58549 (633965), страница 2

Файл №633965 58549 (Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны) 2 страница58549 (633965) страница 22016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.

У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)

Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.

У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)

На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)

Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і раз’яднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.

15 мая 1942 г. у Мірским раёне была створана група пад камандаваннем Дз.А. Дзенісенкі.

Спачатку яна ўлілася ў атрад імя В.І. Чапаева, а затым выдзелілася ў самастойную адзінку.У жніўні 1942 г. група папоўнілася моладдзю Мірскага раёна і аформілася ў атрад, які ў маі 1943 г.быў рэарганізаваны ў кавалерыйскі дывізіён.

У чэрвені 1942 г. з моладзі Мірскага раёна была створана партызанская група А.С. Саятэвіча, у жніўні 1942 г. яна ўвайшла ў атрад імя В.І. Чапаева брыгады імя В.І. Чапаева.

З мэтай набыцця зброі, боепрыпасаў і іншых трафеяў партызаны нярэдка здзяйснялі напады на абозы ворага. У ліпені 1942 г. атрад “ Золатава”, разграміўшы варожы абоз, захапіў 50 тыс. патронаў і 10 скрынак гранат.10

У лістападзе 1942 г. акупанты прыступілі да насільнай вярбоўкі насельніцтва ў Германію. Партызаны разгарнулі агітацыйную работу сярод моладзі, даказваючы, што яе месца толькі ў радах партызан. Масавы прыток насельніцтва ў партызаны прывёў да стварэння ў лістападзе – снежні брыгады імя Г.К. Жукава. У яе склад увайшоў і атрад “Камсамолец”.(Прылажэнне 10)

Радаснай падзеяй у гэты складаны час была сустрэча каля хутара Рудзьма з першай дыверсійнай групай дэсантнікаў, якой камандаваў В.І. Бажэнка. Яго намеснікам па палітычнай рабоце быў В.С. Самусевіч. Самусевіча ў Карэліцкім раёне добра ведалі да вайны па рабоце ў райкаме партыі. Група Бажэнка мела рацыю і падтрымлівала сувязь з Вялікай зямлёй. Вялікай заслугай групы было тое, што яна з першых дзён свайго прабывання ў Карэліцкім і Мірскім раёнах пачала праводзіць дыверсійную работу на чыгунцы. Начамі з 4 на 5 і з 16 на 17 верасня падгрупа на участку Гарадзея – Стаўбцы спусціла пад адкос два эшалоны ворага.

Група Бажэнка навучыла мінна-падрыўной справе многіх партызан атрада і забяспечыла іх узрыўчаткай.11

Удасканальваючы баявое майстэрства, тактыку, партызаны з кожным днём узмацнялі ўдары па ворагу. У канцы восені 1942 г. партызанскія атрады давалі аб сабе знаць ва ўсіх раёнах паўночнай часткі Баранавіцкай вобласці.

У Карэліцкім раёне шэраг паспяховых аперацый правёў атрад Дз. Дзенісенка, або, як яго тады называлі, “Міцькі”. 22 верасня партызаны атрада знішчылі групу жандармаў. Народныя мсціўцы нападалі не толькі на адзінокія машыны і павозкі, але і на вялікія абозы ворага. У кастрычніку 1942 г. яны заманілі ў засаду і знішчылі ў раёне вёскі Турэц вялікі атрад гітлераўцаў, які прыбыў сюды з мэтай ачысціць лясы ад партызан. У гэтым баі загінуў камандзір групы С Коншын, баец Захараў, 5 партызан атрымала раненні.12

12 кастрычніка партызаны атрада “Міцькі” на шашы Турэц –Мір знішчылі з засады 5 аўтамашын і 2 матацыклы немцаў. Пры гэтым было забіта больш за 30 фашыстаў. Разам з машынамі згарэла і радыёстанцыя.13

