BELLIT (638180), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.
Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы.(6.2)
У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта увасабленне магутнага народа, загартаванага у змаганнi з прыгнетам. Паэт упэунены, што у час "буры, нягод i вялiкiх надзей" Беларусь расцвiце, стане светлай казкай жыцця:
Падымайся з нiзiн, сакалiка сям'я
Над крыжамi бацькоу, над нягодамi:
За немай, Беларусь маладая мая.
Свой пачэсны пасад меж народамi!.
Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi...".Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу.
Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмовы рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне-свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.
Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:
Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,
Колькi ты уносiш вздобы з сябой!
Чаруюць сваiм хараством, напауняюць душу радасным пачуццем шнуры кала сiстыя збожжа, ранiшнi узыход сонца пах травы над ракой.
Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоуным i прыгожым:
А яна - царыца -
Весела, шчаслiва
Карануе песняй
Залатое жнiва.
У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.
Параунальная характырыстыка вобразау Мiхала i Зосi (па раману К.Чорнага "Трэцяе пакаленне").(7.1)
Мiхал Тварыцкi - адзiн з галоуных герояу рамана. Каб пракармiць сям'ю, Мiхал вымушаны быу працаваць пастушком на хутары Скуратовiча. Тут ен сустрэуся з жосткiмi законамi эксплуатацыi, з прынiжэннем чалавечай годнасцi, з сiлай уласнiцтва i багацця.
Паступова у душы Мiхала прарастаюць зярняткi эгаiстычнай фiласофii: "Спадзявайся толькi на сябе, бо чалавек чалавеку воук. Трымай пры сабе i думкi, i усе, што маеш, збiрай багацце...". I гэта "фiласофiя" засвоеная героем рамана з дзяцiнства, становiцца у далейшым асновай усяго яго жыфцця.Лепшыя якасцi сваей натуры (працавiтасць, практычны розум) Мiхал скiроувае на адмежаванне ад людзей, у якiх не бачыу нi родных, нi сяброу.
Пасля рэвалюцыi i грамадзянскай вайны Мiхал стау самастойным гаспадаром, але жыцце па воучай фiласофii не прыносiць радасцi яго сям'i - жонцы Зосi i дачцэ Славе. Тварыцкi думае толькi аб уласным узбагаценнi.
Прага нажывы, багацця, прысваенне вялiкай сумы дзяржауных грошай прыводзяць Мiхала на лаву падсудных. Пакутлiва вызваляецца Тварыцкi ад змрочнай фiласофii уласнiцтва i становiцца на шлях духоунага разняволення.
Вобраз Зосi, як i Мiхала,пададзены у развiццi. У пачатку рамана перад намi бясхiтрасная,па-дзiцячы наiуная дзяучына.
Як i Мiхал, Зося з ранняга дзяцiнства спазнала горыч парабкоуства, смерць родных (бацьку i брата забiлi бандыты на чале са Скуратовiчам), голад i нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавiсцю пачала адносiцца да фальшу, жорсткасцi, своекарыслiвага разлiку.
Дабрыня, калектывiсцкае светаадчуванне, бескарыслiвасць - вызначальныя, паводле К.Чорнага, рысы характару Зосi. Стаушы жонкай Мiхала, яна хоча адрадзiць у iм усе тое добрае, што вынiшчыла прага да нажывы.
Вобраз Зосi Тварыцкай - гэта вобраз жывога чалавека, якi не можа быць iдэальным ва усiх адносiнах. Зося жыве цяжка, падчас пакутлiва, але i радасна. Яна актыуна удзельнiчае у грамадскiм жыццi калектыву, усведамляючы сябе яго часцiнкай, выхоувае дачку, збiваецца ехаць на вучобу у горад.
Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоуны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворны уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе
тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей.
Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".(7.2)
Цудоуным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная у "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма у беларускай лiтаратуры паэта, роунага Коласу. Яго адухоуленыя, то узнесла-фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй.
Прырода у паэме паустае у розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па-першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле,луг,рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне.
З другога боку, прырода у "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд.
Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яуляецца таксама як бы антытэзай да асноунай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоуны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт. i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае усяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну.
Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар.
I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.
Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля". (8.1)
Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi , ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi.
Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць.
Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi.
Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы.
Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук.
Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт.
Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы.
Перад намi паустае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты у самiм сабе. iм рэдка апаноувае гнеу, хоць у гневе ен нястрыманы (варта успомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзя цей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства.
Жыве у душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн зрабiуся "службоуцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня. Праяуляецца яна, прауда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна выяуляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.
2. Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы. (8.2)
Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш".
Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:
Я шчасны,
Што сынам быць.
Гэтай зямлi,
Мне лесам назначана.
Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь.
У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi...").
Паэтам публiцыстычнага складу з'яуляецца Генадзь Бураукiн. Яго творы характарызуюцца шырыней погляду на свет з фiласоуска-аналiтычным асэнсаваннем рэчаiснасцi. Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка абмiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоуску разважае над тэмамi агульначала-вечай значнасцi.
Аб каханнi i яго загадкавых таямнiцах, горычы растанняу i радасцi сустрэч, аб беражлiвых адносiнах да спадарожнiц жыцця расказау Г.Бураукiн у вершах са зборнiка "Пяшчота".
Паэт прыглядаецца да паусядзеннага жыцця з усiмi яго фарбамi i адценнямi. Яму не да спадобы двудушныя, беспрынцыповыя людзi, абывацелi. Змагаючыся с чалавечым раунадушшам, Г.Бураукiн просiць больш чуйна адносiцца да блiзкiх i знаемых, не забывацца, што "бягуць гады няумольна i паспешна, навек згараюць знiчкамi". Глыбокiм фiласофскiм роздумам аб сталасцi свайго пакалення, аб большай патрабавальнасцi да сябе напоунены многiя творы паэта:
Як многа у нас звычайнасцi!
Як мала у нас адчайнасцi!
Як многа у нас прабачлiвасцi!
1. Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!".(9.1)
Сюжэтны стрыжань камедыi "Выбачайце, калi ласка!" складаюць кар'ерысцкiя захады старшынi райвыканкома Калiберава "быць на перадзе перадавiкоу" яго кароткi трыумф iканчатковы крах.
У мiнулым Калiберау займау адказную пасаду у сталiцы рэспублiкi, аднак не справiуся з абавязкамi, i яго панiзiлi - паслалi працаваць у раен. Гэта страшэнна абурыла прывыклага да славы бюракрата. Не, ен яшчэ сябе пакажа! Ен вернецца у Мiнск! Ен Ен адтуль будзе кiраваць… I Калiберау "пацiскае", "закручвае гайкi", днюе i начуе на парадах i пасяджэннях. Ды вось бяда - i на новым месцы не шанцуе: абком вынес яму суровую вымову з апошнiм папярэджаннем за заганны стыль работы, за падмену "аператыунага канкрэтнага кiраунiцтва засядапельскай мiтусней". У самы разгар лета, уборкi ураджаю, камiссiя выявiла няспрауныя к амбайны i жняяркi, непадрых таваныя такi, нястачу вернесушылак. Калiберау раззлаваны сваiмi няудачамi.
Першай на дапамогу прыходзiць жонка - Антанiна Цiмафееуна. Яна настой лiва раiць мужу узяць "работнiчкау за жабры", прымусiць iх "круцiцца" i увогуле "паказаць сябе" - камандаваць, каб лепш працавалi другiя.
У дадатак да усяго хiтрая жонка прыдумала свайму мужу некалькi хвароб, у тым лiку "камянi" у печанi, каб да яго меней чаплялiся, а больш спачувалi, як таму Макару Сяменавiчу, сакратару райкома: "Захварэу бедны...".
Другiм на дапамогу прыходзiць упаунаважаны па парыхтоукам Моцкiн. Ен расказвае старшынi райвыканкома "сакратны сакрэт" як можна стаць "наперад зе перадавiкоу", выканаць план хлебапарыхтовак раней за iншыя раены. Трэба дамовiцца з дырэктарам спiртзавода Печкуровым, у якога, дарэчы, склады не гатовы да прыему збожжа, каб той выдау калгасам квiтанцыi, а з калгасау пакуль што узяу... толькi гарантыйныя распiскi.
Напалоханыя пагрозамi Калiберава i Моцкiна, на падман дзяржавы згадзiлiся некаторыя старшынi калгасау, пакшталi зацюканнага начальствам Гаропiкi.
Толькi не доуга працягвауся трыумф Калiберава, злачынныя махiнацыi неузабаве раскрылiся. Прауда перамагла. Для гэтага многа зрабiлi сумленныя савецкiя людзi: калгаснiца Ганна Чыхнюк, брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, спецыальны карэспандэнт абласной газеты Гардаюк, настаунiца Наташа Гарошка i, як не дзiуна той самы запалоханы старшыня Ягор Гарошка, якi спачатку згадзiуся пайсцi на ашуканства.