58549 (633965), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Да гэтага дакумента прыкладзены “Спіс бандыцкіх лагераў, знішчаных у час аперацыі “Герман”. У ім змешчана падрабязная інфармацыя.
Так, у дакуменце гаворыцца аб знішчэнні яўрэйскага лагера на 1,5 кіламетра паўночна-усходней вазера Кромань,дзе бвло ліквідавана 210 неўзброеных яўрэяў.
17 ліпеня 1943 года каля Сіняўскай Слабады разбураны партызанскія зямлянкі, 18 ліпеня -- знішчана 2 лагеры на 200 чалавек, і паўночна- ўсходней Добрычы – 4 лагеры на 600 чалавекі г.д.21
Разведчыкі, ўдала прарваўшыся праз нямецкія заслоны, не сядзелі без справы. Разам з дыверсійнымі групамі, якія пайшлі на заданне яшчэ да пачатку блакады і не трапілі ў акружэнне, грамілі падраздзяленні праціўніка. З час блакады на шашэйных дарогах Навагрудак – Баранавічы, Карэлічы – Навагрудак, Баранавічы – Мір падбілі і знішчылі 18 аўтамабіляў з рознымі грузамі і боепрыпасамі, забілі 40 паліцэйскіх.22
Гэта было лета 1943, перыяд Курскай бітвы, у час якой вырашаўся лёс нашай кпаіны. І партызаны зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы Чырвонай Арміі.
Блакада закончылася, але не з такімі вынікамі, аб якіх трубіла гітлераўская прапаганда, -- “партызаны знішчаны”. На самай жа справе ў брыгадзе загінула 22 байцы, 4 атрымалі раненні. А ва ўсіх брыгадах і атрадах, якія трапілі ў блакаднае кальцо, беззваротныя страты склалі 50 чалавек і 4 партызаны прапалі без звестак.
У паведамленні фашысцкага камандавання сцвярджалася: “На захад ад Мінска з прымяненнем буйных армейскіх сіл, войск СС і авіацыі знішчаны буцныя сілы партызан.У баях, якія ішлі 3 тыдні, разбіта 357 умацаваных кропак, забіта звыш 7 тысяч і больш як 10 тысяч партызан узята ў палон”.23
На самай жа справе за свае няўдачы немцы помсцілі мірным грамадзянам: у пушчы і вакол яе фашысты спалілі 150 вёсак, расстралялі і вывезлі ў Германію тысячы людзей. У вялікім лясным масіве Івянецка – Налібоцкай пушчы даўжынёй 80 і шырынёй 50 кіламетраў не ўцалела ніводнага населенага пункта.24
У пачатку лета 1943 г. ЦК Кампартыі Беларусі прыняў спецыяльную пастанову аб разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага. Так званая “рэйкавая вайна “ стала адным з галоўных і пастаянных баявых заданняў партызан.
На жаль, атрады і брыгады Баранавіцкай вобласці з-за блакады не змаглі выйсці на чыгунку на першым этапе, які праводзіўся ў жніўні. Першамайская брыгада пасля блакады ажыцявіла дзве аперацыі па знішчэнню чыгункі.
На першы погляд, заданне выглядала не складаным. Але гэта для людзей непасвячоных. Уздоўж палатна гітлераўцы будавалі дзоты, жалезабетонныя бункеры, узводзілі вышкі, на якіх пастаянна дзяжурылі кулямётчыкі. Ачышчалі ад лесу палосы 100-метровай шырыні паабапал чыгункі і мініравалі іх.