У маі 1942 г. быў створаны партызанскі атрад Дз.І.Семянцова, у які ўвайшлі ваеннаслужачыя і жыхары вёсак Тарасавічы, Новае Сяло, Велетава Ён дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Карэліцкага, Мірскага і Навагрудскага раёнаў. 19 жніўня 1942 г. атрад партызан пад камандаваннем Дз.І.Семянцова ўстроіў засаду фашыстам, якія накіроўваліся ў вёскі Сёгда і Малюшычы грабіць хлеб. У кароткачасовай сутычцы народныя мсціўцы разбілі 3 аўтамашыны, знішчылі 19 немцаў. У выніку гэтай сутычкі загінуў камандзір атрада Дз.І. Семянцоў. Разам з гэтым перастаў існаваць атрад. Яго асабовы склад уліўся ў атрад “Іскра”, “Камсамолец”, а таксама ў атрад Дз.А. Дзенісенкі.14

Арганізацыйна аформіўся атрад імя Суворава. Яго першым камандзірам быў К.У. Балабановіч, які потым з невялікай групай выйшаў з атрада. Камандзірам быў выбраны Н.А. Сарокін.Пасля яго гібелі ў снежні 1942 г. камандзірам быў выбраны Н.М. Курбанаў.15 (Прылажэнне 11)

Атрад правёў паспяховыя ўдары па гарнізонам і вартавым аб’ектам гітлераўцаў. Асноўным тактычным спосабам барацьбы партызан гэтага атрада з варожымі гарнізонамі з’яўляўся налёт. Стварыўшы пры дапамозе насельніцтва санны транспарт, група партызан нанесла удар па нямецеаму гарнізону ў вёсцы Валяўка. У выніку бою загінула 5 немцаў і 5 паліцаяў. Таксама загінулі 2 партызаны.16

У красавіку 1942г. з ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння, быў створаны атрад “Громава”. Ён дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У стварэні атрада актыўна ўдзельнічалі жыхары вёсак Цырын, Пудзіна, Літараўшчына, Бабонеўка, Падгайна. Атрад узначаліў лейтэнант У.Угрумаў. Партызаны ў красавіку і маі 1942 г. разграмілі гарнізон у вёсцы Цырын і захапілі зброю. У засадзе на шашы Навагрудак – Баранавічы разбілі 3 аўтамашыны. У баі ў вёсцы Літараўшчына разбілі атрад карнікаў.Знішчаючы жывую сілу ворага, партызаны захоплівалі узбраенне, якое з поспехам выкарстоўвалася супраць акупантаў. У верасні 1942 г. атрад зрабіў налёт на Варанчанскі спіртзавод. Было пашкоджана абсталяванне і забіта 2 немца. У лістападзе 1942 года каля вёскі Пудзіна Лідскага раёна атрад у баі панёс вялікія страты і быў рассеяны. Частка партызан пайшла ў атрад “Золатава”, астатняя да снежня дзейнічала самастойнай групай, потым улілася ў атрад “Іскра”.17

У жніўні 1942 г. была створана 1-я Беларуская кавалерыйская брыгада. Складалася з атрада імя Чкалава, групы Дз.А. Дзенісенкі і партызанскага атрада Дз.І. Семянцова. Партызаны вялі баі супраць варожых апорных пунктаў, гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў у вёсках Антанёва, Вял.Жухавічы, Вялікая Слабада і інш. Дзейнічала менавіта ў Карэліцкім і Мірскім раёнах.18

12 верасня 1942 года партызанскія атрады “Золатава, “Данілы”, і 1-ая кавалерыйская брыгада разграмілі варожыя гарнізоны ў м.Мір і м.Турэц. Да канца 1942 г. партызаны ўтрымлівалі гэтую тэрыторыю ў сваіх руках. З цягам часу тут ствараецца Налібока – Мірская партызанская зона.19

Баі за ўтрыманне зон партызанам прыходзілася весці амаль кожны дзень. Партызанскія зоны з’яўляліся апорнымі пунктамі, плацдармамі ў тыле ворага, на якіх канцэнтраваліся людскія і матэрыяльныя рэсурсы для барацьбы з нямецка-фашыскімі захопнікамі.

