BELLIT (638180), страница 10
Текст из файла (страница 10)
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным, Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства багоу.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя да iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста, круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачаравау багоу.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рэальным з'являецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i вой та, апiсанне заняткау простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як лапцi падплятаюць, робяць рыбалоуныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць вольны час). Казачным (умовным) з'являецца сцэна пад гарой i на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца у сне).
Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца зэальнае i казачнае, дазволiла аутару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкау i лiтаратурнага працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вяселую каззку: есць у ей падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слауным палясоушчыкам Тарасам суджана было доугае жыцце i нязменны поспех у чытачоу.