“Канцэрт” правялі ноччу 21 верасня на дарозе Ліда – Баранавічы. “Першамайскі” выйшаў на ўчастак паміж станцыямі Яцукі і Наваельня, “Грозны” – Наваельня і Дварэц, імя Катоўскага – Дварэц – Мардзічы, імя Суворава – паміж станцыямі Мардзічы і Баранавічы. Каб адцягнуць увагу праціўніка, артылерысты атрада “Грозны” з гарматы абстралялі станцыю Наваельня. Толькі адна брыгада за тую ноч узарвала больш як 700 толавых шаўак. Чыгунка Ліда – Баранавічы бяздзейнічала больш як месяц.25
За тры дні да пачатку беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” прайшоў трэці этап “рэйкавай вайны” пад умоўнай назвай “Вяснавы канцэрт”. Ноччу на 20 чэрвеня 1944 г. паміж станцыямі Нёман і Яцукі правялі серыю ўзрываў, на наступную ноч паўтарылі аперацыю, і ноччу з 26 на 27 чэрвеня выйшлі на чыгунку апошні раз За гэтыя 3 чэрвеньскія ночы падарвалі 574 рэйкі, а ўсяго брыгада ўзарвала 1677 рэек. У выніку аперацыі чыгунка Ліда – Баранавічы не працавала ажно да прыходу Чырвонац Армі”.26
Вялікі ўрон праціўніку нанеслі атрады “Грозны”, імя Суворава, імя Катоўскага, імя Будзённага, “Кастрычнік”, імя Жданава.
Так, за перыяд з 6 лістапада па 20 лістапада партызаны атрада “Грозны” правялі рад дыверсій, у выніку якіх было пашкоджана больш за 100 метраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, спілавана 40 слупоў.У выніку ўзрыву на чыгунцы Ліда – Баранавічы, паміж станцыямі Дварэц –Выгода, быў узарваны воінскі эшалон праціўніка. У выніку ўзрыву разбіты паравоз і 11 вагонаў. Забіта 33 гітлераўцы.
Атрадам імя Суворава на тракце Баранавічы – Мір 7 лістапада 1943 года было спілавана 26 слупоў. На чыгунцы Ліда –Баранавічы падарваны воінскі эшалон. Разбіты паравоз і 6 вагонаў з жывой сілай. 25 лістапада атрадам ўзарваны эшалон паміж станцыямі Дамашэвічы – Баранавічы. Пашкоджаны паравоз, 2 пярэднія пляцоўкі,3 вагоны.
Атрадам імя Катоўскага з 1лістапада 1943 г. па 10 лістапада было ўзарвана 2 воінскія эшалоны. Пашкоджана 20 вагонаў, 4 платформы, 8 аўтамашын і 4 сярэднія танкі. Забіта 9 фашыстаў.
Атрад імя Будзённага пусціў пад адхон 2 варожыя эшалона з жывой сілай, разбіта 36 выагонаў з харчаваннем, 4 вагона з вугалем, 2 платформы з танкамі.
З 5 па 17 лістапада ў выніку дыверсійных аперацый партызан, атрадам “Кастрычнік” Было знішчана 5 воінскіх эшалонаў. Разбіта 17 платфарм з тэхнікай і 15 з харчаваннем.
Усяго па Першамайскай брыгадзе было спушчана пад адкос 19 варожых эшалонаў, разбіта 49 вагонаў з жывой сілай, 2 з боепрыпасамі, 3 з узбраеннем, 63 з харчаваннем, 7 з ваеннымі матэрыяламі, 4 з вугалем. Узарваны вакзал, аўтагараж, чыгуначны мост у г.Баранавічы. Праведзена 10 баёў і засад, дзе забіта 24 і ранена 6 немцаў, узята ў палон – 2. Знішчана 8 аўтамашын, трактар, пашкоджана 23 км. тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разбіты 2 маёнткі і 2 малочныя заводы, спалена 25 бочак бензіну…27
У сакавіку 1943 года на базе атрадаў “Камсамольскі”,імя Сарокіна, “Франтавікоў” і групы “Данілы” фарміруецца брыгада “Камсамолец”. Пазней у яе былі вылучаны з брыгады імя Жукава атрады 1-ы і 2-і Камсамольскі, імя Калініна, “Сокол”.(Прылажэнне 20)
Вясной і летам партызаны брыгады правялі 10 баёў, разграмілі варожыя гарнізоны ў в.Ярэмічы Мірскага і Дудкі Стаўбцоўскага раёнаў.У кастрычніку-лістападзе на чыгуначных участках Мінск – Баранавічы і Ліда – Маладзечна падарвалі 3 эшэлона, 180 рэек. У сакавіку разграмілі гарнізон у Міры.28
У снежні 1943 на базе атрадаў, вылучаных Першамайскай брыгадай фарміруецца брыгада “25 гадоў БССР”. (Прылажэнне 21)
Партызаны брыгады ў студзені 1944 г. на чыгуначным участку Баранавічы – Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені – 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты.Вялі баі супраць гарнізонаў і апорных пунктаў ворага. У маі ў час фашысцкай карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве варожага акружэння. У ліпені 1944 г. з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Карэліцкага раёна.29
Дзеянні партызан з наступаючай Чырвонай Арміяй мелі вялікае стратэгічнае значэнне.
