі, п'яніцамі, зладзеямі. і ашуканцамі,
Папулярнасцю карысталіся народныя казкі і анекдоты, у якіх высмейваліся царкоўныя набажэнствы, казанні свяшчэннікаў, малітвы. Узнікненню і пашырэнню такіх вусных твораў спрыяла стракатасць веравызнанняў насельніцтва Беларусі XVII—XVIII стст.
Найбольш пашыранай формай сатырычнага абсмейвання набажэнстваў была пародыя, якая паражае аб'ект, карыстаючыся яго ж зброяй (стылем, мелодыяй і інш.). Нярэдка парадыя ўключалася ў казкі як іх састаўная частка.
Абсмяянне папоўскіх малітваў нярэдка спалучалася з выкрыццём цудаў і іх «святых» стваральнікаў («Набожны ксёндз» і інш.).
Ксёндз, расказвалася ў адной казцы, прывучыў голуба есці гарох з вуха. Аднойчы боскі служка рашыў стварыць цуд: выклікаць у час пропаведзі святога духа. Дамовіўся ён з касцёльным служкаю, каб той пусціў з хораў голуба, як толькі ў час пропаведзі звернецца да святога духа з просьбай паказацца людзям. Так і зрабілі. Голуб прыляцеў да ксяндза і пачаў выбіраць гарох з яго вуха. Ксёндз аб'явіў, што прыляцеў святы дух, і ў залале пропаведзі «як тупнуў нагою, так дошкі выламаліся, голуб уцёк, а ксёндз завіс у паветры». Стаў прасіць ксёндз, каб яго ратавалі, а людзі сказалі: «Няхай жа ксяндза-пробашча выратуе дух святы!» Засмяяліся і пайшлі.
Аб развіцці антырэлігійных настрояў беларускага народа сведчыла таксама вялікая колькасць сатырычных казак, якія змяшчалі крытыку духавенства, часцей за ўсё папа і ксяндза.
Вастрыня сатырычнага абсмейвання папа як эксплуататара абумоўлівалася галоўным чынам тым, што ў сапраўднасці духавенства насуперак сваім заклікам адмаўляцца ад багацця было адным з самых багатых саслоўяў царскай Расіі. А эксплуатацыя народа, як адкрытая, так і замаскіраваная рэлігіяй, была галоўнай крыніцай нажывы духавенства.
У шматлікіх народных творах выкрываецца паразітызм і амаральнае аблічча царкоўнікаў. Прагнасць да чужога дабра — адна з асноўных рыс папа і ксяндза, якую з'едліва высмейваў беларускі народ.
У адрозненне ад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія асвятлялі важныя пытанні грамадскага жыцця, бытавыя казкі, як сведчыць сама іх назва, закраналі тэмы, звязаныя з паўсядзённым побытам селяніна. Паказваючы адносіны паміж членамі сям'і, паміж асобнымі сялянамі і г. д., бытавыя казкі вялікую ўвагу надавалі .маральна-абычаёвым і этычным пытанням. Адлюстроўваючы мараль працоўнага сялянства, бытавыя казкі рэзка асуджалі прагнасць, зайздрасць (казка «Падчарыца і чорт»), непавагу да баць-. коў (казка «Кузьма»), пляткарства, ашуканства, нядбайнасць, ляноту і інш. Народ кпіў з языкатых, упартых і няверных жонак (казкі «Вада памагла», «Скамарох»), ганьбаваў злых мачых («Бабіна дачка і дзедава дачка»). Аднак, крытыкуючы ўсе гэтыя недахопы, народ ніколі не засланяў імі станоўчых якасцей простага працоўнага чалавека, якія вызначаюць усё яго аблічча: працавітасці, сумленнасці, спагадлівасці, смеласці, рашучасці, вострага розуму. Многім бытавым казкам уласцівы тонкі і мяккі гумар, скрозь які прасвечваюць прыхільныя адносіны народа да герояў гэтых твораў.
Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з'яўляюцца антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы, ідэйна-тэматычны змест якіх ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з'явы свайго часу, адлюстроўваючы вызваленчую барацьбу беларускага народа і рост яго класавай свядомасці.
§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.
Большасць казак аб жывёлах даўно стала здабыткам дзіцячага фальклору. Гэта вызначыла прастату не толькі іх зместу, вобразаў, але і кампазіцыі і мастацкіх прыёмаў. Зразумела, у гэтым немалаважную ролю адыграла і тое, што казкі аб жывёлах узніклі на зары славесна-мастацкай творчасці і даўным-даўно выпрацавалі ў вусным бытаванні свае традыцыі.
Казкі аб жывёлах звычайна невялікія па памерах. Сюжэт у іх разгортваецца хутка, хоць у радзе выпадкаў самы характэрны матыў шматразова паўтараецца паралельна з нарастаннем дзеі (напрыклад, у казцы «Верабей і былінка» шматразова паўтараецца, вар'іруючыся ўскладняючыся,
просьба аб уздзеянні на былінку), што ўзмацняе эфект і аб лягчае запамінанне і ўспрыманне казкі.
Вобразы жывел малююцца проста і даходліва, без падкрэсленай гіпербалізацыі. У іх дакладна паказваюцца галоўныя звычкі звяроў і ўласцівасці іх характару і паводзін. Лісе звычайна выступае хітрасць, ліслівай, каварнай, мядзведзь — прастакаватым і нязграбным, воўк — неразумным і злым заяц — баязлівы.м, кот—кемлівым і чулым, каза—пракудлівай, а часам клапатлівай маці і дбайнай гаспадыняй і г. д.
Казкі аб жывёлах небагаты стылістычнымі сродкамі. Мова іх простая і выразная. Асаблівую жывасць гэтым казкам надае дыялог. Многія з іх цалкам складаюцца са сцэн дыялогаў.