Пад кіраўніцтвам падпольных райкомаў партызаны ўтрымлівалі ў сваіх руках вёскі Новае Сяло, Пагарэлка і Лядкі. Пазней партызаны нават перайменавалі назвы гэтых трох вёсак: Новае Сяло – у Маскву,Пагарэлку – у Ленінград, а Лядкі – у Сталінград. Асабліва важна, што з гэтых трох вёсак за цэлы год не паступала ў Германі ніякіх паставак.

Такім чынам,ужо ў 1941-1942 гадах на тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады, з’явілася камсамольскае падполле. Аднак, патрэбна адзначыць, што падпольны і партызанскі рух у раёне у гэты час, як і на ўсёй тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, яшчэ не атрымаў шырокага распаўсюджання. Гэта быў час, калі ішоў пошук форм і метадаў барацьбы. Партызанаў і падпольшчыкаў чакалі вялікія цяжкасці, пеш за ўсё, гэта адсутнасць вопыту партызанскай барацьбы; вопыту работы ва ўмовах падполля, канспірацыі;слабая матэрыяльная база. Тым не менш, полымя барацьбы разгаралася з кожным днём.

Для кіраўніцтва падпольнай работай і партызанскім рухам 6 кастрычніка 1943 года быў створаны Стаўбцоўскі міжраённы цэнтр на чале з членам падпольнага абкома В.З.Царуком. Яго намеснікам быў А.Л. Сцяпчэнка.Баявымі дзеяннямі на месцах кіраваў Мірскі падпольны райком КП(б)Б. З 26 лістапада яго сакратаром з’яўляўся І.В.Шэматавец. 29 снежня Баранавіцкі падпольны абкам зацвердзіў першым сакратаром А.І. Дзеева.

Карэліцкі падпольны райкам партыі створаны ў ліпені і зацвержаны абкамам КП(б)Б 8 жніўня 1943 года. Яго сакратаром назначаны камісар атрада “Грозны” Першамайскай брыгады М.У.Чарткоў. У снежні гэты атрад уліўся ў брыгаду “25 год БССР”. Пагэтаму, 27 снежня 1943 г. абкам партыі зацвердзіў новы састаў Карэліцкага райкама з пастаянным месцазнаходжаннем у Першамайскай брыгадзе. Сакратаром зацверджаны М.І. Ільініч. (Прылажэнне 12) Друкаваным органам райкама з’яўлялася газета “ Чырвоны партызан”, якую рэдактавала Р.С. Радкевіч.

Сетка падпольных арганізацый і груп працягвала расці і ў населеных пунктах Карэліцкага і Мірскага раёнаў. ( Прылажэнне 13)

Падпольшчыкі дзейнічалі ў цеснай сувязі з партызанамі, наносілі моцныя ўдары па ворагу, усімі сіламі імкнуліся прынесці яму найбольшую шкоду, аслабіць яго ваенны патэнцыял, сарваць фашысцкія планы і мерапрыемствы. На баявым рахунку падпольшчыкаў Беларусі шмат аперацый, паспяхова праведзеных у год карэннага пералому ў вайне. У справаздачы аб рабоце камсамольскіх арганізацый ад 2 чэрвеня 1944 г. гаварылася, што сіламі камсамольцаў падрыхтавана два разліка да кулямёта “максім” і 65 чалавек, якія маглі абыходзіцца з кулямётам РПД і МТ.

Далей у справаздачы гаварылася, што за гэты перыяд камсамольска-маладзёжнымі групамі было спушчана пад адкос 9 варожых эшалонаў.

Было пашкоджана 5 паравозаў, 28 вагонаў, у тым ліку 8 вагонаў з жывой сілай, забіта і паранена пры крушэнні больш за 200 гітлераўцаў. Акрамя гэтага, разбіта 12 цыстэрн з палівам. Падрыўнымі дыверсійнымі групамі парэзана 2 кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. За май былі зроблены з засады, у якіх забіта 23 немцы і паліцаі.20

Далейшы рост партызанскіх атрадаў даў магчымасць Баранавіцкаму падпольнаму абкаму партыі ў лютым 1943 года прыняць рашэнне, па якому на базе камсамольскіх атрадаў Карэліцкага і Мірскага раёнаў была сфарміравана Брыгада “Камсамолец”. (Прылажэнне 14)

Цераз некалькі дзён з’явіўся загад аб стварэнні Першамайскай партызанскай брыгады. (Прылажэнне 15).