Падпольная і партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’явілася адной з рашаючых умоў разгрома варожай навалы, краха акупацыйнага рэжыма. За час вайны партызаны і падпольшчыкі нанеслі фашысцкай арміі каласальныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі зрывалі альбо замаруджвалі перавозкі войск, тэхнікі і грузаў. Палітычная работа сярод насельніцтва акупіраваных тэрыторый усяляла ў савецкіх людзей упэўненасць у перамозе над ворагам.
Але, улічваючы тыя змяненні ў грамадскай свядомасці, якія адбыліся пасля развалу Савецкага Саюза, некаторыя дзеянні партызан трэба прызнаць немэтазгоднымі. Але я не асуджаю іх, так як патрэбна ўлічваць абставіны і час, пры якіх адбываліся тыя далёкія падзеі.
Так, вясной 1943 года ў в.Варонча партызанамі атрада “Золатава” быў спалены маёнтак, помнік архітэктуры ХІХ ст., які належаў Любанскім.
Гаспадары былі забіты.30(Прылажэнне 22)
Заключэнне
У жыцці народа заўсёды маюцца сэнсавыя пункты развіцця, своеасаблівыя гены гісторыі, у якіх закадзіраваны характар нацыянальнай самасвядомасці, гістарычная сувязь пакаленняў, цывілізацыйныя прыярытэты грамадства і дзяржавы. Такім, безумоўна сэнсавым пунктам ў нашай гісторыі з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна, у ходзе якой найбольш яскрава праявіўся дух беларускага народа., яго свабодалюбівая сутнасць і гістарычная мудрасць.
Перамога над фашыскай Германіяй – адно з выдатнейшых падзей сусветнай гісторыі. Гэта нацыянальны і ваенны гонар беларускага народа. На барацьбу з фашысцкім агрэсарам падняліся ўсе: стары і малады, мужчына і жанчына, усе слаі беларускага грамадства.
Пачуццё патрыятызму сярод людзей у гады вайны дасягнула найвышэйшага напалу.Імкненне адстаяць незалежнасць краіны, родную зямлю, свой дом было нястрымным.
Каб не было ўсенароднага супраціўлення ворагу, то наш народ падвергся бы поўнаму фашысцкаму знішчэнню, як гэта было прапісана ў фашысцкіх планах па “асваенню усходніх зямель”. Партызанскі рух ў СССР адыграў вялікую роль у разгроме гітлераўскіх ордаў. Ён узбагаціў усенародную партызанскую вайну новымі формамі барацьбы, унёс многа каштоўнага ў арсенал партызанскіх дзеянняў.
Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта не толькі выключна ваенная перамога, ваенны разгром фашызма. Гэта была духоўная перамога над злом, жыцця над смерццю, справядлівасці над несправядлівасццю, свабоды над рабствам, гісторыі над антыгісторыяй. Гэта была перамога вышэйшых духоўных, чалавекалюбівых сіл над сіламі антычалавечымі.
Літаратура
1.Гурын М.Ф. Мір. Мн.:”Беларусь”.1985г.
2. Всенародная борьба а Белоруссии.Мн.:”Беларусь”1985г.
3. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000г.
4. Комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне: Сб.документов и материалов.Мн.: «Беларусь», 1988г.
5.Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя.Мн.:Выд-ва БелСЭ,1990 г
6. ПонаморенкоП.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашысцких захватчиков 1941- 1944.-М.: “Наука”,1986г.
7. Аблава Р.К. Это было в Белоруссии. М.”Молодая гвардия”, 1957г.
Неапублікавапныя крыніцы
8.Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.
9.Фонды Цырынскага краязнаўчага музея.
10.Фонды Навагрудскага краязнаўчага музея
Матэрыялы перыядычнага друку
11.Баранащ Ю. З успаминащ //Чырвоная змкна// 1980г. 14 лютага
12.Бурак Н.Н. Прага перамогі Аповесць у дакументах і матэрыялах ⁄⁄Полымя⁄⁄ 1989г. . 4 верасня.
13.Начальніку жандармерыі Аповесць у дакументах і матэрыялах ∕∕Полымя∕∕ 1989-1990гг..
Прылажэнне
Прылажэнне 1
АКТ
АБ ЗНІШЧЭННІ НЯМЕЦКА ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПНІКАМІ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ ЛЮБАНІЧЫ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА
20 студзеня 1944 г.
Мы, нижеподписавшиеся, комиссня в составе комиссара Первомайского отряда Лопатского и уполномоченного особого отдела отряда Сндоренко Г. М. в прнсутствии граждан дер. Любаничи Якнмашко Федора Тнмофеевича н Беняша Константина Владимировича составили настоящий акт в том, что по приходу немецкой власти в дер. Любаничи Кореличского района Барановичской области немецкие изверги расстреляли мирных жителей: Похолок Петр Ннколаевич 1908 года, Шимко Викентий 1905 года, Похолок Сергей Николаевич, 1903 года, Борейко Мария Михайловна 1918 года, Купраш Петр Федорович 1916 года, Шимко Александр Иванович 1908 года, Жернак Иван Иванович 1906 года.
Кроме того немецкие изверги ограбили мирных жителей, взято коров 37, лошадей с телегами н упряжью 23, свиней 23, овец 59 и ряд других домашних вешей.
На что и составлен настоящий акт.
Подписан: Комиссар отряда Лопатскнй
Уполномоченный ОО Сндоренко
Жители дер. Якимашко, Беняш
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1329. Воп. 1. Спр. \59. Л. 106.
Прылажэнне 2
АКТ
АБ ЗНІШЧЭННІ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПНІКАМІ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ БАБОНЕЎКА КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА
15 студзеня 1944 г.
Мы, нижеподписавшиеся, комиссия в составе уполномоченного особого отдела (Перво-майского отряда) Сидоренко, зам. комиссара по комсомолу Асаков А. и бойца партизана Лопух Н. в присутствии граждан Шимко Кузьмы и Новицкого Захара сего числа сложнли настояіций акт в том, что по приходу немецких извергов в дер. Бобоневка Кореличского района Барановичской области убито граждан: 1. Лнцкевич Иосиф Домеников 1913 года рожд. 2. Шимко Ннколай Михайлович 1918 года рожд. 3. Козуля Михаил Ивановнч 1891 года рожд. 4. Мохань Иосиф Николаевич 1913 года рожд. 5. Лазорчик Фёдор Ефимович 1928 года рожд. 6. Сак Василнй Константинович 1895 года рожд., его сын. 7. Сак Николай Васильевич 1930 года рожд. 8. Слинько Ефим Васильевич 1887 года рождения.
Кроме того немецкие извергн ограбилн крестьян, взяли 8 лошадей, свиней 8, овец 3. Спалили 6 гумнов н т. д. Забрали 4 телеги.
На что и составили настоящий акт.
Подписали: УполномоченныйОО Сидоренко
Зам. Комиссара Асаков
Боец-партизан Лопух
Жители вёски Новнцкпй Захар, К. Шимко
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1329. Воп. 1. Спр. 159. Л. 101.
Прылажэнне 3
АКТ
АБ УЛІКУ ЗДЗЕЙСНЕНЫХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ НЯМЕЦКА ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПШКАМІ Ў МІРСКІМ РАЁНЕ
1945 г. апреля 25 дня Мирская районная комиссия по учету совершенных злодеяний немецко-фашистскими захватчиками в Мирском районе Барановичской области, в составе: Председателя комиссии — секретаря Мирского РК КП(б)Б тов. Скороходкина К.К., членов: зам. председателя райисполкома тов. Деннсенко Д.А., нач. РО (районного отдела) НКГБ тов. Коновалова А.Ф., зав. райздравотделом тов. Аношиной М.М., райвоенкома тов. Шелеманова М.Т. — произвела расследоваине совершенных злодеяний немецко-фашистскими захватчиками и их сообіцниками.
Установлено списочным составом в районе убитых, замученных, заживо сожжённых граждан Мирского района 2 674 чел. (список прилагается). Невозможно установить списочно по фамилии, имени и отчеству, т. к. уничтожено население в болmiом количестве в г. Мир 1 750 чел., в м. Турец 450 чел.