Пазней, у сувязі з колькасным ростам утвараюцца новыя атрады – імя Жданава (Прылажэнне 16), у кастрычніку – атрад імя Будзённага (Прылажэнне 17), у снежні -- атрад “25 гадоў БССР” (Прылажэнне 18).

Узмоцнены рост партызанскі сіл, актывізацыя іх дзейнасці на варожых камунікацыях прымусіла нямецкае камандаванне прымаць контрмеры. У атрадах пачалі з’яўляцца варожыя шпіёны і дыверсанты. У маі гітлераўцы правялі карную экспедыцыю супраць партызан, але якіх-небудзь адчувальных вынікаў яна не дала.

І вось надыйшоў ліпень 1943 года. У сярэдзіне месяца нямецкія войскі пры падтрымцы танкаў і авіацыі павялі наступленне на партызанскі край – пачалася так званая аперацыя “Герман”, якой кіраваў генерал-лейтэнант СС фон Готберг.

Там жа, у штабе, прысутнічаў “упаўнаважаны” Гітлера па барацьбе з партызанамі на Усходзе генерал войск СС фон Бах – Зялеўскі. (Прылажэнне 19) .

У гэты крытычны момант падпольны абкам партыі дазволіў партызанскім злучэнням дзейнічаць самастойна. У саставе атрадаў і рот выходзіць з акружэння, пры гэтым не спыняючы баявых дзеянняў.

Немцы, нягледзечы на вялікія страты, паступова сціскалі блакаднае кальцо.

Партызаны, надзейна схаваўшы цяжкую зброю і другую маёмасць, разбіліся на невялікія групы, манеўравалі і з баямі прарываліся скрозь акружэнне. Частка атрада на чале з камандзірам І.Я. Чумачэнка 1 жніўня знянацку напала на немцаў ля вёскі Брольнікі. 2 верасня партызаны пад камандаванем камісара атрада С.Д. Лапацкага нанесла вялікія страты карнікам ля вёскі Рудня-Налібоцкая. Потым прарваліся з акружэння ля вёскі Беражна, пераправіліся праз Нёман і выйшлі ў Лукі. Так, паступова, рызыкуючы жыццём, выходзілі партызаны з блакады.

У дакуменце “Выніковае паведамленне аб аперацыі “Герман” баявой групы Готберг” расказваецца пра ўвесь механізм падрыхтоўкі і арганізацыі выканання фашысцкіх планаў.Змешчаны падрабязныя даныя аб партызанскіх сілах: месцазнаходжанне, колькасны састаў, медыцынскае абслугоўванне і г.д.. Усё ведалі фашысты і прадугледжвалі перад аперацыяй, нават мелі сваё ўласнае меркаванне аб прапагандзе і настроі праціўніка. З допыту палонных партызан і перабежчыкаў было ўстаноўлена, што галоўны партызанскі лагер знаходзіўся ў лесе, паўночна-заходней вёскі Антанёва, і ў лясным масіве паўночней Рудня-Налібоцкая, што затым і падцвердзілася ў ходзе нямецкай аперацыі.

Далей, у “Выніковым паведамленні аб аперацыі “Герман” гаварылася аб настроі партызан: “Настрой сярод бандытаў ні ў якім выпадку не скажаш, што дрэнны. Бандыты прытрымліваюцца меркавання, што лепш змагацца да канца, чым здавацца ў палон, або перабягаць да немцаў. У канцы аперацыі, калі бандыты былі прыціснуты ў невялікім раёне, настрой некалькі пагоршыўся, але тым больш жорсткім было іх супраціўленне.Са слоў захопленых у палон, беларусы, якія знаходзяца ў бандах,уступілі ў іх добраахвотна.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
439,3 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов сочинения

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6551
Авторов
на СтудИзбе
299
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее